20 Апреля, 2024 Суббота

І лёд іскрыцца пад канькамі

  • 24 января 2018 Спорт Беларуская 0

    Каток у мікрараёне 6-га гарадка — ініцыятыва і клопат індывідуальнага прадпрымальніка, вялікага аматара хакея Віктара Цалко. У сям’і выхоўваюцца тры сыны:  Стасу — 16 гадоў, Мацвею — 13 і Антону — 8. Бацька з ранняга дзяцінства захапіў іх канькамі і шайбай, таму зімы яны чакаюць заўсёды з нецярпеннем.

    Як толькі тэмпература паветра апускаецца да нормы, пры якой можна заліць каток, Віктар з дапамогай такіх жа аматараў, а таксама службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі абсталёўвае лядовую пляцоўку. Год таму сям’я з кватэры ў шматпавярхоўцы перабралася ў Шыркі. Хлопцы па-ранейшаму вучацца ў СШ №3. Бацька забірае іх пасля заняткаў, затым абедаюць усёй сям’­ёй. Дзеці выконваюць дамашняе заданне, а вечарам — на каток. Тут збіраюцца не толькі сябры, але і шмат іншых дзяцей і дарослых. Нехта катаецца на каньках, іншыя гуляюць з камандай Цалко ў хакей, астатнія — балельшчыкі.

    — Жыву ў Віцебску, прыехаў у Паставы ў госці, — расказваў адзін з аматараў пакатацца на каньках. — Аб’­ехаў гарадскія каткі і зрабіў вывад — гэты найлепшы: правільна заліты, расчышчаны. Катацца на ім — адно задавальненне.

    Анна АНІШКЕВІЧ.Фота Андрэя Мацура.

    Автор: Анна АнішкевічПастаўскі край
    Теги: 

Комментарии (0)