Калейдоскоп

Всего публикаций: 9551 Всего СМИ: 140
  • Достопримечательности из брусьев и досок Алеся Пушнякова, Витебские вести 100/2015 от 01 сентября 2015 14 мая 2018 08:12 Калейдоскоп Русский

    Необычные архитектурные инсталляции появились в двух деревнях Чашникского района

    Подробнее

  • Мамино эскимо Любовь ИВАНОВА, Минский курьер №50 от 11 мая 2018 11 мая 2018 20:47 Калейдоскоп Русский

    Мороженое, приготовленное дома, по вкусу ничуть не хуже и в то же время полезнее магазинного Подробнее

  • Тайны мадьярского двора Мария ГОВОРОВА, Минский курьер №50 от 11 мая 2018 11 мая 2018 20:46 Калейдоскоп Русский

    Знаменитые термальные источники, не менее знаменитые гуляш и токайское вино: чем еще запомнится туристу Венгрия Подробнее

  • Подзвіг продкаў не будзе забыты Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №38 от 12 мая 2018 11 мая 2018 15:48 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Час бязлітасны. Яшчэ пару год таму ў Дзень Перамогі на «Прарыве» для самых шаноўных гасцей – удзельнікаў вайны – ставілі некалькі радоў крэслаў. Сёлета ж на цэнтральнай плошчы яно было ўсяго адно: з 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай, што жывуць зараз на Ушаччыне, сілы прыйсці на ўрачыстасць знайшоў толькі Міхаіл Сцяпанавіч Іваноў (на здымку). Як і належыць сапраўднаму воіну, мужчына бадзёрыўся, ахвотна паціскаў руку кожнаму, хто падыходзіў персанальна яго павіншаваць. А на пытанне, як адчувае сябе ў спякотны дзень, былы камсорг партызанскага атрада ўсміхнуўся: «Хіба ж гэта гарачыня? Вось на вайне была сапраўдная спякота...» Подробнее

  • В плену сомнений Николай Ракитный, Наш край 33|2018 от 11 мая 2018 11 мая 2018 15:29 Калейдоскоп Русский

     

    Договор подписала, деньги уплатила Подробнее

  • Шумел, но не камыш Юлиана Шуплецова, Могилевские ведомости 035 от 11 мая 2018 11 мая 2018 12:46 Калейдоскоп Русский

    Жизнедеятельность соседей разнообразна – от игры на музыкальных инструментах, применения пиротехнических средств, громкой речи и пения, выполнения бытовых (ремонтных) работ, резкого закрытия дверей до шумного застолья в ночное время. Подробнее

  • Могилевский драмтеатр. Начало Борис Сидоренко, Могилевская правда № 19 от 11 мая 2018 11 мая 2018 12:17 КалейдоскопКультура Русский

    Театр как род искусства, специфическим средством выражения которого выступает сценическое действие, был и является одним из самых любимых видов досуга горожан. Сцена способна передать яркие эмоции и тонкие оттенки духовного мира человека, в этом качестве театр остается вне конкуренции. Посещать театр престижно и считается признаком хорошего тона для каждого образованного человека, а еще — это лишний повод хотя бы ненадолго погрузиться в атмосферу праздника, поглядеть на публику и отрешиться от повседневности. Подробнее

  • Хайнічанін Аляксандр Мянёк: Люблю, калі вакол мяне прыгажосць Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 9 июня 2018 16 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 10:05 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Не перастаюць здзіўляцца хайнічане, якія праходзяць-праязджаюць каля дома № 4 па вул. Лермантава горада. На сцяне цеплавузла па гэтым адрасе замест звычайнага шэрага фона з’явілася цудоўная карціна – выява трапічнага вадаспаду з яркім блакітным небам і зялёным лесам. Малюнак мае працяг – вадаспад нібыта сцякае па лавачцы каля гэтай сцяны.  Подробнее

  • Земляки. Профессия – учитель Галина ШАЧЕК, Слуцкий край 139-144 (15895-15900) от 14 июня 2018 18 июня 2018 10:04 КалейдоскопОбщество Русский

    Татьяна Евгеньевна Максименко, преподаватель физики и астрономии гимназии №1, вспоминает, что вопрос о выборе будущей профессии в выпускном классе перед ней не стоял. Подробнее

  • Сакрэты вернасці працы: Марыя Васільеўна Штагер, аператар машыннаага даення КСУП Аравічы Наталля Чэкан, Хойникские новости 9 июня 2018 9 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 09:53 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Дзяўчынка шырока расчыніла дзверы хаты і хутка выбегла да мяне насустрач са словамі: «Так, сапраўды, то да нас прэса. Нашу любімую бабулю прыехалі фатаграфаваць. А можна і мяне разам з ёй?» «Вядома, можна!» – узрадаваўшыся такому цёпламу прыёму, прамовіла я. Васьмігадовая Аліса – унучка перадавой даяркі Марыі Штагер, да якой мы наведаліся ў госці. Прыехала са сталіцы да бабулі на канікулы. Балбатушка яшчэ тая! Дзесяткі слоў у хвіліну. Расказала, што ў вёсцы ёй вельмі падабаецца – не тое што ў яе душнай кватэры на дзевятым паверсе.

    Я паспрабавала ўсё ж пераключыцца на Марыю і задаваць ёй пытанні, але маленькая весялушка, раз-пораз каменціравала ўсе нашы словы. І часам вельмі складана было стрымлівацца, каб не засмяяцца.

    Жанчына нарадзілася ў Закарпацці. Некаторы час жыла ў Латвіі, там закончыла вучылішча. Потым пераехала да старэйшага брата ў Сумскую вобласць, дзе пазнаёмілася з жанчынай, якая прапанавала паехаць у Хойніцкі раён. Дваццаць дзевяць гадоў з сям'ёй жыве тут. Гэта ўжо іх радзіма. Яны адчуваюць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родны кут. А галоўны гонар Марыі – дзеці і ўнучка.

    Даіць кароў пачала з дваццаць аднаго года. І з юнай неспрактыкаванай дзяўчыны вырас сапраўдны прафесіянал. Мы яе здымкі часта друкуем у нашай газеце. Дарэчы, гаспадыня вельмі любіць чытаць прэсу, асабліва «Савецкую Беларусь» і «Хойніцкія навіны». Да таго ж, многія выразкі з «раёнкі» беражліва захоўвае.

    «Так-так, па сто разоў перачытвае свежую газету», – дадае Аліска, якая не можа ні хвіліны выстаяць на адным месцы. Вось ужо пабегла даганяць чарнявага прыгажуна-ката Фелікса. Як высветлілася, імя хатняму гадаванцу ўзялі з рэкламы.

    Неўзабаве зноў падбягае і кажа: «А я пайду хутка ў школу мадэляў». «Хочаш на подыуме працаваць?» – пытаюся. «Не, пакуль не ведаю, кім стану ў будучым, падумаю аб гэтым пазней», – прагучала ў адказ. «А на ферму пайшла б шчыраваць?» «Там пах непрыемны, але астатняе – усё вельмі добра», – не была катэгарычнай Аліса.

    У бабулін выхадны – уся ўвага дзяўчынцы і парадку ў доме. Гатуе ўнучцы любімыя макароны і смажаныя пяльмені. На градках выбірае сакавітыя клубніцы. Разам паліваюць кветкі, якіх вялікая колькасць на прысядзібным участку. Асабліва лілей і півоняў.

    «Я кажу, бабулька, няўжо ты не хочаш спаць у выхадны? А яна – не. З самага ранку завіхаецца, мые ўсё, убірае, гатуе», – зноў уключаецца ў гутарку сталічная маленькая прыгажуня. «Канешне, у выхадны ўсе справы варта паспець парабіць», – гаворыць Марыя. Бо потым зноў пачнецца будзёнасць – ад дома да Храпкаўскай фермы. Тройчы ў дзень.

    Працэс даення кароў сёння механізаваны, з былой ручной дойкай па складанасці не параўнаць. Але зносіны з жывёлай механізаваць немагчыма. Патрэбны догляд, увага, адказнасць.«Каровы, напэўна, вас любяць, таму стараюцца не падвесці», – спрабую жартаваць. Але Марыя ўсур’ёз адказвае, што ў гэтым і ёсць яе самы вялікі сакрэт.

    На такіх людзей, як яна, заўсёды глядзелі з павагай. Яны не даюць пустых абяцанняў, не будуюць паветраных замкаў – проста адказна робяць сваю справу. І так добра гэта ў іх атрымліваецца!  Подробнее