15 мая стартаваў апошні этап сёлетняй вясновай прызыўной кампаніі — адпраўка навабранцаў у воінскія часці. Разам з іншымі рады салдат тэрміновай службы папоўніць і 31 жыхар нашага раёна, яшчэ два будуць праходзіць службу ў рэзерве. Завершыцца ўкамплектаванне Узброеных Сіл Беларусі і воінскіх фарміраванняў у канцы месяца. Подробнее
У трынаццаты раз у Палацы Рэспублікі ў Мінску 12 мая прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”. Сярод фіналістаў быў і калектыў канала “Паставы-ТБ”. Подробнее
14 мая ў аграгарадку Лапаціна адбылося раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, «Беларусь – краіна маёй будучыні». Подробнее
19 мая наш раён наведаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Подробнее
Шчодры мецэнат, яркі грамадскі дзеяч свайго часу, Эдвард Вайніловіч пакінуў па сабе выключна станоўчыя ўспаміны. Яго постаць асацыюецца толькі са стваральнай дзейнасцю, а асоба лічыцца прыкладам высокай маральнасці, духоўнасці, хрысціянскага светапогляду. Подробнее
Ноч музея прайшла ў Ельску Подробнее
…Сегодня принято считать, что молодежь мало интересуется чтением. Но районный этап республиканского конкурса юных читателей «Жывая классика», который прошел на базе Чашникского РЦДиМ, показал: стоит забыть этот стереотип! Подробнее
Гэту прапісную ісціну работнікі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна спрабавалі данесці да бацькоў, чые дзеці змешчаны ў прытулак установы, з нагоды Дня сям’і, які ў нашай краіне адзначаўся 15 мая, падрыхтаваўшы да яго шэраг мерапрыемстваў. Подробнее
Ва ўсе часы школа была і застаецца неад’емным сувязным звяном паміж сям’ёй і грамадствам. Складана пераацаніць яе ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення Подробнее
У адну з нядаўніх субот мая дырэктар Пастаўскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Алег Алегавіч Карпік запрасіў на спаборніцтвы “Вальдшнэп-2017”. Праходзілі яны ў ваколіцах возера Лісіцкае. Удзел прымалі 28 прадстаўнікоў з васьмі паляўнічых дач раёна. Подробнее
11 мая ў Пастаўскім Доме рамёстваў “Стары млын” адкрыліся выставы работ Вольгі Мікалаеўны Гукавай і Яніны Баляславаўны Ліманоўскай, прысвечаныя традыцыйнаму віду наіўнага народнага мастацтва — маляванцы. Подробнее
Традыцыйна перад пачаткам купальнага сезона камунальшчыкі добраўпарадкоўваюць прыбярэжныя тэрыторыі, а работнікі выратавальнай станцыі чысцяць дно вадаёмаў. У Паставах 5 пляжаў, замацаваных за УП ЖКГ, якія мясцовыя вадалазы штогод абследуюць: на азёрах Дубок, Белае, Чорнае, Задзеўскае і на рацэ Мядзелцы, акрамя таго на возеры Баравое (Дунілавіцкі сельсавет), за які адказвае Пастаўскі льнозавод. Подробнее
18 мая ў выставачнай зале вілейскага музея было шмат гараджан і гасцей, якія сабраліся на мерапрыемства, прымеркаванае да святочнай даты – 20-годдзя адкрыцця выставачнай залы на плошчы Свабоды. Подробнее
Гаспадаркі Чэрвеньшчыны завяршаюць перавод буйной рагатай жывёлы на летні пашавы перыяд. Подробнее
Шаснаццаты год у восем гадзін раніцы з вялікай паштовай сумкай выходзіць Святлана Іванаўна на свой участак. Яе шлях ляжыць па вуліцы Барыкіна да цэнтра Чэрвеня і вуліцах, якія да яго прылягаюць. Штодня даводзіцца прайсці пятнаццаць кіламетраў. Абслугоўвае насельніцтва і ўстановы. У сумцы — газеты і часопісы, лісты і паштоўкі. Подробнее
Аб тым, якое становішча на дрэваапрацоўчым камбінаце, распавядае эканаміст прадпрыемства Дзмітрый Канапелька. Подробнее
Два дні працавалі на добраўпарадкаванні помніка Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Малой Люцінцы члены маладзёжнага савета медыцынскіх работнікаў Мінскай вобласці. Акцыя праходзіла ў рамках маршруту добрых спраў у трэці раз. Подробнее
6-7 мая ва ўкраінскім Луцку, сталіцы суседняй з Беларуссю Валыні, у сярэднявяковым замку Любарта адбыўся традыцыйны гастранамічны фэст, які ўпершыню наведала дэлегацыя кааператыва «Валожынскія гасцінцы». Подробнее
У мікрараёне жылой забудовы па вуліцы Савецкай пачалося будаўніцтва 40-кватэрнага дома па дзяржзаказу. Подробнее
У навукова-практычным семінары для актыву рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, які прайшоў нядаўна ў Нацыянальнай акадэміі навук, удзельнічалі 50 чалавек з вобласці. Сярод іх былі і прадстаўнікі Валожыншчыны. Подробнее
На працягу трох дзён на Любаншчыне віравала свята творчасці і натхнення – адзінаццаты фестываль «Чароўны куфэрак» сабраў лепшыя дзіцячыя калектывы, якія дэманстравалі сваё тэатральнае майстэрства, парадавалі юных і дарослых гледачоў талентам, усмешкамі, цікавымі пастаноўкамі. Подробнее
Каляндар імкліва адлічвае дні, месяцы і гады. І вось так непрыкметна надышоў час чарговага юбілею нашага населенага пункта – 435-годдзя з моманту заснавання. Подробнее
Гэта сёння Марыя Новікава з'яўляецца паўнапраўнай калегай трэнераў-выкладчыкаў па спорце ДУ «ДЮСШ Любанскага раёна» Вольгі Грунтовіч і Галіны Бараноўскай. А быў час – яна сама трэніравалася пад іх кіраўніцтвам: у першай наведвала заняткі па плаванні, у другой – па лёгкай атлетыцы. Подробнее
Вось-вось завершыцца чарговы навучальны год і пачнуцца доўгачаканыя канікулы. А гэта самы лепшы час для таго, каб дзеці адпачылі, умацавалі здароўе і набраліся сіл для прадаўжэння вучобы. З такой мэтай па традыцыі будзе арганізавана работа лагераў з дзённым і кругласутачным прабываннем. Якіх, дзе і калі? – пра гэта распавяла галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Любанскім раёне Людміла Статкевіч. Подробнее
Па благаслаўленні ўладыкі Антонія ў час, калі ўсе хрысціяне адзначаюць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, і напярэдадні Дня сям’і прыходам храма Праабражэння Гасподня г. Любані, дзіцячай школай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дзіцячай школай мастацтваў пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і Слуцкай епархіі ў мінулую нядзелю праведзены фестываль праваслаўнай культуры «Хрыстос Уваскрэсе, радасць мая!». Подробнее