Сёлетні Дзень Перамогі прынёс Інзе і Андрэю Сварцэвіч, апроч усеагульнай, яшчэ і асабістую радасць — у іх сям’і нарадзілася дачушка. Бацькі палічылі гэта сімвалічным і вырашылі ў гонар свята назваць дзяўчынку Вікторыяй, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “перамога”. Дарэчы, гэта адзінае немаўля, якое з’явілася на свет у радзільным аддзяленні Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ў той дзень. Подробнее
5 мая ў Віцебскім музычным каледжы імя І. Салярцінскага адбыўся фінал абласнога конкурсу баяністаў-акардэаністаў, які традыцыйна праходзіць у тры туры. Спачатку навучэнцы спаборнічаюць паміж сабой у школах, затым — на занальным туры ў Наваполацку, дзе ідзе адбор фіналістаў, якія потым змагаюцца за ўзнагароды. Подробнее
На службу да каралевы спорту — лёгкай атлетыкі — трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Інга Алегаўна Роліч паступіла ў пятым класе, калі яе спартыўныя здольнасці заўважыла Марына Пятроўна Давыдава. Подробнее
На мінулым тыдні ў Гродне ў абласным драматычным тэатры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная прафесійным святам – Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Ад імя кіраўніцтва вобласці прысутных павіншаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Подробнее
Мы сустрэлі 72-ую гадавіну перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 72-ю мірную вясну. Так, родная беларуская зямля даўно залячыла свае раны, але да гэтай пары вайна стукае ў нашы сэрцы. Подробнее
У мінулую нядзелю жыхарка Пастаў Галіна Пястун адправілася на груздаўскія могілкі, каб пасадзіць кветкі, прыбраць магілу бацькі. Подробнее
Пра калектыў ААТ “Паставымэбля” пісала неаднойчы і не памятаю такога, каб кіраўнік падчас размовы не называў у ліку лепшых майстра Наталлю Аркадзьеўну Шчановіч. І селётні год для Наталлі Аркадзьеўны складваецца ўдала: па выніках работы за папярэдні ёй прысвоена званне “Чалавек года Пастаўшчыны”. Пра справы вытворчыя, і не толькі, — у інтэрв’ю лаўрэата карэспандэнту газеты. Подробнее
Вялікі футбол вярнуўся на стадыёны розных куткоў Прыдзвіння. У гэтыя выхадныя ў шасці гарадах пройдуць матчы першага круга чарговага чэмпіянату Віцебскай вобласці, у якім зноў будзе ўдзельнічаць адна з самых маладых — наша каманда ФК “Паставы”. Подробнее
Нядаўна на базе ЦРБ адбыўся выязны семінар маладзёжнага савета Віцебскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя. Подробнее
У гэтыя майскія дні ветэраны Шчучыншчыны прымалі шматлікіх гасцей. Павіншаваць салдат Перамогі са святам прыехаў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Тадэвушавіч Пашук, а разам з ім спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Васілішкі” Святлана Міхайлаўна Габіс, старшыня ветэранскай арганізацыі гэтай жа гаспадаркі Ніна Пятроўна Ліпская і старшыня прафсаюза сельгаспрадпрыемства Валянціна Іосіфаўна Бакун. Подробнее
26—27 красавіка ў горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці праходзіў XVII Адкрыты абласны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах памяці заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь І. Янкоўскага “Залатая труба”. Адным з яго прызёраў стаў удзельнік узорнага духавога аркестра Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Дзмітрый Дзявятнікаў, які атрымаў дыплом першай ступені. Подробнее
У гэтыя майскія дні асаблівай увагай і клопатам акружаны нашы дарагія ветэраны. Напярэдадні 9 Мая старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Ложэчнік наведаў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Альберта Львовіча Смірнова. У яго асобе кіраўнік раёна выказаў шчырую ўдзячнасць людзям, якія здабылі для нас Перамогу і сённяшні мірны дзень. Подробнее
Мінулы панядзелак прынёс бяду на Шчучыншчыну: у аграгарадку Орля адбыўся пажар у нежылым доме. Калі выратавальнікі ўтаймавалі агонь, унутры будынка знайшлі целы двух чалавек – мужа і жонкі. Прычынай узгарання, мяркуецца, магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Дакладнае заключэнне дадуць кампетэнтныя службы, калі высветляць усе нюансы здарэння. Праверку па гэтым факце праводзіць і раённы аддзел Следчага камітэта. Подробнее
Наколькі якасна абслужаны кормаўборачныя камбайны? У якім стане знаходзяцца сянажныя і сіласныя траншэі? Ці наведзены належны парадак у гаражах і складскіх памяшканнях? Гэтым пытанням надавалася асаблівая ўвага падчас раённага агляду тэхнікі, арганізаванага начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Генадзем Баляслававічам Хомічам сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу і іншымі зацікаўленымі службамі. Подробнее
7 мая, напярэдадні свята Перамогі, у Паставах адбылося адкрыццё мотасезона-2017. На байк-злёт, які стаў ужо традыцыйным, у наш горад прыехалі больш за сотню ўдзельнікаў практычна з усёй Беларусі, а таксама з замежжа. Подробнее
У «Ноч музеяў» 20 мая ў Мядзеле прэзентуюць фотавыставу, прысвечаную вёсцы Пярэградзь і наваколлю. Аўтар здымкаў — Уладзімір Сіз. Ён больш за 45 год адпрацаваў фотажурналістам у розных выданнях Беларусі: «Рэспубліцы», «Советской Белоруссии», «Белорусской ниве», супрацоўнічаў с «Известиями». Подробнее
Так лічыць настаўнік фізічнай культуры Падстарынскай СШ Аляксандр Бахур (на здымку ў цэнтры), які ў сваёй працоўнай дзейнасці кіруецца вядомай мудрасцю: “Раскажы чалавеку – і ён забудзе, пакажы – і ён запомніць”. Подробнее
Ужо ў бліжэйшы час гаспадаркі раёна пачнуць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу. У СВУ “Даманава” скончылі ўборку азімай свірэпіцы. Убралі 147 га, нарыхтавалі 1509 тон зялёнай масы. Ураджай гэтай культуры заклалі каля ферм у траншэі на захоўванне. Подробнее
У мінулую суботу ў Мядзельскім раёне адбыліся велапрабегі, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і, правёў аддзел ЗАГС Івацэвіцкага райвыканкама. Так супала, што акурат на наступны дзень пасля свята сям’і, 16 мая, адразу тры пары ў раёне вырашылі ўступіць у шлюб. Урачыстая цырымонія прайшла на тэрыторыі ПУ “ПК-5 г. Івацэвічы”. Так, жаніхі адбываюць зараз пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, але гэта не абмяжоўвае іх у праве ўзяць шлюб. Подробнее
Пад такой назвай 12 мая ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, у выставачнай зале адкрылася выстаўка карцін нашага земляка, мастака і паэта Анатоля Галушкі. Першых наведвальнікаў сустракалі болей за паўсотні новых работ. Іх жа чакала і прыемная неспадзяванка – кніга вершаў і прозы “Яблычны Спас”. Подробнее
Выхаванцы старшага трэнера аддзялення лёгкай атлетыкі Слуцкай спецыялізаванай дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву Анатолія Анатольевіча Караневіча штогод паказваюць добрыя вынікі ў спарборніцтвах розных узроўняў. Подробнее
2 мая ў Слуцкім дзяржаўным медыцынскім каледжы стартаваў Праект «Мой стыль жыцця сёння – мае здароўе і поспех заўтра!» Подробнее
12 мая на базе сярэдняй школы №8 горада Слуцка прайшоў конкурс маладых педагогаў устаноў адукацыі Слуцкага раёна «Малады педагог-2017». Подробнее
Святкаванню маючага адбыцца Дня беларускага пісьменства, які 2-3 верасня пройдзе ў Полацку, увага надаецца на самым высокім, дзяржаўным, узроўні. Праект нацыянальнага маштабу будзе рэалізаваны годна і яскрава, у ім прымуць удзел лепшыя творчыя сілы краіны, чакаюцца шматлікія госці з розных куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Подробнее