З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму, павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі створаны рэйдавыя групы з тэхнічных і галоўных тэхнічных інспектараў працы арганізацый галіновых прафсаюзаў, якія на працягу года наведаюць усе рэгіёны Гродзеншчыны. На мінулым тыдні дзве рэйдавыя групы працавалі ў Навагрудскім раёне. Подробнее
12 красавіка Навагрудак наведала дэлегацыя Польшчы на чале са старшынёй польска-беларускай парламенцкай групы, членам Сейма Рэспублікі Польшча Адамам Андрушкевічам. Мэтай візіту стала далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва, умацаванне добрасуседскіх і ўзаемавыгадных адносін паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Подробнее
Інвестыцыйная дзейнасць мае прыярытэтнае значэнне ў сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці.Наяўнасць значных ільгот і прэферэнцый для інвестараў стварае спрыяльныя ўмовы для размяшчэння ў рэгіёне вытворчасцей з замежным капіталам. Па стане на лістапад 2016 года Гродзенскім аблвыканкамам заключана больш за 140 інвестыцыйных дагавораў. Подробнее
У вытворчасці Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа па факце крадзяжу грашовых сродкаў у жыхаркі горада. Матэрыяламі крымінальнай справы і паказаннямі пацярпелай устаноўлена, што злачынства было ўчынена пры наступных абставінах. Подробнее
Пры ажыццяўленні аматарскага рыбалоўства пры лоўлі пэўнага віду рыб неабходна прытрымлівацца прамысловай меры – дазволенага памеру яе вылоўлівання. Подробнее
Вядома, калі працуеш з настроем, то і ўраджай будзе добры. А ствараць яго ў ЗАТ «Жыліхава» дапамагае інфармацыйна-ідэалагічны актыў. Подробнее
Адміністрацыйнае правапарушэнне ці злачынства? Адміністрацыйная або крымінальная адказнасць? Адміністрацыйны арышт або рэальнае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў? Што з-за няведання закона або пачуцця ўласнай праўды можа пацягнуць здзяйсненне правапарушэння або злачынства? Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў і супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. Подробнее
Наступным удзельнікам фотаконкурсу «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», які аб’явіла газета «Новае жыццё», становіцца жыхар нашага горада Георгій Іванавіч Шараў. Подробнее
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 11 красавіка, абмеркаваны актуальныя пытанні аб сітуацыі на рынку працы і прымаемых дадатковых мерах па працаўладкаванні незанятага насельніцтва Навагрудскага раёна і аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за 1 квартал 2017 года. У пасяджэнні райвыканкама прыняў удзел старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама А.К. Зімнавода. Подробнее
Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіў рэспубліканскую акцыю «Наш жывёлавод». Подробнее
Кожную ноч усе людзі на нашай планеце адпраўляюцца ў падарожжа, насычанае неверагоднымі прыгодамі. І для гэтага ім зусім не трэба перамяшчацца ў далёкія краіны, спускацца ў марскія глыбіні або баразніць прасторы сусвету. Ім дастаткова проста заплюшчыць вочы і… заснуць. Подробнее
Работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета не спыняюцца практычна круглы год. Але асабліва яны актывізуюцца ўвесну. Подробнее
У пачатку гэтага тыдня аграрыі ААТ «Семежава» аднымі з першых у раёне прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Пад гэту культуру ў сель-гаспрадпрыемстве адведзена 600 гектараў. Подробнее
У апошні час адзначаецца павелічэнне колькасці крадзяжоў веласіпедаў. Подробнее
З 17 па 21 красавіка 2017 года органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, прадугледжаных спецыяльнай праграмай «Допінг». Мерапрыемствы накіраваны на перакрыццё каналаў паступлення ў незаконны абарот лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя сродкі альбо псіхатропныя рэчывы, вырабленыя з лекавых прэпаратаў саматужна ці ў падпольных лабараторыях. Подробнее
Адданасць выбранай справе, вернасць прафесіі для начальніка цэха ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» А.С. Сякрэты не проста словы – прынцып жыцця. Сорак чатыры гады прысвяціла яна вытворчасці сыру. Без перабольшання можна сказаць, што, дзякуючы яе прафесіяналізму і адказнасці, навагрудскія сыры трывала занялі сваё месца на рынку. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, прайшло
ў Баранавічах. Подробнее
Для дзіцяці, якое пачынае свой шлях у музыцы, конкурсы могуць стаць вялікім стымулам для далейшага росту, набыцця вопыту. Музычнае спаборніцтва – гэта барацьба за лепшае выкананне праграмы. І, у першую чаргу, юны музыкант спаборнічае з самім сабой – са сваім хваляваннем, настроем, заўважае нейкія недакладнасці. Калі старанні дзіцяці станоўча ацэньваюцца членамі журы і яму прысвойваецца званне лаўрэата ці прызёра, то радасць гэтага дасягнення дапамагае яму адчуваць сябе больш упэўненым і адважным. Подробнее
8-9 красавіка ў Навагрудку на стаянцы каля Дома быту працаваў «Вербны кірмаш». Тут можна было набыць не толькі вербы і велікодныя сувеніры, але і мясныя паўфабрыкаты, жывую рыбу, кулінарную і кандытарскую прадукцыю да святочнага стала, гародніну, саджанцы і іншыя тавары. Подробнее
Вываз і перапрацоўка смецця – адна з ключавых праблем любога населенага пункта. Ад таго, як яна вырашаецца, залежыць не толькі чысціня на вуліцах, але і экалагічная сітуацыя ў горадзе, а значыць, якасць і бяспека жыцця ў ім. На мінулым тыдні ў горадзе пачаў дзейнічаць перасоўны прыёмны пункт другаснай сыравіны Навагрудскага РУП ЖКГ. Подробнее
Кожнаму з нас хочацца жыць у прыгожым, утульным месцы, каб не горш за іншых. Таму, калі праязджаеш па дарогах або праз населеныя пункты, напрыклад, Гродзенскай вобласці ці нават суседняга Нясвіжскага раёна, часта ўзнікае пачуццё лёгкай зайздрасці: чаму ж у нас не такія добраўпарадкаваныя дарогі, з густам аформленыя вуліцы, скверы і паркі?.. Подробнее
З надыходам вясны некаторым уладальнікам прыватных дамоў, катэджаў, дач і іншых загарадных збудаванняў даводзіцца самастойна вырашаць праблемы з правядзеннем будаўнічых і рамонтных работ паблізу ліній электраперадачы. Няшчасныя выпадкі з насельніцтвам пры работах у ахоўных лініях электраперадачы (ЛЭП) найбольш частыя. У адпаведнасці з дзеючымі правіламі, тэрыторыі ахоўных зон ЛЭП не адбіраюцца з сельскагаспадарчага абароту альбо іншага выкарыстання, не абмяжоўваецца і доступ грамадзян, таму самавольнае правядзенне работ у ахоўных зонах прыводзіць да няшчасных выпадкаў і яны, на жаль, здараюцца… Подробнее
Нягледзячы на пэўныя намаганні па забеспячэнні бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу, на працягу апошніх гадоў у гэтай сферы адзначаецца высокі ўзровень вытворчага траўматызму. Подробнее
Месца сустрэчы кніжных герояў з навагрудчанамі – раённая бібліятэка (вуліца 1 Мая, 1). Там у чытальнай зале разгарнулася выстава лялек. Яе экспанаты — Несцерка, Пятрушка, Кот Мурлыкавіч, Шыпулікі, Вожык Фых-пых, Кузя, Бандароўна і іншыя героі беларускіх народных казак, вершаў, апавяданняў. Лялькі выкананы ў розных тэхніках: панчошныя, з пап’е-машэ, з пластыку, тканіны, вязаныя кручком ці пруткамі. Іх у межах конкурсу «Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі» вырабілі чытачы і бібліятэкары структурных падраздзяленняў ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка». Подробнее