Язык: Беларуская

  • Працоўны дэсант А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 11:58 Природа и экология Беларуская

    Штогод 30 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень абароны Зямлі, мэтай якога з’яўляецца абарона навакольнага асяроддзя нашай планеты. У гэты дзень моладзь Навагрудчыны з працоўным дэсантам накіравалася на возера Маладзёжнае. Подробнее

  • Дзеля бяспекі і спакою А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 11:56 Общество Беларуская

    У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама па ініцыятыве Навагрудскага РАУС на тэрыторыі Любчанскага сельскага савета была праведзена комплексная прафілактычная адпрацоўка. За ходам работы міліцыянераў і прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі назіралі і мы. Подробнее

  • Не стаць віноўнікам пажару В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 11:55 Природа и экология Беларуская

    Цёплае, сухое, часта ветранае вясенняе надвор’е спрыяе хуткаму ўзнікненню і развіццю пажараў. Пры гэтым трэба памятаць, што віной большасці пажараў становіцца чалавечая нядбайнасць, абыяка­васць пры абыходжанні з адкрытым агнём. Каб не стаць віноўнікам пажару, неабходна быць уважлівым з агнём самому і патрабаваць такой жа асцярожнасці ад акружаючых, вучыць гэтай асцярожнасці дзяцей. Подробнее

  • Пасяўная набірае тэмп А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:50 Экономика Беларуская

    Вясна актыўна ўступае ў свае правы – усталяваліся цёплыя і сухія дні, хутка стала падсыхаць глеба. Не ўпусціць спрыяльнае надвор’е імкнуцца і хлебаробы нашага раёна. Паўсюдна пасяўная набірае тэмп, актыўна вядуцца работы ва ўсіх гаспадарках. Па стане на 4 красавіка ў раёне пасеяна 1445 га ранніх зерневых і зернебабовых, што складае 17% ад плана. Подробнее

  • Аўтадарогі… Н. КРЫВІЦКАЯ, намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:49 Общество Беларуская

    На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гро­дзенскай вобласці была адзначана недастатковая работа Гродзенскага аблвыканкама, райвыканкамаў, кіраўнікоў арганізацый па забеспячэнні выканання ў галіне прадугледжаных мерапрыемстваў згодна з «Дзяржаўнай праграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2015-2019 гг.».  Подробнее

  • Зарэгіструем зброю Р. ВАГАБАЎ, начальнік Навагрудскага РАУС., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:48 Общество Беларуская

    З 3 па 7 красавіка на тэрыторыі Навагрудскага раёна будуць право­дзіцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал» па здачы насельніцтвам незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Подробнее

  • «За бяспеку разам» У. СВІРЫД, начальнік Навагрудскага РАНС., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:05 Общество Беларуская

    Пад такой назвай з 3 па 28 красавіка стартавала сумесная рэспубліканская акцыя з 9 суб’ектамі прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду.  Подробнее

  • Разам супраць наркотыкаў А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:46 Здоровье Беларуская

    28 сакавіка ў рамках II сесіі маладзёжнага парламента трэцяга склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў прайшоў абласны антынаркатычны дэсант «Разам супраць наркотыкаў» па маршруце Гродна-Ліда-Навагрудак. У Навагрудку ў дэсанце таксама прынялі ўдзел дэпутаты маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў. Подробнее

  • «Формула» смаку А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:04 Экономика Беларуская

    Высокая якасць прадукцыі ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» адзначана дзясяткамі грамат, дыпломаў і медалёў на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Высокую ацэнку прадукцыя прадпрыемства набыла і ў спажыўцоў, якія з задавальненнем купляюць сыры, смятану, малако і іншыя прадукты. Адметны смак прадукцыі прадпрыемства – вынік адпрацаванай тэхналогіі, строгага кантролю якасці і штодзённай працы дэгустатараў.  Подробнее

  • Прыгажосць Божага свету В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:43 Общество Беларуская

    Напрыканцы сакавіка ў Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы «Прыгажосць Божага свету», прысвечанай 700-годдзю Навагрудскай епархіі. Подробнее

  • Грамадзянская пазіцыя В. КЛЕШЧ, маёр юстыцыі, старшы следчы Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:42 Происшествия Беларуская

    У адзін з сакавіцкіх вечароў жыхар г. Навагрудка І.К. Самойлаў, знаходзячыся ў сваёй кватэры, размешчанай у мікрараёне ваенны гарадок, выйшаў на балкон і неўзабаве заўважыў, што каля прыпаркаванага каля дома легкавога аўтамабіля «Опель» яго суседа ходзіць нейкі пада­зроны хлопец.  Подробнее

  • Паркуюся, дзе хачу А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:41 Общество Беларуская

    На старонках газеты мы неаднаразова падымалі праблему парушэння вадзіцелямі правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў. Бо, як паказваюць нашы назіранні і статыстыка дзярж­аўтаінспекцыі, некаторыя аўтаўладальнікі лічаць, што правілы дарожнага руху іх не датычацца. Подробнее

  • Пытанні дэмаграфічнай бяспекі на кантролі ўлады А. ЕРМАКОВА, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:38 Экономика Беларуская

    За апошнія дваццаць гадоў у нашай краіне ўпершыню назіраецца прырост насельніцтва. На дзяржаўным узроўні прымаюцца значныя меры па падтрымцы сем’яў з дзецьмі і стымуляванні нара­джальнасці. У 2016 годзе ў краіне дадзены старт трэцяй па ліку праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 годы. Подробнее

  • Смейцеся на здароўе! Н. Кур’ян, Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:37 Общество Беларуская

    «Першага красавіка – нікому не веру!» Гэтую крылатую фразу з дзіцячых гадоў ведае кожны з нас. Верагодна, і сёння яна ўжо неаднаразова прагучала з вашых вуснаў або ў ваш адрас, ці не праўда? Не сакрэт, што свята Дзень смеху не з’яўляецца выхадным днём ні ў адной краіне свету. І ўсё ж яго па праве можна лічыць адным з самых папулярных міжнародных свят. У гэты дзень у дзясятках краін і Старога, і Новага свету, у Афрыцы і ў Аўстраліі прынята жартаваць адзін над адным, прыдумляць незвычайныя гісторыі або разнастайныя розыгрышы і бясконца радавацца жыццю. І нават другая назва гэтага свята – Дзень дурня – толькі на першы погляд здаецца крыўднай. Таму што на самай справе ніхто ў гэты дзень у прамым сэнсе сябе такім не лічыць і тым больш не думае так пра навакольных. Подробнее

  • Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:34 Калейдоскоп Беларуская

    – Наша жыццё хуткаплыннае, і тое, што сёння здаецца нам вечным і непарушным, заўтра становіцца толькі ўспамінам. У нашай сям’і знаходзіцца скарбніца, дзе захоўваюцца самыя дарагія рэчы, самыя лепшыя ўспаміны, і самыя шчаслівыя моманты ў жыцці — духоўныя каштоўнасці — фатаграфіі. Сямейная фатаграфія з гадамі становіцца ўсё больш каштоўнай, бо толькі з яе дапамогай мы можам у думках вярнуцца ў мінулае, – расказвае наша чарговая ўдзельніца конкурсу Кацярына Віктараўна Пуставалава. Подробнее

  • Шляхам развіцця А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:32 Общество Беларуская

    30 сакавіка старшыня Гро­дзенскага аблвыканкама У.В. Краўцоў правёў у г. Воранава прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. У рабоце прэс-­канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама В.А. Лісковіч і старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум.  Подробнее

  • На грамадскіх работах В. НАВАГРАН, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:31 Общество Беларуская

    У адной з праграм тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны І.А. Касцевіч пры абмеркаванні пытанняў рэалізацыі Дэкрэта №3 адзначыла, што неабходна разглядаць дзве катэгорыі беспрацоўных: гэта тыя, каму неабходна прадаставіць пастаянную работу, і беспрацоўныя, для якіх сёння няма вакансій на рынку працы па іх кваліфікацыі. «Тут у якасці часовай фінансавай падтрымкі беспрацоўных можна прыцягваць да аплатных грамадскіх работ», – заявіла яна. Подробнее

  • Час сеяць хлеб А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:29 Сад и огород Беларуская

    У гаспадарках раёна пачалася пасяўная – аснова будучага ўраджаю закладваецца гэтымі гарачымі вясновымі днямі. Перад сельгаспрадпрыемствамі зараз стаіць задача як мага хутчэй, у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны пасеяць яравыя зерневыя і зернебабовыя. Подробнее

  • Лёгкая нажыва У. ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, старшы следчы Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:25 Происшествия Беларуская

    Продаж наркотыкаў некаторыя грамадзяне ўспрымаюць як магчымасць атрымаць добрыя грошы пры мізэрных выдатках. Так, ёсць і пэўная рызыка, але, як кажуць, хто не рызыкуе, той нічога і не мае. Подробнее

  • Зусім не пра каханне А. МАКСІМОВІЧ, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:24 Общество Беларуская

    Палавая свабода і палавая недатыкальнасць з’яўляюцца складаемай часткай канстытуцыйна-прававога статусу асобы і гарантуюцца Канстытуцыяй Беларусі. Да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды адносяцца: згвалтаванне (арт. 166 Крымінальнага кодэкса  (КК)), гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару (арт. 167 КК), палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту (арт. 168 КК) і інш.  Подробнее

  • «Не ўпусці свой шанц» А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:23 Общество Беларуская

    У мэтах прыняцця своечасовых мер прафілактычнага ўплыву, недапушчэння здзяйснення новых злачынстваў, аказання дапамогі ў працаўладкаванні асобам, якія маюць судзімасць, 22 сакавіка на базе Навагрудскага РАУС у рамках абласной акцыі «Не ўпусці свой шанц» прайшоў «кірмаш вакансій». Подробнее

  • Ганарымся пераможцамі В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:22 Общество Беларуская

    Адным з паказчыкаў якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў з’яўляецца іх паспяховы ўдзел у алімпіядах, конкурсах. Не першы год каманда навучэнцаў Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа займае прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе па спецыяльнасці «Аграномія» сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.  Подробнее

  • Банкаўскі работнік І. АНТОНЧЫК, жыхар г. Навагрудка., Новае жыццё №25/2017 от 01 апреля 2017 17 мая 2017 11:44 Общество Беларуская

    На старонках газеты «Новае жыццё» хачу расказаць пра спецыяліста 1 катэгорыі па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП №416  ААТ «ААБ «Беларусбанк» Вольгу Барысаўну Несцер. Подробнее

  • З добрым настроем і падарункамі А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:19 Калейдоскоп Беларуская

    За апошнія гады ў рэдакцыі газеты «Новае жыццё» склалася шмат добрых традыцый, адной з якіх з’яўляецца правядзенне кожны квартал сумесна з раённым вузлом паштовай сувязі акцыі «Дзень падпісчыка». Чарговы этап акцыі стартаваў 20 сакавіка: карэспандэнты газеты «Новае жыццё» пабывалі на ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары», не раз наведалі гарадскія аддзяленні сувязі №1 і 4. 25 сакавіка акцыя «Дзень падпісчыка» прайшла на плошчы імя Леніна г. Навагрудка ў рамках правядзення садовага кірмашу «Бярозавы фэст» і стала прыемным сюрпрызам для тых, хто завітаў на плошчу. Подробнее

  • «Прылятайце ў Беларусь!» В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №24/2017 от 29 марта 2017 17 мая 2017 11:17 Природа и экология Беларуская

    Пад такой назвай у сакавіку Беларускі саюз моладзі правёў акцыю, якая з’яўляецца своеасаблівым запрашэннем для замежных гасцей. Беларусь – краіна гасцінная! А бязвізавы рэжым дазваляе жыхарам іншых краін не толькі наве­даць Беларусь, але і даведацца пра нашых людзей, іх традыцыі, а таксама палюбавацца прыгожымі края­відамі, блакітнымі рэкамі і азёрамі, унікальнымі аб’ектамі культурна-гістарычнай спадчыны. Подробнее