Язык: Беларуская

  • У гастролі па Навагрудчыне А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №28/2017 от 12 апреля 2017 17 мая 2017 12:40 Культура Беларуская

    На Навагрудчыне стартаваў арт-праект «Муд­рая маладосць», які прадстаўляе тэатральны клуб «Элегія», што дзейнічае пры аддзеле метадычнай работы Навагрудскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Ён налічвае 18 маршрутаў у сельскія клубныя ўстановы раёна. Першае выступленне адбылося ў Валеўскім СДК. Подробнее

  • З мэтай вывучэння А. ЗАЙКО, «НЖ»., Новае жыццё №28/2017 от 12 апреля 2017 17 мая 2017 12:39 Общество Беларуская

    6 красавіка ў Навагрудку прайшоў абласны семінар для перспектыўнага рэзерву кадраў упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама на пасады кіраўнікоў устаноў адукацыі па тэме: «Сістэма кіравання якасцю адукацыі ва ўстановах адукацыі Навагрудскага раёна». Подробнее

  • Быць першым – гэта «па-піянерску» Сяргей КОЗЕЛ, Слава працы 27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:38 Общество Беларуская

    Хлебаробы ААТ «Піянер-Агра» традыцыйна аднымі з першых у раёне заканчваюць сяўбу ранніх яравых культур. Вось і сёлета  ўжо засеяны ўсе плошчы, адведзеныя пад збожжавыя і зернебабовыя. Подробнее

  • Накірункі вызначаны А. ЗАЙКО, «НЖ»., Новае жыццё №28/2017 от 12 апреля 2017 17 мая 2017 12:37 Общество Беларуская

    Вынікі і перспектывы дзейнасці «Саюза палякаў на Беларусі» абмеркавалі падчас ІХ з’езду грамадскага аб’яднання, удзельнікамі якога сталі больш за 100 дэлегатаў з усёй краіны, у тым ліку прадстаўнікі Навагрудскага раённага аддзела Г.М. Вырко, Я.Ч. Саракапыт і Г.К. Шапель. Подробнее

  • Рэжым дня і рацыянальнае харчаванне Т. РАГЕЛЬ, псіхолаг Навагрудскай паліклінікі., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:24 Здоровье Беларуская

    7 красавіка — Сусветны дзень аховы здароўя, які ў гэтым годзе быў прысвечаны актуальнай тэме стрэсаў і іх папярэджвання.  Подробнее

  • Падручнікі пішам самі В. НАВАГРАН, Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:23 Общество Беларуская

    Праца выкладчыка шматгранная і складаная. Яна патрабуе пастаяннага пошуку новых форм, метадаў і сродкаў навучання, эфектыўных шляхоў супрацоўніцтва з навучэнцамі. Адным са складаемых педагагічнага майстэрства з'яўляецца навукова-метадычная работа. Подробнее

  • Па шляху энергазберажэння, ці Плюсы і мінусы святлодыёднага асвятлення А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:21 Экономика Беларуская

    На адну з «прамых ліній», якую праводзіў старшыня райвыканкама, звярнулася жыхарка горада з вул. Каліноўскага, якая была незадаволена якасцю асвятлення пасля замены звычайных вулічных свяцільнікаў на святлодыёдныя. Каб разабрацца ў сітуацыі, мы вырашылі правесці журналісцкае расследаванне. Подробнее

  • Работа для моладзі В. НАВАГРАН, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:20 Общество Беларуская

    Грошы, заробленыя юнаком ці дзяўчынай самастойна, маюць зусім іншую вартасць, чым бацькоўскія. А першы самастойны заробак – гэта яшчэ і пачуццё ўласнай запатрабаванасці, і гонар: «я магу і ўмею», і смелы крок у дарослае жыццё.Куды звяртацца навучэнцам і старшакласнікам у пошуках часовай працы? Якія вакансіі прапануюцца непаўналетнім? Што трэба ведаць пры ўладкаванні на працу? Хто можа паехаць у працоўны лагер і студатрад? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем знайсці разам.  Подробнее

  • Работа над памылкамі Н. Кур’ян, Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:18 Общество Беларуская

    Сёння, 8 красавіка, у розных краінах свету ў чарговы раз пройдзе штогадовая адукацыйная акцыя «Татальны дыктант». Яе галоўная задача – даць магчымасць кожнаму жадаючаму праверыць сваё валоданне рускай мовай, а таксама абудзіць цікавасць да павышэння ўласнай граматнасці. «Татальны дыктант» – справа добраахвотная і бясплатная, а яго вынікі ананімныя. Сутнасць акцыі такая: у прызначаны час усе яе ўдзельнікі адначасова пішуць пад дыктоўку адзін і той жа тэкст, спецыяльна створаны для гэтага выпадку якім-небудзь сучасным знакамітым пісьменнікам ці публіцыстам. Дык­таваць тэксты часцей за ўсё запрашаюць вядомых артыстаў, акцёраў, музыкантаў, дзякуючы чаму мерапрыемства становіцца не толькі пазнавальным, але яшчэ і відовішчным. Подробнее

  • «Тонкасці» сеткі-рабіцы А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:25 Экономика Беларуская

    – Як можна так падманваць людзей? Прадаюць невядома што! – абуралася мая знаёмая. – На першы погляд, сетка як сетка, ды і каштуе нятанна. А як аказалася, не вытрымала і года. За што толькі грошы аддала? Прычынай такой эмацыянальнай размовы стала звычайная сетка-рабіца, якую жанчына купіла не так даўно. Мы вырашылі разабрацца з сітуацыяй і высветліць, чаму металічная сетка, тэрмін службы якой складае не адзін год,  аказалася такой няякаснай. Подробнее

  • З любоўю да справы В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:26 Общество Беларуская

    Работа ў ваенным камісарыяце сур’ёзная і адказная, патрабуе шмат увагі і цярпення. Акрамя мужчын, тут працуюць і жанчыны, якія па кампетэнтнасці ім не саступаюць. Подробнее

  • Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:17 Культура Беларуская

    – Для мяне фатаграфія – гэта маленькая гісторыя, імгненне жыцця, захаванае на памяць. Наша жыццё праходзіць хутка, дні пралятаюць адзін за адным, і часам, толькі разглядаючы старыя здымкі, мы ўспамінаем пра розныя моманты свайго жыцця… Шчаслівыя, чароўныя, а можа, трошкі сумныя, але ўсё роўна кранальныя і такія прыемныя, – гаворыць жанчына з багатай біяграфіяй Аліна Іванаўна Бахар. Працы на Навагрудскай швейнай фабрыцы Аліна Іванаўна прысвяціла 42 гады, з іх на працягу 20 гадоў яна ўзначальвала прадпрыемства. Подробнее

  • Тыдзень здароўя А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:29 Калейдоскоп Беларуская

    «Памятаць ўсе павінны вакол: здаровы лад жыцця – наш агульны добры сябар». Пад такім дэвізам у вобласці прайшоў Тыдзень здароўя для дашкалят, арганізатарамі якога выступілі ўпраўленне адукацыі і ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Мерапрыемствы ладзіліся і ва ўстановах дашкольнай адукацыі Навагрудчыны. Подробнее

  • Першы этап завершаны А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:27 Общество Беларуская

    Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Навагрудчыны прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». 29 сакавіка конкурс адбыўся ў гімназіі №1 і СШ №7 г. Навагрудка. Подробнее

  • Кірмашы вакансій В. НАВАГРАН, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:16 Экономика Беларуская

    У Навагрудскім раёне толькі ў перыяд з 20 сакавіка па 7 красавіка прайшлі тры «Кірмашы вакансій», у якіх прынялі ўдзел больш за 80 беспрацоўных. Подробнее

  • Тыдзень лесу – для ўсіх і кожнага В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:31 Природа и экология Беларуская

    З 1 па 8 красавіка ў Беларусі прайшла акцыя «Тыдзень лесу». Яе ініцыятарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Сёлетняя, ужо 10-я па ліку, акцыя «Тыдзень лесу» прысвечана аднаўленню лясоў, якія былі пашкоджаны ўраганамі, што прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года. Подробнее

  • Захаваем жыццё разам! В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:30 Общество Беларуская

    У сераду ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся шырокамаштабны сход, у якім прынялі ўдзел і выступілі намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько, намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС А.А. Кончык, начальнік Навагрудскага РАНС У.С. Свірыд, дырэктар Навагрудскага раёна газазабеспячэння С.М. Дамастой, а таксама намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Навагрудскага РАУС У.У. Лагута, пракурор Навагрудскага раёна У.А. Шляжко. Подробнее

  • 700-годдзе епархіі: што ў планах А. ПЯТРОВА, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:14 Культура Беларуская

    5 красавіка ў райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна і духавенства Навагрудскага благачыння, падчас якой былі абмеркаваны пытанні арганізацыі святочных мерапрыемстваў з нагоды 700-годдзя заснавання Навагрудскай епархіі, а таксама ўстаноўкі ў горадзе і раёне юбілейных памятных знакаў. Подробнее

  • Зямля аддзячыць руплівым А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №27/2017 от 08 апреля 2017 17 мая 2017 12:13 Природа и экология Беларуская

    Першымі ў раёне пачалі вясенне-палявыя работы і не зніжаюць тэмпаў земля­робы ААТ «Уселюб». Адначасова з сяўбой вядзецца  падкормка азімых, сенажацей і пашы, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, падсеў шматгадовых траў.  Подробнее

  • Каб дом быў «разумным» В. НАВАГРАН, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:07 Общество Беларуская

    Прачытала пра паслугу «Разум­ны дом». Нам абяцаюць, што яе падключэнне гарантуе ахову жылля ад непрыемных сюрпрызаў. Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна: што ж гэта за паслуга? (З тэлефоннага запыту). Подробнее

  • Пачатак сезона кляшчоў П. ГРАМЫКА, галоўны ўрач занальнага ЦГЭ., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:06 Здоровье Беларуская

    Вясна, лета, пачатак восені – разгар дачнага, грыбнога сезона, турыстычных паходаў, адпачынку на прыродзе, а таксама перыяд актывізацыі лясных крывасмокаў — іксодавых кляшчоў. Подробнее

  • «Я ніколі не забываў, адкуль я...» Т. ГАЛУШКА, настаўнік гісторыі СШ №1 г. Навагрудка, кіраўнік музея імя Б.У. Кіта., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:03 Общество Беларуская

    Ні для каго не сакрэт, што сонца на радзіме — самае яркае, снег зімой — самы асляпляльна-белы, вясновы дождж — самы цёплы, а гісторыя сваёй радзімы – самая цікавая і легендарная. З пакалення ў пакаленне перадаюцца апавяданні аб найважнейшых падзеях, выдатных асобах, аб іх подзвігах і вялікіх справах. Навагрудская зямля не выключэнне. Яна славіцца сваёй гісторыяй, ганарыцца знакамітымі асобамі, чые прыклады жыцця вучаць нас любові да людзей і радзімы.  Подробнее

  • Да дня яднання народаў В. ПІСАР, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:02 Общество Беларуская

    У пятніцу ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі «Дзве сястры: Беларусь і Расія». Подробнее

  • Несці дабро людзям А. ГАНЦЭВІЧ, «НЖ»., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 12:00 Политика Беларуская

    У рамках прэс-канферэнцыі губернатара вобласці У.В. Краўцова, якая прайшла ў мінулы чацвер, адбылося знаёмства журналістаў з сацыяльна-эканамічным развіццём Воранаўскага краю. Падчас прэс-­тура прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі шэраг прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Подробнее

  • Адпачынак у радасць А. АРЦЮХ, начальнік лагера., Новае жыццё №26/2017 от 05 апреля 2017 17 мая 2017 11:59 Общество Беларуская

    Калі надыхо­дзіць пара школьных канікул, у многіх бацькоў паўстае пытанне: «Дзе і як арганізаваць адпачынак свайго сына або дачкі цікава і карысна?» Выхад ёсць – аддаць сваё дзіця ў школьны аздараўленчы лагер. Подробнее