Гонар за маладых! Тых, што апошнімі тыднямі днююць і начуюць у полі. Няхай не літаральна, то ў думках – абавязкова. Ці дасць “дабро” на працу надвор’е, наколькі ўраджайным будзе заўтрашні гектар, як пакажа сябе тэхніка? Тэмы, якія не пакідаюць хлебаробаў і ў кароткія гадзіны адпачынку. Іншага не можа гарантаваць ні працоўны вопыт, ні – наадварот – працоўная маладосць. Подробнее
Актуальныя пытанні работы СМІ, стварэння нацыянальнага кантэнту, узаемадзеяння з дзяржорганамі, асвятлення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, удасканалення работы ў інтэрнэце – гэтыя і многія іншыя аспекты абмяркоўвалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара «Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі». Подробнее
Як толькі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага было завершана жніво, механізатары адразу ж прыступілі да абмалоту збожжавых культур на ўчастках асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Подробнее
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама загадзя вырашыў пытанні падвозу дзяцей ва ўстановы адукацыі горада і раёна. Подробнее
Актуальныя задачы для медыйнай сферы былі вызначаны на рэспубліканскім семінары «Аб рабоце СМІ па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі», які адбыўся на мінулым тыдні на Гродзеншчыне. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі аблвыканкам. Подробнее
Не толькі лячыць, але і імкнуцца захаваць чалавеку здароўе. Такім правілам кіруецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці ўрач агульнай практыкі Навадворскай амбулаторыі Раіса Канстанцінаўна Конан. Подробнее
У восем раніцы, калі мы прыехалі ў Ражанку, на чыгуначнай станцыі праходзіла перазменка дзяжурных: Алена Іванаўна Якаўлева перадавала свой пост Наталлі Анатольеўне Снапко. Чыгуначнік з вопытам, а Алена Іванаўна амаль 26 год адказвае за бяспеку руху цягнікоў, давала слушныя парады сваёй калезе, якая ў гэтай справе яшчэ навічок. Подробнее
У “Жалудоцкім агракомплексе” жніво паступова набліжаецца да завяршэння. На 5 жніўня ў гаспадарцы ўжо ўбралі 1431 гектар, што складае 77% да плана. У полі штодзень працуюць 10 камбайнаў, якія зжынаюць да 150 гектараў – гэта прыкладна 8% пасееных плошчаў. Подробнее
У пятніцу на Ушаччыну з абласнога цэнтра і ўсіх раёнаў Віцебшчыны з'язджаліся прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Нагодай гэтаму было не якоенебудзь здарэнне, а традыцыйны турыстычны злёт сярод работнікаў падраздзяленняў установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС». Подробнее
Спелая збажына падсыхае хутка, толькі пераўвільготненасць глебы не спрыяе хуткім тэмпам жніва. Энерганасычаныя трактары і «Амкадоры», якія дзяжураць на ўскрайку поля, з'яўляюцца адметным малюнкам сёлетняй уборачнай. Без гэтай цяглавай сілы работы весці пакуль немагчыма – буксуюць збожжаўборачныя агрэгаты, гараць паліва і нервовыя клеткі камбайнераў і кіраўнікоў гаспадарак, але аграрыі жніво не спыняюць, шукаюць прыдатныя ўчасткі, стараюцца выкарыстаць кожную пагодлівую хвіліну. Подробнее
Штогод у першую нядзелю жніўня чыгуначнікі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка. Подробнее
Сёлета хлебаробам раёна згодна з планам неабходна паставіць у засекі дзяржавы 11400 тон харчовага збожжа, у тым ліку 7700 тон пшаніцы, 3400 тон жыта і 300 тон ячмяню. Подробнее
Хлебаробы закрытага акцыянернага таварыства “1 Мая” ў ліку першых у раёне, 4 жніўня, завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Месца лідара ў гаспадарцы замацаваў за сабой старшы камбайнер Віктар Арэхва, які з першых дзён жніва захапіў ініцыятыву. На камбайне “Лексіён-580” Віктар Аляксеевіч намалаціў 1286 тон зерня. Подробнее
Гэтае ДТЗ адбылося на вул. Чарткова ў Івацэвічах. Вадзіцель грузавога МАЗа, які належыць райспажыўтаварыству, рухаўся ўслед за легкавіком “Фольксваген”. Подробнее
6 жніўня на хлебнае поле СВК “Святая Воля” завіталі госці з райцэнтра. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Грыцук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Палто прыехалі павіншаваць экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Уладзіміра Буйкевіча і Яўгенія Джэжоры з перамогай Подробнее
Гэта быў усім матчам матч! На стадыён проста праліўся лівень забітых мячоў: адзін у першым тайме, аж шэсць – у другім. Шкада, што словамі нельга перадаць напал эмоцый, радасць адных балельшчыкаў – іх была пераважная большасць і засмучэнне другіх – з Полацка прыехала група падтрымкі. Подробнее
Разнастаіць побыт вяскоўцаў стараюцца работнікі ўстаноў культуры раёна, ладзячы для іх выяздныя канцэрты. Подробнее
Едзем па палях СВК “Любішчыцы” – работа кіпіць у спякотны летні дзень. Камбайны ў полі гудуць, гутаркі не чуваць. Сціхлі толькі на некалькі хвілін, падчас віншавання першага экіпажа-тысячніка на сёлетнім жніве. Подробнее
Убраць хлеб, які выспеў на палях раёна, справа надзвычай адказная. Яе давяраюць самым руплівым і дбайным хлебаробам, каб не страціць у полі ніводнага каласка. Не менш важна дапрацаваць абмалочанае зерне, дасушыць яго, каб з неабходнай кандыцыяй прадаць дзяржаве. Подробнее
Партрэт галоўнага эканаміста ЗАТ “Гудзевічы” Марыі Мечыславаўны Палубятка занесены на раённую Дошку гонару. Сёлета спаўняецца трыццаць год, як яна пасля заканчэння Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхнікума прыехала па размеркаванню на работу ў тагачасны калгас імя Карбышава. Подробнее
Партрэт галоўнага эканаміста ЗАТ “Гудзевічы” Марыі Мечыславаўны Палубятка занесены на раённую Дошку гонару. Сёлета спаўняецца трыццаць год, як яна пасля заканчэння Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхнікума прыехала па размеркаванню на работу ў тагачасны калгас імя Карбышава. Подробнее
Уявіць Дануту Вікенцьеўну СЦЕФАНОЎСКУЮ непрыветлівай ці засмучанай проста немагчыма. Яна заўсёды вылучае дабрыню, і здаецца, што жыццё яе ішло лёгка, бестурботна. Але так не бывае… Подробнее
Вадзім ГАНЧАРЫК – вучань вясковай сярэдняй школы – сваёй паспяховай вучобай і рознабаковасцю захапленняў дасць фору гарадскім аднагодкам. Подробнее
Адным з галоўных кірункаў работы мясцовых Саветаў дэпутатаў і пассельвыканкамаў з’яўляецца кантроль за арганізацыяй выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прыдамавых і ведамасных тэрыторый і падтрыманнем санітарнага парадку. Подробнее
Сёння мы раскажам пра тых, хто папоўніў медыцынскую сям’ю нашага раёна. Подробнее