У мінулым нумары газеты мы ўжо паведамлялі аб тым, што міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Канстанцінавіч Заяц з рабочым візітам наведаў наш раён і прыняў удзел ва ўшаноўванні герояў жніва ў КСУП «Судкова». Экіпаж у складзе Леаніда Краўчанкі і Яўгенія Судзенка стаў на мінулым тыдні не толькі першым тысячнікам на Хойнікшчыне, але і ў рэспубліцы на айчынным камбайне. Бо, нагадаем, у суседнім рэчыцкім раёне запаветную тысячу з трыма нулямі перасягнулі на магутным замежным «Клаасе», а нашы хойніцкія лідары працуюць на КЗС-1218. Подробнее
У мінулую пятніцу падчас чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта шэрагу работнікаў Нясвіжчыны былі ўручаны ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўню. Узнагароджванне правёў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Подробнее
У рамках Дня моладзі на “Вішнёвым фестывалі” маладых аўталюбіцеляў у каторы раз запрасілі пазмагацца за званне лепшага вадзіцеля. Аўта-шоу “Маладосць, спорт, сяброўства!”, якое праходзіла на аўтадроме ДТСААФ, і на гэты раз сабрала нямала ўдзельнікаў і балельшчыкаў. Подробнее
Дождж у той фестывальны вечар разышоўся не на жарт. “У природы нет плохой погоды…» – падумалі арганізатары конкурсу “Вішнёвыя парачкі” – і перанеслі яго з галоўнай гарадской сцэны ў цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Самы час згадаць матэматычнае правіла: ад перамены месц складаемых сума не мяняецца. І перафразаваць: ад перамены месц гледачоў – настрой паляпшаецца. Подробнее
Музыка, песні і непаўторны водар вішнёвых пірагоў на працягу апошняга і галоўнага дня чацвёртага “Вішнёвага фестывалю” даносіліся з вуліцы Леніна, дзе размясціліся падворкі сельсаветаў. Ужо з раніцы тут актыўна рыхтаваліся да сустрэчы гасцей – адны ўпрыгожвалі свае імправізаваныя сядзібы, другія расстаўлялі на стол вішнёвыя прысмакі, трэція распяваліся… Подробнее
З наваполацкім мастаком Георгіем Танковічам мы сустрэліся напярэдадні значнай падзеі. У хуткім часе прызнаны майстар жывапісу прадставіць шырокаму колу гледачоў сваю юбілейную персанальную выставу. Адкрыццё вернісажу да 70-годдзя творцы запланавана ў паўночнай сталіцы нашай краіны – г. Віцебску – на першыя дні восені. Подробнее
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях праведзены службовымі асобамі райвыканкама ў Барысаўшчанскім сельсавеце на бягучым тыдні.Жыхары н.п. Барысаўшчына мелі магчымасць трапіць на прыём да старшыні райвыканкама А.І. Цітка. Сярод паступіўшых пытанняў: выдзяленне зямельнага ўчастка, паляпшэнне гандлёвага асартыменту магазінаў, падкоска пашы. Усе звароты растлумачаны. Подробнее
Што незвычайнага можна ўгледзець на фотаздымку, на якім ён, яна і бэзавы куст? Нічога, калі не ведаць, што разам тройца цэлых пяцьдзясят гадоў. Подробнее
Як паведаміла начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Сяргееўна Гедроіць, па стане на 1 ліпеня ў раёне былі пастаўлены на ўлік 104 беспрацоўныя. Гэта на 49 працэнтаў больш, чым летась. Подробнее
Лета – гарачая пара не толькі для адпачынку, але і добрая нагода палепшыць сваё фінансавае становішча. Магчымасцей зарабіць грошай у падлеткаў шмат, але найбольшую папулярнасць маюць будаўнічыя атрады. Подробнее
ад члена Саюза журналістаў Беларусі
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 55679, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
14 каманд з розных арганізацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў Глыбокага сталі ўдзельнікамі “Вішнёвага фота-квэста” пад рамантычнай назвай “Шчасце – жыць у Глыбокім!”. Яго старт адкрыў дзень моладзі на “Вішнёвым фестывалі”. Ідэю правядзення фота-квэсту прапанавалі члены Маладзёжнай палаты, яны ж выступілі і ў ролі вядучых, і журы. Подробнее
«Колькі памятаю — такой ураджайнасці — 79 цэнтнераў з гектара — у нас яшчэ не было! 60-65 цэнтнераў — бывала, а столькі — ніколі», — задаволена расказваў учора пра небывалы сёлетні ўраджай пшаніцы дырэктар філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Аляксандр Калтуноў. Подробнее
Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу змяніў свайго лідара. Ірына Францаўна Каспяровіч, якая раней узначальвала гэты галіновы райкам прафсаюза, перайшла на іншую работу. 28 ліпеня новым старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК адзінагалосна быў абраны Юрый Аляксандравіч Адула. Подробнее
З маладосці ўсё жыццё Лідзіі Іосіфаўны Прохар, якой пайшоў ужо дзевяты дзясятак, – прайшло ў гэтай невялікай, але вельмі прыгожай вёсачцы. Подробнее
У «Горадзе майстроў» на Славянскім базары сустрэла Людмілу Нікіціну, загадчыцу Заронаўскага музея, якому няма аналагаў у нашай краіне. «Усе грошы на кірмашы распусціла. Сабе толькі сукенку за 30 рублёў купіла, астатнія (больш як 300) пайшлі на экспанаты для музея...» Колькі ведаю Людмілу Канстанцінаўну, столькі захапляюся яе адданасцю сваёй справе. І думаю: вось бы кожнай вёсцы па такой Нікіцінай, дык сельскі турызм квітнеў бы! Подробнее
Пра тое, як выконваліся ў першым паўгоддзі запланаваныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, падчас чарговага пасяджэння райвыканкама распавёў начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Малашук. Подробнее
Збожжавыя палеткі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь» займаюць сёлета дзве тысячы гектараў. Восем камбайнавых экіпажаў, у тым ліку і адзін маладзёжны, стараюцца ўбраць вырашчаны ўраджай без страт і ў аптымальны тэрмін. Подробнее
Працоўны калектыў жывёлаводаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Таліца-агра» годна справіўся з выкананнем заданняў, даведзеных на першае паўгоддзе 2016 г., не толькі па вытворчасці малака, але і па прывагах буйной рагатай жывёлы. Подробнее
Кожны з нас, вядома, жадае жыць у камфортных умовах, каб было цёпла ў кватэры, мелася магчымасць памыцца пад гарачым душам і г. д. Але ж за ўсе выгоды, зразумела, неабходна плаціць. Подробнее
У гэтым годзе на Мсціслаўшчыне лён займае 1100 гектараў. Уся дадзеная плошча апрацоўваецца сіламі ААТ «Мсціслаўлён». Тэрыторыя не малая, плюс да ўсяго, землі знаходзяцца ў ААТ «МушынаАгра», «Сож-Агра», «Забалоцце аграстандарт», «СГЦ «Віхра» і «Райаграпрамтэхзабеспячэнне». У цяперашні час вядзецца яго церабленне. Па стане на 29 ліпеня гэта работа праведзена на 560 гектарах. Подробнее
Амаль ва ўсіх сельгасарганізацыях Любаншчыны замацавалася свята ўшанавання першага снапа. Так, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Чырвоная Змена» імя К. І. Шаплыкі» на мінулым тыдні таксама збіраўся калектыў на адным са збожжавых палеткаў, каб уславіць дарункі матухны-прыроды і нялёгкую працу хлебароба. Подробнее
У «нябеснай канцылярыі», відаць, пачулі просьбы хлебаробаў: нарэшце суцэльная залева змянілася спякотнымі сонечнымі днямі, якія дазволілі аграрыям раёна прыступіць да масавай уборкі збожжавых. Але кроплі час ад часу перашкаджаюць аграрыям. Подробнее
Вырошчванне і збор зерневых сельгаскультур патрабуе вялікіх намаганняў. Не сакрэт, што адным з немалаважных фактараў ва ўборачнай кампаніі з’яўляецца добра наладжаны працэс дапрацоўкі збожжа збожжагаспадаркай. Каб не было страты ўраджаю, змалочанае зерне трэба ачысціць і высушыць. Подробнее
Сёлета сельгасарганізацыям раёна неабходна здаць дзяржаве – адправіць на камбінаты хлебапрадуктаў – 5 482 тоны зерня, з іх 5 082 – на Слуцкі КХП, 400 т – на Мінскі. Подробнее