Культурна-асветніцкі аб’ект, які плануецца стварыць у рамках праекта «Край верасоў» на базе Цэнтра эстэтычнага выхавання, цяпер будуць упрыгожваць пяць каменных скульптур. Подробнее
Пераможцам абласнога спаборніцтва за другі квартал у малочнай галіне прызнаны калектыў МТФ «Вялікая Гаць» СВК “Святая Воля”. Ён узнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовым сертыфікатам на суму 500 дэнамінаваных рублёў. Подробнее
Аднымі з першых пачалі жніво і адпаведна продаж збожжа новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра». У мінулы аўторак аўтамашыну таварыства ўрачыста сустрэла кіраўніцтва Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». Суправаджаў груз галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Клаўшун. Па добрай традыцыі, якая склалася на філіяле, вішнявецкіх аграрыяў сустрэлі караваем і ўручылі сноп збажыны. Подробнее
Па тэмпах уборкі збожжавых культур лідзіруюць хлебаробы ААТ «Жацерава». І па ўраджайнасці шчырыя рупліўцы палеткаў уваходзяць ў першую тройку, атрымліваюць з кожнага гектара па 34,5 цэнтнера збожжа. Подробнее
У г. Маладзечна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры для журналістаў рэспубліканскіх, абласнога і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
Хай кажуць, што вёска свой век аджывае, хай лічаць яе неперспектыўнай… Аднак для многіх яна любая, родная. Сюды, на бацькоўскі парог, клічуць з розных куткоў света малая радзіма, памяць пра дарагіх сэрцу людзей. Напэўна, таму 23 ліпеня ў Мантунах, дзе жыве толькі адзінаццаць чалавек, чулася гучнае рознагалоссе. Свята вёскі сабрала дзяцей, унукаў, праўнукаў сталых жыхароў мясцовасці з іншых сёл і гарадоў нашай краіны і нават з Літвы і Расіі. Подробнее
У бліжэйшыя дні 20-годдзе адзначыць філіял “Лотас” раённага спажывецкага таварыства. Прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі ў Івацэвіцкім раёне ў сферы гандлю прамысловай групай тавараў. Напярэдадні прафесійнага свята мы раскажам пра работу калектыва аддзела “Галантарэя” магазіна “Універмаг” у Івацэвічах. Подробнее
Маладзечаншчына апошняе дзесяцігоддзе змяніла свае аблічча карэнным чынам. Подробнее
У мінулую суботу ў Любані адбылося свята вёскі. Подробнее
У Маладзечне прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, а таксама прэс-тур па прадпрыемствах Маладзечанскага раёна для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Подробнее
Сёлета ў ААТ “Месціна” багаты год на папаўненне новымі спецыялістамі. Іх у гаспадарку прыйшло працаваць шэсць чалавек. У ліку навічкоў і галоўны аграном – Эдуард Аляксандравіч Арцёмаў, выпускнік Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Часу на раскачку і ўліванне ў калектыў яму амаль не было: праз лічаныя дні пасля працаўладкавання наступіў час самай адказнай работы земляробаў – жніво. Гэта сапраўдны экзамен і іспыт на сталасць і грамадзянскасць, магчымасць праявіць у поўнай меры атрыманыя ў час вучобы веды. Подробнее
Традыцыйная прэсканферэнцыя старшыні Мінскага аблвыканкама С.Б. Шапіры з журналістамі рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі адбылася ў Маладзечне. Сёлета да гонару ўсёй вобласці гэты горад атрымаў статус культурнай сталіцы Беларусі. Аднак удзельнікі прэстура больш знаёміліся з Маладзечаншчынай прамысловай, наведаўшы шэраг прадпрыемстваў раёна. Подробнее
Трэцяга ліпеня 1944 года наша рэспубліка была вызвалена ад нямецкафашысцкай навалы. Да завяршэння Вялікай Айчыннай вайны заставаўся яшчэ амаль год, на яе франтах за гэты час загінула нямала нашых землякоў. Але тут, на зраненай беларускай зямлі, пачалося мірнае жыццё, якое непарушна доўжыцца да гэтага дня, абуджаючы і ў ветэранаў, і ў маладога пакалення самыя святыя пачуцці да тых, хто прынёс нам вызваленне і Вялікую Перамогу. Якія ўспаміны захаваліся пра тыя грозныя гады ў людзей старэйшага пакалення – сведкаў фашысцкіх катаванняў, як ставяцца да памяці сваіх продкаў цяперашнія жыхары вольнай Беларусі? Размаўляем пра гэта з жыхарамі горадаюбіляра. Подробнее
Жніво гарачы і адказны час не толькі для земляробаў, якія імкнуцца хутчэй убраць з палеткаў плён гадавой працы, але і для вартавых правапарадку. У іх задача не менш важная і складаная не дапусціць злачынстваў і крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Таму ўжо праз два дні пасля раённага свята зажынак міліцыянеры праверылі на прадмет захаванасці дзяржаўнай маёмасці зернесушыльныя комплексы, малочнатаварныя фермы, машынныя двары і склады. Перш–наперш шлях ляжаў у адкрытае акцыянернае таварыства “Багушэвічы” і філіял “Здравушкаагра”. Подробнее
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму за папулярнымі і рэдкімі кнігамі без перабольшвання «палявалі» — дастаць сапраўды вартае выданне было цяжка, да таго ж і каштавала такое задавальненне нямала. А сёння нярэдка даводзіцца бачыць жахлівую карціну — цэлыя стосы літаратуры знаходзяць свой апошні прытулак у брудзе на звычайным сметніку. Вядома, здараецца рознае: у некага паміраюць блізкія, пакідаючы дзясяткі кніг, якія ёсць і ў спадчынніка, нехта пераязджае ў новую кватэру, і для старой бібліятэкі там не знаходзіцца месца… Але ці нагода гэта так па-варварску «ўтылізаваць» літаратуру? Ёсць цэлы шэраг спосабаў, якія могуць не толькі даць вашым кнігам новае жыццё, а і папоўніць сямейны бюджэт. Подробнее
Па-сапраўднаму шыкоўна і вельмі разнастайна святкавалі жабінкаўцы 23 ліпеня дзень нараджэння роднага горада. Кожны мог далучыцца да агульнага радаснага і аптымістынага настрою, знайсці сабе адпачынак паводле густу, стаць сведкам надзвычай запамінальных мерапрыемстваў. Подробнее
Цёплая летняя раніца. Ля дома Ніны Ягораўны Антанюк любіць затрымлівацца сонца. Яна адчыняе дзверы – і ў які раз углядваецца ў квецень свайго двара. Гэта вабіць вока, сагравае сэрца. І настройвае на аптымістычную жыццёвую хвалю. Подробнее
За работай комплексу аператары сочаць з дапамогай камп’ютара. Па словах Радзівона Мырзака, ЗСК-40 можа перапрацаваць за суткі каля 200 тон збожжа. Подробнее
Нічога дзіўнага тут няма. Ведаючы, як яны працуюць, можна было здагадацца, што менавіта гэты экіпаж першым дасягне тысячнага рубяжа. Подробнее
Аляксей Меснік, метадыст Заеліцкага дома рамёстваў, заняў 3-е месца на свяце-конкурсе майстроў лазапляцення “Лазовы прут — 2016”, што праходзіў падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. Подробнее
Сталі вядомыя прозвішчы спартсменаў, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Наш зямляк Аляксандр Ляховіч (першы трэнер Андрэй Уладзіслававіч Блашкевіч) трапіў у гэты спіс. Ён будзе выступаць у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў. Упершыню ў гісторыі Астравецкага раёна наш спартсмен будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе. Подробнее
Раённае свята «Зажынкі» з малебнам, песнямі, захаваннем беларускіх народных традыцый прайшло ў аўторак у сельгаспрадпрыемстве «Банонь-Агра». Подробнее
«Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам», – часта чуем мы вядомае выказванне. Верхнядзвінцаў трымаюць у курсе падзей разнастайныя СМІ. Па выніках падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 16 тысяч жыхароў раёна сталі падпісчыкамі розных перыядычных выданняў. Друкаваныя СМІ Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Казахстана – найбольш даступныя і запатрабаваныя крыніцы інфармацыі ў жыхароў раёна. Подробнее
У раённым музеі адбылася прэзентацыя карціны “Крэпасць Дрыса” члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Валерыя Счаснага. Подробнее
На агульным сходзе працаўнікоў ААТ «Старыца-Агра» кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 вылучана наша зямлячка, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. Подробнее