Механізатары ААТ “Новая Друць” аднымі з першых прыступілі да выканання гэтай адказнай задачы. Надвор’е сёлета, як вядома, уносіць свае карэктывы ў правядзенне ўборачнай, аднак хлебаробы стараюцца задзейнічаць кожную сонечную гадзіну для таго, каб максімальна чыста і без страт адправіць на элеватар зерне новага ўраджаю. Усяго ў гаспадарцы задзейнічаны 11 адзінак зернеўборачнай тэхнікі. З улікам вялікіх пасяўных плошчаў, нагрузка на адзін камбайн немаленькая – 440 гектараў. Подробнее
6 ліпеня, у купальскі вечарок, у парку культуры і адпачынку горада Любані ладзілася святочнае гулянне, да якога мог далучыцца кожны жадаючы. Подробнее
Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта №556 ад 22 лiпеня 2016 года па выніках спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм з колькасцю кароў не менш за 400 галоў СВК «Квасевічы» заняў другое месца. Подробнее
Жніво на Мастоўшчыне набірае тэмп. На ўчарашнюю раніцу было ўбрана 28 працэнтаў зерневых і зернебабовых. Намалочана амаль 16 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 39,8 цэнтнера з гектара. Подробнее
У гарачую пару жніва разам са старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалаем Палто мы накіроўваемся ў ААТ “Мілейкі”. На дзень нашага наведвання гаспадаркі, 26 ліпеня, тут было ўбрана 19,8 працэнта плошчаў. Подробнее
Жніво паволі набірае абароты. І няхай у працэс іншым разам уносіць свае карэктывы надвор’е, спыніць яго рух яно не ў сілах. Нягледзячы на капрызы прыроды, якая то радуе гарачым сонцам, то, наадварот, студзіць халодным ветрам і праліўным дажджом, у ААТ “Гарадзец-агра” ўборка практычна не спыняецца. Подробнее
У аўторак першым на Пастаўшчыне прыступіў да выканання дзяржаўнага заказу па продажы збожжа філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. Подробнее
15 ліпеня ў аграгарадку Навасёлкі прайшло традыцыйнае свята працы. На гэты раз яно ладзілася ў скверы, які становіцца ўсё больш добраўпарадкаваным. Спецыяльна да ўрачыстасці гэта месца ўпрыгожылі рознакаляровымі флажкамі, прыбралі сцэну, на бачным месцы размясцілі расцяжку з віншаваннем, адрасаваным вяскоўцам. Побач працавалі гульнёвыя пляцоўкі і атракцыёны для дзяцей, свой тавар прапаноўвалі прадпрымальнікі. Шмат жадаючых было пачаставацца рыбгасаўскай юшкай, шашлыкамі, каўбаскамі, смажанай свінінай, іншай фірменнай прадукцыяй сельгаспрадпрыемства. Была падрыхтавана вялікая канцэртная праграма з удзелам вядомых выканаўцаў з нашага і Міёрскага раёнаў. Завяршылася ўрачыстасць дыскатэкай і святочным феерверкам. Подробнее
Калі на сайце “Аднакласнікі” з’явілася паведамленне аб маючай адбыцца сустрэчы выпуcкнікоў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна, якая была закрыта ў 2011-ым і якой бы сёлета споўнілася 80 гадоў, у адрас арганізатараў мерапрыемства сталі паступаць дзясяткі водгукаў з розных гарадоў і населеных пунктаў Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі. Подробнее
Самыя яркія ўспаміны дзяцінства жывуць з чалавекам, напэўна, да канца яго дзён. Вось і Вацлава Людвікаўна Касцень з вёскі Андроны, якая завяршае восьмы дзясятак, не-не ды і ўспомніць, як малая хадзіла з мамай па родных Балаях у пошуках насення кветак — так ім хацелася, каб у агародчыку цвілі настурцыі, наготкі, аксаміткі, астры і іншыя няхай сабе самыя просценькія, але такія жаданыя кветкі. Подробнее
Нягледзячы на тое, што да новага навучальнага года яшчэ больш за месяц, пастаўскія кааператары пачалі рыхтавацца да яго, як толькі ў школах празвінеў апошні званок. Подробнее
Члены камісіі па правах жанчын рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва” правялі ў нашым раёне семінар-трэнінг “Папярэджанне насілля ў сямейна-бытавых адносінах”. Ён праходзіў на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
18 ліпеня праз наш раён пралёг маршрут групы веласіпедыстаў з Чашнікаў. Перасесці з двухколавага транспартнага сродку ў мікрааўтобус, які іх суправаджаў, падарожнікаў не прымусіла нават дажджлівае надвор'е. Подробнее
Такое трапнае азначанне заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнаму ансамблю “Паазер’е” даў Міхаіл Антонавіч Казінец, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, народны артыст Беларусі, падчас яго ўшаноўвання з нагоды 25-годдзя. Мерапрыемства праходзіла ў першы дзень ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” і стала шыкоўнай запеўкай да свята. Подробнее
Як толькі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е, у гаспадарках раёна прыступілі да ўборкі збожжавых. Камбайны працуюць на палетках увесь светлавы дзень. Але час ад часу надвор’е ўносіць у жніво нядобрыя карэктывы. З-за дажджоў уборку часта прыходзіцца прыпыняць. Нават ад невялікага дажджу калоссе намакае, і ўся праца ў полі на пэўны час спыняецца. Подробнее
Асобы глыбінны змест і непаўторнае хараство беларускай вышыванкі. Яно, як і ўзоры слуцкіх паясоў, распавядае пра многае гістарычнае і лірычнае, пра любоў і жыццёвыя радасці-перажыванні, пра хлеб надзённы і мару, пра віртуознасць майстра і рамесніцкі твор. Выкаваная з металу ружа ці падкова на шчасце, бліскучыя гладышы, жбаны ці свістулькі з гліны, саламяныя кветкі і наіўныя макаткі, вытанчаныя выцінанкі і мудрагелістыя коўдры, воб-разнае народнае слова, трапны гумар, мілагучная песня… – якое ж яно непаўторнае, роднае-народнае, непадуладнае капрызам моды, сілкуючае сувязь часоў і пакаленняў. Подробнее
Надвор’е на гэтым тыдні апраўдвае чаканні нашых аграрыяў. Да нас нарэшце завітала сапраўднае лета з сонечнымі дзянькамі, прыдатнымі для жніва. Надвор’е стала як пад заказ – самае спрыяльнае для ўборкі збожжавых і зернебабовых. Спелае, налітае сілай калоссе чакае ўвішных гаспадароў, магутныя камбайны ва ўсіх гаспадарках раёна без затрымак выязджаюць ў поле. Подробнее
Як прыемна, што ў нашым раёне можна знайсці немалую колькасць прыгожых куточкаў. Размова ідзе не толькі пра маляўнічыя мясціны Хойнікшчыны, але і пра стыльныя домаўладанні. Няма розніцы, знаходзяцца яны ў горадзе, альбо ў вёсцы. Адно іх аб'ядноўвае – руплівыя гаспадары ствараюць і даглядаюць гэтае рукатворнае хараство.Адрасы добраўпарадкавання нам падказала старшыня Барысаўшчанскага сельвыканкама А.У. Сташкевіч. Сярод названых домаўладанняў ёсць і вядомыя хайнічанам. Подробнее
26 ліпеня ў полі каля вёскі Казакі ААТ “Даватарскі” абапал наліўнога спелага калосся сабраліся людзі — жнеі з сярпамі, кіраўніцтва раёна, аграпрамысловага комплексу, механізатары, камбайнеры, вадзіцелі — усе ў поўнай баявой гатоўнасці. Нібы на парадзе, унушальна выглядала сучасная энерганасычаная тэхніка. А над залацістай нівай павольна кружылі буслы. Пад гукі музыкі выйшлі жанчыны ў нацыянальных касцюмах — пачаўся народны старажытны абрад пачатку жніва “Зажынкі”. Подробнее
У падарожжы па палетках СВК “Ляхавіцкі” даехалі аж да Цыгані. Гадоў 10 гаспадарка арандуе тутэйшыя землі паміж лясоў і пералескаў: кожнае поле па 40-80 гектараў. Некалі лічылася, што нявартая там глеба – пясок, а сёння меркаванні супраць-леглыя, бо там гаспадараць Вітко і яго каманда – і гэтым усё сказана. Подробнее
ад члена Саюза журналістаў Беларусі
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 55679, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Субота і нядзяля, 16 і 17 ліпеня, для народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выдаліся насычанымі. 16 ліпеня калектыў не толькі прымаў удзел у ІІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці “Сяброўскі фэст”, які праводзіўся ў Дзень горада Ваўкавыска, але і стаў яго лаўрэатам. А 17 ліпеня артысты давалі вялікі канцэрт на адкрытай сцэне летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы ў рамках раённага фестывалю-конкурсу “Жывем мы музыкай і ёю мы адзіныя”. Такі шчыльны графік выступленняў “Бераставіцкіх музыкаў” невыпадковы. У Год культуры калектыў рэалізуе новы творчы праект пад назвай “Бераставіцкія музыкі” вітаюць сяброў!”, які прадугледжвае актывізацыю канцэртнай дзейнасці, а таксама прапаганду народнага песеннага мастацтва праз удзел у фестывалях рознага ўзроўню. Подробнее
Менавіта так неабходна вырашаць праблемы і звароты грамадзян, а не адкладваць іх на доўгі час, чым часам грашаць некаторыя службы раёна, даючы адпіскі. Дапамагчы ў вырашэнні такіх пытанняў і закліканы прыём грамадзян па асабістых пытаннях, які старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Віктараўна Бондар праводзіць штомесяц. Подробнее
Няпроста ды і, напэўна, немагчыма ахарактарызаваць адным словам гэту надзвычайна важную, адказную і, разам з тым, нялёгкую, да сёмага поту, сельскагаспадарчую кампанію. І па эмацыянальнай насычанасці яна, бадай, самая хвалюючая. Праца ад цямна да цямна, гарачыня, пот, спадзяванні, расчараванні – усё гэта характарызуе жніво, якое іншы раз вобразна называюць “бітвай за ўраджай”. Урэшце, доля праўды ў гэтым ёсць... Подробнее
Археалагічныя раскопкі, што праводзіліся з 20 чэрвеня па 4 ліпеня ў в. Ілья Вілейскага раёна, сталі працягам даследаванняў мінулага года. Подробнее