Мастакі з Расіі і Беларусі дзесяць дзён сумесна працавалі на Капыльшчыне Подробнее
Падобныя мерапрыемствы — прыемная нагода сабрацца разам і сельскім жыхарам, і гасцям, якія завіталі на адпачынак. Вось і гэтым разам на гасціннай раёўскай зямлі сабраліся сельгаспрацаўнікі і работнікі культуры, людзі паважанага ўзросту і прадстаўнікі моладзі. А распачала мерапрыемства таленавіты арганізатар, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Алена Острыкава. Затым усіх прысутных павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Подробнее
Каб павіншаваць з брыльянтавым вяселлем — 60-годдзем сумеснага жыцця — Максіма Апанасавіча і Станіславу Дзмітрыеўну Міхальчук, якія жывуць у аграгарадку Скабін, з розных куткоў (і не толькі нашай краіны) прыехалі дзеці, сабраліся сваякі і знаёмыя. Ушанавалі паважаных юбіляраў і прадстаўнікі ўлады: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская, прадстаўнікі ААТ «Скабін». Подробнее
Прыёмы грамадзян, якія традыцыйна два разы ў месяц праводзіць старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, вызначаюцца разнастайнасцю ўзнятых пытанняў і праблем. 13 ліпеня кіраўніку раёна давялося разгледзець восем зваротаў. Подробнее
У суботу адбыўся агульны сход працаўнікоў ААТ «Семежава». На парадку дня – вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Подробнее
Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь удастоена старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Подробнее
У апошнюю нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаць больш за 620 тысяч работнікаў гандлю Беларусі. Менавіта дзякуючы ім мы можам набываць усё, што неабходна нам для жыцця — ад хлеба і малака да бытавой тэхнікі і аўтамабіляў. Цікава, што рабіць пакупкі беларусы могуць большую частку сутак — па дадзеных статыстыкі, 60 % харчовых магазінаў пачынаюць сваю работу ў 8 гадзін раніцы і зачыняюцца пасля 21 гадзіны, а палова нехарчовых крамаў прымае першых пакупнікоў у 10 раніцы і заканчвае работу пасля 19 вечара. Подробнее
У ліку першых тысячнікаў сталічнай вобласці — камбайнавы экіпаж ААТ “Новае жыццё” ў складзе Георгія Антановіча і Віктара Антано-віча. У сераду павіншаваць з працоўнай перамогай хлебаробаў прыехаў у поле старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, які ўручыў каштоўныя падарункі. Подробнее
На мінулым тыдні, 22 ліпеня, у Маладзечне адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — стала па-сапраўднаму яскравым святам для Таццяны і Івана Сідарэнкаў з Капыля. Менавіта гэтай святочнай летняй раніцай у іх сям’і нарадзілася дачушачка, якую назвалі Настассяй. Подробнее
Прынцып «З кожным днём павінна станавіцца лепш» неабходна браць за аснову, плануючы любую справу, і ў першую чаргу — добраўпарадкаванне. У тым, што гэты дэвіз узялі на ўзбраенне на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета, упэўніліся ўдзельнікі выязнога пасяджэння райвыканкама. Подробнее
Сёлета ў раённым этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», які ўжо некалькі гадоў запар па ініцыятыве райкама ГА «БРСМ» традыцыйна праходзіць у аграгарадку Пацейкі, прымалі ўдзел пяць маладых сямей з сельсаветаў раёна. Подробнее
Гэты невялікі каталіцкі храм у Брамнай вежы замка быў заснаваны і асвячоны ў канцы XVІ стагоддзя Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у гонар яго нябеснага заступніка. І вось сёлета, праз 400 гадоў пасля смерці Радзівіла Сіроткі, адрэстаўраваная капліца зноў адчыніла дзверы для вернікаў. Сімвалічна, што ўрачыстасць адбылася 25 ліпеня, у дзень св. Хрыстафора. Подробнее
У Лядовай арэне ў Івацэвічах у летні перыяд традыцыйна праходзяць спартыўныя зборы – прадстаўнікі шэрагу расійскіх рэгіёнаў, найперш хакеісты, у гэты час тут праводзяць актыўныя трэніроўкі. У бягучым годзе геаграфія наведвальнікаў Івацэвічаў пашырылася: упершыню збор праводзіць група юных фігурыстаў з Петразаводска. І хаця адлегласць ад сталіцы Карэліі да Івацэвічаў – каля 1 700 км, трэнеры і бацькі, з якімі пагутарыў карэспандэнт “ІВ”, лічаць, што ваяж у наш горад нясе ім толькі карысць. Подробнее
Сярод мноства цікавых мерапрыемстваў, якія кожны год ладзяцца ў нашым раёне і збіраюць вялікую колькасць гледачоў, ёсць адно асаблівае — рэгіянальная выстаўка сабак усіх парод “Кубак Браслава”. Шмат браслаўчан і гасцей горада прыходзяць сюды, каб паназіраць за спаборніцтвамі лепшых сабак Беларусі і суседніх краін. Вось і ў мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне было шумна і весела. Подробнее
Аматарскі веламарафон “Суседзі — 2016”, які адбыўся ў наваколлі Аўгустоўскага канала, сабраў больш за 700 веласіпедыстаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і Аўстраліі. Сярод яго ўдзельнікаў былі і браслаўчане. Подробнее
Адным з першых у Аршанскім раёне прыступіў да ўборкі ўраджаю філіял “Цяплічны” РВП “Віцебскэнерга”. У поле выйшлі чатыры экіпажы камбайнераў. Пяць адзінак тэхнікі задзейнічана на адвозцы зерня. У гэтыя дні ідзе напружаная праца на палетках каля вёскі Рамальдава. Подробнее
У адзін з фестывальных дзён на “Славянскім базары ў Віцебску” глыбоцкія майстры на абласной сцэне наладзілі сапраўдны кірмаш (на здымку) – якраз такі, як нашы продкі, вядомыя гандляры, у 30-я гады мінулага стагоддзя. Ганчар (Арцём Фамін) і шапавал (Віктар Дудкевіч) сваімі вырабамі і, канешне, імпазантным выглядам прываблівалі абаяльных пакупніц (Алену Мацюшонак, Святлану Кавальчук і Кацярыну Кляпацкую)… Подробнее
Лета для ўдзельніц узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” Глыбоцкага ГДК і яго кіраўніка Маргарыты Цветнікавай – зорны час. Толькі ў гэтыя дні ліпеня барабаншчыцы і мажарэткі прайшлі марш-парадам па вуліцах і плошчах святочнага Глыбокага на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, фестывальнага Віцебска падчас “Славянскага базара”, выступіўшы таксама і на “Вішнёвым фестывалі”. Подробнее
Фестывальнае дзейства пакарыла ўсіх глыбачан і шматлікіх гасцей горада сваім адметным, непаўторным зместам, маштабам, шырынёй, размахам… На працягу мінулага тыдня ўсё Глыбокае жыло фестывалем. Яго жыхары, ад малога да дарослага, станавіліся непасрэднымі ўдзельнікамі фестывальных падзей. Подробнее
Для большай часткі крымінальных элементаў злачынная дзейнасць у сферы наркабізнесу з’яўляецца крыніцай стабільнага незаконнага абагачэння. Вось і наш зямляк Д., жыхар адной з вёсак Івацэвіцкага раёна, рашыў зарабіць на збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў: набыў партыю “спайсаў”, частку якіх збыў свайму знаёмаму ў Івацэвічах, а астатняе “зелле” захоўваў па месцы жыхарства, чакаючы новых кліентаў. Подробнее
Колькі каштуе чалавечае жыццё? Для сучаснага чалавека такое пытанне здаецца жудасным і не вытрымлівае аніякай крытыкі. А калі крыху змяніць саму пастаноўку праблемы, напрыклад, колькі каштуюць меры па захаванні чалавечага жыцця? Пэўна, кожны сумленны чалавек адкажа, што ўсе магчымыя сродкі і сілы павінны быць накіраваны на гэта і нічога больш важнага за чалавечае жыццё для грамадскасці існаваць не можа. Подробнее
Сёлетняе прафесійнае свята галоўны падатковы інспектар аддзела ўліку падаткаў і спагнанняў плацяжоў Святлана Палтаран і намеснік начальніка аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі Марына Лук’янава (злева) сустракаюць з асаблівым пачуццём. Іх плённая праца была адзначана ўзнагародамі. Подробнее
Такія словы сказаў пры сустрэчы Мікалай Міхалевіч, заснавальнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Міхалевіч”. Подробнее
У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Касавіца праходзіць на ўзроўні і без асаблівых праблем. Ужо назапашана немалая колькасць і якасных кармоў для грамадскага статка. Другі ўкос траў у гаспадарках праведзены на плошчы больш за шэсць з паловай тысяч гектараў, што складае звыш 67 працэнтаў да запланаванага. Нарыхтавана 24437,6 тоны кармавых адзінак травяных кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне прыпадае па 7 цэнтнераў кармавых адзінак. Лепшыя паказчыкі ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Рубяжэвічы» і «Вішнявецкі-агра». Подробнее