Язык: Беларуская

  • Без права на памылку Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 195-200 (15296-15201) от 21 июля 2016 22 июля 2016 08:26 КалейдоскопОбщество Беларуская

    2 чэрвеня на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС адбыўся штогадовы конкурс «Лепшая дзяжурная змена органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці». Подробнее

  • Здабыткі чачаран і слава працы Валентина ПРАНКЕВИЧ., Чачэрскі веснік 22 июля 2016 от 21 июля 2016 21 июля 2016 16:47 Общество Беларуская

    Вольная, непераможная, прасторная Чачэршчына, перажыўшая сталінскія рэпрэсіі і фашысцкую акупацыю, працягвала свой стваральны шлях да росквіту і чалавечай радасці.У мінулым засталіся слёзы страт, жаль па загубленых марах, парушаныя планы на жыццё. Наперадзе чакалі новыя здзяйсненні, высокія памкненні і надзеі на шчаслівую будучыню. Марудна, але ўсё ж такі стабільна раён падымаўся з калена.  Подробнее

  • Саламяных спраў майстар Святлана Ганчарова, Бераставіцкая газета №55/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 15:20 Культура Беларуская

    Загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара КАСЬЯН  – адзіны на Бераставіччыне майстар саломапляцення, вытанчаныя прыгожыя работы якой маюць свой асабісты “твар” і  добра вядомыя не толькі жыхарам раёна, але і далёка за яго межамі.  Подробнее

  • Аграрыі падрыхтаваліся да жніва Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета №55/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 15:33 Экономика Беларуская

    У СВК “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна аграрыі добра падрыхтаваліся да жніва. Тут трэба будзе ўбраць 1175 гектараў збожжавых і зернебабовых.  “Фронт работ” немалы, таму ўсе будуць працаваць у зладжанай моцнай камандзе, каб не страціць дарагі час. Подробнее

  • У СВК імя Варанецкага ўбралі азімы рапс Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета №55/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 15:37 Экономика Беларуская

    Рапс – расліна сапраўды адметная. У жывой прыродзе ў яго няма прамых “продкаў”, гэта ўдалы гібрыд свірэпы і капусты. “Дзіця” ў  іх выйшла на славу, і “знешні выгляд” уражвае, і карысць людзям ад яго вялікая. Калі рапсавае поле цвіце, яно здалёк прываблівае вока яркім жоўтым колерам, а калі расліна набірае сілу, можна палюбавацца яе экзатычным магутным сцяблом і буйнымі струкамі, дзе выспяваюць чорныя каштоўныя зярняты. Сусветныя лідары па вытвор­часці гэтай запатрабаванай культуры – еўрапейскія краіны, Канада і Кітай, і ў яе знаходзіцца ўсё больш шчырых  прыхільнікаў сярод сельскагаспадарчых вытворцаў. Карысны алей і экалагічнае біяпаліва вырабляюць з рапсу, знайшоў ён прымяненне ў жывёлагадоўлі і нават у касметыцы. Подробнее

  • “Каханне ў вялікім горадзе” Соф’я ЛЮБАНЕЦ, Нясвіжскія навіны 22.07.2016 от 22 июля 2016 21 июля 2016 15:01 Культура Беларуская

    Пад такой рамантычнай назвай у раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт, прысвечаны юбілеям Тамары і Уладзіміра Прыгун — добра вядомай у нашым раёне і за яго межамі сямейнай пары, якую аб’ядноўвае любоў да музыкі.   Подробнее

  • У Навагрудку з'явіцца гасцінічны нумар імя Уладзіміра Высоцкага Анатоль Сланеўскі, Звязда 139 (28249) от 21 июля 2016 21 июля 2016 14:15 Культура Беларуская

    Нумар у гасцініцы «Навагрудак», дзе ў свой час спыняўся Уладзімір Высоцкі, стане тэматычным. Яму прысвояць імя паэта і выканаўцы і ўрачыста адкрыюць 24 ліпеня, у дні правядзення рэгіянальнага фестывалю-конкурсу бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». Подробнее

  • Рук не апусцілі — спрацавалі аператыўна Вольга Чарняўская, Кліч Радзімы 58/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 11:45 Происшествия Беларуская

    У сувязі з надзвычайным здарэннем, моцнай віхурай, якая пранеслася па тэрыторыі нашага раёна і пакінула пасля сябе сур’ёзныя разбурэнні, 15 ліпеня наш рэгіён наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Ірынархавічам Баговічам ён пабываў на аб’ектах, найбольш пашкоджаных стыхіяй, сустрэўся з пацярпелымі жыхарамі нашага гарадскога пасёлка і азнаёміўся з ходам аднаўленчых работ, што праводзяцца на тэрыторыі Шаркаўшчыны і прылеглых да яе вёсак. Подробнее

  • «Лесаруб-2016» Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 195-200 (15296-15201) от 21 июля 2016 21 июля 2016 09:36 Калейдоскоп Беларуская

    Адно з самых прэстыжных спаборніцтваў сярод вальшчыкаў лесу прайшло 12 ліпеня. Удзел у абласным конкурсе прымаюць лепшыя з лепшых лесарубаў, у камандзе  – па чатыры ад кожнага лясніцтва Мінскай вобласці.  На сёлетніх спаборніцтвах былі прадстаўлены 20 каманд. Подробнее

  • Шахматы – інтэлектуальная зарадка Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 55/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 09:10 Общество Беларуская

    Маладзечанец Леанід Салагуб захапляецца шахматамі з 17 гадоў. Сёлета яму споўнілася 89. Заставацца ў тонусе яму дапамагаюць менавіта шахматы, якія ён лічыць выдатнай інтэлектуальнай зарадкай. Подробнее

  • Жаніцеся, а то будзе страляць! Алёна САЦУТА, Народная трыбуна 29/2016 от 15 июля 2016 20 июля 2016 18:16 Культура Беларуская

    На малой сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы адбылася “Прапанова” рукі і сэрца  Подробнее

  • Як «Тары-бары» швабру на пыласос памянялі Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 55/2016 от 20 июля 2016 21 июля 2016 09:22 КалейдоскопКультура Беларуская

    Народны гумарыстычны гурт «Тары-бары» з Маладзечна  ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені на VIII Усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі-2016». Подробнее

  • Рамёстваў карагод Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 54 (10 100) от 20 июля 2016 20 июля 2016 16:41 Культура Беларуская

    У актавай зале тэрытарыяльнага цэнтра адкрылася выстаўка-кірмаш творчых работ – «Рамёстваў нашых карагод». Адметнасць яе ў тым, што ўсе вырабы зроблены рукамі бабуляў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Ёсць і жадаючыя набыць гэтыя вырабы. Подробнее

  • У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі асемянатарамі Алена КАРПЕНКА, Трыбуна працы 52/4017 от 13 июля 2016 20 июля 2016 16:14 Калейдоскоп Беларуская

    Хто з тэхнікаў-асемянатараў Бабруйскіх раённых сельгасарганізацый заслугоўвае таго, каб быць адзначаным з найлепшага боку, мець іншыя прэферэнцыі — адказ на гэтае пытанне шукалі спецыялісты РУСВП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу падчас правядзення штогоднага раённага конкурсу работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак. Подробнее

  • Стварыла куточак прыгажосці і духоўнасці Ірына Міклаш, Бераставіцкая газета №55/2016 от 20 июля 2016 20 июля 2016 15:41 Калейдоскоп Беларуская

    Цяжка паверыць, што крыху больш чым 10 гадоў назад на месцы добраўпарадкаванай плошчы ў цэнтры Пачобутаў Бераставіцкага раёна, дзе знаходзіцца крыж і фігура Маці Божай, быў пустыр і зараслі. Але дзякуючы намаганням нераўнадушнай жыхаркі вёскі Альфрэды Ігнатовіч гэтае месца не толькі  пераўтварылася ў куточак прыгажосці і духоўнасці, але і на працягу ўжо многіх гадоў застаецца ўзорам  таго, што могуць зрабіць клапатлівыя рукі людзей, каб упрыгожыць  родную зямлю.  Подробнее

  • Стаўку зрабілі на якасць Надзея БАТАЛКА, Прамень № 54 (10 100) от 20 июля 2016 20 июля 2016 15:38 Общество Беларуская

    Працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў ліку першых прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Пасевы неабходна было абмалаціць на 165 гектарах, і камбайнеры, нягледзячы на няўстойлівае надвор'е, справіліся з гэтай работай у сціслы тэрмін. Подробнее

  • Мы не мантажнікі-высотнікі? Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 54 (10 100) от 20 июля 2016 20 июля 2016 16:43 Спорт Беларуская

    Пэўна, не ўсе, хто стараецца не прапускаць матчаў з удзелам каманды «Нёман-Агра», прыйшлі ў той вечар на стадыён «Юнацтва». Сустрэчы першынства Беларусі ў другой лізе звычайна прызначаюцца на суботу, а гэта была серада. Перанос гульні загадзя не планаваўся, а проста стаўбчане вымушана збіліся з каляндарнага рытму,  паколькі паспрабавалі шчасця ў другім важным турніры – Кубку Беларусі. У «Прамені» было ўжо не надта прыемнае паведамленне, што нашы ўступілі ў кубкавай сустрэчы з лікам 0:5 гродзенскаму «Нёману». Подробнее

  • У Рубяжэвіцкім лясніцтве сканцэнтраваны сілы лясгаса Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 54 (10 100) от 20 июля 2016 20 июля 2016 15:28 Общество Беларуская

    Стыхія, выкліканая моцнымі навальніцамі, прынесла найбольшыя разбурэнні лясной гаспадарцы раёна. Нанесеныя страты падлічваюцца, але адназначна, што яны будуць вымярацца значнымі сумамі, не кажучы пра перспектыву, якую маглі б мець зломленыя па-жывому дрэвы. Сёння на ліквідацыю наступстваў стыхіі сканцэнтраваны ўсе людскія і тэхнічныя сілы Стаўбцоўскага лясгаса. Подробнее

  • У рубяжэвіцкім лясніцтве cканцэнтраваны сілы лясгаса Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 54 (10 100) от 20 июля 2016 20 июля 2016 15:28 Общество Беларуская

    Стыхія, выкліканая моцнымі навальніцамі, прынесла найбольшыя разбурэнні лясной гаспадарцы раёна. Нанесеныя страты падлічваюцца, але адназначна, што яны будуць вымярацца значнымі сумамі, не кажучы пра перспектыву, якую маглі б мець зломленыя па-жывому дрэвы. Сёння на ліквідацыю наступстваў стыхіі сканцэнтраваны ўсе людскія і тэхнічныя сілы Стаўбцоўскага лясгаса. Подробнее

  • Наколькі поўна выкарыстоўваецца турыстычны патэнцыял нашай краіны? Святлана Бусько, Звязда 138 (28248) от 20 июля 2016 20 июля 2016 15:13 Культура Беларуская

    Калі вы думаеце, што Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр — гэта ўсё, што можна паглядзець у Полацку, то вельмі памыляецеся. У гэтым невялікім па сённяшніх мерках гарадку з насельніцтвам у 85 тысяч чалавек — звыш 150 помнікаў культуры! Такое багацце скульптур, сабораў, музеяў і мемарыяльных комплексаў не здольна пакінуць абыякавым ніводнага турыста. Але наколькі выкарыстоўваецца гэты багаты патэнцыял? Што можа даць Полацк сваім гасцям, што мы маем сёння ў цэлым у краіне ад турыстычных паслуг і што можна было б мець? Подробнее

  • Чым жа выдатна вёска Клін Хоцімскага раёна? Іна Дзмітрачкова, Шлях кастрычніка 54/2016 от 20 июля 2016 20 июля 2016 11:45 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    У чарговы раз, калі знаходзілася ў пошуку новай інфармацыі, раптам, злавіла сябе на думцы: «Колькі гадоў жыву ў родным Хоцімску, ведаю шмат  месц і вёсачак, а вось бываць даводзілася не ў кожнай». Нядоўга думаючы, асядлалі нашага «працоўнага каня», рушым па дарозе Хоцімск-Клін. Чым выдатна гэта вёска? — спытаеце вы. Подробнее

  • …А на гарэлку грошы знойдуцца? Вадзім ПАСТАЯЛКА, начальнік Івацэвіцкага РАУС., Івацэвіцкі веснік №54 от 19 июля 2016 20 июля 2016 12:17 КалейдоскопПроисшествия Беларуская

    Вынікі работы райаддзела міліцыі за першае паўгоддзе 2016 года сведчаць: у крымінагенным плане шмат клопатаў нам, міліцыі і грамадству ў цэлым, дастаўляюць дзве катэгорыі насельніцтва – непаўнагадовыя і раней судзімыя. Подробнее

  • С. С. Джэжора, галоўны ветурач Івацэвіцкага раёна: “Прафілактыка – самы эфектыўны спосаб барацьбы з хваробай” Дзяніс Карпаў, Івацэвіцкі веснік №54 от 19 июля 2016 20 июля 2016 12:21 Калейдоскоп Беларуская

    У мінулую сераду жыхары раёна мелі магчымасць задаць свае пытанні галоўнаму вет-урачу раёна, начальніку ДУ “Івацэвіцкая райветстанцыя” Сяргею Сцяпанавічу Джэжору. У рэдакцыі “ІВ” ладзілася анлайн-канферэнцыя і “прамая тэлефонная лінія” па пытаннях прафілактыкі  інфекцыйных захворванняў жывёл і аказання паслуг райветстанцыяй. Подробнее

  • Стала песняй у народзе Татьяна Ступакевич, Дзянніца 55/2016 от 19 июля 2016 20 июля 2016 11:12 Культура Беларуская

    –Напэўна, зусім не выпадкова Год культуры на Беларусі супаў з го­дам юбілею нашай знакамітай зям­ляч­кі – Алаізы Пашкевіч. Гэта ў тым ліку і ёй,  багатай творчай спад­чы­не Цёткі, мы абавязаны падзеяй 2015 года, калі наш Шчучын меў гонар стаць сталіцай Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства, – пад­к­рэс­лі­ла намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма Ганна Станіславаўна Хвядзюк у сваім выступленні ля помніка слаў­най дачцы беларускага на­ро­да, адкрываючы літаратурна-па­э­тыч­ную кампазіцыю «Кветкі лю­бі­май паэтэсе».Як вядома, гэта далёка не адзі­нае мерапрыемства, якое ладзі­ла­ся 15 ліпеня ў дзень нараджэння Ала­і­зы Пашкевіч як у Шчучыне, так і на малой радзіме паэтэсы ў Ста­рым Двары, а таксама ў гарадскім па­сёл­ку Астрына, дзе мясцовая шко­ла носіць імя Цёткі і дзейнічае адзі­ны на Беларусі музей нашай зям­ляч­кі. Подробнее

  • Спелая вішня на сонейка вый­ш­ла Татьяна Полубятко, Дзянніца 55/2016 от 19 июля 2016 20 июля 2016 11:03 Сад и огород Беларуская

    Лета – актыўны нарыхтоўчы се­зон для спажывецкай ка­а­пе­ра­цыі. Вось і сёлетні год урад­жай­ны на раннюю агародніну і са­да­ві­ну. Штосьці з прыродных ві­та­мі­наў яшчэ расце і спее, а што­сь­ці ўжо просіцца з градкі, дрэва і куста на наш стол. У пры­ват­нас­ці, на многіх падворках і да­чах вабяць чырванню вішні, на­лі­лі­ся сокам садовыя ягады. Рэш­т­кі вітаміннай прадукцыі вяс­коў­цы і гараджане ахвотна зда­юць нарыхтоўшчыкам. Подробнее