Язык: Беларуская

  • Ваенна-патрыятычная змена ў Івесі Г. Сініцкая, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 16 июля 2016 11:39 Общество Беларуская

    У чэрвені-ліпені ў аздараўленчым лагеры “Крынічка”, што арганізаваны на базе філіяла «Івесь» Падсвільскага цэнтра турызму і краязнаўства, працавала змена «Патрыёт». У маляўнічым куточку Глыбоччыны адпачывалі і займаліся па праграме ваенна-патрыятычнай падрыхтоўкі 60 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту са школ горада і раёна. Подробнее

  • «Горад майстроў» – у Глыбоцкмі цэнтры дзяцей і моладзі Наталля Бельская, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 16 июля 2016 11:30 Общество Беларуская

    Трэці год запар падчас летніх канікулаў Глыбоцкі цэнтр дзяцей і моладзі запрашае падлеткаў у працоўны лагер, дзе яны займаюцца вырабам сувеніраў. Зарабіць свой, уласны, рубель хочацца, безумоўна,  многім. Але, як патлумачыла дырэктар установы Зоя Касцюкевіч, перавагу ўсё ж аддаюць дзяўчатам, якія добра трымаюць у руках нітку з іголкай. Без такога ўмення ў “Горадзе майстроў” (менавіта так называецца лагерная змена) няма чаго рабіць, бо як ні старайся – нічога не заробіш. Подробнее

  • У аграгарадке Ракаўцы адзначылі свята роднай вёскі Ганна ТРАЦЯК, Светлы шлях /29 от 15 июля 2016 15 июля 2016 22:51 Общество Беларуская

    Прыемным падарункам для жыхароў аграгарадка Ракаўцы стала свята роднай вёскі, якое арганізавала бібліятэкар філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” Марыя Шэляг. Подробнее

  • Крокам маладой Беларусі Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 53 (10 099) от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:35 Общество Беларуская

    Маладзёжная дэлегацыя раёна вярнулася з Салігорска, з абласнога маладзёжнага свята «Беларусь маладая», дзе змагла і сябе паказаць, і ў іншых павучыцца. Подробнее

  • Чарніцы адгружаюцца на экспарт Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 53 (10 099) от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:46 Общество Беларуская

    Райспажыўтаварыства ўжо закупіла 25 тон чарніцаў. Лясная ягада замарожваецца, фасуецца і адгружаецца на экспарт – у краіны Прыбалтыкі, Польшчу. Подробнее

  • Эталон абароніць бізнес Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 53 (10 099) от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:48 Общество Беларуская

    Як стварыць свой  бізнес на практыцы і заключыць дагавор так, каб не трапіць у сітуацыю спагнання даўгоў, як з найбольшай для сябе выгадай уплываць на дэбітораў – на гэтыя і іншыя злабадзённыя пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці давалі адказы адвакат і шэраг іншых кампетэнтных спецыялістаў.    Подробнее

  • Будаваць – укладваць у сваё заўтра Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 53 (10 099) от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:52 Общество Беларуская

    На Стаўбцоўшчыне праходзіць нямала семінараў на розныя тэмы. Адзін з апошніх, «куставы», з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкама, дзяржбуднагляду і дзяржбудэкспертызы, праектных інстытутаў, вытворцаў будаўнічых матэрыялаў і канструкцый быў прысвечаны тэме будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў, у першую чаргу – «клюшачнікаў» і сіласна-сянажных траншэй. Подробнее

  • Хай радаснай працай напоўніцца край Вольга КРУГЛЕЙ., Наш край 53/2016 от 15 июля 2016 15 июля 2016 17:14 Экономика Беларуская

    Кожны год уборка збожжа пачынаецца не толькі з гулу матораў сельгастэхнікі, але і са свята, на якім хлебаробаў праводзяць на ганаровую бітву за ўраджай. Подробнее

  • Вось такі «алігатар» Вераніка ФІЛАНОВІЧ, Пастаўскі край 55/2016 от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:38 Сад и огород Беларуская

    Вось такі «алігатар» вырас на градцы ў жыхаркі вёскі Шыр­кі Алены Гендрыкаўны Рудніцкай. Вопытная гаспадыня сёлета ў якасці эксперыменту вырашыла апрабаваць новы гатунак агуркоў «Алігатар» — і не пашкадавала. Набытае ў магазіне «Сядзіба» насенне спачатку выса­дзіла ў гаршчкі, а ў пачатку мая зялёныя калівы «перакачавалі» ў цяпліцу. Не прайшло і месяца, як з’яві­лі­ся першыя плады. Па-сапраўднаму багаты ўраджай Алена Гендрыкаўна працягвае збі­раць і цяпер. Подробнее

  • Купалінка-2016 Наталья Милевская, Полесская правда № 57 2016 от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:14 Культура Беларуская

    Самую прыгожую дзяўчыну-купалінку ўпершыню выбралі ў Пінску. Цікавы конкурс арганізавалі ў Музеі Беларускага Палесся. Подробнее

  • «Городокский Парнас» на «Славянском базаре» Святлана ЯКАЎЛЕВА., Гарадоцкі веснік 53/2016 от 16 июля 2016 15 июля 2016 15:12 Культура Беларуская

    Тэатралізаваны парад-імправізацыя ў гонар 25-гадовага юбілею Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбыўся ў дзень яго адкрыцця, 14 ліпеня.  Подробнее

  • 65 год сяброўства з «раёнкай» Святлана ЯКАЎЛЕВА., Гарадоцкі веснік 51/2016 от 09 июля 2016 15 июля 2016 15:03 Общество Беларуская

    Прыехаўшы ў Гарадок на пастяннае месца жыхарства з Сенненшчыны ў 1951 годзе, сям’я Гарбачовых стала выпісваць тутэйшую раённую газету, тады «Сталінскі прызыў». Інструктар Езярышчанскага райкама партыі Афанасій Фокавіч і настаўніца пачатковых класаў 1-й гарадской школы Аляксандра Раманаўна вывучалі рэгіён менавіта паводле публікацый у «раёнцы». Сяброўства з ёй не перарывалася ні на месяц. Нават цяпер, калі А.Р. Гарбачова дрэнна бачыць, працягвае выпісваць любімую газету. Подробнее

  • Карэспандэнт "Звязды" наведала музей Цёткі Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 135 (28245) от 15 июля 2016 15 июля 2016 14:56 Культура Беларуская

    Гэты год багаты на юбілеі літаратурных класікаў. Сёння мы святкуем 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) — яскравай постаці часоў нацыянальнага адраджэння. Менавіта яна выдала «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Не толькі на тагачасных людзей, але і на пазнейшыя пакаленні істотна паўплывалі яе вершы, празаічныя творы. Карэспандэнт «Звязды» вырашыла наведаць мясціны нараджэння і смерці Цёткі, а таксама адзіны музей, прысвечаны ёй у Беларусі, каб убачыць, як ушанавана на радзіме вялікая пісьменніца. Подробнее

  • Жанчыны Гарадоччыны прыахвочваюцца да рыбалкі Святлана ЯКАЎЛЕВА., Гарадоцкі веснік 51/2016 от 09 июля 2016 15 июля 2016 14:51 Общество Беларуская

    Мноства азёр Гарадоччыны аб’ездзіла Наталля Шпакава з аг. Бычыха(на здымку), каб заняцца на іх сваім хобі — рыбалкай. Усюды, сцвярджае яна, прыгожа, і рыба ловіцца, але самыя смачныя карасі (яе любімы від рыбы) — менавіта на Бычыхінскім азярцы. Мабыць, Наталля, прафесійны повар, мае права так сцвярджаць, бо добра разбіраецца ў тонкасцях смакаў. Але ж рыбалка вабіць яе не для таго, каб накарміць сям’ю. Седзячы на беражку з вудой, сустракаючы сонца, што падымаецца над спакоем воднай гладзі, яна адчувае сябе шчаслівай. Ад жарсцяў па рыбе чароўным чынам суцішаюцца іншыя жыццёвыя жарсці, душа трапляе ў стан раўнавагі і суладдзя з сабой і навакольным светам. Подробнее

  • Бетонныя глыбы памяці Д. БЯЛЬКО, Петрыкаўскія навіны 53/2016 от 02 июля 2016 15 июля 2016 14:48 Общество Беларуская

    Ушаноўваць памяць нашых бацькоў, дзядоў, пра-дзедаў, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба, пад якім мы жывем зараз, наш святы абавязак. Неабходна пра іх велізарны подзвіг пастаянна нагадваць і будучаму пакаленню. На жаль, з кожным годам пусцеюць  рады нашых ветэранаў, а разам з імі пакрысе згасаюць успаміны пра жудасныя рэаліі вайны… Подробнее

  • Музычна-кветкавы пейзаж жыцця Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 52 от 29 июня 2016 15 июля 2016 14:44 КультураОбщество Беларуская

    У кожнай сям’і ёсць свой скарб, тое, што нажыта, узгадавана, захавана і памножана. У адных больш, у іншых – менш. Але сустракаюца і насамрэч “багацеі”. Адна з такіх сем’яў – Вольга і Міхаіл Казловічы з Галубіцы. Яна – педагог, ён – музыкант. Іх утульны, з густам і сучасна ўпарадкаваны дом гаворыць пра тое, што тут жывуць незвычайна творчыя і таленавітыя людзі. Подробнее

  • Не старэюць ні душой, ні целам Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 51/2016 от 25 июня 2016 15 июля 2016 14:36 Спорт Беларуская

    Арганізатарам першай абласной спартакіяды ветэранаў фізкультуры і спорту стала абласная грамадская арганізацыя “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” пры падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Гомельскай вобласці і абкама прафсаюза работнікаў культуры. Подробнее

  • Сын за бацькам на п’едэстал Дар’я РАБЦАВА, Голас Любаншчыны 52/2016 от 13 июля 2016 15 июля 2016 14:03 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Сёлета ў раённым спаборніцтве вальшчыкаў лесу (ладзілася яно ў чэрвені на базе ВМУ «Вежанка») удзел прынялі пятнаццаць прадстаўнікоў дадзенай прафесіі. Як і ў папярэднія гады, кожны з іх прадэманстраваў узровень свайго прафесійнага майстэрства ў пяці этапах: валцы дрэваў, абразанні сучкоў, мантажы пілы, распілаванні бервяна камбінаваным рэзам і дакладным. Подробнее

  • Лунаў над Івянцом “Глiняны звон” Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава № 54 от 15 июля 2016 15 июля 2016 11:19 Культура Беларуская

    У мінулыя выхадныя восьмы раз у Івянцы ладзілася абласное свята-конкурс ганчарнага майстэрства “Гліняны звон”, якое сабрала больш за 90 умельцаў не толькі з усёй Міншчыны, але і з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, горада Мінска. Подробнее

  • За новымi адкрыццямi! ..., Працоўная слава № 54 от 15 июля 2016 15 июля 2016 11:18 КультураОбщество Беларуская

    Свет выглядае інакш, калі вы перамяшчаецеся на звычайным веласіпедзе! Подробнее

  • Рэгiянальныя навiны Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава № 54 от 15 июля 2016 15 июля 2016 11:16 Калейдоскоп Беларуская

    ад члена Саюза журналістаў Беларусі

    Наталлі ШТЭЙНЕР 

    Тэл. 55679, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru Подробнее

  • Сяброўства ветэранаў Івацэвічаў і Іванава: ад абмену вопытам да сумесных ідэй Наталля ГЕРБЕДЗЬ, Івацэвіцкі веснік №53 от 15 июля 2016 15 июля 2016 10:23 Общество Беларуская

    Паездка нашай ветэранскай арганізацыі ў Іванава – гэта візіт у адказ. Сустрэча запланаваная і чаканая, так, больш за два гады таму мы прымалі іванаўскіх калег. Гасцей вельмі ўразіў наш раён, яго культурнае багацце і прамысловасць, ветэраны наведалі тады новую пляцоўку ААТ “Івацэвічдрэў”. Абяцалі тады калегі паказаць усе “красоты” Іванаўшчыны і стрымалі сваё слова. У мінулы чацвер, 7 ліпеня, наша дэлегацыя, гэта больш за дваццаць чалавек, на чале са старшынёй Івацэвіцкай раённай арганізацыі  Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў наведала суседзяў. У Іванава паехалі амаль усе старшыні пярвічак ветэранскай арганізацыі ад Целяхан да Дабромысля. Цёпла прымалі ў гасцях адзінага дэлегата-ветэрана, былога старшыню ветэранскай арганізацыі з 19-гадовым стажам Івана Адамавіча Тарасевіча. Подробнее

  • Моцная віхура ў Шаркаўшчыне Сяргей Райчонак, Кліч Радзімы 57/2016 от 16 июля 2016 15 июля 2016 10:47 Происшествия Беларуская

    У панядзелак, 11 ліпеня, над Шаркаўшчынай пранёсся ў літаральным сэнсе смерч. Стыхія над гарадскім пасёлкам бушавала каля дзесяці хвілін, але паспела нанесці моцныя разбурэнні. Паласа, па якой прайшлася віхура, закранула паўночную частку Шаркаўшчыны, вёску Маркі, Юзэфова, Савіцкія. Подробнее

  • На зялёных святках Людміла Качарагіна, Полацкі веснік 14306/Полоцкий вестник от 15 июля 2016 15 июля 2016 10:03 Культура Беларуская

    У наш час беларускі народ праяўляе ўсё большую цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, да фальклору і традыцыйных абрадаў. Ідзе працэс абу­джэння нацыя­нальнай свядомасці і гістарычнай памяці, адра­джэння народных традыцый і святаў — Калядаў, Масленіцы, Гукання вясны, Сёмухі, Купалля, Дзядоў. Загучалі старадаўнія песні, аднавіліся абрады, рытуалы, традыцыі. Подробнее

  • Наш зямляк сярод лепшых Аліна Санюк, Ашмянскі веснік 52 от 15 июля 2016 15 июля 2016 09:01 Культура Беларуская

    У пятніцу 8 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І. Рау адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў, арганізаваных у рамках VI Фестывалю нефармальнай адукацыі. Лепшым інфармацыйным матэрыялам конкурсу для журналістаў, на думку інтэрнэт-карыстальнікаў, стала серыя з 20 навукова-папулярных артыкулаў у рубрыцы “Беларускае слоўка”, што друкавалася ў газеце “Вечерний Минск” у 2015 г. Яе аўтарам з’яўляецца наш зямляк Уладзімір Куліковіч — аўтар больш за 30 вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, распрацоўшчык заданняў для алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Подробнее