Па рашэнні журы конкурсу малюнкаў, праведзенага сярод школьнікаў, васьміног стане ў нашым раёне сімвалам беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і раздзельнага збору адходаў. Подробнее
Другі год запар маладзёжная дэлегацыя раёна бярэ ўдзел у Дні моладзі, які праводзіцца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сёлета фестываль быў юбілейны, 25-ты. Подробнее
У Адзіны дзень інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаліся ў Залессе, на камбінат хлебапрадуктаў, у Аграпрамбанк. Яшчэ адна група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, сустракалася з жыльцамі інтэрнатаў па вул. Юбілейнай. Адметнасцю гэтага інфармацыйнага дня было тое, што ва ўсе групы ўвайшлі дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і высновамі. Подробнее
На нядаўнім пасяджэнні прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў абмеркавалі рашэнні V Усебеларускага народнага сходу, якія тычацца напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, яе знешнепалітычнай дзейнасці, занятасці насельніцтва. Подробнее
3 ліпеня 1936 года Пастановай Саўнаркома было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Галоўнага ўпраўлення рабочасялянскай міліцыі Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР. Подробнее
Самы гарачы час цяпер у аграрыяў раёна. Ідзе ўборка вырашчанага хлеба. Ад таго, наколькі арганізавана будзе сабраны ўраджай, залежыць фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў на наступны год. Цяпер жніво перастала быць «бітвай за ўраджай», яно праходзіць зладжана і размерана. У гэтым мы ўпэўніліся, пабываўшы на полі КСУП «Дзяржынскі-агра». Подробнее
У раёне пачаўся адказны перыяд — жніво сельскагаспадарчых зерневых культур. Зараз аграрыі перш-наперш распачалі ўборку азімых трыцікале, жыта, пшаніцы, якія сёлета добра ўрадзілі. Подробнее
На высокім беразе сівога Дняпра, у мясцінах, багатых на гістарычныя падзеі, раскінулася звычайная беларуская вёсачка Крупейкі. Шмат чаго давялося перажыць сялянам: і казацкія баталіі ў часы існавання Вялікага княства Літоўскага, і цяжкія гады Вялікай Айчыннай — ды заўсёды аб’ядноўвала людзей асаблівая любоў да роднага краю. Лёс раскідаў крупейцаў па розных гарадах свету, але кожны, хто басанож бегаў па тропках да затокі, ведаў у лесе грыбніцы і ягаднікі, пакінуў тут частку свойго сэрца. Сёння дзякуючы Інтэрнэту, многія з іх могуць перапісвацца ў сацыяльных сетках, глядзець фотаздымкі родных, знаёмых, вуліц, дамоў і такога блізкага-далёкага наваколля. Іх колькасць на днях папоўнілася. Подробнее
У мінулым нумары газеты мы друкавалі фатаграфію лідзіруючага ў раёне экіпажа – Леаніда Краўчанкі і Яўгенія Судзенкі з КСУП «Судкова». Подробнее
Намеснік дырэктара ЗАТ “Белпрампрыбор” Андрэй Вараб’ёў заўсёды настойліва пераводзіць размову ў іншае рэчышча, калі гаворка заходзіць асабіста пра яго. Не любіць. Хаця за 13 гадоў работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці ён многім даказаў, што нават у складаных умовах гаспадарання можна дабіцца поспехаў. Подробнее
З нагоды прафесійнага свята ажно чатыры работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях удастоены ўзнагарод абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Граматамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прапаршчык унутранай службы Яўгеній Баляслававіч Хмяльніцкі і сяржант Андрэй Юр’евіч Каралёнак, Ганаровай граматай — старшына Таццяна Пятроўна Дарашкевіч. А Ігару Іванавічу Будзічу загадам міністра па надзвычайных сітуацыях краіны датэрмінова прысвоена чарговае спецыяльнае званне “прапаршчык унутранай службы”. Подробнее
Прыемная навіна для жыхароў і гасцей райцэнтра: ільнозаводскі фірменны магазін “Лянок” з Задвор’я пераехаў у Ляхавічы, размясціўся на другім паверсе магазіна ”Родны кут” па вуліцы Леніна. Завітаем?
На некалькіх квадратных метрах сапраўднае льняное царства: сурвэткі, ручнікі, абрусы на любы густ і памер, пасцельная бялізна розных варыянтаў і колераў. Прыгожыя і стыльныя, вытрыманыя ў спакойных танах ільняныя пледы, дзіцячыя – яркія, з вытканымі адпаведнымі ўзорамі. Зачароўваюць прыгажосцю і непаўторнасцю нацыянальныя матывы на ручніках і абрусах – іменна на такіх беларусы падносяць хлеб-соль дарагім гасцям. Подробнее
Ні журналісцкі абавязак, ні сумленне не дазваляюць мне не вынесці на старонкі газеты, а значыць, і на ваша абмеркаванне, гэту гісторыю. На мінулым тыдні ў рэдакцыю прыйшла маладая жанчына. І прынесла пісьмо пад загалоўкам “Боль і крык душы”. Вось пра што крычыць душа маладзіцы. Подробнее
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай” на чатырох малочнатаварных фермах у першым паўгоддзі атрымалі 3988 тон малака, што вышэй адпаведнага перыяду мінулага года на 638 тон. Амаль на 21 працэнт узрасла рэалізацыя прадукцыі. Подробнее
14—15 ліпеня на тэрыторыі заказніка “Блакітныя азёры”, што на Лынтупшчыне, прайшоў першы міжнародны турыстычны злёт для пажылых людзей. Яго арганізатары — райвыканкам, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзел у злёце прымалі зборныя ветэранскія каманды з Пастаў, Докшыц і Швянчоніса. Подробнее
Савані — гэта невялікая вёсачка, першыя збудаванні ў якой з'явіліся побач з рэчкай Жацераўкай 400 гадоў таму. Подробнее
У рэдакцыю звярнулася работніца завода “Беліт” Ніна Зуева: “Напішыце пра старшыню нашай прафсаюзнай арганізацыі Ірыну Міхайлаўну Маланчук. Яна дбае пра людзей працы, заўсёды падкажа і параіць, акажа канкрэтную дапамогу”. Подробнее
Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна, ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі краіны, былы дэпутат Вярхоўных Саветаў БССР і СССР, былы старшыня калгаса імя Суворава Алег Адольфавіч Валодзька прымаў 17 ліпеня віншаванні з 70-годдзем. Подробнее
Завершаны работы па добраўпарадкаванні брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у пасёлку Наваколасава. Подробнее
Побач з аказаннем якаснай медыцынскай дапамогі кіраўніцтва Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы клапоціцца і пра тое, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы знаходжання для сваіх пацыентаў і наведвальнікаў. І асабліва маленькіх. А дапамагаюць ім у гэтым ужо не першы год выкладчыкі школы мастацтваў імя А. Ромера. Подробнее
На гэтым тыдні ў сельгаставарыствах раёна пачалася ўборка збожжавых культур. Жніво сёлета праходзіць у складаных умовах надвор'я. Подробнее
12 ліпеня да дома Васілія Пятровіча Рамановіча ў Кураполлі накіравалася цэлая «дэлегацыя»: сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Г. А. Лапушынская, старшыня Курапольскага сельскага Савета М. М. Яльчык, работнікі мясцовага клуба М. А. Смулько і В. У. Міхалевіч, а старэйшына вёскі М. М. Мацюшчанка захапіў яшчэ і баян. Подробнее
У Паставах прайшоў чарговы конкурс “Лепшы па прафесіі-2016” сярод сярэдняга медыцынскага персаналу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Ксенія Мацэль, выпускніца сярэдняй школы г. п. Мір, не зрабіла ніводнай памылкі на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Подробнее
Калектыў «Дубравіца» з вёскі Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ўвесну 2013 года ўжо быў героем адной з праграм праекта «Наперад у мінулае» тэлеканала «Беларусь 3». Тады вынікам паездкі сталі запісы многіх мясцовых аўтэнтычных песень і наноў ператвораная «Вішанька-чарэшанька», выкананая гуртом разам з Галінай Шышковай. Але вяртацца туды, дзе спадабалася, дзе яшчэ чакаюць багатыя скарбы фальклору, ніколі не шкодзіць. Тым больш улетку, калі ў лясах мноства грыбоў і ягад, а ў Рычове ведаюць шмат адметных песень, якія дапамагаюць іх збіраць. Подробнее