Бацькоўскі дзень ладзіцца ў «Церамку» ў другую суботу кожнай змены. У гэты дзень Мінскі маторны завод, якому належыць аздараўленчы лагер, аплачвае праезд бацькам ад аўтастанцыі Стоўбцы да лагера, а таксама зваротную дарогу. Наведаць сваіх дзяцей едуць цэлымі сем'ямі, таму фактычна ў гэты дзень лагернае «насельніцтва» павялічваецца ўдвая і больш. Цікава, што адчування скучанасці, таўкатні не ўзнікае. Спрыяе гэтаму яго аб'ёмная тэрыторыя, плошчай у 14,2 га, а найбольш – цікавая праграма бацькоўскага дня са шматлікімі конкурсамі, якія не могуць не прыцягваць. Подробнее
У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзячнага пісьма Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча бацькам аднаго з супрацоўнікаў міліцыі – Валянціне і Пятру Новакам. Подробнее
У мінулую пятніцу ў нашым раёне адбылося адно з самых важных і адметных для работнікаў сельскай гаспадаркі працоўных гадавых святаў – «Зажынкі». Працяглае спякотнае надвор'е наблізіла сёлета самую гарачую пару. Жніво… Хлеб… Яны выклікаюць у кожнага ўзвышаныя, хвалюючыя пачуцці. І да хлебаробаў сёння асаблівыя адносіны, бо гэта яны песцяць кожнае зярнятка, любоўю і ласкай ахінаюць кожны каласок. Нездарма ў народзе кажуць: хлеб усяму галава. З мінулай восені і да сённяшняга дня работнікі раслінаводчай галіны сельгаспрадпрыемстваў шчыра працавалі на палетках для таго, каб вырасціць дастойны ўраджай. І хлебная ніва гатова аддзячыць руплівым. У чаканні камбайнаў яна ўстала шчыльнай сцяной. Лёгкага хлеба не бывае ніколі. І кожнае жніво – надзвычай напружаная і адказная пара, нялёгкае выпрабаванне. Пэўна ж, не стане выключэннем і сёлетняя ўборка. Аднак хлебаробы Стаўбцоўшчыны гатовы да гэтага, а свае рупнасць і ўменне яны ўжо даказвалі не раз. Подробнее
Надвор’е ў апошнія дні нарэшце “пайшло насустрач” нашым земляробам. Ва ўсіх гаспадарках Бераставіччыны стараюцца выкарыстаць прыдатны час, каб без страт убраць вырашчаны ўраджай. Подробнее
ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР Подробнее
Брыгада Валожынскага лясгаса ў колькасці звыш 30-і рабочых аказвае дапамогу калегам з Драчкаўскага лясніцтва Смалявіцкага раёна. Подробнее
Сельгаспрадпрыемства «Кушлікі» праславілася ў полацкім рэгіёне якаснай бульбай, якую тут вырошчваюць сапраўдныя прафесіяналы. Галоўная асоба ў гэтай адказнай справе — дырэктар гаспадаркі Фёдар Завадскі, які ўзначальвае ўвесь працэс. Канешне, як і ў іншых кіраўнікоў, у яго хапае клопатаў у жывёлагадоўлі і нарыхтоўцы кармоў, але вырошчванне бульбы для яго — справа асаблівая, для душы… Бывае, нешта не складваецца, надвор’е псуе настрой, тады Фёдар Завадскі ў думках звяртаецца па дапамогу да святой апякункі Еўфрасінні Полацкай. І шчыра верыць, што яна дапамагае... Подробнее
Гісторыя вёскі Блонь налічвае не адно стагоддзе. Шмат падзей адбылося за гэты час, шмат цікавых і знакамітых людзей нарадзіліся тут. Расказваць пра гэта можна шмат. Таму для традыцыйнага свята вёскі ў Блоні прынята спыняць увагу на гісторыі адной-дзвюх вуліц і шанаванні жыхароў, што на іх пражываюць. У гэтым годзе галоўнымі героямі свята сталі жыхары вуліц Кастрычніцкая і Пятаковіча. Подробнее
У сельгасарганізацыях раёна пачалася гарачая пара — жніво. Убраны першыя сотні гектараў, на рахунку камбайнераў — першыя сотні тон намалочанага зерня. На мінулым тыдні надвор’е не спрыяла хлебаробам. І як толькі на змену дажджам прыйшлі сонечныя дні, камбайнеры адправіліся на палі. Дружнай кагортай з мехдвара ААТ “Зазерка” ў пятніцу на ўборку зерневых культур выехалі восем экіпажаў. Усе выхадныя на палях кіпела праца, працягваецца яна і зараз. Подробнее
У мінулую пятніцу працоўны калектыў ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар” з наваселлем павіншавалі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, генеральны дырэктар РУП “Магілёўаўтадар” Анатоль ЛАПАЦІН, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА. Подробнее
Дзясяты раз запар у летні перыяд запрацаваў профільны аздараўленчы лагер “Выратавальнік”, арганізатарам якога сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выступае Івацэвіцкі райаддзел па НС. Подробнее
Прах мецэнаткі Магдалены Радзівіл можа быць перанесены са швейцарскага Фрыбура ў Мінск. Пра такую задумку падчас нядаўняга візіта ў Беларусь расказалі князі Мацей і Мікалай Радзівілы. Подробнее
Несвіжанка Валянціна Чурак — прадпрымальнік са стажам. ІП яна адкрыла адна з першых — яшчэ ў 1997 годзе. Подробнее
Не так даўно на вуліцах райцэнтра з’явіліся кантэйнеры для паасобнага збору пластыку, шкла і макулатуры. Аднак у большасці сваёй яны мала запатрабаваны ў насельніцтва. Пра гэта сведчаць лічбы, агучаныя камунальнікамі: з кантэйнераў шклабою сабрана крыху больш за тону, 600 кілаграмаў пластыку, а макулатуры яшчэ менш – 110 кілаграмаў. Не ўсе разумеюць, што адходы можна ўцягваць у гаспадарчы абарот пасля іх першаснага выкарыстання, пры гэтым вырашаць і пэўныя экалагічныя праблемы. Подробнее
З калектывам ДРБУ-200 у праграме адзінага дня інфармавання насельніцтва, тэмай якога сталі вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу і задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы, сустрэўся дэлегат гэтага форуму, кіраўнік раёна Вячаслаў Сельмановіч. Размова атрымалася зусім недзяжурнай, закранала надзённыя пытанні, у тым ліку і перспектывы развіцця Ляхавіччыны. Подробнее
Каля 70 ваеннаслужачых з усёй краіны прынялі ўдзел у фінале конкурсу на лепшых ваеннаслужачых унутраных войскаў Міністэрства унутраных спраў РБ па відах баявой службы. У кагорце лепшых з лепшых у Мінску выступалі і трое ваеннаслужачых другога асобнага стралковага батальёна в/ч 7404. І ўсе трое выступілі вельмі ўдала. Подробнее
Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта закончана расследаванне па крымінальнай справе, што ўзбуджана ў адносінах да Г. – жанчыны, якая працавала вядучым бухгалтарам у Івацэвіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Г. увайшла ў давер да кіраўніцтва раённай структуры і за перыяд, які цягнуўся болей за год, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодала грашовымі сродкамі ўстановы ў суме каля 160 мільёнаў рублёў, што з’яўляецца крадзяжом у асабліва буйным памеры. Подробнее
Дакладна, у маім узросце пра пенсійныя гады не тое, што не думаеш, нават не верыш, што яны калісь настануць. Яна недзе там, за гарызонтам, тая пенсія, – так, напэўна, разважаў і малады Васілій Лахей. Толькі гады хутка прабеглі, раслі дзеці, нараджаліся ўнукі, многае мянялася ў жыцці нашага героя, толькі адно месца трымала яго амаль усё жыццё – любімая работа. Подробнее
Хлебаробам Нясвіжчыны неабходна ўбраць сёлета 22855 гектараў збожжавых і зернебабовых. Як бачна з раённай зводкі, па стане на 26 ліпеня было ўбрана 29 %. Подробнее
Метадычная распрацоўка “План работы па фарміраванню асноў культуры харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту” выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Карэлічы” Ірыны Мікалаеўны Арцюх адзначана Дыпломам трэцяй ступені і прызам у конкурсе метадычных распрацовак для дашкольнай адукацыі “Ступенька ў будучае”. Подробнее
На гэтым тыдні члены савета Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў на сваім пасяджэнні абмеркавалі вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу. Падзяліцца сваімі ўражаннямі пра гэты знакавы форум прыйшлі і непасрэдныя ўдзельнікі народнага веча. А прадэманстраваны відэафільм Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі акунуў у атмасферу форума. Подробнее
Не так даўно, у пяць гадзін раніцы, супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух грамадзян, якія займаліся вырабам самагону. Нелегальная вінакурня размяшчалася ў лясным масіве ля вёскі Абруб, што ў Астрынскім сельсавеце. На міні-заводзе знаходзілася каля трох тон брагі. Так у раёне быў перакрыты чарговы “ручай”, які сілкуе ўсё яшчэ мнагаводную алкагольную раку, што адбірае ў людзей здароўе, ператварае іх у сямейных дэбашыраў, штурхае на ганебныя ўчынкі. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №17 аг. Ражанка Юрый Анатольевіч Пракаповіч узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “Выдатнік”. Подробнее
<Чарговы раз Воранаўшчына сустракае польскіх гасцей з інстытута музыкалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і кафедры музыкалогіі ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Маладыя навукоўцы на чале з доктарам музыкалогіі Лукашам Смолюхам падчас музычна-этнаграфічнай экспедыцыі пабывалі практычна ў дваццаці населеных пунктах раёна. Подробнее
Праблематыка і дух пятага Усебеларускага народнага сходу сталі прадметам абмеркавання падчас сустрэчы членаў абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывамі вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, якая праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання. Узначаліў групу прапагандыстаў з абласнога цэнтра кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама І.А. Папоў. У яе складзе былі таксама намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама А.А. Камендант і намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама А.В. Лебедзева. Подробнее