Дзень 22 ліпеня выдаўся цеплым і лагодным, нібы сама прырода бласлаўляла працаўнікоў сяла на правядзенне старажытнага вясковага свята – Зажынак. Залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… На полі выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне. Ля іх – шчыльнай шарэнгай – камбайнавыя экіпажы, што ў сваёй асобе прадстаўляюць усю армію хлебаробаў Крупшчыны. Подробнее
Ёсць у Беларусі ціхія вёскі. Не носіцца там па вуліцах з лямантам дзятва, не гуляе моладзь, не гучаць песні. І толькі паціху дажываюць свой век састарэлыя людзі, часта адзінокія. Нават цяжка паверыць, што там, дзе сёння ўсяго сем жыхароў, раней было больш чым сто двароў. Але час ад часу нават глухія вёскі ажываюць, сюды вяртаецца музыка. Калі ў маланаселеных пунктах немагчыма стварыць дамы культуры, гэта яшчэ не азначае, што тамтэйшыя бабулі і дзядулі будуць жыць без свята. Аўтаклубы наведваюць нават тыя глыбінкі, дзе жыхароў можна пералічыць па пальцах рукі. Подробнее
У філіяле СВУ “Даманава” “Брэст-аблгаз” у гэтыя дні экіпажы камбайнаў вядуць уборку азімай пшаніцы, убрана 116 га. Атрыманы добры ўраджай азімага трыцікале, убрана 384 га, сярэдняя ўраджайнасць склала 40,3 ц/га. Подробнее
Як і ў папярэднія гады, у ААТ «Агранёманскі» зараз атрымліваюць самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. У таварыстве пасеяна і падлягае ўборцы 2286 гектараў, трэцяя частка з іх ужо зжата. На круг намалочваюць па 41,7 цэнтнера збожжа, а ўсяго сабралі каля 2600 тон. Задзейнічана на полі дзесяць камбайнаў. Тэхніка надзейна падрыхтавана. Экіпажы камбайнераў укамплектаваны вопытнымі механізатарамі, поруч з якімі праяўляе стараннасць і моладзь. Подробнее
Пад кукурузай у ААТ «Вялікі Двор» занята сёлета 526 гектараў. У таварыстве ўмеюць вырошчваць гэтую кармавую культуру, якая аддзячвае неблагой ураджайнасцю зялёнай масы і зерня, і штогод адводзяць пад яе практычна аднолькавую плошчу. Подробнее
У двары шматпавярховых дамоў жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў «Стоўбцы-2», «Стоўбцы-3» і «Стоўбцы-4» прайшло ў выхадныя свята двара. Яно было прысвечана Дню сям'і, кахання і вернасці, а сімвалам яго стала кветка рамонак. Зладзіла прыгожае «пялёсткавае» свята старшыня гэтых кааператываў Іна Юхнель. Подробнее
Чым больш цікавінак спецыялісты даведаюцца ў сталых людзей, тым больш разумеюць, як многа яшчэ трэба шукаць. Прызабытыя рамёствы трэба адраджаць і адначасова прыдумваць, як адаптаваць у сучасным жыцці. І справа не толькі ў тым, што на такія вырабы знойдзецца попыт. Рамёствы могуць багата расказаць пра нашых продкаў. Подробнее
Сёння вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу споўнілася б 90 гадоў. Ніякай памылкі няма. Сам пісьменнік у сваёй анкеце пісаў іншую дату нараджэння — 3 верасня 1927 года. Але падчас вайны яго «памаладзіла» маці, каб сына не ўгналі ў Германію. Насамрэч ён жнівеньскі, з 1926 года. Подробнее
Канікулы – гэта не толькі час для адпачынку, знаёмстваў і цікавых падарожжаў, але і магчымасць падзарабіць. Мы вырашылі пацікавіцца ў студэнтаў Астравеччыны, якое яно, – іх працоўнае лета? Подробнее
У кормавытворчасці аднагадовыя травы з'яўляюцца прамежнай крыніцай для папаўнення запасаў кармоў для жывёлы. У ТАА «СЖК „Налібакі“ трэці год запар выкарыстоўваюць для закладкі збожжасенажу яравое трыцікале ў сумесі з пялюшкай і маюць выдатны, збалансаваны па бялку, цукры і амінакіслотах корм. Сёлета ў гаспадарцы на гэтыя мэты было пасеяна на тарфяніках 300 гектараў аднагадовых траў. Подробнее
Трэцюю змену ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Чайка”, што ўрачыста адкрылася ў мінулы чацвер, па праве можна назваць міжнароднай – сюды прыехалі набрацца сіл, знайсці новых сяброў рабяты з Рэспублікі Польшча. Як жа іх чакалі нашы “чайкаўцы”! Рыхтаваліся, прыбіраліся, прыдумвалі сумесныя забавы. Калі ноччу замежныя госці прыбылі, нават малодшых не ўтрымаць было ў корпусе. Подробнее
Надзвычай прыемная навіна: вучаніца Начаўскай СШ Таццяна Чаранкевіч стала абсалютным пераможцам шостага злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без межаў”. Дзяўчынка ўзяла самую галоўную ўзнагароду гэтага форуму, якой удастойваецца адзін – лепшы па выніках конкурсу прадстаўнік краіны, пераможца ўсіх яго этапаў. Малайчына, Танюша! Подробнее
У гонар трактарыста-машыніста ЗТАА “БелДан” Аляксандра Азарчыка, які перавёз ад камбайнаў першую тысячу тон залатога груза, у першы жнівеньскі дзень гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Крыніца”. Павіншаваць маладога, але вопытнага вадзіцеля з працоўнай перамогай і ўручыць падарунак прыехаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Ён падзякаваў перадавіку за працу, а кіраўніцтву “БелДана” – за створаныя ўмовы для работы людзей. Подробнее
Абласны конкурс аратых сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчых арганізацый прайшоў на базе СВК “Палыкавічы” Магілёўскага раёна. Яго мэта — прапаганда перадавога вопыту, прымяненне прагрэсіўных тэхналогій, павышэнне прафесійнага майстэрства і прадукцыйнасці працы, папулярызацыя сярод моладзі прафесій сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне прэстыжу прафесіі механізатара. Подробнее
У раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі працоўнага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў з першага ўкосу траў. Подробнее
Каля кантрольна-прапускнога пункта сустракае намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце першага радыётэхнічнага цэнтра маёр Дзмітрый Дзевятоўскі. Але нават у яго суправаджэнні трапіць на тэрыторыю закрытага аб’екта не так проста: днявальны па гаражы старанна правярае дакументы, затым выпісвае пропуск у двух экзэмплярах. Нарэшце ўсе фармальнасці выкананы — і я на тэрыторыі цэнтра. Подробнее
Першае ўпамінанне пра вёску Дашкі Юнькаўскага сельсавета датуецца 1873 годам. Амаль за паўтара стагоддзя яе жыхары зведалі ўсё, што было ў гісторыі Пастаўшчыны,нашай Беларусі. Подробнее
У нашым раёне адзін экіпаж і ўжо 9 вадзіцеляў-тысячнікаў! Подробнее
Жыхары нашага горада і шматлікія госці “Вішнёвага фестывалю” сталі сведкамі “вішнёвага” вяселля. На ўрачыстай цырымоніі, што ладзілася ў скверы маладажонаў, віншавалі маладую сям’ю Эдуарда і Святланы Пірэйкаў, а таксама сярэбраных юбіляраў Віктара Мікалаевіча і Дзіну Валянцінаўну Валынцоў. Подробнее
Група выхаванцаў Быценскага дзіцячага дома ў мінулую нядзелю, 31 ліпеня, накіраваліся купацца на Шчару. Купанне, нагадаем, на ўсім працягу гэтай ракі забаронена; аб намеры дзяцей ведалі адказныя работнікі ўстановы, якія забаранілі дзецям ісці на вадаём, але яны не паслухаліся. Подробнее
У апошнія два гады ў нашым раёне павялічылася колькасць крымінальных спраў, узбуджаных за пашкоджанне чужой маёмасці. І вось якая асаблівасць намалявалася: часта гэтай маёмасцю, якую шкодзяць хуліганы, становяцца аўтамабілі. З дапамогай цвіка або іншага вострага прадмета зламыснікі драпаюць пакрыццё аўто, чым наносяць сур’ёзную шкоду гаспадарам легкавіка. Подробнее
Апошні дзень ліпеня надоўга запомніцца футбалістам і балельшчыкам Івацэвіччыны. 31 ліпеня на стадыёне “Хваля” ў Пінску ФК “Івацэвічы” ў фінальнай гульні за Кубак Брэсцкай вобласці па футболе з лікам 3:1 нанесла паражэнне камандзе “Альшаны” са Столінскага раёна і стала ўладальнікам Кубка Брэсцкай вобласці па футболе. Подробнее
Як праходзяць гарачыя ў прамым і пераносным сэнсах дні хлебаробаў ЗАТ “1 Мая”, якія тэмпы ўборкі і хто яе лідары, даведвалася карэспандэнт “НН”. Подробнее
Фёдар Ястраб нарадзіўся ў вёсцы Станіслаўцы Докшыцкага раёна. Яго творчы шлях пачаўся ў чатыры гады з графітнага алоўка “Вясна” і звычайнага альбома для малявання, якія маці паклала ў якасці навагодняга падарунка пад ёлку. Сёння работы мастака Фёдара Ястраба добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Бельгіі, Галандыі і ў іншых краінах свету, дзе праходзілі яго персанальныя выставы. Подробнее
На Бераставіччыне падвялі першыя вынікі раённага спаборніцтва на жніве. 29 ліпеня першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімірам Апонам узнагародзілі лепшыя экіпажы камбайнераў, якія ў сваіх групах камбайнаў намалацілі найбольшую колькасць зерня ад пачатку ўборкі, і вадзіцеляў, якія за гэты перыяд перавезлі найбольшую колькасць зерня. Подробнее