26 і 27 сакавіка на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча ў гарадскім пасёлку Лужасна прайшла другая спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання вобласці. У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел 27 каманд, якія прадставілі абласны выканаўчы камітэт, райвыканкамы і адміністрацыі гарадоў. Подробнее
Смачны асартымент мясцовага малочнага завода зноў папоўніўся: у дэсерта “Лакамка” з’явіліся новыя варыяцыі – з макам і разынкамі. Прыйшліся па смаку і раскупляюцца ахвотна. Зацікавіла спажыўцоў і яшчэ адна прапанова ад гэтай славутай вытворчасці. Малочнакіслы, нізкакаларыйны, узбагачаны біфідабактэрыямі напітак “Маслянка” набірае папулярнасць, калі можна так выказацца наконт харчовага прадукту. Першая пробная партыя яго была выпушчана ў вельмі сціплым аб’ёме – 200 пакетаў. Сёння – ужо ў 6 разоў больш, і гэта, перакананы спецыялісты СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, не мяжа: смакавыя якасці, карысць і цана супалі найлепшым чынам для аматараў здаровага харчавання. Подробнее
Cвой прыход у рэдакцыю ён патлумачыў жаданнем падзяліцца ўспамінамі і паразважаць. І з’явілася яно пасля дзвюх публікацый у раёнцы (пад рубрыкай “Месца сустрэчы – сайт “ЛВ” каментарый наконт “Каледжскіх будняў” і “Шчаслівая акалічнасць”, дзе ўзгадваецца пра тое, што сёлета 22 чэрвеня будзе семдзесят пятым ад пачатку Вялікай Айчыннай).Яму ёсць што сказаць – чалавеку, які ведае гісторыю, шануе яе гераічныя старонкі, які ўсё жыццё вучыў гэтаму сваіх маладых землякоў. Мікалай Куліцкі ў свой час стаяў ля вытокаў стварэння музея баявой і працоўнай славы Ляхавіцкага саўгаса-тэхнікума. І тады, і сёння ён перакананы: памяць пра подзвіг трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Не толькі дзеля гістарычнай справядлівасці, але і дзеля будучыні і яе дзеючых асоб – тых юных грамадзян, якія заўтра стануць дарослымі гаспадарамі краіны, адказнымі за яе лёс. Подробнее
“Будзіць агонь высокіх мар”. Пад такой назвай прайшла творчая вечарына нашага земляка, паэта-песенніка, ганаровага грамадзяніна Крупскага раёна Івана Цітаўца. Подробнее
Нематэрыяльная культурная спадчына — гэта ўнікальны культурны рэсурс, які найбольш яскрава ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выразнікам яе светапогляду, ментальных асаблівасцей і этычных норм. Іншымі словамі, гэта жывая спадчына, якая надзвычай безабаронная і практычна знішчаецца ў працэсе глабалізацыі і ўніфікацыі, не вытрымліваючы канкурэнцыі з боку больш агрэсіўных форм масавай культуры. Таму зберагчы яе і перадаць нашчадкам — задача вялікай колькасці людзей, якія працуюць у сферы культуры. Бо гэтая спадчына жыве, пакуль жывуць яе носьбіты і існуе пераемнасць ад пакалення да пакалення. Подробнее
Гэта традыцыйны фестываль народнай музыкі, які штогод праводзіцца ў Польшчы і збірае на сваіх пляцоўках прыхільнікаў традыцыйнай народнай музычнай культуры. Сёлета ў мерапрыемствах вербнага фэсту прынялі ўдзел музыкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, краін Прыбалтыкі. Подробнее
Вясна для хлебароба асаблівая пара. У тым сэнсе, што яе чакаюць, а наступае яна – і трэба ў любы момант пачаць і правесці пасяўную ў сціслыя тэрміны. Кожны дзень спрыяльных умоў – гэта напружаная праца, ад вынікаў якой залежыць будучы ўраджай. На 29 сакавіка да сяўбы ранніх зерневых у раёне прыступілі амаль усе гаспадаркі раёна. Мы пабывалі ў гэты дзень у філіяле СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблгаз”. Подробнее
Насупраць Лядовай арэны і плавальнага басейна, па той бок дарогі, сёння шчыруюць будаўнікі ПМК-18. У агароджанай пляцоўцы завершана ўзвядзенне фундамента досыць вялікага будынка. Што тут будзе? Калі будзе? Подробнее
Як правіла, каб зрабіць добрую справу, няшмат трэба. Досыць аднаго толькі шчырага жадання, а час і сілы знойдуцца. Такое вялікае і шчырае жаданне дапамагчы, зрабіць добрае проста ад душы і прывяло да храма іконы Божай Маці “Дзяржаўная” г. Івацэвічы вучняў гарадскіх школ райцэнтра. Подробнее
У раёне распачалася пасяўная кампанія. У мінулую сераду на базе СВК “Заранскі” прайшло абрадавае свята першай баразны. У раёне вёскі Чарнякоўка, на адным з прасторных палеткаў, адбылося дзейства, гісторыя якога каранямі сыходзіць у глыбіню часоў. Подробнее
Прадмесце вёскі Ядліна паўстала перад намі сілуэтам ёмістага парніка пад агародніну на гаспадарчым двары Івана Міхальскага, аднаго з ліку тых нешматлікіх фермераў Бярэзінскага раёна, якія на зары свежых перамен часу, не пабаяўшыся ўскладненняў і цяжкасцей, пачалі ўтвараць новую праслойку сялянства. Вось тут, на падворку, і адбылася размова з гаспадаром, які заклапочана корпаўся, даглядаючы сваё, на першы погляд, небагатае сельскагаспадарчае начынне. Побач, кожны раз, нібы забягаючы наперад, яму імкнулася дапамагчы маладая жвавая жанчына: то падтрымае штонебудзь, то падасць якісьці патрэбны інструмент. Усё гэта выглядала даволі непрымусова і лёгка. Подробнее
Менавіта так сказала пра свайго сына Уладзіміра яго маці Фаіна Мікалаеўна Шумская. Ад двух сыноў і дачушкі гадуюццападрастаюць сямёра ўнукаў і праўнучка, якой ідзе другі гадок. Подробнее
Званне “Жанчына года-2015” у намінацыі “За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры” атрымала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага Цэнтра культуры Валянціна Францаўна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ. Подробнее
Чатыры гады таму ў Пугачоўскай школе з’явіўся гурток вырабаў з салёнага цеста. Ініцыятарам новай справы, а потым і мастацкім кіраўнікоў стала настаўніца хіміі і біялогіі Ганна Францаўна ЯНЧЭЎСКАЯ. Подробнее
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які традыцыйна праходзіў падчас вясновых школьных канікулаў, штогод прыцягвае ўвагу да праблем дзіцячай літаратуры. Подробнее
Паважаныя чытачы, на праект «Слуцкага краю» «Пісьмо любімай маме» да нас прыйшло больш за 20 лістоў ад случчан. Удзельнікі праекта – дзеці і дарослыя – даслалі вершы, замалёўкі, песні, прыгожыя сувеніры... Подробнее
Традыцыйны тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
адкрылі цудоўным тэатралізаваным прадстаўленнем у цэнтры дзіцячай творчасці 18 сакавіка. Подробнее
Прадстаўнікі ўстаноў культуры Случчыны абмеркавалі вынікі мінулага года, падзяліліся поспехамі, вызначылі задачы на бягучы год. Подробнее
Народны ансамбль песні і танца імя М. К. Агінскага выступіў з юбілейным канцэртам у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Свае вакальныя дадзеныя дэманстраваў і мастацкі кіраўнік ансамбля, кампазітар і музыкант, ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна Аляксандр Лях. Подробнее
Восенню мінулага года былі распачаты работы па электрыфікацыі ўчастка чыгункі Маладзечна – Гудагай – граніца з Літоўскай Рэспублікай. Подробнее
9 сакавіка хлебаробы акцыянернага таварыства “Новае жыццё” першымі ў раёне прыступілі да сяўбы яравых збожжавых. Подробнее
Летась надвор’е ўнесла карэктывы ў работу па нарыхтоўцы бярозавага соку. У сярэдзіне красавіка ў лясах яшчэ ляжалі гурбы снегу. А сёлета ў апошнія дні сакавіка, калі мы завіталі ва Уздзенскае лясніцтва, толькі дзе-нідзе быў напамінак пра зіму. Подробнее
На працягу пяці гадоў наладжана міжнароднае супрацоўніцтва, культурны абмен і кантакты паміж установамі адукацыі, грамадскімі дзіцячымі арганізацыямі, педагогамі нашай гімназіі і расійскімі сябрамі. Гэта садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі, узаемнаму разуменню і развіццю жывых зносін. Подробнее