Хочацца спадзявацца, што наведвальнікі першага веснавога кірмашу засталіся задаволенымі, паколькі прадстаўлены асартымент быў даволі шырокім. Подробнее
Упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Мінскага аблвыканкама правялі ў Нясвіжы прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
У біяграфіі Ніны Карпінскай, паштальёна 4 разрада аддзялення паштовай сувязі «Навасёлкі» Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта», ёсць вельмі цікавы факт, які абавязвае да многага: яе бабуля — перадавая свінарка калгаса «Прагрэс» Надзея Букатая, якой у 1958 годзе было прысвоена ганаровае званне Герой Сацыялістычнай Працы. Слаўныя сямейныя традыцыі цяпер працягвае і Ніна Леанідаўна. Подробнее
Падчас рэспубліканскай прафілактычнай акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Бяспека — у кожны дом!» значную ўвагу выратавальнікі надавалі ўдзелу ў сходах грамадзян. Подробнее
Чацвер 17 сакавіка азнаменаваўся для Браслаўшчыны чарговай знакавай падзеяй: узбоч дарогі да граніцы з Латвіяй перад паваротам на в. Крукі адкрыўся яшчэ адзін аб’ект прыдарожнага сэрвісу з аўтазапраўкай, магазінам і кафетэрыем. Подробнее
Як прайшоў суботнік у Браславе. Мінулы суботні дзянёк выдаўся хоць і марозным, але сонечным. І ў адпаведнасці з сумесным рашэннем райвыканкама і райсавета большасць працаўнікоў арганізацый як у горадзе, так і на вёсцы з мётламі, граблямі ды лапатамі дружна выйшлі на догляд сваіх тэрыторый Подробнее
Нядаўнi судовы працэс над акцёрам Купалаўскага тэатра, якi захоўваў i распаўсюджваў марыхуану, атрымаўся даволi рэзанансным. Грамадская думка падзялiлася. Адны лiчаць, што «так яму i трэба» — перад законам усе роўныя. Подробнее
Мінулы тыдзень прынёс станоўчыя эмоцыі ўдзельнікам Міжнароднага інклюзіўнага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця», які праходзіў у нашай краіне ўпершыню і аб’яднаў дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і без інваліднасці. Подробнее
Гэтымі днямі 90-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Порплішча Вячаслаў Іванавіч Хадаровіч. Подробнее
Штодзень пры спрыяльным надвор’і аграрыі стараюцца па магчымасці больш рацыянальна скарыстаць светлавы дзень. Дзеля гэтага на палеткі дастаўляецца гарачае харчаванне. З кожным днём вясенне-палявая кампанія набірае моц. Подробнее
Масленіца — свята, якое адзначалі яшчэ нашы продкі — славяне. Гэтым святам адкрываўся веснавы цыкл. Нам вядома невялікае апі-санне абраду провадаў Масленкі: “У сані запрагаюць каня, а ззаду прывязваюць барану, часам замест бараны прывязвалі сані, на якіх вазілі бабку, а часам да санак прывязваюць “ляльку Масленкі”. Подробнее
У беларускай традыцыі існуе прыгожае і маляўнічае свята — “Гуканне вясны”. Добра вызначанай даты ў гэтага свята няма, бо гуканне вясны адбываецца ў тыя дні, калі ўжо бачна — вясна прарываецца, завірухі застаюцца толькі ў памяці. і хоць на вуліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што надыходзіць вясна. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося напачатку тыдня ў зале пасяджэнняў райвыканкама. У рамках традыцыйнай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” маладыя жыхары раёна атрымалі свой першы галоўны дакумент – пашпарт. Подробнее
Агульнае сярэднегадавое пацяпленне клімату, усё больш настойлівы стук цывілізацыі ў прыватныя домаўладанні, урбанізацыя заметна звузілі традыцыйную кліенцкую базу ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі”. І вымусілі шукаць нетрадыцыйныя рынкі збыту прадукцыі. Яшчэ нядаўна – ажыятажна ліквіднай. Нешта атрымліваецца, нешта не, але завод не выжывае – жыве. Відавочна, не так сыта і не так слаўна, як у гады, калі аб’ёмы вытворчасці дасягалі 150-170 тысяч тон брыкетаў, аднак – факт. Подробнее
Як толькі пад настойлівымі сонечнымі промнямі прагрэлася глеба, на палі выйшлі пасяўныя агрэгаты. Першым у раёне вывела тэхніку на палеткі ДП “Нача”. Пачалі з сяўбы аўса. Сімвалічна: першае поле, якое засяваецца пад начаўскія яравыя, знаходзіцца ля самай высокай кропкі раёна.
Механізатар Віктар Кунцэвіч (на здымку) не навічок у хлебаробскай справе: адразу праверыў глыбіню і шчыльнасць пасеваў, узгадніў паказчыкі з галоўным аграномам гаспадаркі Леанідам Ксёнжыкам. Месцамі, дзе лагчыны, давялося накіроўваць пасяўны агрэгат у аб’езд, каб не “пасадзіць” тэхніку. Крыху пазней будуць засеяны і гэтыя нізкія ўчасткі. З 520 гектараў, запланаваных пад сяўбу яравых культур, першыя 20 – ёсць. Подробнее
Бывае так, што адыходзіць ад нас чалавек, але нязгаснае полымя яго энергіі, якую ён уліваў у кожную сваю ініцыятыву, працягвае жыць і натхняць людзей на новыя і новыя поспехі і дасягненні. Менавіта такім быў былы дырэктар Кобрынскага хлебазавода Мікалай Напрэеў. Валейбольны турнір, прысвечаны яго памяці, даўно стаў неадрыўнай часткай спартыўнага і грамадскага жыцця Кобрыншчыны. Чарговая, 12-я сустрэча, якая прайшла ў мінулыя выхадныя ў залах Кобрынскай КСДЮШАР і РФАУ “Атлант”, зноў сабрала аматараў, ветэранаў, прафесіяналаў і проста прыхільнікаў гэтага імклівага і відовішчнага віду спорту. Подробнее
Падведзены і агучаны вынікі абласнога тура конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”, які другі год запар праводзіцца па ініцыятыве і пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У ліку яго пераможцаў – самабытная прадаўжальніца спаконвечнага рамяства нашых продкаў, ткачыха з Бездзежа Н.Л.Янушчык. Подробнее
Сустрэчы з вядомымі людзьмі заўсёды хвалююць. А калі гэты чалавек яшчэ і былы вучань школы, то пачуцці перапаўняюць. Подробнее
Колькі людзей — столькі поглядаў. Гэтаксама ў кожнага з нас ёсць свая любімая эпоха, у якой мы марылі б жыць ці хаця б часова апынуцца. І калі настальгія старэйшага пакалення па Савецкім Саюзе досыць зразумелая, то з цікавасцю моладзі да гэтага перыяду даводзіцца сустракацца радзей. Подробнее
У 2015 годзе былі выкананы работы па рамонце 11 пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў у гарпасёлку з фінансаваннем за кошт грамадзян. Між тым, колькасць яшчэ неадрамантаваных месцаў агульнага карыстання значная. Аб тым, што робіцца ў гэтым накірунку, мы запыталі ў начальніка аддзела жыллёвакамунальнай гаспадаркі райвыканкама С.П.Дыммана. Подробнее
Каля 220260 тон кардону ў месяц патрабуецца для бесперабойнай працы ТАА «Твестуба». Аб'ём спажывання залежыць ад віду выпускаемай прадукцыі, а прадпрыемства працягвае пашыраць яе асартыментны пералік – на мінулым тыдні ў беларускую сталіцу адпраўлена пробная партыя камбінаваных банак. Подробнее
У апошні дзень Масленічнага тыдня нашы продкі ішлі су-стракаць вясну. Гэта язычніцкі абрад, які адзначаўся пераважна моладдзю, з танцамі, гульнямі, тэатрам, а таксама з частаваннем. Подробнее
Вучаніца 9 «В» класа СШ № 1 г. Гарадка Юлія Талкачова заняла 1-е месца ў рэспубліканскім туры прадметнай алімпіяды па біялогіі. Паспяховае выступленне дзяўчыны ў Мінску 24 сакавіка супала з днём яе 15-годдзя — двайная нагода павіншаваць разумніцу і прыгажуню. Яна стала ўладальніцай дыплома 1-й ступені, да таго ж набрала найбольшую суму балаў сярод 30 сапернікаў-равеснікаў, навучэнцаў абласных і сталічных гімназій, ліцэеў, школ — вынік болей чым выдатны. Подробнее
З удзелу ў другім этапе конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па накірунку спецыяльнасцяў «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці» і «Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы» каманда УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» вярнулася пераможцам, заняўшы 1-е месца. Подробнее
Вясной жыхары прыватных дамоў і дачнікі наводзяць парадак на сваіх участках. І некаторыя — з асаблівай стараннасцю, грэбуючы не толькі бяспекай, але і жыццём. Так бывае: хацеў спаліць смецце і сухую траву, а загарэліся дом і пабудовы. Подробнее