Ганна Лабур і Віталь Малашэнкаў паспяваюць не толькі расціць дзяцей і трымаць вялікую падсобную гаспадарку, але і з’яўляюцца перадавікамі вытворчасці. Такія сельскія працаўнікі, вобразна кажучы, залаты скарб краіны. Подробнее
Яшчэ не зелянеюць кроны задумённых вольхаў і бяроз, але ўжо адчуваецца вясна. І хаця б’е ў твар бадзёры ветрык, душа ўжо вітае перамены, што нясе прырода. Гэты сакавіцкі тыдзень быў халаднаваты, аднак сярод шэрых дзён адзін выдаўся нязвыкла сонечным – серада. Скарыстаўшыся літасцю надвор’я, едзем у вандроўку. Надышла чарга завітаць у вёску Клівы. Подробнее
Спрэчкі наконт удалага імя для немаўляці здараюцца ці не ў кожнай сям’і. У маці адна прапанова, у бацькі – другая, а калі паміж мужам і жонкай згода, то падключаюцца бабулі-дзядулі са сваім бачаннем сітуацыі. Подробнее
У Брэсце на базе гімназіі №4 адбыўся трэці, заключны, этап абласной алімпіяды сярод школьнікаў па ведах асноў бяспечнасці жыццядзейнасці – “Школа бяспекі – 2016”. Удзел у ім бралі па шэсць прадстаўнікоў ад кожнага раёна, пры гэтым Баранавіцкі і Пінскі раёны былі падзелены на гарады і раёны, гэта значыць, што з гэтых раёнаў было па дзве каманды. Столькі ж каманд прадстаўлялі і г. Брэст. Подробнее
Пазітыўны, жыццярадасны, светлы і адкрыты — акурат так апісала б я чалавека, запрошанага на літаратурнае свята ў Гальшаны. Ён неяк неўпрыкмет хутка завалодаў аўдыторыяй: жартаваў, распытваў пра мясцовае жыццё, дзяліўся набалелым, расказваў пра герояў сваіх твораў. Дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік упершыню трапіў на гальшанскую зямлю і быў задаволены сустрэчай з чытачамі, якія запэўнілі госця, што не толькі ведаюць яго творы, але і актыўна іх чытаюць. Подробнее
У Гродне завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі-2016”. У ім прынялі ўдзел і ашмянскія вучні, якія паспяхова справіліся з прапанаванымі заданнямі раённага конкурсу. Падчас выканання тэставых заданняў канкурсанты дэманстравалі веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці, праявілі сябе ў аратарскім майстэрстве, а таксама разгадвалі рэбусы і рашалі задачы па тэме. Подробнее
У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў. Подробнее
У ХХІ стагоддзі свет імкліва змяняецца і развіваецца. Яшчэ 20 гадоў назад камп’ютар лічыўся недапушчальнай раскошай, а сёння ніводнае прадпрыемства не абыходзіцца без сучасных тэхналогій. Камп’ютары дапамагаюць істотна паскорыць і лагічна арганізаваць любую працу. Тэхналогіі, хоць і імкнуцца развівацца ў бок выгады карыстальнікаў, часта тэхнічна складаныя ў працы і рамонце. Таму сёння незаменныя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Пра спецыфіку сваёй нялёгкай працы расказаў вядучы інжынер-праграміст ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Віталь Ігнатовіч. Подробнее
У гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нара-джэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. У нашай краіне юбілей славутага земляка быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў, прысвечаным яго жыццю і творчасці. Подробнее
Напачатку сакавіка стартаваў абласны “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, за час якога кожны з 21 раёна Прыдняпроўскага краю ў выразнай, запамінальнай форме прадэманструе прыгажосць і славу, культурныя здабыткі свайго рэгіёну. Подробнее
У нядаўна створаным літаратурным клубе “Малюся слову” пры аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося пасяджэнне, прысвечанае 110-годдзю Агніі Барто. Подробнее
Аўтарская песня – жанр вечны. І маладыя аўтары выкарыстоўваюць далёка не тры вядомыя акорды – у іх сачыненнях можна пачуць стылістыку поп-музыкі, року, этна… Гэта ў чарговы раз пацвердзіў раённы этап абласнога фестывалю аўтарскай песні “Новае пакаленне”, які адбыўся ў мінулую суботу ў Зэльве. Подробнее
Першае, што кідаецца ў вочы ў двухпакаёўцы — гэта паліцы з кнігамі на замежных мовах і стосы спісаных агульных сшыткаў. На працоўным стале гаспадара — старэнькі нямецкі радыёпрыёмнік, які працуе ад інтэрнэту і «ловіць» усе каналы свету. Подробнее
Якія неабходна прыняць меры па нарошчванні аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі? Як павялічыць надоі малака і палепшыць ягоную якасць? Які патрабуецца падыход да захавання маладняку буйнарагатай жывёлы? Якіх прытрымлівацца патрабаванняў да рэжыму і рацыёну кармлення з улікам сёлетняга дэфіцыту корму? Подробнее
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва – яшчэ адна магчымасць для кіраўніцтва раёна сустрэцца з працоўнымі калектывамі для абмеркавання пытанняў, што сёння хвалююць усіх. Подробнее
Аўтарам галоўнага прыза імя Уладзіміра Мулявіна, які ўжо шмат гадоў уручаецца пераможцам Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна», з’яўляецца маладзечанка Людміла Церах. Подробнее
Калі на лёс выпадае туберкулёз, чалавеку складана прыняць хваробу як данасць і заставацца стрыманым. Усё ж такі размова ідзе пра тыя самыя сухоты, якія стагоддзе з лішкам таму забіралі жыццё кожнага дзясятага жыхара Расійскай імперыі. Подробнее
У апошні час часцей за ўсё фатаграфую работнікаў сельгаспрадпрыемства «Аравічы». Але гэта зусім не з-за нейкіх прывілеяў з боку рэдакцыі, а дзякуючы актыўнасці галоўнага агранома Аляксандра Максімовіча. Толькі «Раса» выехала на палеткі – Аляксандравіч тут жа запрашае: «Прыязджайце – сфатаграфуйце нашых хлопцаў! Яны – малайцы!» Подробнее
Полтора года старания хватило молодой заведующей, чтобы ФАП под ее руководством стал лучшим в республике. Подробнее
У ласкавых сонечных колерах вясны прайшла ўрачыстасць у грамадскай раённай арганізацыі «Беларускага таварыства інвалідаў». Прывітальнае слова з добрымі пажаданнямі атрымалі ў гэты дзень і мужчыны, і жанчыны. Подробнее
Адбылося пасяджэнне савета раённай арганізацыі «Белая Русь».
Ішла размова аб выніках работы за мінулы год і аб задачах на 2016 год.
Гэтая грамадская арганізацыя ў нашым раёне аб'ядноўвае 608 членаў у 62 пярвічных арганізацыях. Подробнее
На мінулым тыдні прайшоў пяты злёт аператараў машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна. На мерапрыемства, якое стала традыцыйным, з усіх гаспадарак запрасілі лепшых даярак, брыгадзіраў фермаў і тэхнікаў-асемянатараў – усяго 56 чалавек, якія дасягнулі ў сваіх калектывах высокіх паказчыкаў у працы. Гэтых працавітых і шчырых вясковых жанчын аб'ядноўвае прафесійнае майстэрства. Варта згадаць, што за мінулы год адна даярка стала дзевяцітысячніцай, сямнаццаць аператараў машыннага даення надаілі ад кожнай каровы сваёй групы звыш васьмі тысяч кілаграмаў малака, шаснаццаць – звыш сямі, пяцьдзясят адна – звыш шасці, сорак пяць – звыш пяці. Подробнее
З такім пытаннем звярнулася ў “ІВ” жыхарка Івацэвічаў, якая пражывае на гэтай вуліцы. “Каб купіць хлеба, трэба пераадолець шлях у некалькі кіламетраў” – гаворыць яна. Можа, варта было б стварыць там гандлёвую кропку крокавай даступнасці накшталт магазінаў “Родны кут”? Такая прагучала прапанова. Подробнее
У ААТ «Агранёманскі» пачаліся веснавыя палявыя работы. На мінулым тыдні рассявалі мінеральныя ўгнаенні, праводзілі закрыццё вільгаці. Апошняя аперацыя выконвалася з прымяненнем чызельных культыватараў і каткоў. На гэтых работах шчыравалі механізатары Аляксандр Фалюк, Арцём Дарашэвіч, Аляксандр Гярлоўскі і Віктар Семянько. Подробнее
Аб’яднанне пад прыгожай назвай — «Крылаты дазор» на працягу некалькіх апошніх гадоў працуе ў Даўгапольскай д/с-СШ. Пазакласная работа з цікавым зместам — назіраннем за жыццём птушак пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Я.Ч. Каукенавай — аб’яднала 12 аматараў жывой прыроды, вучняў 5-11 класаў. Подробнее