Язык: Беларуская

  • Яго чакала ніва Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ., Бярэзінская панарама 20 от 19 марта 2016 18 марта 2016 14:23 Общество Беларуская

     Багатым, насычаным жыццём жыве Аляксей Цэдрык. Звычайны вясковы хлопец з Любушан яшчэ са школьных гадоў цікавіўся тэхнікай. Бывала ўбачыць выпадковы трактар і адразу забірае яго ў палон сваіх дапытлівых вачэй. У той час, мабыць, не было ў яго большага жадання, як самастойна паруліць гэтай сталёвай армадай. Менавіта такім і ўяўляўся яму звычайны «Беларус», з якім даўно на «ты». А калі ўпершыню адчуў асалоду ваджэння трактара, тое, як магутная тэхніка паслухмяна падпарадкоўваецца яму, вырашыў прысвяціць сябе справе сельскага механізатара. I вось ужо на працягу двух дзесяцігоддзяў А. Цэдрык працуе на трактары ў сельскагаспадарчым філіяле «Купава­Агра». Подробнее

  • Іх крок да самастойнага жыцця Анатоль ПАЛЫНСКІ, Бярэзінская панарама 20 от 19 марта 2016 18 марта 2016 14:14 Общество Беларуская

    Жыццё кожнага маладога чалавека, кожны пражыты ім дзень – гэта штосьці непаўторнае, незабыўнае, новае. І чым больш такіх яркіх і запамінальных дзён у жыцці, якое толькі пачынаецца, тым больш напоўненым становіцца яно. Для шэрагу школьнікаў раёна 15 сакавіка стала сапраўды знакавым, бо менавіта ў гэты святочны дзень – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ­ ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілася ўручэнне пашпартоў грамадзяніна нашай краіны лепшым вучням раёна. Кожны з іх ужо паспеў вызначыцца сваімі стараннем, дасягненнямі ў вучобе, даследчай дзейнасці, спорце, мастацкай самадзейнасці. Подробнее

  • Канферэнцыя інтэрнацыяналістаў В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №21 от 19 марта 2016 18 марта 2016 14:03 Общество Беларуская

    У суботу да музея народнай славы імя У.Е.Лабанка падцягваліся воіны­інтэрнацыяналісты. Тут праходзіла справаздачна­выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Яе старшыня Анатоль Валянцінавіч Рудкоўскі трымаў справаздачу аб дзейнасці за мінулую пяцігодку, быў абраны новы састаў савета арганізацыі, а таксама прайшлі выбары старшыні, якім зноў аднагалосна абраны А.В.Рудкоўскі. Подробнее

  • Гэты дзень запомніцца Ірына ГРАМЫКА, Радзіма 20/2016 от 18 марта 2016 18 марта 2016 14:01 Общество Беларуская

    Гонар атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Дзень Канстытуцыі з рук кіраўніка раёна Уладзіміра Царыкава выпаў у гэтым годзе вучням гімназіі, першай і другой школ Глуска, якія дабіліся добрых вынікаў у вучобе, спорце альбо актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.  Подробнее

  • Непрадказальны жаночы валейбол В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №21 от 19 марта 2016 18 марта 2016 13:57 Спорт Беларуская

    Традыцыйны жаночы турнір па валейболе, прысвечаны 8 Сакавіка, сёлета сабраў 6 каманд. Даўно не было такой колькасці ўдзельнікаў. Арганізатару турніру – старшыні клуба «Ураджай» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрыю Пятровічу Дразду давялося асабіста патэлефанаваць прадстаўнікам мноства ўшацкіх арганізацый Подробнее

  • На жыццёвых скрыжаваннях: ён і яна Татьяна ЧЕРНЯВСКАЯ, Светлы шлях 12/ от 17 марта 2016 18 марта 2016 12:47 Калейдоскоп Беларуская

    У календары іх сумеснага жыцця гэтыя дзве даты заўсёды пазначаны чырвоным колерам. А сёлета да чырвані варта дабавіць яшчэ і пазалоту, бо любячыя муж і жонка адзначаюць пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця – сваё залатое вяселле. Подробнее

  • Пашпарты ўручылі ўрачыста Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 21/2016 от 19 марта 2016 18 марта 2016 12:35 Общество Беларуская

    На гэтым тыдні паўсотні навучэнцаў розных устаноў Маладзечаншчыны былі запрошаны ў Палац культуры на цырымонію ўрачыстага ўручэння пашпартоў, якая ў рамках  ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!»  праводзіцца з нагоды Дня Канстытуцыі. Подробнее

  • Шоу-конкурс «Беларусачка» Лідзія ЧАПЯЛОВА., Дняпроўская праўда №21(10191) от 16 марта 2016 18 марта 2016 12:24 Калейдоскоп Беларуская

    Пяць удзельніц школьнага ўзросту, вучаніцы старэйшых класаў гарадскіх школ  змагаліся на сцэне  раённага Дома культуры  за ганаровы тытул “Беларусачка”. Подробнее

  • Завяршаюць сяўбу траў Андрэй КВІР., Дняпроўская праўда №21(10191) от 16 марта 2016 18 марта 2016 12:09 Экономика Беларуская

    У Дубровенским раёне завяршаецца сяўба траў.  Подробнее

  • Першая у працы Алина Большакова, Полацкі веснік 14273/Полоцкий вестник от 18 марта 2016 18 марта 2016 10:09 Общество Беларуская

    Урачыстая падзея на мінулым тыдні адбылася на ферме Кауны УП «П-С Карпекі»: павіншаваць Галіну Пранько — пераможцу раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення па выніках працы за люты — прыехалі кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кавалёў, старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дабраслаўскі і старшыня прафкама гаспадаркі Антон Панцеляймон. Подробнее

  • Якасць трэба пацвярджаць Н. АВЯРЧУК, Перамога Перамога-выпуск №16 от 02 марта 2016 18 марта 2016 10:12 Экономика Беларуская

    Новы год пачаўся па-новаму найперш для індывідуальных прадпрымальнікаў. Цяпер прадаваць тавары лёгкай прамысловасці можна толькі з сертыфікатам і санітарнымі дакументамі. Подробнее

  • Наш зямляк – у зборнай Віцебскай вобласці Анатоль Зінкевіч, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 18 марта 2016 10:08 Спорт Беларуская

    У хуткім часе (17-19 сакавіка) у горадзе Гродна пройдзе першынство краіны па грэка-рымскай барацьбе ў праграме алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь. Прыемна адзначыць, што ў складзе зборнай Віцебскай вобласці ў старажытны горад над Нёманам адправіцца і наш зямляк, таленавіты спартсмен Уладзіслаў Заяц. Подробнее

  • ААТ «Глыбоцкі МКК» – на замежных рынках Галіна Сутула, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 18 марта 2016 10:06 Экономика Беларуская

    21-25 лютага ААТ “Глыбоцкі МКК”  прадстаўляў вытворчую Беларусь  у складзе  калектыўнай экспазіцыі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Лідскага МКК, Гродзенскага МК і ААТ “Савушкін прадукт”, на выставе “Gulfood” у Дубаі. У рабочай камандзіроўцы ў Арабскіх Эміратах пабывала  спецыяліст па продажы аддзела збыта Глыбоцкага МКК Ю. Дзевятлоўская. Подробнее

  • Залаты голас. Залатое сэрца. Залаты юбiлей Валянціна КРАЎНЕВІЧ, Працоўная слава № 21 от 18 марта 2016 18 марта 2016 10:06 Калейдоскоп Беларуская

    У мінулую суботу ў кінатэатры “Юнацтва” адбылося сапраўднае свята музыкі – у суправаджэнні аркестра Маладзечанскага каледжа пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі для землякоў спяваў саліст Масканцэрта Вялянцін Сухадолец. Такім чынам ураджэнец вёскі Сакаўшчына, уладальнік чароўнага тэнара адзначыў свой залаты юбілей. Подробнее

  • Пра асвятленне, вываз смецця і капітальны рамонт дамоў Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №20 от 18 марта 2016 18 марта 2016 11:53 Экономика Беларуская

    Камунальная сфера заўжды выклікае шмат пытанняў у жыхароў раёна. Хаця б таму, што спектр абслугоўвання людзей гэтай службай надзвычай шырокі. Праблемы ацяплення кватэр, вывазу адходаў, якасць дарожнага пакрыцця ў Івацэвічах, асвятленне вуліц і месцаў агульнага карыстання… А дадайце сюды яшчэ нормы Указа №535 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якіх у пералік асноўных паслуг дадаліся некалькі новых пазіцый.  Подробнее

  • Першымі пачалі сяўбу Валерый Міцкевіч, Івацэвіцкі веснік №20 от 18 марта 2016 18 марта 2016 11:22 Экономика Беларуская

    СВК «Святая Воля» першымі пачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Подробнее

  • Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ветэранаў Б. ВАРНА, Перамога Перамога-выпуск №19 от 16 марта 2016 18 марта 2016 10:32 Общество Беларуская

    3 сакавіка ў Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Подробнее

  • Маштабнае адключэнне святла ў Глыбокім Галіна Сутула, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 18 марта 2016 10:04 Общество Беларуская

    Вясновы дзень 7 сакавіка быў пахмурны, але на дзіва спакойны: ніякай буры, ніякіх цыклонаў. Плюсавая тэмпература, цішыня. Пярэдадзень жаночага свята. Усе думалі пра  яго і ніхто – пра надзвычайную сітуацыю. Але, на жаль, яе нельга ні прадказаць, ні пралічыць, ні загадзя папярэдзіць прафілактычнымі мерапрыемствамі. Подробнее

  • Жыццёвыя прыярытэты айца Дзмiтрыя Анжэла РАДЫНА, Працоўная слава № 21 от 18 марта 2016 18 марта 2016 10:02 Калейдоскоп Беларуская

    У 1866 годзе, 150 гадоў назад, у Валожыне была пабудавана царква Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены. Ішоў час, мяняліся настаяцелі, але нязменна захоўваліся хрысціянскія традыцыі і духоўная спадчына нашага народа. Хутка будзе 30 гадоў, як у храме служыць айцец Дзмітрый АГІЕВІЧ. Ён з любоўю адносіцца да сваёй паствы, а праз любоў спасцігаецца вера, людзі шукаюць шлях да яе. Падчас яго служэння шмат хто адкрыў для сябе дарогу ў храм. Подробнее

  • 200-гадовы юбiлей валожынскай святынi Наталля ЛОЎЧАЯ, Працоўная слава № 21 от 18 марта 2016 18 марта 2016 10:00 Культура Беларуская

    19 сакавіка 1816 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла ў гонар Святога Юзафа. Акт асвячэння выканаў канонік інфляндскі ксёндз Тадэвуш Навіцкі. Подробнее

  • Сёлета раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа перадала 40 ваўчараў на 8 чалавек тром сем’ям перасяленцаў з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава № 21 от 18 марта 2016 18 марта 2016 09:59 Общество Беларуская

    Прадугледжаная нашай дзяржавай матэрыяльная дапамога на аднаго чалавека складае 1 мільён беларускіх рублёў. Ваўчары выдадзены на люты і сакавік Подробнее

  • “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” Алена ЗАЛЕСКАЯ, Працоўная слава № 21 от 18 марта 2016 18 марта 2016 09:55 Общество Беларуская

    У рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, 25 актыўных, ініцыятыўных і крэатыўных вучняў школ раёна, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі самы галоўны ў іх жыцці дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі. Подробнее

  • Чароўны свет паэзіі Ларыса ЗАЙЦАВА., Дзвінская праўда №22 от 18 марта 2016 18 марта 2016 09:35 Калейдоскоп Беларуская

    Народны клуб цікавых сустрэч “Сучаснік” запрашае ў Верхнядзвінск неардынарных творчых асоб. Вось і на гэты раз у раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча з паэткамі Полаччыны.   Подробнее

  • Новыя старты, новыя перамогі Александр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №20 от 18 марта 2016 18 марта 2016 09:19 Спорт Беларуская

    Традыцыйны міжнародны турнір па дзюдо, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў у мінулую суботу, 12 сакавіка, у спартыўнай зале СШ №4 г. Івацэвічы. Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі і Украіны ўступілі ў барацьбу на татамі. Подробнее

  • Бітва за Парыж… на Мядзельшчыне Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 11/2016 от 18 марта 2016 18 марта 2016 08:51 Общество Беларуская

    18 сакавіка 2016 года спаўняецца 100 год з пачатку Нарачанскай  наступальнай  аперацыі — адной з самых крывавых старонак Першай сусветнай вайны на беларускай зямлі.
    Подробнее