Язык: Беларуская

  • Пазаштатныя праваахоўнiкi Алена ЗБІРЭНКА, Працоўная слава № 22 от 22 марта 2016 22 марта 2016 09:11 Общество Беларуская

    Памятаю, як нас, першакурснікаў БДУ, не пытаючыся згоды, запісалі ў дабравольную народную дружыну. Сталіцу мы ведалі дрэнна, позна хадзіць па незнаёмым горадзе баяліся, але прызнацца ў гэтым саромеліся. Таму на апорным пункце правапарадку пакорліва павязвалі вышэй за локаць чырвоныя павязкі з белымі літарамі “ДНД” і адпраўляліся па тры асобы на даручаны аб’ект. Зайшоўшы за вугал міліцэйскага будынка, “тройкі” збіваліся ў вялікую кучу, а павязкі запіхваліся ў кішэнь. Калі дазвалялі фінансы, каб правесці дзяжурства, мы беглі ў кіно, часцей жа проста адседжваліся ў якім-небудзь пад’ездзе…  Подробнее

  • З пастарскiм вiзiтам... Алена ЗАЛЕСКАЯ, Працоўная слава № 22 от 22 марта 2016 22 марта 2016 09:09 Общество Беларуская

    У мінулую суботу Валожынскую Свята-Канстанціна-Аленінскую царкву наведаў Яго Праасвяшчэнства, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Подробнее

  • Прэзентавалі кнігу пра славутага земляка Таццяна Марцьянава, Раённы веснік №№ 48-50 от 19 марта 2016 22 марта 2016 08:59 Культура Беларуская

    У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы збіраюць звесткі аб земляках і людзях, якія прыехалі на Чэрвеньшчыну і праславілі яе сваёй працай, ладзяць з імі і іх роднымі сустрэчы. Подробнее

  • Да зваротаў людзей – з увагай Татьяна ПОЛУБЯТКО, Дзянніца 22/2016 от 22 марта 2016 22 марта 2016 08:56 Общество Беларуская

    Працягваецца практыка пра­вядзен­ня прамых тэлефонных ды­я­ло­гаў паміж насельніцтвам і ўладай. У мінулую суботу на пы­тан­ні людзей адказваў на­мес­нік старшыні Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Аляксей Ва­лян­ці­на­віч Садоўскі. За час работы “прамой лініі” паступіла ча­ты­ры звароты. Да кожнага з іх чы­ноў­нік аднёсся з увагай. Подробнее

  • Тэхніка не падвядзе Настасся Турок, Аршанская газета 32/2016 от 22 марта 2016 22 марта 2016 08:55 Экономика Беларуская

    Агракамбінату “Юбілейны” сёлета трэба засеяць 2290 га яравых зерневых культур, 850 га – кукурузы, 1000 га – яравога рапсу. У поле выйдуць сем адзінак пасяўных агрэгатаў, а таксама іншая тэхніка. Подробнее

  • Сакрэты даўгалецця Марыі Барташ з Глінішчаў, якой сёлета споўніцца 100 гадоў Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №21 от 22 марта 2016 22 марта 2016 08:37 Калейдоскоп Беларуская

    У чым сакрэт доўгага і здаровага жыцця? Усе доўгажыхары маюць на гэта свае ўласныя рэцэпты. У Марыі Іванаўны Барташ, якая жыве ў мілай вёсачцы Глінішчы, ёсць таксама свой сакрэт даўгалецця. Ён просты і кожнаму пад сілу – працаваць, працаваць, працаваць…

     

      Подробнее

  • У свет чароўны запрашаюць кнігі Анна Виленцевич, Дзянніца 22/2016 от 22 марта 2016 22 марта 2016 08:36 Культура Беларуская

    На вясенніх канікулах па даўняй традыцыі для юных чытачоў праводзіцца Тыдзень кнігі. Днямі кнігалюбы сабраліся разам у цэнтры культуры і народнайтворчасці, каб пагутарыць пра жыццё і творчасць аднаго з любімых дзіцячых аўтараў – Аляксандра Волкава, 125-годдзе з дня нараджэння якого мы адзначымсёлета. Подробнее

  • Касмічны фестываль Галіна Гамеза. Фота аўтара, Раённы веснік №№ 48-50 от 19 марта 2016 22 марта 2016 08:25 Культура Беларуская

    Сустрэцца з прадстаўнікамі іншапланетных цывілізацый удзельнікам «Касмічнага фестывалю» давялося яшчэ на калідоры ля актавай залы сярэдняй школы №4. Сапраўдны  астранаўт у абдымку з казачнай Бабай Ягой прапанавалі шматлікім наведвальнікам пагуляць у розныя касмічныя гульні. Подробнее

  • Праз гады выбраў прафесію па душы Алена РАДКЕВІЧ, Голас Любаншчыны 20/2016 от 19 марта 2016 22 марта 2016 08:15 Общество Беларуская

    На добрым рахунку ў кіраўніцтва ААТ «Палессе-агра» механізатар Анатоль Макарэвіч. Подробнее

  • Свет трымаецца на аптымістах Святлана КРЫВАЛЬЦЭВІЧ, Голас Любаншчыны 20/2016 от 19 марта 2016 22 марта 2016 08:11 Калейдоскоп Беларуская

    У Салігорску прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльных прэмій Мінаблвыканкама пераможцам абласнога конкурсу «Чалавек года Міншчыны» па выніках 2015 года. Сёлета гэта пачэснае званне ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць» заслужана прысвоена старасце вёскі Дварэц Малагарадзяціцкага сельскага Савета Лідзіі Фёдараўне БУБІЧ. Подробнее

  • Астравецкі хлеб з італьянскай печкі Алена Ярашэвіч, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2016-03-19 от 19 марта 2016 22 марта 2016 08:04 Экономика Беларуская

    Напэўна, не толькі казачнаму ваўку здаецца, што смачны, сытны, духмяны хлеб з’яўляецца сам па сабе, у крайнім выпадку – “расце” ў гастраноме. Подробнее

  • Крыжовы шлях – разам з біскупам Ірына Міклаш, Бераставіцкая газета №22/2016 от 22 марта 2016 21 марта 2016 16:20 Общество Беларуская

    У Вербную ня­дзелю, у парафіі Перамянення Пана г.п.Вялікая Бераставіца адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях. Некалькі сотняў вернікаў, не толькі з гарадскога пасёлка, але і з суседніх парафій,  з крыжамі ў руках і запаленымі  свечкамі прайшлі гэты пакутны  шлях, перажываючы евангелічныя сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста. Подробнее

  • Каб лес сустракаў парадкам і ўтульнасцю Запісала Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 21/2016 от 19 марта 2016 21 марта 2016 16:16 Природа и экология Беларуская

    Любіць лес, разумець і адчуваць яго мой суразмоўнік навучыўся ад свайго дзядулі Мікалая Іванавіча і таты Адама Мікалаевіча, якія працавалі ляснічымі. Мікалай Палуянаў прадоўжыў справу дзеда і бацькі – як некалі яны, звязаў свой лёс з зялёнай красой. Працаваў абрубшчыкам, лесніком, майстрам лесу, і вось пайшоў другі год, як ён на пасадзе ляснічага. Напярэдадні Міжнароднага дня лесу, які адзначаецца 21 сакавіка, Мікалай Адамавіч расказаў пра надзённыя справы і клопаты калектыву Пятровіцкага лясніцтва, планы на будучае. Подробнее

  • Акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, прайшла ў Брагінскай СШ Вольга ПАЛЯШЧУК, Маяк Палесся №12 от 18 марта 2016 21 марта 2016 15:54 Общество Беларуская

    Яе мэта – уручэнне пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстых абставінах.  Гэта ўжо стала традыцыйным і неад’емным элементам патрыятычнага і грамадзянскага выхавання моладзі.  Подробнее

  • Тамара Глуўко з Камарына: святло народнага мастацтва, культурных і духоўных набыткаў не павінна згаснуць Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №12 от 18 марта 2016 21 марта 2016 15:41 Культура Беларуская

    Прырода шчодра надзяліла Камарын маляўнічымі прасторамі: велічныя і стройныя лясы, няспешны і прывольны, з задумлівымі берагамі Днепр. Углядацца ў яго воды Тамара Глуўко можа гадзінамі – любіць гэтыя краявіды  і  ні за што іх не прамяняе на іншыя.  Подробнее

  • Цеплыня бацькоўскіх рук Алена КАРПЕНКА, Трыбуна працы 20/3985 от 19 марта 2016 21 марта 2016 15:19 Общество Беларуская

    Як бы добра не было дзіцяці-сіраце і дзіцяці, якое засталося без бацькоўскай апекі, у інтэрнатнай установе, якімі б сучаснымі рэчамі апошняя не была абсталявана — у сям’і маленькаму чалавечку лепей. Сапраўднай сям’і — з матуляй, якая прылашчыць і пашкадуе, з татам, які дапаможа і падкажа, з уласным пакоем, дзе можна пабыць у самоце, заняцца любімай справай, куды можна запрасіць сяброў. Дзе, калі звяртаюцца, то менавіта да цябе, а не да ўсіх, чакаюць са школы, то менавіта цябе. Дзе ты не імкнешся засяродзіць на сабе ўвагу, а ты — увага ўсіх. І няхай гэта эгаістычна, няхай сто разоў замнога — але ж размова ідзе пра дзіцяці. Маленькага чалавечка, якому ўсё гэта проста неабходна, каб адчуваць сябе шчаслівым, каб вырасці гарманічнай асобай і такую ж гармонію стварыць у будучым сваім дзецям.  Подробнее

  • На парозе сяўбы Алена КАРПЕНКА, Трыбуна працы 20/3985 от 19 марта 2016 21 марта 2016 15:15 Экономика Беларуская

    Трымаючы кірунак у філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” на сустрэчу з працоўным калектывам па пытаннях падпіскі на «раёнку» на 2-гі квартал, якая гэтым часам у разгары, звяртаем увагу на палі паўз шашы. Ачышчаныя ад снегу, налітыя вільгаццю і абласканыя сакавіцкім сонейкам, яны, здаецца, заклікаюць людзей да актыўных дзеянняў... Подробнее

  • Хутка выйдзе кніга Рыгведы ў перакладзе з санскрыту на беларускую мову Марына Весялуха, Звязда 51 (28161) от 19 марта 2016 21 марта 2016 15:13 Культура Беларуская

    Ёсць пераклады, якія не толькі ўзбагачаюць нацыянальную літаратуру сюжэтамі і сэнсамі, але і з'яўляюцца пэўнага кшталту гонарам для культуры, мовы народа. У ліку падобных знакавых кніг, што пабачылі свет цягам апошніх гадоў, можна згадаць англа-саксонскі эпас «Бэўвульф», перакладзены на беларускую Антонам Францішкам Брылём, і фінскую «Калевалу», якая летась выйшла па-беларуску ў перастварэнні Якуба Лапаткі. Подробнее

  • Працаўладкаванне і прыватызацыя Вольга Белаш, Хойникские новости 19 марта 2016 2 стр от 19 марта 2016 21 марта 2016 15:04 Общество Беларуская

    Менавіта гэтыя пытанні задаваліся ў большасці на чарговым Дні дэпутата. На гэтым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар разам з дэпутатамі райсавета правяла прыём грамадзян у горадзе і Стралічаўскім сельвыканкаме, інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета сустрэлася з калектывам раённага аддзела ўнутраных спраў. Подробнее

  • “Сонечныя” дзеці крочаць па планеце Вольга ШЭЛЯГОВІЧ, Івацэвіцкі веснік №20 от 18 марта 2016 21 марта 2016 14:47 Общество Беларуская

    Напісана рукою класіка: калі запальваюцца зоркі, значыць, гэта некаму патрэбна. І ў нара-джэнні асаблівых дзяцей таксама ёсць Божая задума. Бо знаходжанне побач з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі – выдатны тэст на чалавечнасць. Ці кожны з нас ставіцца да дзіцяці з інваліднасцю і да яго бацькоў як да самога сябе? Ці ўмеем мы быць ветлівымі, тактоўнымі, вольнымі ад забабонаў? Подробнее

  • Магазінная: гісторыя адной вуліцы Дзіяна Серадзюк, Звязда 51 (28161) от 19 марта 2016 21 марта 2016 14:52 Культура Беларуская

    Сучасная сталічная вуліца Кірава раней была не адной, а некалькімі вуліцамі. Першы яе ўчастак, ад Віленскага чыгуначнага вакзала да Міхайлаўскага сквера, быў вуліцай Міхайлаўскай. Менавіта яна, а таксама аднайменны завулак, і далі назву скверу, разбітаму тут сто гадоў таму. А працягвала Міхайлаўскую вуліцу Магазінная. На ёй да нашых часоў захаваліся некаторыя будынкі і шматлікія таямніцы, пра якія нам расказаў экскурсавод Павел Дзюсекаў. Подробнее

  • Для каго паставілі кантэйнеры? Н. АВЯРЧУК, Перамога Перамога-выпуск №20 от 19 марта 2016 21 марта 2016 11:46 Природа и экология Беларуская

    Мяркую, кожны дзятлаўчанін паспеў заўважыць, што ў райцэнтры і пасёлках з’явіліся новыя кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Аднак у большасці выпадкаў яны застаюцца толькі экспанатамі, у той час як смецце без усялякага сартавання людзі выкідваюць проста побач. Подробнее

  • На радзіме пішуцца іконы Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 20 (10 066) от 19 марта 2016 21 марта 2016 11:36 Культура Беларуская

    Далёка не заўсёды сустрэнеш мастака, якому аднолькава цікавыя жывапіс і літаратура. Такі мастак – Юрый Пяткевіч, жыве ў Мікалаеўшчыне і працуе ў сваёй майстэрні на беразе Нёмана. У двух абсалютна розных відах мастацтва ён імкнецца зазірнуць і спасцігнуць бяздонную вышыню, імя якой – душа чалавека. Пасля шматгадовых творчых пошукаў ён вызначыў для сябе творчую задачу – «напісаць хоць бы адзін такі твар, каб па-сапраўднаму перадаць яго духоўную дасканаласць».  Подробнее

  • Стаўбчане на Пецярбургскай вясне Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 20 (10 066) от 19 марта 2016 21 марта 2016 11:34 Калейдоскоп Беларуская

    Выкладчыкі духавога аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Нічыпаровіч (загадчык аддзялення), Уладзімір Татарыцкі, Раман Бець і Дзмітрый Вяршэня разам са сваімі вучнямі здзейснілі далёкую аўтобусную паездку ў Санкт-Пецярбург, дзе паўдзельнічалі ў Міжнародным конкурсе юных выканаўцаў «Пецярбургская вясна». Некалькі гадоў назад у гэтым конкурсе прымаў удзел духавы аркестр школы мастацтваў, а ў гэтым годзе – 11 выканаўцаў на трубе, саксафоне, барытоне і блок-флейце. Подробнее

  • Рэквіем па спаленых вёсках Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 20 (10 066) от 19 марта 2016 21 марта 2016 11:33 Общество Беларуская

    Каля велічнага касцёла ў Налібаках – стары вясковы могільнік. На многіх помніках высечаны адзін год вечнага спачыну жыхароў вёскі – 1943-ці.

    Башура, Далідовіч, Кажушка, Стасюкевіч, Фарботка, Шэмет… Гэтыя  і іншыя прозвішчы ўвекавечаны на могільных плітах. Вяскоўцы захоўваюць памяць, прыносяць сюды жывыя кветкі. Подробнее