Народнае свята Масленіцы ў нас святкавалі шчодра і шырока. Па традыцыі ў час вялікага канцэрта на пляцоўцы каля гарадскога цэнтра культуры самыя смелыя і спрытныя лазілі на масленічны слуп за «пеўнікам». У якасці прыза за адважнасць мужчынам (прадстаўніц слабага полу сярод смелых не знайшлося) уручалі каштоўныя падарункі – шкляны посуд, коўдру, падушку, электрачайнік і г.д. Подробнее
На памяць прыходзяць класічныя радкі: яшчэ ў палях бялее снег… А час першага ўраджаю-2016 прыспеў – пайшоў бярозавік. І ў лясгасе гарачая пара, нарыхтоўкай соку займаюцца ўсе лясніцтвы, акрамя Навасёлкаўскага. Сёлетняе заданне – 700 тон бярозавіку, 600 з якіх плануецца па дамоўленасці з мясцовым кансервавым заводам паставіць для яго вытворчасці. Астатні будзе рада забраць вядомая гродзенская фірма «АВС». Пра гэта расказала інжынер па якасці ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» Жанна Піваш. Яна ж нагадала і пра тое, што сокараспрацоўкі праводзяцца на строга вызначаных месцах з захаваннем абавязковай умовы: не нашкодзіць прыродзе. А гэта значыць, што дрэва павінна быць не маладзей за 55 гадоў. Подробнее
У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі. З папярэдне запісаных на прыём на сустрэчу прыехаў толькі адзін жыхар Ляхавіцкага раёна. Подробнее
Пінскую школу мастацтваў з канцэртам старадаўняй музыкі наведалі два дзіцячыя ансамблі горада Лунінца. Гэта інструментальны ансамбль «Менестрэль» і ансамбль сучаснай музыкі. Подробнее
10 сакавіка па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стартавала акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ўрачыстасці з нагоды свята прайшлі ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Л.К. Заяц 12 сакавіка наведаў Навагрудчыну. На базе МТФ “Трасцянка” СВК “Уселюб” ён правёў нараду са спецыялістамі абласнога камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўніцтвам раёна, спецыялістамі заатэхнічных і ветэрынарных службаў сельгаспрадпрыемстваў па пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Подробнее
У мінулую пятніцу ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. У ім прынялі ўдзел вучні школ горада і іх педагогі, а таксама госці — кіраўнік Клецкага літаратурнага аб’яднання “Голас” Лілія Мялешка і яе калега па творчасці Галіна Нупрэйчык. Вядучыя, гімназісткі Наташа Сасім і Влада Рыдак, дапамаглі стварыць у зале святочны настрой, а Наташа Сасім выканала ў падарунак прысутным прыгожую песню пра Беларусь. Подробнее
Мусульманскі свет адзначае свята Наўруз. А ў Душанбэ з гэтай нагоды сабраліся пісьменнікі на Міжнародны сімпозіум літаратараў краін рэгіёна Наўруз. Подробнее
Мясцовая ініцыятыва, Сенненскі строй Подробнее
Усім добра вядома, што да вялікіх урачыстасцей неабходна рыхтавацца загадзя. А яшчэ хочацца, каб такія важныя падзеі вылучаліся нейкай адметнасцю. Так, у Докшыцкай парафіі Святой Тройцы да найважнейшага гадавога свята – Уваскрашэння Езуса Хрыста – падышлі па-свойму адмыслова. Трэба заўважыць, што традыцыйным атрыбутам Пасхі ў католікаў апошнім часам стаў вобраз ягняці, які побач з чырвоным яйкам і кулічом заняў адно з пачэсных месцаў. Чаму менавіта ягня? Адказ на гэта пытанне схаваны ў далёкай гісторыі. Яшчэ са Старога Запавету мы даведваемся, што маладзенькага баранчыка прыносілі Богу як ахвяру. Пазней у ролі ягняці (ахвяры) выступіў непасрэдна Езус Хрыстос, які ўзяў на сябе грахі ўсіх людзей. Подробнее
Зараз наяўнасцю ў сярэднестатыстычнай сям'і аднаго, а то і некалькіх аўтамабіляў ужо нікога не здзівіш. І такая сітуацыя паступова прывяла да недахопу абсталяваных парковачных месцаў як у буйных гарадах, так і ў невялікіх населеных пунктах. Подробнее
Падобныя словы давялося пачуць літаральна ад усіх субяседнікаў, з якімі мусіла гутарыць у мінулую суботу. Дзень жа гэты стаў вельмі багаты на знаёмствы: у наш райцэнтр з'ехаліся ўдзельнікі абласнога конкурсу клубаў «Ветэран» і ветэранскіх творчых калектываў з 13 раёнаў вобласці, гарадоў Полацка, Наваполацка, Новалукомля. Назва мерапрыемства «Не старэюць душой ветэраны» надзвычай трапна характарызуе ўсіх яго ўдзельнікаў – іх бадзёрасці, вяселлю, аптымізму, творчаму запалу варта павучыцца многім маладым людзям. На «ты» яны і з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, бо жыва цікавіліся, ці будзе выкладзены на сайце нашай газеты артыкул пра гэтае мерапрыемства. Подробнее
Мінулы год сваёй працяглай спёкай стварыў праблемы для сельскагаспадарчых вытворцаў усёй рэспублікі. Аграрыі з-за аб’ектыўных прычын не змаглі атрымаць чаканую належную эканамічную выгаду. Немагчыма з упэўненасцю сказаць, што і ў гэтым годзе надвор’е не будзе падносіць свае непажаданыя сюрпрызы нашым руплівым земляробам. Подробнее
Уже несколько месяцев учительницы СШ №5 под руководством физрука Геннадия Леуты занимаются очень популярной сегодня в Европе скандинавской ходьбой. Уникальность этого вида спорта в том, что он подходит всем. Здесь нет резких движений и чрезмерных нагрузок. Ходить с «нордиками» (так называются специальные палки) можно в любом возрасте! Подробнее
Напэўна вы ўжо заўважылі, паважаныя чытачы, у мінулым нумары нашай газеты матэрыял пад рубрыкай «Нагадала старая фатаграфія». Мы маем намер зрабіць яе пастаяннай і змяшчаць пад ёй фотаматэрыялы і публікацыі, якія раскажуць аб памятных падзеях і выдатных людзях нашага краю, аб з’явах, якія пакінулі свой след у гісторыі Хойнікшчыны. А таму звяртаемся да вас з просьбай прыносіць і дасылаць у рэдакцыю свае фотаздымкі, якія б маглі многае нагадаць людзям сталага ўзросту і расказаць аб тагачасным жыцці больш маладому пакаленню. Прапануем наступны матэрыял новай рубрыкі. Подробнее
Пад такой назвай на Навагрудчыне ўпершыню прайшоў шоу-конкурс самадзейных мастацкіх калектываў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Аматары музыкі спаборнічалі ў вакальным майстэрстве і прадэманстравалі сур’ёзную падрыхтоўку, артыстызм і любоў да песні. Подробнее
Дэлегацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці вітаў у мінулую пятніцу горад Салігорск. Тут праходзіла ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні людзей, якім сёлета прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Міншчыны”. Подробнее
Навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2001 года нараджэння, што прайшло ў Барысаве. Каманда дзяўчат у саставе Настассі Патоцкай і Веранікі Дзянісік заняла 3-е месца. Подробнее
З Тамарай Макаравай, галоўным аграномам філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», мы заўсёды сустракаемся ў полі. У любую пару года, у любое надвор’е. «Ну не кабінетны я чалавек», — адкрыта кажа Тамара Мікалаеўна і шчыра прызнаецца, што яе стыхія, яе працоўнае месца — гэта поле. Ралля або ніва — няма розніцы... Подробнее
-Злёт перадавікоў, падкрэсліваў, перш чым уручыць узнагароды пераможцам спаборніцтва, старшыня раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічаў, заўсёды важная падзея. Бо мы адзначаем і аддаём даніну павагі прафесіяналізму, адданасці справе людзей, ад якіх залежыць умацаванне эканомікі Бярэзіншчыны. Подробнее
Калісьці на вясковых вуліцах было шматлюдна. Сяльчане самааддана працавалі і ўмелі ладзіць прыгожыя святы, на якія збіраліся жыхары вёсак — ад паважаных старажылаў да самых маленькіх. Подробнее
Падзеі, якія будуць апісаны ніжэй, адбыліся болей за сем дзясяткаў гадоў таму назад. Здавалася б, за даўнасцю яны маглі б сцерціся ў людской памяці. Ды не сціраюцца, памятаюцца да драбніц. Віляйчанка Соф’я Аляксандраўна Гарэлік, аўтар гэтых успамінаў, па крупінках збірала іх, запісвала і беражліва захоўвала. Нямала напісала жанчына пра дзядулю, бабулю, бацькоў і ўвогуле пра маленькую радзіму. Некалі, магчыма, гэта прачытаюць яе нашчадкі. Подробнее
Нядаўна 10-гадовы юбілей адзначыў клуб “Залатая восень”, які існуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
Хвалю пытанняў узнялі ў сацыяльных сетках. Інфармацыя пайшла ў выглядзе інфаграфікі – фотаздымка табліцы, дзе параўноўваліся тры краіны: Расія, Беларусь, Украіна і даныя пра тое, што ўваходзіць у працоўны стаж, а што не. Подробнее
У Пугачоўскай школе-садзе ўзяты планамерны курс на паляпшэнне ўсіх паказчыкаў дзейнасці – пачынаючы ад паспяховасці вучняў і заканчваючы добраўпарадкаваннем тэрыторыі і самога будынка ўстановы адукацыі. Подробнее