Традыцыйна ў апошні тыдзень сакавіка бібліятэкі краіны запрашаюць у госці самых юных чытачоў. Сёлета ў скарбніцах мудрасці нашага раёна Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі праходзіў пад дэвізам “Нам кніга свята падарыла”. Дзеці ўдзельнічалі ў рознага кшталту мерапрыемствах: літаратурных конкурсах, шоу-віктарынах. Бібліятэкары абуджалі цікавасць у школьнікаў да чытання, прыдумваючы незвычайныя і запамінальныя сустрэчы. Подробнее
Сям’ёй прынята лічыць крэўных сваякоў, але жыццё даказвае, што на самой справе гэта паняцце нашмат шырэй. Часам абсалютна незнаёмыя раней людзі становяцца самымі блізкімі. Так здарылася і ў сям’і Рымы Максімаўны Паталашка. Подробнее
Жывёлаводы адкрытага акцыянернага таварыства «Бярэзінскі” на фінішы зімоўкі 2016 года па праву ганарацца сваімі справамі на карысць гаспадаркі. Напрыклад, па стане на 15 сакавіка гэтага года ў сярэднім на карову тут было атрымана 12,8 кілаграма малака, што прыкладна на 2,7 кг больш адпаведнага леташняга перыяду. Подробнее
Спіс групы пераможцаў абласнога спаборніцтва працаўнікоў Бярэзінскага раёна па выніках 2015 года ў ліку іншых упрыгожвае прозвішча токара цэха рамонту і тэхнічнага абслугоўвання машыннатрактарнага парка адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Васіля Васільевіча Цюхая. Подробнее
У суботу ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я з песнямі і танцамі дзеткі і дарослыя гукалі вясну-красну. І, нарэшце, дагукаліся: птушачкі зашчабяталі, сонейка выглянула з-за хмар, і першыя кветачкі прачнуліся і зайгралі рознакаляровымі фарбамі. Подробнее
На працягу мінулага тыдня юныя інтэлектуалы з розных куткоў Беларусі абаранялі гонар сваіх абласцей на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Подробнее
Мінулы год быў няпросты для раённай спажыўкааперацыі. Неабходнасць працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з прадстаўніцтвамі вядомых гандлёвых сетак, ды яшчэ на фоне змяншэння ліку насельніцтва раёна, а значыць, і патэнцыяльных пакупнікоў, вымушала калектыў, што называецца, “круціцца” з падвойнай хуткасцю і генерыраваць плённыя ідэі. Подробнее
Практычна ўсе гаспадаркі раёна пачалі веснавую сяўбу. Трэба адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам спрыяльнае для веснавых работ надвор’е ўсталявалася пазней. На сёння ў раёне пасеяны 1181 гектар, з іх 1146 гектараў – раннімі яравымі, што складае 4,4 працэнта да плана. Для параўнання, у мінулым годзе на гэты час было засеяна ў чатыры разы болей плошчаў. Подробнее
Правапарадак Подробнее
Вясновы догляд за малінай пачынаецца, калі сыходзіць снег і ўсталёўваюцца плюсавыя тэмпературы, з падвязкі кустоў. Рабіць гэта трэба як мага раней, каб паспець правесці ўсе работы да пачатку актыўнага руху сокаў. Подробнее
Надвор’е вясной зменлівае. Таму час правядзення садовых работ цяжка прымеркаваць да вызначанай даты. Ён залежыць, перш за ўсё, ад умоў надвор’я. Подробнее
Нядаўна прайшоў пленум абласнога савета ТВВОД, на якім былі акрэслены накірункі работы на бягучы год і абмеркаваны гаспадарчыя задачы. Подробнее
У рамках рэалізацыі ініцыятывы “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Валожыншчыне” пры фінансавай падтрымцы ЕС/ПРААН пачалося галасаванне за выбар будынка ў райцэнтры, а таксама ў Івянцы, на якім лепш за ўсё размясціць графіці з птушкай – будучай экалагічнай эмблемай. Кожны можа выказваць свае прапановы. Подробнее
Сяргей Уладзіміравіч Очтаў – ураджэнец Крычава, што на Магілёўшчыне. У наш раён ён прыехаў па размеркаванні пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Подробнее
У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый зацверджаны план мерапрыемстваў на сакавік-красавік бягучага года. Подробнее
Для старшакласнікаў СШ №13 пачатак канікул запомніўся цікавай сустрэчай – журналіст, пісьменнік Валерый Мікалаевіч Гапееў наведаў Случчыну. Подробнее
Яшчэ ў далёкія гады станаўлення Івянецкай кандытарскай фабрыкі вытворчым брэндам прадпрыемства заслужана лічыліся цукеркі “Кароўка”. Сёлета спаўняецца паўвека, як гэты папулярны сярод пакупнікоў ласунак папоўніў асартымент кандытарскіх вырабаў івянецкай фабрыкі. “Кароўка” і сёння пераможна вытрымлівае вялікую канкурэнцыю на спажывецкім рынку, гэта салодкая прадукцыя па-ранейшаму запатрабавана.
Штогод з вясны да позняй восені Слуцк радуе прыгожымі кампазіцыямі з кветак, рознакаляровымі кветнікамі, роўнымі газонамі, арыгінальнымі малымі архітэктурнымі формамі. Подробнее
Яшчэ на аднаго доўгажыхара стала больш у Навагрудскім раёне. 19 сакавіка свой 100-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Лазаравіч Скварцоў. У бягучым годзе яго імя занесена на раённую Дошку гонару. Подробнее
Вясна ўпэўнена ўступае ў свае правы, і зусім хутка будзе дадзен старт яравой сяўбе. На прыкладзе СВК “Прынёманскі” мы пастараліся даведацца, як у гаспадарках раёна выконваецца ўвесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ. Подробнее
Інвестыцыі, стварэнне рабочых месцаў, правядзенне пасяўной – гэтыя і іншыя сур’ёзныя тэмы былі абмеркаваны падчас прэс-канферэнцыі старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцова, якая адбылася ў Дзятлаве. Подробнее
Моц Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа не толькі ў дзейнасці яго пастаянных членаў і прыхільнікаў, але і ў шматлікіх валанцёрах. Гэта добраахвотнікі, якія бязвыплатна займаюцца дабрачыннасцю. Подробнее
Народны жартоўны гурт «Чэрвеньскія балагуры» раённага Цэнтра культуры і адпачынку (мастацкі кіраўнік — Андрэй Каленік) паспяхова выступіў у Санкт-Пецярбурзе на міжнародным форуме-конкурсе мастацтваў і выканаўчага майстэрства «Пецярбургская вясна-2016». Подробнее
Рэчыцкі Андэрсэн. Менавіта так з павагай называюць былыя калегі і жыхары Рэчыцы Анатоля Караленку, які шмат гадоў працуе ў складаным і рэдкім цяпер жанры – піша казкі. З-пад яго пяра з’явілася больш за 150 казак. Большасць з іх – пра нафту. Подробнее
Народны ансамбль песні і танца «Слуцкія паясы» сваё 25-годдзе адзначыў святочным канцэртам. Подробнее