Наша Беларусь — пакуль маладая дзяржава, але вопытам сваёй дзяржаўнасці мы можам падзяліцца. Полацкае і Тураўскае княствы, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — усе гэтыя дзяржавы і дзяржаўныя ўтварэнні ляжаць у фундаменце нашай краіны. Подробнее
Калісьці вялікі рускі пісьменнік Уладзімір Набокаў смуткаваў, наколькі бясплодным было яго жыццё ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў. Праўда, пісьменнік звярнуў увагу, што гэты перыяд жыцця, увогуле, вельмі часта “пусты” ў жыцці любога маладога чалавека.
— Тогда, в начале 90-х годов, — рассказывает А.Ф.Адамчук, — женский футбол только начинал развиваться. И хотя в нашей сборной команде футболистки — преимущественно мастера различных видов спорта были гораздо сильнее меня физически, в технике футбола я их превосходила. Вот где пригодилась школа дворовой игры, которую я прошла на пружанском стадионе. Игры на таком высоком уровне, бесспорно, имели значительную роль в жизни футболистки. Однако все изменилось с развалом Союза ... Подробнее
Час – няўмольны вяршыцель чалавечага лёсу: не паспеў, як кажуць, азірнуцца, а ўжо сівыя скроні, унукі, пенсія. Але апынуцца на заслужаным адпачынку – гэта не значыць быць выкрасленым з актыўнага грамадскага жыцця. Наша арганізацыя непасрэдна садзейнічае таму, каб людзі сталага ўзросту па меры магчымасці прымалі ўдзел у гаспадарча-вытворчай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў раёна, патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, клапоціцца пра іх здароўе, матэрыяльна-бытавыя ўмовы. Подробнее
Святы застаюцца ў памяці чалавека на ўсё жыццё, як нешта святое і дарагое. Яшчэ большы патэнцыял заключае ў сабе свята на аснове роднага фальклору і нацыянальных традыцый. Яно фарміруе грамадзяніна і патрыёта на спрадвечных прынцыпах. Дзеля здзяйснення ўласных мэт у дапамогу нам прыходзяць спрадвечныя і надзейныя сродкі народнай педагогікі – свята, гульня, тэатр, вусная народная творчасць. Подробнее
У Дзень Канстытуцыі 14-гадовым юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты. У Лунінцы цырымонія прайшла ўчора ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Подробнее
Даравальная нядзеля — завяршэнне масленічнага тыдня. Традыцыйна ў гэты дзень праводзяць масавае гулянне, прысвечанае провадам зімы. Подробнее
Старшага майстра філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” – ДРБУ192 Аляксандра Мікалаевіча Слабко ў Беразіно зараз практычна не знайсці. Менавіта яму давераны ўдзел у будаўніцтве дарогі ў беларускакітайскім індустрыяльным парку “Вялікі камень”. Справа няпростая і адказная, але кіраўніцтва арганізацыі ведае, што справіцца ён з ёй паспяхова. Хаця для вопытнага дарожніка і добрасумленнага працаўніка няма розніцы, дзе выконваць работу. У любым месцы яна будзе якаснай. Подробнее
Старшы лейтэнант Валерый Сяргеевіч Несцяровіч служыць у міліцыі шосты год. Пачынаў з пасады ўчастковага інспектара, а з 1 лістапада 2014 года працуе старшым інспектарам дарожнапатрульнай службы аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС. Подробнее
Выхаванцаў трэнера па футболе Бярэзінскай раённай комплекснай дзіцячаюнацкай спартыўнай школы Сяргея Васільевіча Булойчыка традыцыйна сустракаюць са спаборніцтваў з перамогамі. Подробнее
У ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» чатыры прадстаўніцы прыгожай паловы спаборнічалі за званне «Лепшага сацыяльнага работніка». І абсалютна справядлівым будзе сказаць, што выбіралі лепшую з лепшых. Подробнее
Чалавеку, для таго, каб ён быў шчаслівым, не так многа патрэбна. І адзін з кампанентаў шчасця – гэта работа. Згадзіцеся, заўсёды прыемна, калі работа дорыць табе задавальненне, калі твой занятак прыносіць карысць людзям і ты маеш магчымасць штодзённа бачыць вынікі сваёй працы, калі цябе на рабочым месцы акружае надзейны калектыў калегаднадумцаў, калі да таго ж ты атрымліваеш і дастойную зарплату. Дык вось, у Дзмітрыя Мікалевіча Мірановіча ўсё гэта ёсць. А ў дадатак да ўсяго ён займаецца выпускам унікальнай прадукцыі, якую не вырабляюць больш нідзе не толькі ў Беларусі, а ў цэлым у краінах СНД. І хоць называецца спецыяльнасць Д.М. Мірановіча даволі будзённа – асфальтабетоншчык, роўных яму і яго калегам па працы знайсці вельмі складана. Подробнее
Генадзь Рыгоравіч Жаўняровіч з тых працаўнікоў, у якіх ні адзін год не абыходзіцца без узнагарод за працу. У яго асабістай скарбонцы нямала грамат і падзяк ад Бярэзінскай ЖКГ, райвыканкама, Міністэрства жыллёвакамунальнай гаспадаркі, яго прозвішча ўжо занесена ў гісторыю раённай Дошкі гонару, на Дошцы гонару свайго прадпрыемства ён таксама далёка не навічок. Подробнее
Прафесійнай удачай сярод педагогаў лічыцца знайсці вучня, які б змог у поўнай меры раскрыць і паказаць усяму свету талент свайго педагога. Не ўсім шчасціць яго знайсці, аднак сустракаюцца ў нашым раёне ўдачлівыя педагогі, якія кожны год заяўляюць аб сабе перамогамі школьнікаў на прадметных алімпіядах розных узроўняў. Размова ідзе пра Іну Уладзіміраўну Цыбулька. Подробнее
У гаспадарках раёна ідзе рамонт трактароў, прычапных агрэгатаў, сеялак да вясенняй пасяўной кампаніі. Яно зразумела — як будзе падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, такі і ўраджай збяруць аграрыі восенню. Гэта звыклае правіла дасканала ведаюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра”. Подробнее
Як толькі мінусавая тэмпература канчаткова саступіць месца плюсавой, пачнецца нарыхтоўка бярозавіку. Сёлета лясгасы Брэстчыны плануюць нарыхтаваць не менш за 5 тысяч тон гаючага соку. Ляхавіцкі раён традыцыйна сярод тых, хто назапашвае найбольшыя аб’ёмы. Як расказаў галоўны інжынер ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Аляксандр Татарыновіч, у 2016-м, калі не падвядзе надвор’е, плануюць нарыхтаваць каля 800 тон бярозавіку. У асноўным ён пойдзе на прамысловую перапрацоўку на Ляхавіцкі кансервавы завод. Але, безумоўна, без увагі не застанецца і насельніцтва. Для яго патрэб плануецца пакінуць 6,5 тоны бярозавіку. Подробнее
Закрытае акцыянернае таварыства “Клявіца” можна смела назваць сапраўдным цэхам раёна па вырошчванні свініны. Колькі людзей з’яўляюцца спажыўцамі яго прадукцыі і палічыць немагчыма. І кожны спецыяліст на сваім рабочым месцы ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку поспехаў калектыву. Сярод іх і аператар па адкорме свіней Людміла Фёдараўна Жорава. Трапіла яна сюды 12 гадоў таму назад. Спачатку думала, што ненадоўга. Праз які час і сапраўды паспрабавала перакваліфікавацца ў будаўнікі – была тынкоўшчыцай, але потым усё ж зноў вярнулася да сваіх парсючкоў. Подробнее
Cяргей Аляксандравіч Сакалоўскі працуе лесніком майстарскага ўчастка №1 ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. Ён адказвае за парадак у лясных угоддзях на плошчы ў 1200 гектараў. Шчыруе на лесасеках у Баравіно, Ляжыне, Лагах, Клёнаўцы, Котаве. Подробнее
Шматлікія відовішчныя і захапляльныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак нязменна карыстаюцца вялікай папулярнасцю на Бялыніччыне. Подробнее
Калі вы юрыдычная асоба, то вам вельмі пашанцавала, таму што ў аддзеле карпаратыўнага бізнесу «Беларусбанка» вас сустрэне лепшы з лепшых работнікаў у сваёй сферы – галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу Вольга Анатольеўна Ждановіч. Подробнее
У Беларусі гэта дзяржаўнае свята адзначаецца кожны год 15 сакавіка, згодна Указу Прэ-зідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157. Подробнее
Кажуць, мы мяркуем, а жыццё нярэдка распараджаецца пасвойму. Хіба думала дзяўчына з Мінскага раёна, якая марыла паступіць у Магілёўскі інстытут харчавання і, не ажыццявіўшы сваю мару адразу пасля школы, дзеля яе набліжэння адправілася ў Слуцкае вучылішча набываць прафесію майстрасырароба, што лёс выпадкова прывядзе яе ў Беразіно. Прывядзе не проста на практыку на мясцовы сыраробны завод, а дзеля таго, каб яна тут сустрэла каханне, стварыла сям’ю, вырасціла дзяцей, дасягнула высокага майстэрства ў сваёй прафесіі, набыла вялікі аўтарытэт сярод калег. Подробнее
Цудоўнае свята мастацтва адбылося ў сераду ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Феерычна распачаўся творчы праект “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, які прызваны паказаць культурнае багацце нашага краю, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў розных куткоў рэгіёна. Ганаровае права адкрыць фестывальныя мерапрыемствы атрымалі творчыя калектывы Магілёўскага раёна. Подробнее
На хлебазавод (цяпер аддзел прамысловасці Бярэзінскага раённага спажыўтаварыства) Ала Фёдараўна Саскавец прыйшла амаль адразу пасля заканчэння школы. Подробнее
Без каго не абыходзіцца ніводнае раённае мерапрыемства? Хто заўсёды працуе на святах і акцыях, забяспечваючы музычнае афармленне мерапрыемства? Чый аксамітавы голас упрыгожвае ўпадабаны большасцю бярэзінцаў народны вакальны ансамбль “Рэтра”? Ды і чые кулінарныя парады прыемна здзівяць самага вопытнага шэф-повара? Адказ на ўсе гэтыя пытанні дакладна ведаюць не толькі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, дзе вось ужо 15 гадоў працуе гэты чалавек, але і ўсе без выключэння раённыя работнікі культуры: размова ідзе пра акампаніятара Дзмітрыя Мікалаевіча Барысёнка. Подробнее