Напярэдадні Дня беларускай міліцыі раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча запоўнілі людзі ў форме, са строгай армейскай выпраўкай. Тутсабраліся супрацоўнікі РАУС, іх родныя і блізкія, ветэраны райаддзела, а таксама яго добраахвотныя памочнікі — дружыннікі, каб разам адзначыцьпрафесійнае свята. Подробнее
Сярод членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі шмат ініцыятыўных, актыўных і творчых маладых людзей. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў традыцыйны конкурс на лепшага лідара пярвічкі «Лідар — новае пакаленне!», які ў канцы лютага прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №1. Подробнее
З песнямі, гульнямі, забавамі і галоўным атрыбутам Масленіцы — блінамі — сустракалі яе ў аграгарадку Юнькі. 28 лютага там прайшло раённае свята развітання з зімой “Не ўсё кату Масленка”, арганізаванае цэнтрам культуры і народнай творчасці. Подробнее
Увесь крыжовы шлях Хрыста замешаны на здрадзе. Цяпер, у дні Вялікага паста, кожны з сапраўды веруючых жыве адчуваннем непераходзячай вінаватасці ўсяго роду людскога за гэту справакаваную зайздроснікамі смерць. Біблейская гісторыя з усіх паплечнікаў-апосталаў вылучае Юду – сына Сымона. Але самы хцівы і абыякавы ў сваім раўнадушшы да маштабаў здзейсненай правіны здраднік у адзіночку нічога не варты. Патрэбна мець цэлы клан тайных хаўруснікаў, каб дабіцца жаданай мэты. Подробнее
…Раніца Валерыя БЯРДЗЯНАВА пачынаецца з кавы. Вялікі яе кубак для мужа робіць жонка, паспяваючы выконваць яшчэ некалькі штодзённых сямейных спраў: гатаваць сняданак, збірацца на работу, будзіць дзетак у школу. Трынаццацігадовая дачушка Аня і Ваня, якому сем, складаючы ў партфелі сшыткі ды кніжкі, зусім не здзіўляюцца, што іх тата зараз, як амаль што кожны дзень, пойдзе… кіраваць расою!.. Подробнее
Калі спяваюць жанчыны, на сцэне, здаецца, расцвітаюць кветкі. Напэўна, такім адчуваннем жылі ўдзельнікі святочнага канцэрта, што адбыўся напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў вілейскім Палацы культуры. Па традыцыі, большасць гледачоў склалі прадстаўніцы «слабай» палавіны насельнікаў горада. Подробнее
Розныя эканамічныя і сацыяльныя пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леаніда Анфімава з калектывам ААТ “Івацэвічдрэў”, якая прайшла 11 сакавіка ў рамках работы рэспубліканскай інфармацыйнай групы. Аднак найперш самыя хвалюючыя пытанні па рабоце дрэваапрацоўчага прадпрыемства Леанід Анфімаў задаў генеральнаму дырэктару Уладзіміру Шульзе падчас наведвання старой і новых пляцовак ААТ “Івацэвічдрэў”. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама старшыня Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско, старшыня Баранавіцкага міжраённага Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Алег Данілаў і старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Ткачук. Подробнее
Сёння чалавеку не абавязкова ехаць у абласны цэнтр ці сталіцу, каб патрапіць на прыём да кіраўніка ўладнай ці нейкай іншай дзяржаўнай структуры. У рабочых графіках службовых асоб прадугледжаны “прамыя лініі” і дні прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб непасрэдна ў рэгіёнах. Існуе такая сістэма кантактаў з насельніцтвам і ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. Так, нядаўна Шчучын наведаў намеснік начальніка гэтага ведамства Вячаслаў Вячаслававіч Кіпцэвіч. Подробнее
Юбіляр разгубіўся, убачыўшы столькі гасцей у сваім доме. Беражліва прытуліў да сябе адрасную папку і прыгожы букет. Не меркаваў ветэран, што дачакаецца такой даты. Усё ж 95 год – узрост салідны, прытым што столькі выпрабаванняў выпала на яго долю. Відаць, лёс невыпадкова даруе доўгае жыццё людзям, якія прайшлі праз пекла агнявых 40-х. Яны павінны данесці суровую праўду пра вайну сучаснаму пакаленню. Подробнее
Першага красавіка 1986 года выпускніца Мінскага медкаледжа дваццацігадовая Вольга, маючы дыплом па спецыяльнасці “Акушэрская справа”, прыехала працаваць у Брагін, адзін з самых паўднёвых раёнаў Беларусі. Родам яна з Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, таму вярталася ў гэты багацейшы і прыгажэйшы ў краіне палескі край з задавальненнем, жаданнем хутчэй прымяніць на практыцы атрыманыя ў навучальнай установе веды. Подробнее
Напрыканцы лютага сумесна адбыліся пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і XXIIІ сесіі райсавета дэпутатаў, падчас якіх разгледжаны шэраг пытанняў. Сярод іх асноўнымі былі: «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Любанскага раёна за 2015 год», «Аб выкананні бюджэту Любанскага раёна за 2015 год» – на гэтых і засяродзім увагу чытачоў. Подробнее
Вырашэнне пытанняў эканамічнага і сацыяльнага развіцця тэрыторыі, жыццезабеспячэння насельніцтва немагчыма без пастаяннага пашырэння і ўмацавання сувязі з мясцовымі жыхарамі, падтрымкі грамадскай ініцыятывы, пераканана старшыня Васілішкаўскага сельвыканкама Тамара Іванаўна Зубрыцкая. Дасягаюцца агульныя мэты праз жывы дыялог і цеснае ўзаемадзеянне з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Подробнее
На малочнатаварным комплексе «Юрковічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Юрковічы» ўтрымліваецца 679 дойных кароў. Дзякуючы зладжанай рабоце жывёлаводаў па выніках 2015 года ўдой малака на карову склаў 5 503 кілаграмы, даведзенае заданне выканана на 100%. Подробнее
Канешне, у наш Глуск на мерапрыемствы не заязджаюць эстрадныя мегазоркі, каб пацешыць народ сваімі хітамі. Не, мы б не адмовіліся ад такой дабрачыннасці якога Хлястова ці Білана, але ці толькі гэта трэба чалавеку для свята? Прыкладна такія думкі ўзнікалі ў мяне ў суботу, падчас масленічнага гуляння на бульвары Грахоўскага. Подробнее
Прадметныя алімпіяды ў жыцці школьнікаў і іх настаўнікаў – асаблівая падзея. Яны дапамагаюць вызначыць узровень ведаў вучняў – іх таленты і магчымасці. Як дзеці рыхтуюцца да алімпіяд і перамагаюць на іх? Пра гэта наша гутарка з пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскіх алімпіяд – вучнямі гімназіі №1. Подробнее
Вясенні букет з віншаванняў, пажаданняў, песень і танцаў атрымалі ў падарунак удзельнікі святочнага канцэрта, прысвечанага Дню жанчын, які 5 сакавіка адбыўся ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Подробнее
Пастаўшчына — радзіма многіх вядомых людзей. Адна з іх — народная артыстка Расіі Лідзія Паўлаўна Абрамава. Нарадзілася яна ў 1946 годзе ў Паставах (бацькі Павел Андрэевіч і Марыя Васільеўна Лекаравы). Подробнее
27 лютага ў Пастаўскай гімназіі прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў гімназісты. У іх рады прынялі два дзясяткі пяцікласнікаў і сем навучэнцаў 7—10 класаў. Подробнее
26 лютага на базе аддзела ЗАГС райвыканкама праведзена вучоба для кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў раёна. На семінары была прадстаўлена паказальная ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанага, падведзены вынікі работы за мінулы год, пастаўлены задачы на бягучы. Подробнее
У ліку пераможцаў спаборніцтва па выніках работы за мінулы год сярод структурных падраздзяленняў УАЗ “Пастаўская ЦРБ” значыцца і стаматалагічнае аддзяленне. Пры адным вымаўленні гэтай назвы асабіста мяне працінаюць дрыжыкі. Але сёння нагода цудоўная — жаночае свята, і я звяртаюся да загадчыцы Таццяны Віктараўны Галаўко, каб пагаварыць пра калектыў. Подробнее
Дзякуючы ёй педагог-арганізатар Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Крысціна Рубель заваявала перамогу на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства арганізатараў вольнага часу навучэнцаў, які завяршыўся 25 лютага ў Віцебску. У намінацыі “Лепшая работа вядучага” яна ўзнагароджана дыпломам І ступені і Кубкам. Подробнее
У мінулым годзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіла грамадска-патрыятычную акцыю “Мы — разам!”. У яе рамках адбылося выступленне фіналістаў рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя галасы для любімай краіны”. У жніўні ўдзельнікі песеннага форуму, сярод якіх былі і зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Саша Нэма, дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, выступілі на сцэне раённага Дома культуры перад педагогамі Пастаўшчыны. І вось новая сустрэча. На гэты раз з удзельнікамі раённай нарады перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы. Подробнее
Вы калі-небудзь былі далей за прыёмнае акенца ў атэлье па рамонце абутку «Сапожок»? Мне на днях выпала такая магчымасць. Прайшоўшы праз першы пакой, у якім узвышаюцца стэлажы з адрамантаваным абуткам, трапляю ў наступны — светлы і прасторны. Ля вялікіх вокнаў — тры сталы, на кожным ляжаць нажы, заціскі, малаткі і іншыя інструменты. Паверыць, што гэта працоўныя месцы жанчын, а не мужчын, цяжка. Тым не менш гэта факт — калектыў абутковага атэлье выключна жаночы. Подробнее
Дзе лепш жыць: ля мора ці ў Лынтупах? Гэта пытанне ў многіх выкліча ўсмешку — выбар першага варыянта відавочны. Аднак Юлія і Фёдар Шпак з Украіны лічаць інакш. Маладая сям’я з горада Мелітопаль Запарожскай вобласці з маленькім сынам пераехала ў пасёлак больш за год таму. Да гэтага падштурхнулі не баявыя дзеянні (у Запарожжы абстаноўка спакойная), а няпростая эканамічная сітуацыя, якая склалася ў краіне. Подробнее
Разнастайныя куфэркі і шкатулкі, падстаўка для сурвэтак, чаравічак, хлебніца і сухарніца, самабытны ветраны млын, у які можна ўставіць бутэльку спіртнога, арыгінальныя лялькі, што, здаецца, жывуць сваім жыццём… Гледзячы на работы жыхаркі вёскі Ваўкі Раісы Якубоўскай, застацца раўнадушнай проста немагчыма. Яны выклікаюць захапленне і адначасова здзіўленне, якое яшчэ больш павялічваецца, калі даведваешся, што зроблена ўся гэта прыгажосць з газет і іншай паперы. Подробнее