У 2016 годзе завяршыўся гуманітарны праект, які ў нашым раёне быў паспяхова рэалізаваны на тэрыторыі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. У рамках гэтага праекта Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” закупіла для дома-інтэрната неабходнае абсталяванне, якое зараз дапамагае ажыццяўляць якасны догляд за пражываючымі там людзьмі: у пральню арганізацыі была дастаўлена і ўстаноўлена прамысловая сушыльная машына на 25 кілаграмаў бялізны; на кухню – 2 ванны мыечныя і 3 стэлажы; у падсобным памяшканні пачаў працаваць новы стальны цвердапаліўны вадагрэйны кацёл. Подробнее
Учора мы ўсе адзначалі адно з самых прыгожых і любімых святаў – Дзень жанчын. Учора і напярэдадні на прасторах роднай нашай Беларусі пралілося мора першавясновага сонечнага святла і цяпла. У кожным доме, ва ўстановах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях узнёсла гучалі віншаванні ў адрас мілых, пяшчотных, чароўных, шчодрых жанчын – матуляў, жонак, сясцёр, дачок і сябровак. Ім дарылі самыя прыгожыя кветкі, у іх гонар ладзіліся вялікія ўрачыстыя мерапрыемствы. Подробнее
Глыбачане пажылога ўзросту добра памятаюць, што ў 60-х гадах мінулага стагоддзя возера Кагальнае было чыстым і ў ім купаліся; што побач, у падножжа гары Капітаніхі, жоўтым ручніком расцілаўся пясчаны пляж; што ў летнюю спёку месца ля возера ў самым цэнтры горада выбіралі ў якасці любімага месца адпачынку і дарослыя, і дзеці. Але з развіццём прамысловасці, з-за адсутнасці на прадпрыемствах горада належных ачышчальных збудаванняў і агульнагарадской каналізацыі возера Кагальнае ператварылася ў «лабараторыю хімічна-бытавых проб». Подробнее
Чарговае пасяджэнне клуба для падлеткаў “Пераадоленне перашкод” прайшло ў ваенным камісарыяце Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў (так з нядаўніх часоў, пасля аб’яднання з суседнім, называецца наш райваенкамат). Акрамя юнакоў з гарадскіх школ і прафліцэя на мерапрыемстве прысутнічалі іх педагогі, а таксама дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна Зоя Касцюкевіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Працук. Подробнее
Запытаю ў нашых чытачоў: “Выпадкова не адзначалі святочныя мерапрыемствы ў банкетнай зале “Сядзібы Якімовіча”?” Калі так, то, напэўна, заўважылі, якую незвычайную атмасферу стварыў мастак, які расфарбоўваў сцены той залы! Подробнее
Творчая сустрэча з паэткай Ганнай Зінкевіч, прайшла ў раённай бібліятэцы ў апошнюю нядзелю лютага. Вядучая мерапрыемства Жанна Юркевіч правяла яе ў форме інтэрв’ю, у якім час ад часу былі музычна-лірычныя адступленні – песні на словы Ганны Зінкевіч у выкананні Ганны Шакола.
З 8 па 12 лютага ААТ “Глыбоцкі МКК” удзельнічаў у міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для вытворчасці “ПРОДЭКСПО-2016”. Подробнее
На 1 сакавіка з пачатку бягучага года ў аператыўна-дзяжурную службу Глыбоцкага РАУС паступілі 518 тэлефонных званкоў ад жыхароў раёна, а ў сярэднім за рабочую змену іх налічваецца каля дзесяці. Кожны тэлефонны зварот – гэта асобная жыццёвая сітуацыя, нечы боль і асабістая трагедыя; гэта сігнал бедства, на які павінны аператыўна адрэагаваць супрацоўнікі міліцыі і даказаць, што “хвіліна на дапамогу – давер на гады” для іх не проста прыгожыя словы,
а прынцып і дэвіз работы, якую выбралі аднойчы і на ўсё жыццё. Подробнее
15-18 лютага ў шахматна-шашачным клубе “Ладдзя” гарадскога фізкультурна-аздараўленчага клуба “Віцебск” прайшло першынство Віцебскай вобласці па шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат ва ўзроставых катэгорыях да 12, 14 і 16 гадоў. Подробнее
У нядзелю на Цэнтральнай плошчы нашага горада было мнагалюдна – глыбачане сабраліся тут, каб развітацца з зімой. Доўгачаканую вясну-красну віталі вясёлымі песнямі, частушкамі, гульнямі, прываблівалі пахам бліноў і шашлыка. Сёлетняе свята атрымалася надзвычай вясёлым і каларытным (арганізатарам “Брава!”) і прайшло, як усё добрае, хутка і незаўважна, на адным дыханні. Цікава на мерапрыемстве было ўсім. І зіме, відаць, спадабалася. Як ні праганялі яе, вырашыла яна яшчэ затрымацца і нечакана пад самае заканчэнне падсыпала сняжку. Подробнее
На працягу больш пяці месяцаў 49 пяцікласнікаў Глыбоцкай раённай гімназіі рыхтаваліся да вельмі важнай падзеі ў іх жыцці, з нецярпеннем чакалі той дзень, калі яны стануць паўнапраўнымі членамі дружнай гімназічнай сям’і. Безумоўна, прыкладалі для гэтага ўсе свае старанні і ўменні – добра вучыліся, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці свайго класа і гімназіі. Подробнее
Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшлі 23 лютага на Глыбоччыне. Святкаванне пачалося ў парку Перамогі. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ваенныя і моладзь усклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Подробнее
Жыхары раёна прывыклі абмяркоўваць з уладай свае жыццёвыя пытанні праз суботнія “прамыя лініі”. Пра гэта сведчыць і тэлефонны дыялог, які вёў з насельніцтвам старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Юльянавіч Сакалоўскі. На сувязь з ім выйшлі 10 чалавек – гараджане і вяскоўцы. Людзі гаварылі пра злабадзённыя праблемы, якія іх турбуюць, выказвалі свае меркаванні, падказвалі адрасы, дзе патрэбна ўвага ўлады і пэўных службаў. Подробнее
У соты раз упэўніваюся, што дзеці натхняюць на выдатнае. Так, у маім спіску знаёмых ужо даволі шмат маладых матуль, якія пачалі тварыць са з’яўленнем немаўлят. Вось і Крысціна Кавалевіч з г. Івацэвічы не стала выключэннем. Эканаміст па адукацыі і, як аказалася, няўрымслівы рамантык і творца па прызванні. Знаёмлюся сама і знаёмлю вас з таленавітым дэкаратарам і фларыстам. Подробнее
Кожны працоўны дзень Алена Любушак, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Святая Воля”, пачынае з аналізу штодзённага ўліку малака па фермах. Журнал з дадзенымі ў яе – як настольная кніга. Праглядваючы роўныя радкі лічбаў, Алена Мікалаеўна пільным вокам бывалага эканаміста адразу бачыць, якая ферма як працуе. Мінус – адразу сігнал сабрацца са спецыялістамі, каб разабрацца, у чым справа. Яна як ніхто разумее, што на вытворчасць малака (а яно сёння асноўная крыніца даходу) затрачвае сілы і сродкі ўвесь калектыў, значыць, і ўрон наносіцца ўсёй гаспадарцы. А гэта недапушчальна. Подробнее
Жанчына… Абаяльная, пяшчотная, вясёлая, гасцінная. Добрыя словы ў адрас прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва можна гаварыць бясконца. Якія б жыццёвыя выпрабаванні ні выпадалі на іх шляху, жанчыны спраўляюцца з імі на “выдатна”, не губляючы пры гэтым сваёй жаноцкасці. Самых добрых слоў захаплення і прызнання заслугоўвае кабрынчанка Таццяна Бойка — жанчына, якая ўмела спалучае ў сабе розныя сацыяльныя ролі. Аб ёй – наша размова напярэдадні жаночага свята — 8 Сакавіка. Подробнее
У мінулую нядзелю шчучынцы весела праводзілі зіму Подробнее
Без мінулага не можа быць будучыні, упэўнены работнікі Мадзейкаўскай бібліятэкі-клуба. Менавіта таму тут вядзецца мэтанакіраваная работа па захаванні і адраджэнні мясцовых традыцый. На базе ўстановы арганізоўваюцца выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, праводзяцца сямейныя ўрачыстасці, ладзяцца майстар-класы з удзелам вясковых умельцаў. Подробнее
Калі са сталічнай сцэны спявалі трайняты Набіль, Карым і Тарэк Зарукі з Пружан, у зале многія выціралі слёзы... Подробнее
Малады майстар участка добраўпарадкавання, саначысткі і рытуальных паслуг ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” Кацярына Куліна не можа прайсці міма прыгожай клумбы Подробнее
Са сцэны абласнога грамадска-культурнага цэнтра 2 сакавіка гучалі ўкраінскія і беларускія песні Подробнее
Адначасова дзве выставы вядомага берасцейскага мастака Сяргея Казака праходзяць у Брэсце – у абласной бібліятэцы імя М. Горкага і ў гарвыканка Подробнее
У першы сакавіцкі дзень “Закаханыя каты” сустрэлі вясну ў абласным краязнаўчым музеі Подробнее
У прафесіі супрацоўніка міліцыі за кожным раскрытым злачынствам стаіць складаная і карпатлівая праца Подробнее
З 1 сакавіка ў Брэсце працуе польскі цэнтр прыёму візавых заяў Подробнее