Язык: Беларуская

  • Людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Анатоль РОСТАЎ, Сельская праўда 17/2016 от 02 марта 2016 02 марта 2016 15:32 Общество Беларуская

    Нярэдка з высокіх трыбун, медыясродкаў, са старонак перыядычных выданняў можна пачуць або прачытаць выраз: “чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй”. Сярод тых, хто займае менавіта такую пазіцыю, а значыцца, не бывае абыякавым да праблем іншых людзей, стараецца рабіць, каб у родных населеных пунктах быў парадак і дыхалася вальней, – добраахвотныя дружыннікі. Так, яны не носяць міліцэйскіх пагонаў і ўсё ж з поўным правам могуць адзначаць 4 сакавіка прафесійнае свята. Подробнее

  • Грунтуецца на прафесіяналізме Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 14:57 Общество Беларуская

    Напярэдадні Дня міліцыі мы сустрэліся з начальнікам РАУС Іванам МАМАЙКАМ. Подробнее

  • Брама неўміручасці Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 15:06 Калейдоскоп Беларуская

    Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

    Народны пісьменнік, заслужаны дзеяч  навук, акадэмік АН Беларусі, лаўрэат дзяржаўных прэмій. Можна і далей пералічваць тытулы і заслугі. І не звяртацца для гэтага да інтэрнэту, даведнікаў. Кожнаму беларусу вядома гэтае імя, шмат хто нават прадэкламуе хаця б некалькі радкоў, што сталі крылатымі выразамі. Подробнее

  • Тэрытарыяльны, фестывальны... Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 15:04 Культура Беларуская

    Стаўбцоўшчына прымала ўдзельнікаў міжрэгіянальнага фестывалю песні «Песняй вітаем мы вас» –  наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання Клецкага, Пухавіцкага і Уздзенскага тэрытарыяльных цэнтраў.  Подробнее

  • Дух саперніцтва аграрыяў Надзея БАТАЛКА, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 15:01 Спорт Беларуская

    Шостая раённая зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, прысвечаная Году культуры, праходзіла сёлета ў спартыўных залах новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Паспаборнічаць за права лічыцца самымі дужымі прыехалі дзевятнаццаць камандаў. Упершыню ў гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел спартсмены ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» і Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», прафсаюзныя пярвічкі якіх уваходзяць у склад раённага прафсаюза работнікаў АПК.  Подробнее

  • Выбралі службу Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 14:59 Общество Беларуская

    У мінулым годзе райаддзел міліцыі папоўнілі 12 маладых супрацоўнікаў. Фактычна ўсе яны – выпускнікі школ Стаўбцоўшчыны, але кожны прыйшоў у міліцыю сваім шляхам.  Подробнее

  • Аграбізнес: працаваць, закасаўшы рукавы Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 14:54 Экономика Беларуская

    На тэрыторыі нашага раёна ажыццяўляе дзейнасць прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое выкупіла ў свой час сельгаспрадпрыемства «Заямнаўскае». ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» паспяхова ажыццяўляе аграбізнес, аб чым сведчаць высокія паказчыкі дзейнасці. Подробнее

  • Будзь благаславенна, родная зямля! Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 16 (10 062) от 02 марта 2016 02 марта 2016 14:52 Общество Беларуская

    Слаўнай традыцыяй у нашым раёне з'яўляецца свята ўшанавання людзей працы, якія дабіліся высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці за справаздачны год. Прыгожая ўрачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры. Подробнее

  • Магчымасць папрацаваць над сабой: у чытальнай зале бібліятэкі ў Талачыне разгорнуты выставы юбіляраў Марыя ХМЯЛЮК, Наша Талачыншчына 18/2016 от 02 марта 2016 02 марта 2016 13:01 Культура Беларуская

    У чытальнай зале раённай бібліятэкі адкрыліся новыя выстаўкі “Кнігі-юбіляры 2016 года” і “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года”. На мой погляд, кожнаму, хто любіць кнігі, варта зазірнуць на выстаўку і адкрыць для сябе штосьці цікавае.

    Ці задумваліся мы, што многія любімыя намі творы маюць узрост? Напрыклад, патрыярху сярод выстаўленных кніг “Падарожжа Гулівера” Даніэля Свіфта сёлета спаўняецца 290 гадоў. Гэта ж колькі пакаленняў з 1726 года ў маленстве адчынялі сабе чароўны казачны свет праз кнігу! Сярод кніг-юбіляраў класікаў рускай і замежнай літаратуры можна знайсці творы, да якіх калісьці не дайшлі рукі, бо быў значны дэфіцыт на літаратуру, а потым змяніліся густы, ці былі нейкія іншыя прычыны. Вось і можна папоўніць свой літаратурны багаж. Подробнее

  • Шашачныя баталіі Вераніка ЛАСКАВАЯ, Сяргей ШАРАЙ (фота), Чырвоная зорка 16/16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 11:36 Спорт Беларуская

    Шашачны турнір, удзельнікамі якога сталі члены раённай арганізацыі ветэранаў, прафсаюза працоўных калектываў, актывісты раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і БРСМ, быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Аматары гульні ў шашкі сабраліся ў Палацы культуры. Подробнее

  • Паляванне на самагоншчыкаў, ці «Змей Гарыныч» на колах Марина СЛИЖ, Мінская праўда №17 от 02 марта 2016 02 марта 2016 11:32 Происшествия Беларуская

    Своеасаблівы самагонны цэх 39-гадовы жыхар вёскі Яхімоўшчына Маладзечанскага раёна арганізаваў у двары ўласнага дома. 240 літраў самагону і 5 926 літраў брагі выявілі ў «прадпрымальніка» супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскай вобласці. Подробнее

  • Героі працы – на сцэне Вера Лукашэвіч, Чырвоная зорка 16/16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 11:20 Общество Беларуская

    Яшчэ да пачатку мерапрыемства ў фае ўдзельнікі злёту змаглі пазнаёміцца з выстаўкай работ уздзенскіх майстроў. Велікодная пісанка Святланы Шчэрбач, роспіс па шкле Яўгеніі Сушкевіч, саламяныя вырабы Таццяны Гусаравай, кампазіцыі з бісеру Тамары Жук і Алы Высеўкі – усё гэта выклікала захапленне не толькі ў уздзенцаў, але і гасцей са сталіцы і з суседніх раёнаў. Подробнее

  • Свята сапраўдных мужчын Таццяна БАНДАРЧУК, Сельская праўда 15/2016 от 24 февраля 2016 02 марта 2016 10:33 Калейдоскоп Беларуская

    Паўсюль напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны святкаванні прысвячаліся нашым мужчынам. І тыя, хто “чобаты ўжо таптаў і пах пораху паспытаў”, і тыя, каму яшчэ да армейскай службы расці ды расці. У баку ад гэтай падзеі, вядома, не застаўся і наш дружны 3 “Б” СШ № 1 г. Жабінка, дзе свята пры адчыненых дзвярах ладзілася ў мінулую суботу, 20 лютага.  Подробнее

  • Спытае поле, ці сейбіт гатовы Святлана КІСЛАЯ, Сельская праўда 16/2016 от 27 февраля 2016 02 марта 2016 10:41 Экономика Беларуская

    На календары апошнія дні адлічвае люты, дбайныя гаспадары правяраюць, ці ўсё гатова да выхаду ў поле.

    Не выключэнне – мехдвор ПУАП “Азяты”. Асілак “Джон Дзір” не стаіць, як астатнія “калегі”-трактары, пад павеццю, а размясціўся на асфальтаванай пляцоўцы. На яго тут асноўная надзея пры сяўбе яравых і азімых культур. Подробнее

  • Кіраўнік камандай моцны Аляксандр Азевіч., Браслаўская звязда 16/2016 от 27 февраля 2016 02 марта 2016 09:33 Экономика Беларуская

    пра вытворчыя справы СВК «Маяк Браслаўскі» старшыня праўлення Рамуальд Шукель Подробнее

  • Ад Калядак — да Грамніцы Вольга ПОЗДЫШАВА, Маяк Прыдняпроўя 03/2016 от 02 марта 2016 02 марта 2016 09:27 Культура Беларуская

    У цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў прайшло фальклорнае свята “Ад Калядак — да Грамніцы”, на якім хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з некаторымі зімовымі абрадамі і забавамі нашых продкаў. Подробнее

  • Паспрабуйце! Смачна! Вольга ГОЛЬЦАВА, Зара над Друццю №16 (10173) от 02 марта 2016 02 марта 2016 09:05 Общество Беларуская

    Чарговая дэгустацыя хлебабулачных вырабаў адбылася ў магазіне “Удобный”. Бялынічане з цікаўнасцю падыходзілі да прадстаўнікоў аддзела прамысловасці райста і запытваліся, якія навінкі прапаноўваюць мясцовыя хлебапёкі. Подробнее

  • Прафесія – опер Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:49 Общество Беларуская

    Цішыню ў кабінеце начальніка аддзялення крымінальнага вышуку РАУС парушае паведамленне па гучнай сувязі: “Група тэрмінова на выезд!”. Значыць, недзе здарылася бяда, значыць, камусьці патрэбна дапамога. Крымінальны вышук – падраздзяленне, на якое ўскладзены нялёгкія задачы, павышаныя нагрузкі і адказнасць за людскія лёсы. З дня ў дзень сямёра супрацоўнікаў аддзялення раскрываюць учыненыя і папярэджваюць новыя злачынствы. Робяць гэта паспяхова – сёлета з пачатку года раскрыта  87 працэнтаў спраў – паказчык вельмі высокі. Па выніках работы за мінулы год сталі лепшымі сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны і трэцімі ў краіне.

     

      Подробнее

  • Дарожная азбука: бяспека Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:45 Общество Беларуская

    …Дзень. Дарога. Паток машын. Вось яны прыветна адна адной падміргваюць, дзякуюць. На мове вадзіцеляў – на дарозе працуюць інспектары АДАІ.  Калектыў АДАІ Ляхавіцкага РАУС невялікі – усяго 5 чалавек. Не навічкі ў прафесіі, кожны дзень навідавоку, выконваюць сваю работу – забяспечваюць дарожную бяспеку. Подробнее

  • Аналітыка і прафілактыка Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:34 Общество Беларуская

    У кабінеце начальніка штаба РАУС Андрэя Шанца побач са шматлікімі папкамі з дакументамі асобнае месца займаюць узнагароды. Сярод іх – і пасведчанне лепшай службы. Два гады назад па выніках эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў штаб быў прызнаны лепшым на Брэстчыне.Гэта падраздзяленне – мазгавы цэнтр РАУС, у якім маёр Шанец адзіны супрацоўнік. Подробнее

  • Проводы зимы отметили в Черикове О.Глухова, Веснік Чэрыкаўшчыны 16(11033) от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:32 Общество Беларуская

    На календаре уже весна!  А в минувшее воскресенье чериковляне провожали зиму: у здания районного Дома культуры прошел традиционный праздник “Проводы Зимы”. Чериковляне смогли наблюдать за театральным действием, подготовленным работниками РДК, а также слушать и пританцовывать под песни в исполнении артистов чериковской сцены. Также здесь работали выставки-продажи изделий ДПИ, были представлены традиционные подворки, работали торговые палатки Чериковского райпо  и предпринимателей. Подробнее

  • Дзяжурны слухае Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:30 Общество Беларуская

    Дзяжурка – тое падраздзяленне міліцыі, куды грамадзяне звяртаюцца за дапамогай у першую чаргу.  Менавіта ў аператыўна-дзяжурную службу тэлефануюць тыя, супраць каго ўчынена злачынства. Сюды сцякаецца ўся інфармацыя і пра тых, хто аб’яўлены ў вышук, дастаўляюцца парушальнікі грамадскага парадку, сямейныя скандалісты, грамадзяне для высвятлення асобы. Тутэйшыя работнікі накіроўваюць нарад па адрасах правапарушэнняў і злачынстваў, каардынуюць узаемадзеянне паміж рознымі падраздзяленнямі міліцыі. Подробнее

  • Жалезнае пытанне Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №16 от 02 марта 2016 02 марта 2016 08:17 Экономика Беларуская

    Якасць вады непакоіла ляхавічан на працягу доўгіх гадоў. Справа ў тым, што ад прыроды нам дасталося павышанае ўтрыманне ў вадзе жалеза. Іржавыя падцёкі на сантэхніцы, посудзе, спецыфічны колер таго, што цякло з кранаў, выклікалі абурэнне людзей, якія тэлефанавалі і пісалі скаргі ў розныя інстанцыі. Подробнее

  • Рабіць стаўку на іпатэку Сяргей Куркач, Звязда 39 (28149) от 01 марта 2016 01 марта 2016 18:25 Экономика Беларуская

    А новыя нормы Указа №460 дазволяць сіротам атрымліваць ільготныя крэдыты на жыллё ўжо і без чаргі. Подробнее

  • Будучыня пачынаецца сёння В. ПІСАР, “НЖ”., Новае жыццё №15 от 27 февраля 2016 01 марта 2016 17:46 Общество Беларуская

    Падняць патрыятычны дух і паглядзець на тое, якая армія сёння – важна і патрэбна ў любым узросце, тым больш для школьнікаў. У хуткім часе многія з іх будуць вызначацца з выбарам прафесіі, а іншыя — праходзіць тэрміновую службу. Для знаёмства з армейскім жыццём для вучняў сярэдняй школы №7 і гімназіі №1 была арганізавана экскурсія ў 255-ы асобны радыётэхнічны полк асаблівага прызначэння і прымеркавана яна да Дня абаронцаў Айчыны. Удзел у арганізацыі экскурсіі прыняла першы сакратар РК ГА “БРСМ” В.П. Шнігір. Подробнее