Добрая навіна для аматараў творчасці Алеся Адамовіча. Яшчэ летась «Звязда» распачала цыкл публікацый у падтрымку стварэння музея гэтага пісьменніка на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Магілёўскай вобласці Подробнее
Напэўна, многія ўжо чулі пра гэты праект каталіцкага моладзевага цэнтра. Да ўдзелу ў ім арганізатары запрасілі школьнікаў з усяго горада, а таксама іх бацькоў, сяброў і знаёмых. Першы тур бітвы мікрараёнаў адбыўся ў студзені. І гэта было сапраўднае свята добрага гумару і крэатыўнасці. Усходні мікрараён прадставіла каманда “SWEG” з ліку цяперашніх і былых вучняў школ №№5 і 7. А вось мікрараёны Цэнтральны і Маладзёжны (школа №2, гімназія і політэхнічны ліцэй) аб’ядналіся ў каманду са смачнай назвай “Аліўе”. Вучні, іх бацькі і настаўнікі са школ №№1, 3 і 6 сабралі каманду “СНГ” (свабодны, незалежны гарадок). Подробнее
Чуткі аб хуткім адкрыцці крамы «Трио» бударажылі ўсіх бярэзінцаў яшчэ ў мінулым годзе. І вось, нарэшце, 2 сакавіка, адбылося доўгачаканае адкрыццё гандлёвага аб’екта. Шмат жыхароў горада пажадалі стаць першымі пакупнікамі, таму роўна ў гадзіну дня каля крамы ўтварыўся невялікі натоўп. Подробнее
У сёлетнім сакавіку Ганна Лаўрэнцьеўна Восіпава адзначае свой 90гадовы юбілей. Гэтая дата і той факт, што матуля побач – вялікае шчасце для яе дзяцей. Асабліва для тых, якія даглядаюць яе ў старасці. Подробнее
Тамара Іванаўна Лапцёнак працуе ўрачом ужо трыццаць тры гады, з іх трыццаць два ўчастковым урачомпедыятрам у паліклініцы ДУ “Бярэзінская ЦРБ”. Па выніках мінулага года яна была ўзнагароджана граматай Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама за плённую працу. Напярэдадні жаночага свята размаўляем з Тамарай Іванаўнай аб нялёгкай і вельмі адказнай прафесіі дзіцячага ўрача. Подробнее
Першы дзень вясны супаў з узнагароджваннем бярэзінскіх жанчын важкімі ўзнагародамі на калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, якая праходзіла ў Мінскім гарадскім каледжы мастацтваў. Подробнее
Думаю, у тым, што жанчыны па сваёй сутнасці больш актыўныя за мужчын, пераконваць не трэба нікога. Колькі ім даводзіцца выконваць розных спраў, акрамя асноўнай работы! Дом, сям’я, гатоўка, магазіны, выхаванне, хатняя гаспадарка амаль усё гэта ляжыць на жаночых плячах. І нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак яны паранейшаму застаюцца актыўнымі і рэдка калі абмяжоўваюцца толькі рамкамі ўласнай кватэры ці дома. Подробнее
Нядаўна прайшоў творчы вечар “Снежнае святло” кампазітара Ірыны Пяткевіч. У ім прынялі ўдзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў, вядомыя беларускія ансамблі і пераможцы першага Мінскага гарадскога конкурсу “Вясновы спеў”, якія выконвалі сюіты для розных музычных інструментаў і нават песні на словы кампазітара. Подробнее
Ідэя стварэння вакальнага ансамбля «Чачэрцы» належыць былому дырэктару дзіцячай школы мастацтваў Зінаідзе Яроменка. Заснаваны ў 1992 годзе, ён набыў амаль прафесійны статус. Ужо праз тры гады, калі артысты ўпершыню выйшлі на аўдыторыю, гурту прысвоілі званне «народны».Перажываючы розныя перыяды станаўлення, калектыў змяняў рэпертуар, колькасны склад і кіраўнікоў. Так было да 2008 года, пакуль на чале «Чачэрцаў» не стала Ірына Курдзюмава. Талент, багаты мастацкі дар, яе нястрымны творчы запал і энергія лідара вывелі ансамбль у лік элітных. Подробнее
Слаўныя прадстаўніцы слабай паловы чалавецтва ганарліва носяць пагоны і добрасумленна служаць у міліцыі. Праўда, прыгажуня на фотаздымку ніколі міліцэйскую форму не насіла, аднак ведае ўсе сакрэты і тайны міліцэйскай службы: Ірына Анатольеўна Кавалёнак працуе начальнікам падраздзялення рэжымнасакрэтнай дзейнасці Бярэзінскай раённай міліцыі. Подробнее
Чарговы адборачны тур 22 сезона конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся ў актавай зале ДУА “Целяханская СШ”. Удзельнікамі спаборніцтваў былі тры каманды з ліку вучняў чацвёртых класаў ДУА “Гортальская СШ” (каманда “101”), ДУА “Целяханская СШ” (каманда “Полымя”), ДУА “Рэчкаўская СШ” (каманда “Экстрым”). Назвы каманд адпавядалі назве школьнага клуба юных выратавальнікаў-пажарных, якія арганізаваны і плённа працуюць у кожнай сярэдняй школе. Склад каманды – шэсць чалавек на чале з капітанам каманды. Подробнее
У жыллёва-камунальную гаспадарку раёна паскардзіліся жыхары кватэры адной са шматпавярховак па вул. Леніна райцэнтра. Маўляў, у жытле іх застойнае паветра, нібы ў кансерваванай банцы, вентыляцыя не працуе нават калі вокны і дзверы адкрыеш поўнасцю. Камунальнікі пачалі разбірацца; падняліся на некалькі паверхаў вышэй, зайшлі ў кватэру “па стаяку” і сумеліся: гаспадыня зрабіла тут рамонт, знесла… сцяну, цераз якую ішлі каналы вентыляцыйных і іншых сістэм… Тое месца ўжо закла-дзена пліткай, пра рух паветра не можа быць і размовы. Нядзіўна, што суседзі на некалькі паверхаў ніжэй скардзіліся. Подробнее
Бібліятэкара цэнтральнай раённай бібліятэкі Настассю ПАХОЛКА многія валожынцы памятаюць як вядучую канцэртных праграм: эфектная, яркая, на сцэне адчувае сябе, як рыба ў вадзе. Але гэта вонкавы бок. У душы, як прызнаецца Насця, перад кожным выхадам на публіку бушуе хваляванне. Подробнее
Вольга Георгіеўна ЛЕЎЧЫК – начальнік фінансавай службы Валожынскай воінскай часці. Менавіта гэта абаяльная жанчына і яе падначаленыя сочаць за правільным расходаваннем бюджэтных сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманне брыгады. Подробнее
Магазін у вёсцы Суднікі трымае лідарства па культуры абслугоўвання пакупнікоў, выкананні планавых паказчыкаў і санітарных норм, захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. І ў гэтым вялікая заслуга загадчыцы гандлёвай кропкі Вольгі ТХОРАВАЙ. Подробнее
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і з нагоды Дня беларускай міліцыі ўзнагароджаны супрацоўнікі РАУС: Подробнее
Паважаныя калегі, ветэраны міліцэйскай службы! Шчыра віншую вас з прафесійным святам! Подробнее
У большасці выпадкаў чалавек сам выбірае будучую прафесію і вызначае далейшы шлях па жыцці. Але, па словах старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Арцёма Пятровіча ГУЛЬБЫ, так сталася, што прафесія сама выбрала яго і за гады працы стала сэнсам жыцця. Подробнее
Як толькі перагортваецца апошні зімовы лісток календара, грамадства (асабліва мужчын) пачынае турбаваць падрыхтоўка да першага вясенняга свята – Дня жанчын. Не застаюцца ўбаку ад гэтага мерапрыемства аддзелы райвыканкама і грамадскія арганізацыі. Подробнее
Наша краіна ўпершыню далучылася да гэтай праграмы, якая здзяйсняецца пры падтрымцы Аддзела адукацыйных праграм Дзярждэпартамента ЗША і Савета па міжнародных даследаваннях і абменах Подробнее
Рассмотрев итоги работы организаций Воложинского района, Воложинский районный исполнительный комитет РЕШИЛ: Подробнее
Ці часта мы, жанчыны, задумваемся аб сваім прызначэнні на зямлі? А між тым, па словах гераіні замалёўкі, калі жанчына гэта асэнсуе і зразумее, яна стане па-сапраўднаму шчаслівай. Наталля Мікалаеўна ГУРЫНА – шматдзетная маці. У яе сям’і выхоўваюцца шасцёра дзяцей: 5 дачок і сын. Тры дзяўчынкі – удачароныя. І цяпер яны з вялікім гонарам называюць сваё прозвішча: “Мы – Гурыны!” Подробнее
Таісія Міхайлаўна Саўчук з в. Горталь нарадзіла аж 14 дзяцей! Узнагароджана ордэнам Маці, атрымлівае ад дзяржавы даплату да пенсіі за тое, што нарадзіла і выгадавала болей за дзевяць дзяцей. Мала таго, гэтая цудоўная жанчына мае шмат працоўных узнагарод. Сярод іх за высокія працоўныя дасягненні – ордэн “Знак Пашаны” і бронзавы медаль ВДНГ. І гэта яшчэ не ўсё. Саўчукі – галасістая на ўсю вёску сям’я, і Таісія Міхайлаўна – актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, шмат гадоў спявае ў знакамітым у раёне калектыве мастацкай самадзейнасці “Гарталянка”. Не так даўно ёй, жанчыне з залатым сэрцам і душой, споўнілася 80 гадоў, і мы завіталі ў яе чысценькую, дагледжаную і прыгожую, што з вуліцы, што ў пакоях, хату. Подробнее
Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці стаў лаўрэатам абласнога
спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» Подробнее
Увайшоўшы ў кватэру Ніны Цімафееўны Чырвонай, нібы трапляеш на выстаўку: на сценах – яркія прыгожыя вышытыя карціны, на канапе – такія ж цудоўныя падушачкі, на сталах і паліцах – абрусы і сурвэткі, вышытыя і аздобленыя працавітымі рукамі майстрыхі. Подробнее