Своечасовая і надзейная падрыхтоўка тэхнікі – гарант якаснага правядзення ўсіх палявых работ. Як толькі завяршаецца ўборачная і асенняя пасяўная кампаніі, першая і галоўная задача сельгаспрадпрыемстваў – пастаноўка тэхнікі на рамонт і абслугоўванне, каб да пачатку наступнага сезона яна ўжо была поўнасцю гатова. Подробнее
Адным з найважнейшых напрамкаў энергазберажэння сёння з’яўляецца замяшчэнне дарагіх імпартуемых энергарэсурсаў, атрыманне цеплавой энергіі з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва, у тым ліку адходаў ад вытворчасці. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады ў ДЛГУ “Навагрудскі лясгас” была наладжана вытворчасць паліўных шчэпак Подробнее
У гаспадарках раёна ў сваю фінішную стадыю ўступіла падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Апошнія рамонты і тэхабслугоўванне праходзіць глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка, нарыхтоўваецца насенне, на палеткі вывозяцца арганічныя ўгнаенні. Адны з лепшых паказчыкаў у раёне ў гэтай справе – ў калгаса (СВК) «50 гадоў Кастрычніка». Подробнее
28 лютага споўнілася 400 гадоў з дня смерці аднаго з самых выбітных дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі — князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Подробнее
Прафесійна-тэхнічнае вучылішча-191, Казлоўшчынскі ліцэй, філіял “Казлоўшчына” Слонімскага сельскагаспадарчага каледжа – якое б імя ні насіла гэта навучальная ўстанова, які б статус ні мела, яна заўжды славілася сваімі вынаходнікамі. Удзельнікі гурткоў “Юны тэхнік” і “Радыётэхніка” неаднаразова станавіліся дыпламантамі моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”, штогод паспяхова ўдзельнічаюць у аглядзе-конкурсе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і выкладчыкаў прафесійна-тэхнічных навучальных установаў. Подробнее
4 сакавіка беларускія міліцыянеры адзначаць 99ю гадавіну ўтварэння органаў Міністэрства ўнутраных спраў. Як заўсёды, у гэты дзень прымуць шчырыя віншаванні з прафесійным святам і супрацоўнікі Ушацкага РАУС. Напярэдадні гэтай падзеі мы сустрэліся з начальнікам службы С.А.АЛАБІНЫМ, якога папрасілі расказаць аб тым, з якімі паказчыкамі і настроем сустракае ўзгаданую дату калектыў райаддзела. Подробнее
29 лютага 1944 года Аляксей Данукалаў атрымаў віншаванне ад партызанскага атрада №12 "Інтэрнацыянал": «Вашым імем ганарыцца кожны партызан брыгады. Ваша імя гучыць як заклік да барацьбы і перамогі. У гонар Вашага 28годдзя наш атрад яшчэ болей будзе біць паганых фрыцаў, знішчаць іх сувязь, пастаянна павышаць майстэрства партызанскай вайны, валоданне ваеннай тэхнікай, абяцаем ведаць сваю зброю толькі на выдатна». Подробнее
29 лютага падпісана трохбаковае пагадненне паміж Маладзечанскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённай арганізацыяй ГА «БРСМ» і раённай ветэранскай арганізацыяй. Подробнее
Што патрэбна зрабіць, каб палучыць багаты ураджай? Аб гэтам наш карэспандэнт спытай ў кіраўніка КУСГП “Арловічы” Подробнее
У пачатку лютага ў раённым Доме культуры праходзіў раённы этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Подробнее
Нашы старэйшыя пакаленні вельмі добра ведалі, што дабрабыт чалавека залежыць ад яго працавітасці. Чалавек прыгожы і слаўны сваёй працай. Герой Сацыялістычнай працы, былая даглядчыца маладняку буйной рагатай жывёлы саўгаса «Судкова» Алена Яфімаўна Вяргейчык, як ніхто іншы, ведае аб тым, як працавалі, імкнуліся і перамагалі ў нялёгкія пасляваенныя гады. Подробнее
У дзіцячай школе мастацтваў увайшло ў традыцыю ў студзені пачынаць творчы сезон новага года канцэртам на зімовую тэматыку. Так, на вялікай сцэне раённага цэнтра культуры прайшоў канцэрт установы пад назвай “Снежная мелодыя”. Подробнее
У пераважна мужчынскім кантынгенце навучэнцаў ГДАТК выбраць — прэтэндэнтаў зашмат. Хлопца, які б увасабляў у сабе лепшыя рысы сучаснага маладога чалавека, складана. Але арганізатары конкурсу «Містар каледж», традыцыйна прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рызыкнулі — і не прагадалі. Мерапрыемства, якое адбылося 25 лютага, было насычаным, а шасцёра юнакоў-канкурсантаў прадэманстравалі свае характары і таленты і атрымалі гарачую падтрымку аднагрупнікаў. Подробнее
Традыцыйна ў Дзень міліцыі віноўнікі свята гавораць пра свае працоўныя поспехі і дасягненні, ганарацца ўзнагародамі. Здраджваць такой добрай традыцыі не будзем і на гэты раз. Тым больш, што размова пойдзе пра службовыя справы намесніка начальніка раённай міліцыі Мікалая Мікалаевіча Аўтухова. На сцяне яго рабочага кабінета красуецца сярод мноства іншых узнагарод сёлетняя Падзяка міністра унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Подробнее
18 лютага ў канферэнцзале райвыканкама адбылося пасяджэнне савета Бярэзінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў і старшынь (прадстаўнікоў) пярвічных прафсаюзных арганізацый і арганізацыйных структур прафсаюзаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Бярэзінскага раёна, а таксама семінарнарада “Аб выніках аздараўлення насельніцтва ў раёне за 2015 год”. Подробнее
З 23 па 25 лютага, да дзяржаўнага свята Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі наладзіў і правёў сярод пярвічных арганізацый устаноў раёна акцыю “Да абароны Айчыны гатовы!”. Яна ставіла сваёй мэтай фарміраванне патрыятычных пачуццяў юных грамадзян. Подробнее
З 20 студзеня па 9 мая актывісты Беларускага фонду міру, члены грамадскіх аб’яднанняў ветэранаў і афіцэраў, піянерскай арганізацыі і валанцёры Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і цімураўцы прымаюць удзел у рэспубліканскай грамадзянскапатрыятычнай акцыі “Тут жыве ветэран”. Подробнее
Персанальнай выставы «Талент шчодрай душы», што 19 лютага адкрылася ў выставачнай зале Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору ў КАЦ «Гарадок» гарадоцкая майстрыха Я.Ф. Дзям’яненка (на здымках)удастоена невыпадкова. Больш як палову жыцця рукі гэтай дзівоснай жанчыны, якая днямі адзначыла 80-гадовы юбілей, не стамляюцца ствараць прыгажосць. Яна дасканала валодае многімі тэхнікамі рукадзелля — вышыўкамі крыжыкам, гладдзю, бісерам, рышэлье, мярэжкай, па сетцы, вязаннем кручком, ткацтвам дываноў, вырабам саламяных «павукоў»… Прыходзьце падзівіцца! Подробнее
Ва ўсе часы важнейшай задачай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў была і застаецца бяспека грамадзян ад злачынных замахаў, захаванне іх жыцця, здароўя і маёмасці. На пярэднім рубяжы гэтай барацьбы знаходзіцца і служба крымінальнага вышуку. Па выніках 2015 года аддзяленне крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў прызнана лепшым сярод аднайменных падраздзяленняў рэспублікі і ўзнагароджана Дыпломам і пераходным прызам імя П.А.Каралёва за адданасць службе і высокае майстэрства ў аператыўна-вышуковай дзейнасці. Подробнее
Калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» па выніках работы за 2015 год чарговы раз на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі атрымаў Пераходны сцяг працоўнай славы. Подробнее
У ліку пераможцаў спаборніцтва ў сельскагаспадарчай галіне за дасягненне найлепшых рэзультатаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і аператар па адкорме свіней Мікалай Васільевіч Паўловіч з адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра». Подробнее
Няма ў жыцці нічога больш каштоўнага, чым само жыццё… Магчымасць бачыць усходы і заходы сонца, радавацца новаму дню, сябраваць, працаваць, кахаць і проста жыць… Подробнее
Мінулы год быў багатым на мерапрыемствы, у падрыхтоўку і правядзенне якіх важкі ўклад унеслі работнікі культуры Шчучыншчыны. Запомніліся жыхарам горада і раёна святы, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння раёна і 70-годдзю Вялікай Перамогі, авіяцыйна-спартыўнае свята, раённы фестываль патрыятычнай песні, юбілей народнага калектыву “Медуніцы”, сустрэчы “Ля фантана”… Подробнее
Аграсядзібу “Фазэнда”, чыгуначную станцыю і ФАП у пасёлку Ражанка, а таксама раён новай жылой забудовы і адміністрацыйны будынак лясніцтва ў аднайменным аграгарадку наведалі члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў падчас свайго планавага выязнога мерапрыемства. Подробнее
У яго рабоце бралі ўдзел настаўнікі і вучні, а таксама іх бацькі. Такія духоўныя чытанні праводзяцца тут трэці год запар. Подробнее