Язык: Беларуская

  • Тэлебачанне і радыё імкнуцца быць сябрамі ў кожным доме Татьяна Ступакевич, Дзянніца 17/2016 от 05 марта 2016 07 марта 2016 12:12 Общество Беларуская

    Запэўніў кіраўнік “Белтэлерадыёкампаніі” Г.Б. Давыдзька, які на гэтым тыдні сустрэўся з калектывам ААТ “Шчучынскі масласырзавод” Подробнее

  • Дабро праз усё жыццё Татьяна Полховская, Полесская правда № 19 2016 от 05 марта 2016 05 марта 2016 16:31 Общество Беларуская

    У жыцці так атрымліваецца, што сапраўды таленавітыя людзі, адданыя сваёй справе, не маюць вялікіх заробкаў і не чакаюць пахвалы. Мабыць, таму што мэта іх жыцця – не слава і багацце, а адданасць сваёй справе. Подробнее

  • Лагайчанка са "Старага Ольсы" Алена Масцерава, Родны край 17/2016 от 05 марта 2016 05 марта 2016 14:36 Культура Беларуская

    “Стары Ольса” працуе над рэканструкцыяй музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, таму ўся творчасць гурта грунтуецца на гістарычных крыніцах.  Подробнее

  • Няпроста быць містэрам Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 13:09 Калейдоскоп Беларуская

    У раённым Цэнтры культуры прайшоў прыгожы конкурс «Містэр-першакласнік». Ініцыятарам яго правядзення, сцэнарыстам, рэжысёрам выступіла загадчыца дзіцячага аддзела Цэнтра культуры Людміла Пархімовіч. Людміла Генадзьеўна мае ўжо вопыт правядзення такога дзіцячага шоу – у мінулым годзе за права атрымаць карону міс змагаліся дзяўчынкі. Подробнее

  • Дарога да маці – з песняй і сардэчным словам Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 13:06 Культура Беларуская

     Канцэртная зала Старасвержанскага цэнтра культуры была запоўнена. Мелася быць выступленне знакамітага ансамбля «Песняры». Але гледачоў чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Іх вітаў з канцэртнай праграмай «Дарога да маці» спявак і кампазітар Аляксандр Сухараў. Песні з аўтарствам слоў і музыкай самога выканаўцы краналі душу. І не толькі гэта. Артыст прапанаваў прысутным перадаць праз яго свае пісьмовыя ці вусныя віншаванні з днём 8 Сакавіка для сваіх дарагіх жанчын. «Яны дойдуць да адрасатаў, ды яшчэ і з музыкай. Я зайду, калі пажадаеце, у кожную прапанаваную кватэру, дом ці перадам прысвячэнні са сцэны», – паабяцаў Аляксандр Сухараў. Подробнее

  • Як дзяўчынкам хочацца стаць на пуанты! Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 13:04 Культура Беларуская

    Аб тым, што для ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Гарошынка» 2016 год юбілейны, звязаны з 30-годдзем утварэння калектыву, мы даведаліся ад удзячных вучняў Наталлі Захаравай. І на сайце газеты, і ў тэлефонных званках яны выказвалі вялікую просьбу падрыхтаваць нарыс пра кіраўніка танцавальнага ансамбля. А тут надарылася такая аказія: на нядаўняй раённай урачыстасці па падвядзенні вынікаў Наталля Захарава была ўдастоена Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта. І здымак – са свята. Подробнее

  • Толькі імя назаві – і пра ўсе пачуцці скажаш Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 13:02 Общество Беларуская

    8 Сакавіка – свята маладосці, кахання і вясны. Жанчыны – у прадчуванні сюрпрызаў, мужчыны – у пошуку, роздуме, чым здзівіць на гэты раз, якія словы падабраць для сваіх родных і каханых… Яднае і першых, і другіх  свята, якое аднолькава любяць і чакаюць як жанчыны, так і мужчыны. Пра гэта мы даведаліся падчас бліц-апытання, праведзенага сярод моладзі раёна ў «гарачыя» перадсвяточныя дні.  Подробнее

  • Каму давераны аддзел у аддзеле Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 13:01 Общество Беларуская

    Маёр міліцыі Юлія Белавусава ўзначальвае ў райаддзеле міліцыі адно з вядучых падраздзяленняў – аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі, супрацоўнікі якога адказваюць за правапарадак у грамадскіх месцах, вядуць барацьбу з алкагалізмам і самагонаварэннем, працуюць з абавязанымі асобамі, займаюцца папярэджаннем крадзяжоў з аб'ектаў і жылля грамадзян. На іх ускладзены самы аб'ёмны ўчастак міліцэйскай работы – прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў. Подробнее

  • Шчыра і сумленна Надзея БАТАЛКА, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 12:59 Общество Беларуская

    На працягу васьмі гадоў Валянціна Паляшчук рупіцца тэхнікам-асемянатарам на МТФ «Засулле» ААТ «Каганец». Дзякуючы яе добрасумленнай і нястомнай працы ў гаспадарцы з году ў год павялічваюцца паказчыкі па вытворчасці малака. Сёлета таварыства выйшла на другое месца ў раёне па надоях малака ад каровы.  Подробнее

  • Жаночы рух узмацняе соцыум Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 12:58 Общество Беларуская

    Упершыню раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» вырашыла назваць самых актыўных і паспяховых жанчын Стаўбцоўшчыны і гэтым падкрэсліць іх выключную ролю ў сям'і і калектыве, грамадстве ў цэлым, а таксама актуальнаць жаночага руху, накіраванага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.  Подробнее

  • Сакавіка настрой жыццёвы Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 17 (10 063) от 05 марта 2016 05 марта 2016 12:56 Калейдоскоп Беларуская

    Вольга Аляксееўна Луцык ва ўсіх жыццёвых сітуацыях – прыгожы чалавек. Я лаўлю сябе на думцы, што заўсёды любуюся ёю. Вось з такім настроем вярталася яна ў свой калектыў пасля раённага свята ўшанавання перадавікоў вытворчасці разам з ганаровым дыпломам таварыству «Вялікі Двор» за другое месца ў раённым спаборніцтве па атрыманні высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.  Подробнее

  • Рамантычныя і сямейныя гісторыі Кандрата Крапівы Марына Весялуха, Звязда 43 (28153) от 05 марта 2016 05 марта 2016 11:49 Культура Беларуская

    Ён любіў гуляць у шахматы, а на дачы ў Ждановічах вырошчваў кукурузу. Быў добрым псіхолагам і заўважаў нават самыя маленькія дробязі. Усё жыццё пісаў байкі, п'есы, раманы на адной нямецкай друкарцы «Фартуна», дзе нямецкія літары былі замененыя на беларускія, і цягам чвэрці стагоддзя займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі. Подробнее

  • Замечательные булочки пекут в столовой Городокского ГАТК Святлана ЯКАЎЛЕВА., Гарадоцкі веснік 17/2016 от 05 марта 2016 05 марта 2016 11:34 Общество Беларуская

      Повара-кандытара сталовай ГДАТК Вольгу Лабоўка(на здымку)калегі і жартам, і ўсур’ёз называюць мучной феяй. Такую вобразную характарыстыку яна заслужыла за ўменне адмыслова працаваць з цестам і пячы найсмачнейшыя булачкі. Найменняў іх — дзесяткі, а штодзённая колькасць — сотні. Атрымліваць асалоду ад іх водару і смаку могуць не толькі навучэнцы каледжа, купляючы свежую выпечку ў буфеце ці сталоўцы каледжа, але і гарадакчане. З нядаўняга часу наладжаны выязны гандаль здобнымі булачнымі вырабамі на вул. Баграмяна, у планах — гандляваць у выхадны дзень на гарадскім рынку. Подробнее

  • Гаспадыня кніжнага свету Кучук Караліна, Полымя №17 (2016) от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:51 Общество Беларуская

    Бібліятэка. Колькі дзён працы, колькі начэй без сну, колькі высілкаў розуму, колькі доўгіх жыццяў руплівага вывучэння, вылітых тут у дробных друкарскіх шрыфтах і сціснутых ў прасторы бібліятэчных паліц. Подробнее

  • Жыццё трэба любіць... Галіна Смалянка, Полымя №17 (2016) от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:48 Общество Беларуская

    “Мае гады — маё багацце” — так гавораць тыя, хто пражыў іх недарэмна, усё сваё свядомае жыццё стараецца прыносіць карысць грамадству і людзям. Подробнее

  • Па-беларуску. З любоўю Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №17 от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:19 Калейдоскоп Беларуская

    Зноў перамога – чарговая, заслужаная. Гімназістка Ніно Квернадзэ ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару па вучэбных  прадметах, удзельнікаў якога напрыканцы лютага гасцінна сустракаў Магілёў, заваявала дыплом I ступені. Выступленне Ніно ў секцыі “Літаратуразнаўства” з работай “Міфалогія ў беларускіх прыказках” было адзначана кампетэнтным журы найбольшай колькасцю балаў – 44 з 50 магчымых. Подробнее

  • Спецыяліст з перспектывай Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №17 от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:47 Калейдоскоп Беларуская

    Абаяльная, прывабная і дакладная ў рабоце – такая Кацярына Смалонская, вядучы эканаміст СВК “Шлях новы”, якую летась у раёне атрымала званне “Лепшая па прафесіі”. Прыемным бонусам сталі віншаванні, асабліва ад калег, з якімі штодзённа карпела над эканамічнымі праблемамі, шліфавала сваё майстэрства. Вельмі ўдзячная Кацярына галоўнаму эканамісту гаспадаркі Але Равінскай, якую лічыць сваёй настаўніцай, прычым не толькі ў прафесіі, але і ў жыцці. Подробнее

  • Сканцэнтраванасць і парадак Анастасія МАКЕЕВА, Зара над Друццю №17 (10174) от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:31 Общество Беларуская

    Менавіта гэтымі прынцыпамі кіруецца ў сваёй службовай дзейнасці старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Вольга ШАЎЧОНАК, якая стала лепшым маладым супрацоўнікам падраздзяленняў ГГіМ Магілёўскай вобласці па выніках працы 2015 года. Подробнее

  • Дзесяць балаў за прафесіяналізм Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №17 от 05 марта 2016 05 марта 2016 10:14 Калейдоскоп Беларуская

    У рабочым кабінеце галоўную медыцынскую сястру Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Алу Туркіну застаць практычна немагчыма – некабінетная ў яе работа. А яшчэ – надзвычай адказная, важная і любімая. Подробнее

  • У музеі – выстава пра “раёнку” Святлана ВАШЧЫЛА, Полымя №17 (2016) от 05 марта 2016 05 марта 2016 09:35 Культура Беларуская

    Карэліцкі раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу пра гісторыю нашай газеты. Экспазіцыя “Па жыцці ў сэрцы з “Полымя” ўрачыста адкрылася ў райцэнтры напрыканцы мінулага тыдня.  Подробнее

  • Дакладна, уважліва, сканцэнтравана Наталля СЕЛЯЗНЁВА, Слуцкий край 57-62 915157-15163) от 04 марта 2016 05 марта 2016 08:49 Общество Беларуская

    Па прафесійным абавязку з маёрам міліцыі Сяргеем Міхайлавічам Бразоўскім сустракаюся не першы раз. Пакараюць сціпласць, годнасць, карэктнасць, узважанасць слоў гэтага чалавека. Ён выдатна выконвае свае службовыя абавязкі: па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2005 год начальнік аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Бразоўскі прызнаны лепшым па прафесіі сярод супрацоўнікаў аналагічных падраздзяленняў у вобласці. Пра што сведчаць дыплом за подпісам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Ігара Уладзіміравіча Яўсеева. Подробнее

  • Саламяныя карункі Святлана БЕЛЬМАЧ, Ляхавіцкі веснік №17 от 05 марта 2016 05 марта 2016 08:24 Калейдоскоп Беларуская

    Вытанчаныя залатыя кветкі, зграбныя капелюшы, арыгінальныя ўпрыгажэнні, самыя разнастайныя цацкі, посуд – чаго толькі ні ўбачыш на выставе работ майстроў саломапляцення. На Ляхавіччыне гэтым відам народнай творчасці захапляюцца многія, але далёка не кожны дасягае такіх вышынь майстэрства, як Надзея Горка і яе дачка Алена Русакевіч. Алена – дырэктар Дараўскага Дома рамёстваў з самага заснавання ўстановы ў 2007 годзе, яе маці – кіраўнік тутэйшага гуртка саломапляцення. Дарэчы, Надзея Аляксандраўна таксама прафесійны культработнік, больш за   3 дзесяцігоддзі ўзначальвала мясцовы Дом культуры. Подробнее

  • Жыццё толькі пачынаецца Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №17 от 05 марта 2016 05 марта 2016 08:19 Калейдоскоп Беларуская

    Адчуванне таго, што час не ідзе, а бяжыць, з’яўляецца, напэўна, з гадамі. Не паспелі азірнуцца – пенсія. Для кагосьці гэты момант доўгачаканы і радасны: маўляў, буду жыць у сваё задавальненне. Але праўда і тое, што многія, хто выйшаў на заслужаны адпачынак па ўзросце, губляюцца ў гэтай вольніцы, не ведаюць, як жыць без свайго калектыву, чым заняцца, каб не сумаваць. Толькі не нашы гераіні. Подробнее

  • Традыцыйнае мастацтва і сучаснасць Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 9/2016 от 04 марта 2016 04 марта 2016 16:22 Культура Беларуская

    ПАД такой назвай у раёне праводзіўся агляд самадзейных творчых калектываў клубных устаноў. Яго мэта — адраджэнне нацыянальнай культурнай спадчыны і далучэнне да яе шырокіх слаёў насельніцтва, прапаганда і папулярызацыя развіцця традыцыйнага мастацтва, павышэнне ролі самадзейнай народнай творчасці ў развіцці сацыяльна-грамадскай і культурна-забаўляльнай дзейнасці грамадзян. Подробнее

  • Народнай творчасці руплівая ахоўніца Ала КЛЕМЯНОК, Светлы шлях 10/ от 04 марта 2016 04 марта 2016 15:15 Культура Беларуская

    Яна нарадзілася недалёка ад таго месца, дзе добра чутны быў малінава-меладычны звон Данюшаўскага касцёла. Кажуць, што гэтыя гукі на хвалях Віліі дасягалі ажно Смаргоні. У год яе нараджэння спевы званоў больш нагадвалі плач і галашэнне. А мо так толькі здавалася мясцоваму люду, што жыў у трывожным прадчуванні чарговай вялікай вайны? Выжываць у экстрэмальных умовах найскладаней немаўлятам. Яна выжыла. Выжыла, каб праз усе нягоды, выпрабаванні, няшчасці пранесці сваё галоўнае прызначэнне – захаваць духоўную спадчыну народа і, узбагаціўшы, перадаць яе новым пакаленням. Подробнее