Сёлета з першых дзён красавіка ў краіне пачынаюць дзейнічаць асобныя падпункты Дэкрэта кіраўніка дзяржавы №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)» Подробнее
Галоўную жаночую ўзнагароду – ордэн Маці – атрымалі тры шматдзетныя матулі Валожыншчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра дзяцей. Подробнее
Для каго ў будні свята, таму ў свята – будні. Гэта фраза, сказаная некім з сарказмам, для большасці спецыялістаў сферы культуры даўно стала спецыфікай іх работы. А што да клубных арганізатараў культурнага адпачынку, то тут гутарка асобная: кожны з іх, зноў жа кажучы фразеалагізмам, і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Ды што пра клубных работнікаў казаць, калі нават вадзіцель Віктар Матуш рэгулярна з’яўляецца ў новых вобразах на розных мерапрыемствах і розных сцэнах устаноў культуры. Подробнее
На ліцейна-механічным заводзе пачалася рэалізацыя асноўнай часткі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі вытворчасці, замене старых плавільных агрэгатаў. Подробнее
Знакамітая песня Ірыны Алегравай “Фотаздымак” мо таму і стала па праўдзе народнай, што крочыла за людской настальгіяй. Працэс праяўкі плёнкі і стварэння фотаздымка – гэта і па сённяшніх мерках вельмі складаны, але цікавы працэс, а самы папулярны фармат некалі быў дзевяць на дванаццаць. Пры ўстановах адукацыі з’яўляліся фотамайстэрні, ці трэба казаць, які бум назіраўся ў шматлікіх фотагуртках? Подробнее
У мінулую пятніцу ў ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшоў святочны вечар. Адзначыць Міжнародны жаночы дзень сабраліся ўдзельнікі клубаў «Другая маладосць» аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян і «Бацькоўская гасцёўня», апошні быў створаны для бацькоў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і маладых інвалідаў. Подробнее
Пад народныя спевы і словы захаплення прайшло ў раённым цэнтры рамёстваў святаконкурс майстроў дэкаратыўнапрыкладной творчасці “Беларуская творчая гасцёўня”. Сабраліся яны тут, каб не толькі вылучыць самага таленавітага і апантанага прадаўжальніка народных традыцый, але і вызначыцца з асноўнымі напрамкамі дэкаратыўнапрыкладной дзейнасці ў раёне. Зрабіць гэта аказалася няпроста, бо кожная ўстанова культуры даўно мае сваіх прызнаных майстроў, якія не стамляюцца здзіўляюць фантазіяй і ўменнем. Подробнее
Сёлета кіраўнік народнага сямейнага абрадавага калектыву “Радзіна” Новінскага сельскага Дома культуры Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч адзначыла свой 65ы па ліку дзень нараджэння. Паверыць у гэта цяжка, бо жанчына не выглядае на свой узрост. Вочы Ніны Дзмітрыеўны гараць і кожнага зараджаюць аптымізмам, рашучыя рухі гавораць аб вялікай упэўненасці ў сваіх сілах, а ўзнёслы настрой стварае мноства творчых планаў няўрымслівага работніка культуры. Подробнее
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Уладзіміравіч Мальчык у час урачыстага віншавання з нагоды Дня беларускай міліцыі першым асабіста павіншаваў свой калектыў і ветэранаў. Акрамя галоўнага міліцыянера раёна, магчымасць выказаць цёплыя словы прызнання і павагі праваахоўнікам выкарысталі галоўны пракурор Уладзімір Уладзіміравіч Галянкоў, кіраўнік справамі райвыканкама Яўгеній Васільевіч Булойчык і старшыня савета ветэранаў раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Мікалаевіч Семяняка. На прафесійнае свята міліцыянераў яны, як і належыць, прыйшлі не з пустым рукамі, а з Ганаровымі граматамі, падзякамі і іншымі ўзнагародамі міліцыянерам, якія ў мінулым годзе сімвалізавалі прафесіяналізм і аўтарытэт чалавека ў пагонах. Подробнее
Першага сакавіка на базе Бярэзінскага раёна адбыўся міжраённы семінар “Бяспечная праца – залог пасяўной і ўборачнай кампаніі 2016”. У ім бралі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання, упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выканкамаў Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. Подробнее
Дзень спажыўца, які адзначаецца 15 сакавіка, мае адносіны да любога з нас, бо ў сучасным грамадстве кожны чалавек шукае і атрымлівае розныя тавары і паслугі. Прычым, заўсёды хочацца, каб набыты прадукт быў максімальна якасным. Напярэдадні Дня спажыўца наша размова з начальнікам аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Т.У.ХАНЯК. Подробнее
Пра свае працоўныя будні расказвае аператар машыннага даення СВК “Квасевічы” Алена Бурвін. Подробнее
Для выхавацеля дзіцячага ясляўсада №2 г.п.Ушачы Алены Венядзіктаўны Грышчанкі сёлетняе 8 Сакавіка стала асаблівым: апроч традыцыйных кветак і падарункаў яна атрымала вельмі прыемны сюрпрыз – паштоўку са святочным віншаваннем ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі! Подробнее
Па выніках абласнога спаборніцтва за апошнія два месяцы, арганізаванага абласным камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сярод малочнатаварных ферм першае месца прысуджана ферме “Магераўка” адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат “Юбілейны”. Сярод аператараў машыннага даення на другім месцы Валянціна Прылепа, якая працуе на гэтай жа ферме. Подробнее
Цікавую тэму гісторыі сакуноў, што атрымалі сваю назву з-за асаблівасцяў маўлення (гаворкі на “-са”), на Старадарожчыне пачалі “раскручваць” некалькі гадоў таму. Подробнее
Да першага свята вясны — 8 Сакавіка — па традыцыі прымяркоўваецца ў нашым раёне шмат мерапрыемстваў. Вось і святочны канцэрт “Жаночы сакрэт” у раённым цэнтры культуры сабраў поў-ную залу гледачоў, абсалютную большасць з якіх склалі, вядома, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Подробнее
Па традыцыі на Нясвіжчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі. Святу папярэднічала першынство РАУС па міні-футболе, настольным тэнісе, дартсе. Пазней адбыўся конкурс “Лепшы малады супрацоўнік нашай міліцыі”. У дзень прафесійнага свята ў Нясвіжскім РЦК прайшло ўрачыстае пасяджэнне супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама І.І. Крупко, пракурор Нясвіжскага раёна А.А. Алісевіч, старшыня суда Нясвіжскага раёна А.В. Лагачоў. Подробнее
Як мы паведамлялі ў №16, у Нясвіжы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 400-годдзю з дня смерці аднаго з самых выбітных дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі — князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Пасля імшы па ім у касцёле Божага Цела памятныя мерапрыемствы прадоўжыліся культурнай імпрэзай у Гетманскай зале замка. Подробнее
Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавой сяўбы — асноўная задача, якую ў гэтыя дні вырашаюць аграрыі Полаччыны. На ўсіх мехдварах сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна завяршаецца рамонт трактараў і прычапной тэхнікі, якія будуць задзейнічаны ў пасяўной кампаніі 2016 года. Подробнее
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіў з 29 лютага па 5 сакавіка ў Бераставіцкім сельскагаспадарчым ліцэі, даў магчымасць яго навучэнцам пазнаёміцца з мясцовай паэтэсай Святланай Пракопік і аўтарам раённай кнігі «Памяць», лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Мікалаем Пацэнкам. Подробнее
Пра вайну Станіслаў Юльянавіч Бралкоўскі расказваць не любіць. Як быццам ваеннае ліхалецце і не апаліла яго душу, не пакінула на сэрцы незажываючых ран. Яму, сціпламу вясковаму чалавеку, хочацца забыцца пра тыя трагічныя падзеі, да якіх ён і сам меў непасрэднае дачыненне. Прызваны быў Станіслаў Юльянавіч у Войска Польскае ў самым канцы вайны, аднак паспеў “панюхаць пораху і пакаштаваць салдацкага хлеба”. Дзявяты пяхотны полк, у якім нёс службу радавы Бралкоўскі, прымаў удзел у баях на рацэ Одэр, на мяжы Польшчы і Германіі. Сёння аб тых вогненных гадах сведчыць медаль “За адвагу”, а таксама ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені і медаль Жукава, прышпіленыя да святочнага пінжака ветэрана. Подробнее
Традыцыйным стаў удзел музыкантаў дзіцячай школы мастацтваў у міжепархіяльным фестывалі-конкурсе праваслаўных песнапенняў «Хвала на вышынях Богу». Чацвёрты год запар хор “Сугучча” займае толькі прызавыя месцы, а ў гэтым годзе атрымаў дыплом лаўрэата. Подробнее
27 лютага ў СШ №12 панавалі весялосць і дух здаровага саперніцтва. Дзяўчаты ўсміхаліся і глядзелі на адважную сямёрку канкурсантаў, якія рыхтаваліся да свайго выступлення. У актавай зале навучальнай установы ў рамках акцыі Слуцкага райкама ГА «БРСМ» «Да абароны Айчыны гатовы!» сярод юнакоў школы праходзіў конкурс «Супермэн-2016». Подробнее
Свой 65-ы дзень нараджэння адзначыў даследчык традыцыйнай культуры беларусаў, педагог, менеджар і рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Аляксеевіч Козенка. Подробнее
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раённага клуба аператараў машыннага даення – «сямітысячніц».
Як правіла, з аператарамі машыннага даення сустракаюся непасрэдна на іх працоўных месцах – на малочнатаварных фермах і комплексах. Заўсёды захапляюць шчырасць, адкрытасць, аптымізм гэтых людзей. Вельмі прыемна бачыць іх у прыгожых убраннях на злёце аператараў машыннага даення – «сямітысячніц», які штогод праходзіць на Случчыне. Сустрэча гэта – не толькі падвядзенне вынікаў, але і нагода выказаць словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, тым больш, што нам ёсць кім і чым ганарыцца. Подробнее