Далёка не кожнаму дадзена ўласцівасць, якой валодае жыхар в. Сячонка Мікалай Васільевіч Снегіроў — разглядаць унікальнасць рэчаў, якія ўтрымліваюць у сабе гісторыю, збіраць іх. Усе яны калісьці належылі пэўным людзям, а таму маюць дачыненне да іх лёсаў, захоўваюць іх энергетыку, але разам з тым адлюстроўваюць дух пэўнай эпохі. Так, цэлай эпохі! Гэтыя скарбы гаспадар па макулінках збіраў на працягу дзесяцігоддзяў, усе яны сталі экспанатамі яго прыватнага музея. Подробнее
Пад такім дэвізам сёмы год крочыць па Гродзеншчыне фестываль творчасці маладых інвалідаў
На мінулым тыдні ўдзельнікаў фестывалю прымаў Васілішкаўскі цэнтр культуры. Амаль 200 маладых, таленавітых, мэтанакіраваных, цвёрдых духам людзей з усіх раёнаў Гродзеншчыны сабраліся разам, каб прадэманстраваць, што хоць у іх абмежаваныя фізічныя магчымасці, але ў творчасці, дабрыні, шырыні іх душы няма межаў. Подробнее
Сямікласніца СШ №2 г. Шчучына Насця Пярова добра памятае, як упершыню ўзяла ў рукі пэндзлік і фарбы. Дзяўчынка з захапленнем малявала нацюрморты і пейзажы і пераконвала бацькоў, што абавязкова стане мастачкай. У хуткім часе Насця стала вучаніцай школы мастацтваў. Тут яна сустрэла цудоўнага педагога – Святлану Віктараўну Бярозкіну, якая разгледзела ў дзяўчынцы талент. Подробнее
У сучасным свеце ў бацькоў усё менш часу застаецца для сяброўскіх і даверлівых зносін са сваімі дзецьмі. Не сакрэт, што некаторыя цікавяцца толькі іх матэрыяльным дабрабытам, і лічаць галоўным, каб у сына ці дачкі было харчаванне, адзенне, цацкі, камп’ютар. Аднак яшчэ У. Сухамлінскі справядліва пісаў: “Быць сябрам сваіх дзяцей значна цяжэй, чым пракарміць і апрануць іх”. Подробнее
Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні “Медуніцы” адзначыў 25-годдзе творчай дзейнасці. Юбілейны вечар ансамбля, які адбыўся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, прадэманстраваў высокае выканаўчае майстэрства спевакоў, услаўленне беларускай песні, а таксама любоў і прызнанне шматлікіх прыхільнікаў “Медуніц”. Подробнее
Напярэдадні Пiлiпаўскага посту, які пачынаецца з 28 лiстапада, у Доме культуры аграгарадка Рэчыца адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Піліпаўскія вячоркі” ў рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”. Подробнее
У прадаўцоў нерухомасці цяпер існуе нямала рознага кшталту хітрыкаў, якія дазваляюць усыпіць пільнасць кліента, паказаць жыллё ў больш выгадным святле, чым яно ёсць насамрэч. Асабліва калі тое ўжо добра зношана. Подробнее
Днямі ў рэдакцыю прыйшла цікавая навіна: сабака Ордэр, якая на службе ў Петрыкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС РБ аказала дапамогу ў пошуку злачынцаў, якія 21 лістапада здзейснілі крадзёж грошай з магазіна аграгарадка Грабаў. Узяўшы след, Ордэр прывёў супрацоўнікаў міліцыі якраз да той хаты, дзе зламыснікі ўжо “святкавалі” лёгкую здабычу. Мне адразу захацелася пазнаёміцца бліжэй з героем і кінолагам, які займаецца выхаваннем і дрэсіроўкай Ордэра.– Мы толькі вярнуліся з Ордэрам з вучобы, якую праходзілі ў Мінску на працягу чатырох месяцаў у Цэнтры павышэння ква-ліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь – расказвае меліцыянер-кінолаг групы затрымання Уладзіслаў Жывула. – І адразу давялося паказаць свае прафесійныя веды ў раскрыцці крадзяжу па гарачых слядах. Хочацца пахваліцца, што, праходзячы курсы, мы паспелі прыняць удзел у конкурсе кінолагаў. Ордэр дастойна заваяваў у ім Дыплом l ступені. Подробнее
Кола абавязкаў прафсаюзнага лідара любой установы даволі шырокае і адказнае. Таму на гэтую пасаду выбіраюць сапраўды дзейных і ініцыятыўных людзей, якія не толькі стаяць на абароне інтарэсаў супрацоўнікаў, а і насычаюць жыццё працоўнага калектыву яскравымі момантамі. Усё гэта справядліва ў дачыненні і да Аксаны Редзько прафорга, урача ЛФК ЦРБ. Подробнее
Прыкладна цераз два тыдні пасля 25-годдзя страшэннае выпрабаванне лягло на Андрэя і яго сям’ю: аўтамабіль, якім кіраваў ён, трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Подробнее
Маладзечанскія дэпутаты чарговую сесію правялі ў дарозе. Яны наведалі памятныя мясціны раёна і на свае вочы ўбачылі, з якой пашанай людзі там ставяцца да гістарычнай спадчыны. Подробнее
Кожны, хто бачыў салодкія шэдэўры нясвіжскіх кандытараў, заўсёды здзіўлена паціскалі плячыма і пыталіся: «Няўжо такая прыгажосць — насамрэч печыва?». А пакаштаваўшы, дзівіліся яшчэ больш: «Такую смакату, мусіць, і сам цар не еў!». Подробнее
Божа, пазбаў нашы душы ад інваліднасці! Лацінскае слова “інвалід” азначае “непрыдатны” і ўжываецца ў адносінах да тых, хто ў выніку захворвання, ранення або калецтва абмежаваны ў праявах жыццядзейнасці Подробнее
Столькі смакаты адразу ў адным месцы я не бачыла даўно: тут і духмяныя свежаспечаныя хлябы розных відаў, рэцэптаў і памераў, нарэзаныя і не, румяныя батоны, здобныя булкі з начынкай і без яе, прыгожыя торты, апетытныя пірожныя і рулеты з крэмам, кексы з разынкамі, смажанкі, піца з рознымі начынкамі, смажаныя ў алеі піражкі і беляшы — чаго тут толькі не было, на гэтай прэзентацыі-дэгустацыі прадукцыі ўчастка хлебапячэння Глускага райпо. Подробнее
Перамогу на чарговым міжраённым фестывалі клуба вясёлых і знаходлівых сярод медыцынскіх работнікаў заваявала астравецкая каманда “Вірус-транзіт”. Подробнее
На Пухавіччныне прайшлі «Каласавіны»— мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння народнага паэта Беларусі ЯкубаКоласа. Подробнее
Дзень інвалідаў – дата, якая заклікае актывізаваць усе здаровыя сілы для дапамогі суграмадзянам, якія адчуваюць патрэбу ў асаблівай міласэрнасці. Яна стала сімвалам прызнання роўных правоў за кожным жыхаром Беларусі, неабходнасці клапаціцца перш за ўсё аб тых, хто слабы, хворы або нямоглы. Подробнее
Маштабнаму праекту па прыахвочванні жыхароў да здаровага ладу жыцця, які плануюць ажыццяўляць на Случчыне, быў прысвечаны «круглы стол» у раённай цэнтральнай бібліятэцы. «Здаровы горад» – гэта класна, так хочацца, каб усе мы, шаноўныя землякі, былі здаровымі, бадзёрымі і актыўнымі. На гэта накіраваны адметны праект, галоўным каардынатарам якога з’яўляецца Слуцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Якім быць праекту, на вырашэнні якіх праблем найперш засяродзіць увагу, абмяркоўвалі ўдзельнікі «круглага стала» – прадстаўнікі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, Слуцкага райвыканкама, устаноў адукацыі Случчыны, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, райкама БРСМ, Слуцкай епархіі, раённай цэнтральнай бібліятэкі, сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
Гэта ўнікальны факт для пісьменніцкага жыцця Берасцейшчыны: прадстаўнікі двух пакаленняў адной сям’і сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка – Расціслаў Мацвеевіч Бензярук
у 2008 годзе, а яго сын Анатоль у 2009-ым Подробнее
У другой палове мінулага стагоддзя п’есы, камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка не сыходзілі з падмосткаў вядучых тэатраў рэспублікі і некаторых тэатраў Расіі і Украіны. А трагікамедыя “Трыбунал” сёлета, у год Вялікай Перамогі над фашызмам, зноў з поспехам ставілася айчыннымі і расійскімі тэатрамі Подробнее
Бібліятэкар Таццяна Шыян стала бронзавым прызёрам конкурсу “Творчы майстар – у кожным маладым” Подробнее
У час наведвання Брэстчыны дэлегацыя дзеячаў мастацтваў Кітая ўрачыста перадала ў дар 10 карцін вядомых кітайскіх мастакоў Подробнее
Ідэя, з якой завіталі ў рэдакцыю раённай газеты Дар’я Гаўрыленка і Захар Пінжакоў разам са сваёй настаўніцай Ірынай Пятроўнай Раманюк, павінна зацікавіць усіх, хто ўмее цаніць хараство і шчодрасць прыроды, жадае бачыць свой край прыгожым і ўтульным для адпачынку, хоча быць клапатлівым гаспадаром сваёй зямлі. Подробнее
Дажынкі ў раёне – значная падзея не толькі для вяскоўцаў, але і для ўсіх жыхароў і гасцей Брагіна. Бадай, ніводнае прафесійнае свята не выклікае столькі пачуццяў павагі да людзей працы, удзячнасці ім за хлеб надзённы, як гэтае. Подробнее
У Брэсце прайшла міжнародная канферэнцыя па трансгранічным экалагічным турызме Подробнее