На гэтым тыдні свой паўвекавы юбілей святкаваў пробашч касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея г.п. Воранава ксёндз А. Вітэк. Нарадзіўся, жыў і вучыўся ксёндз Анджэй у Польшчы, там скончыў духоўную семінарыю і меў намер паехаць служыць Богу ў Карэю. Але быў запрошаны ў Беларусь, менавіта на Воранаўшчыну, каб дапамагчы падрыхтаваць дзяцей да першай камуніі. Спадабалася светару наша сінявокая і яе добразычлівыя людзі, вырашыў застацца тут. І вось ужо 25 год служыць Богу і людзям на воранаўскай зямлі. Подробнее
150-годдзе царквы Святых бяссрэбранікаў Касьмы і Даміяна ў Вішневе было нядаўна адзначана ў рэканструяваным будынку. Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел правёў чын Вялікага асвячэння храма. Затым ён узначаліў літургію. Подробнее
Дабрачыннае каталіцкае таварыства“Карытас”, якое дзейнічае на тэрыторыі Воранаўскага раёна, узначальвае пробашч касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея ў Воранаве ксёндз Анджэй Вітэк. Больш за 15 год таварыства вядзе шэраг дабрачынных праектаў, імкнецца працягнуць руку дапамогі і адгукнуцца на заклік падтрымаць шматдзетныя сем’і, дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокіх пажылых грамадзян, пенсіянераў і г.д. Подробнее
З надыходам зімовага перыяду забеспячэнне палівам печаў і катлоў становіцца першачарговай задачай. Яе вырашэнне – галоўны клопат Валожынскага філіяла ДП “Мінаблпаліва”. Подробнее
І ў глыбінцы творчы і крэатыўны чалавек можа знайсці сваё прызначэнне і раскрыцца як асоба Подробнее
На нядаўнім абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2015” пераможцай абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод работнікаў жывёлагадоўлі была прызнана Ганна Балашка, аператар па абслугоўванні свінаматак з парасятамі СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна. Подробнее
Прыгожа выглядае на вуліцы Зяньковай, што ў обалі, новы дом №2. Пабудаваны на сродкі «Віцебскаблгазу», ён быў здадзены «пад ключ» у канцы лета, расказаў старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч. Подробнее
Многие мероприятия, которые устраиваются в «Пружанском палацике», выделяются уютом, камерностью, но это получилось вообще по-семейному теплым. На открытие персональной выставки народного мастера Республики Беларусь Марии кулецкой собрались люди малознакомые друг с другом, но объединенные своей близостью к художнице.Родственников, друзей, соседей, коллег по работе и увлечениях, учеников она сумела соединить невидимыми, но прочными связями — словно покрывалом, сотканным из лучей своей души. Подробнее
70 гадоў — з «Нёманам». Подробнее
20 лістапада бягучага года ў Мядзельскім музеі Народнай славы адбылося адкрыццё выставы суполкі “Абуджэнне” мастакоў з Узды і Мінска. Як само мерапрыемства, так і мастацкая выстава названа словамі з верша народнага паэта Беларусі Максіма Танка, які наш славуты зямляк прысвяціў свайму роднаму Нарачанскаму краю. Подробнее
БЕЛАРУСКАЕ радыё адзначыла сваё дзевяностагоддзе. У лістападзе 1925-га ўпершыню прагучалі словы: “Гаворыць Мінск!” Непасрэднае дачыненне да радыё мае наша славутая зямлячка — народная артыстка Беларусі, ганаровая грамадзянка Мядзельскага раёна і Мінскай вобласці Марыя Захарэвіч. Яе голас добра ведаюць радыёслухачы краіны. Ды і Дзяржаўную прэмію БССР у 1984-ым годзе актрыса атрымала за ўдзел у радыёспектаклях (“Рыбакова хата” паводле Якуба Коласа і “Хамуціус” паводле Аркадзя Куляшова). Па нашай просьбе Марыя ЗАХАРЭВІЧ расказала пра сваю працу на радыё… Подробнее
Во время международных выставок в очередной раз подтвердилось высокое качество продукции ОАО «Пружанский молочный комбинат» и стабильность признания потребителями пружанских сыров. Подробнее
Выхаванцу Маладзечанскай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннем зроку Даніілу Савеню не прывыкаць да адказных мерапрыемстваў. Хлопчык неаднаразова ўдзельнічаў і перамагаў у міжнародных конкурсах і фестывалях, распачынаў хакейныя матчы гімнамі Беларусі і Фінляндыі. Але яму ўпершыню давялося выконваць галоўныя песні роднай краіны, Латвіі і Еўрасаюза на афіцыйным прыёме ў гонар 97-й гадавіны незалежнасці Латвіі. Подробнее
Наша пастаянная чытачка Лідзія Гардынец паведаміла, што на Маладзечаншчыне таксама будуецца такі дом, і падказала канкрэтны адрас. І вось рэдакцыйная машына скіравалася ў вёску Капачы Хажоўскага сельсавета… Подробнее
Семдзесят другую гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай навалы адзначалі мы ў мінулую сераду. Больш за сем дзесяцігоддзяў прайшло з тае пары, як на тэрыторыі Слаўгарадчыны ішлі кровапралітныя, не ведаючыя раўных па жорсткасці, баі. Больш за 11 тысяч нашых воінаў знайшлі пакой на прысожскай зямлі, змагаючыся за вызваленне гэтага прыгожага кутка Беларусі. Але рэха Вялікай Айчыннай гучыць дагэтуль. Лясы і палі Слаўгарадчыны яшчэ не вядома колькі хаваюць астанкаў салдат-вызваліцеляў. Астанкі двух чырвонаармейцаў у той дзень з ушанаваннямі былі перапахаваны каля помніка загінуўшым салдатам у гарадскім парку. Подробнее
Кожны колер мае свой… гук і характар. Чырвоны — агонь, дынаміка, трывога. Блакітны — прахалода, спакой, самота. Жоўты — цеплыня, давер, ззянне. Зялёны — надзея, лёгкае дыханне, жыццё… Подробнее
Дзень падпісчыка правялі прадстаўнікі рэдакцыі газеты «Слуцкі край» сумесна з раённым вузлом паштовай сувязі ў аддзяленні паштовай сувязі №9 у Слуцку. Подробнее
На бягучым тыдні ў раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2016 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі. Подробнее
У майстэрнях сельгасарганізацый заўсёды ёсць што адрамантаваць з тэхнікі ці агрэгатаў. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» таксама поўным ходам ідзе рамонт. Подробнее
Не перавяліся на нашай зямлі прыгажуні, скажу я вам, панове, і не хутка перавядуцца. Калі, канечне, для нас гэта ўвогуле актуальна. І штосьці мне падказвае, што не. Подробнее
Раніца, яшчэ трохі сонныя бацькі вядуць сваіх дзетак у дзіцячы сад. Як звычайна, падыходзяць да брамкі, якая вядзе ў двор дашкольнай установы, а трапляюць у чароўнае Каралеўства асляпляльнай усмешкі, дзе Доктар Трус прапанаваў бацькам прайсці вясёлую паласу перашкод. Подробнее
21 лістапада, у дзень, калі праваслаўны свет з удзячнасцю ўзгадваў у сваіх малітвах Архангела Міхаіла і іншыя Нябесныя Сілы бесцялесныя, вернікі Свята-Міхайлаўскай царквы аграгарадка Сцяпанкі святкавалі 235-ыя ўгодкі асвячэння свайго храма. Подробнее
Хтосьці скардзіцца, што няма ўмоў для заняткаў фізкультурай і спортам, а хтосьці разам з паплечнікамі проста стварае іх сам — для іншых. Подробнее
Другі год запар Старадарожскі раённы цэнтр рамёстваў ладзіць выставу-конкурс на лепшую ляльку-старадаражанку ў нацыянальным касцюме. Сёлета ў ім удзельнічалі 12 майстроў. Подробнее
21 лістапада, у суботу, праваслаўныя вернікі ўрачыста адзначылі 150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына. 150 гадоў гучыць тут Слова Божае, столькі ж храм застаецца захавальнікам і правадніком праваслаўных традыцый. Многія пакаленні шчучынцаў прыходзілі сюды, каб узнесці хвалу Госпаду за яго міласць і папрасіць заступніцтва.