Сёлета ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Баброва–Агра” сабраны багаты ўраджай зерневых культур. У аснове агульнага поспеху — праца многіх людзей, сярод якіх і героі нашага аповеду: галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Уладзіміравіч Кураедаў і начальнік вытворчага ўчастка Васіль Канстанцінавіч Кандратаў. Подробнее
У мінулую нядзелю сельскія працаўнікі і іх партнёры па аграпрамысловым комплексе адзначылі сваё прафесійнае свята. Подробнее
Прафесійнае свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання працаўнікі ААТ “Дубровенскі льнозавод” сустракаюць нядрэннымі вытворчымі дасягненнямі. Подробнее
Самы вялікі прырост вытворчасці сельгаспрадукцыі ў апошнія два гады ў нашым раёне ў камунальным сельгаспрадпрыемстве імя Чарняхоўскага. Подробнее
На сцэне Маскоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра «Руская песня» пад кіраўніцтвам Надзеі Бабкінай 19 лістапада адбыўся фінальны тур II Міжнароднага фестывалю «Мы эхо друг друга ...», прысвечанага творчасці Ганны Герман. Подробнее
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна Віка Куляшова была студэнткай зааінжынернага факультэта БСГА, праходзіла вытворчую практыку на адной з базавых ферм, якая належыць гэтай навучальнай установе, вывучала спецдысцыпліны па спецыяльнасці. Подробнее
Ветэрынарны доктар Павел Сядзяк у СВК «Войневічы» прыехаў працаваць у маі бягучага года. За гэты, хоць і не вельмі працяглы час, ён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст — адказны і старанны. Працуе Павел на ферме «Ёцавічы». Подробнее
На Глыбоччыне на працягу апошніх пяці гадоў праведзены па-сапраўднаму маштабныя работы па добраўпарадкаванні райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў. Гэтая работа працягваецца і зараз. Агульнавядома, якую пільную ўвагу справам гаспадарскім, навядзенню парадку на зямлі надае кіраўнік нашага раёна, старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат. Па яго ініцыятыве і пад непасрэдным кіраўніцтвам рэалізавана мноства праектаў. Чаго толькі варта добраўпарадкаванне Цэнтральнай плошчы, набярэжнай возера Кагальнае, будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі “Брыганціна”, стварэнне новага парка па вуліцы Вольнай. Уражваюць, здзіўляюць, лашчаць вока, дораць эстэтычную асалоду глыбачанам і гасцям горада шматлікія скульптурныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, якімі багата аздоблены ці не кожны куточак горада. Подробнее
Старшыня Падсвільскага сельскага Савета дэпутатаў Анатолій Вацлававіч Ярашэвіч з тых, хто прыняў кіраўніцтва органам мясцовай улады параўнальна нядаўна – падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у сакавіку 2014 года. І калі мінулы год працоўнай дзейнасці Анатолія Ярашэвіча на пасадзе кіраўніка можна назваць стартавым, то сёлетні – цалкам насычаным рашэннем тых надзённых праблем і задач, якія ставіць рэчаіснасць. А паколькі год набліжаецца да завяршэння, то і хацелася пацікавіцца ў Анатолія Вацлававіча, што з запланаванага ўдалося зрабіць і якія планы мясцовая ўлада мае на бліжэйшую перспектыву? Подробнее
Тым кастрычніцкім адвячоркам, як і звычайна, пасля працоўнага дня, апошняга на тыдні, на цэнтральных вуліцах Глыбокага было мнагалюдна. Гудзеў паток машын. Гараджане кіраваліся ў магазіны, робячы закупы прадуктаў на выхадныя. Подробнее
Маладыя спецыялісты ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна прайшлі завочны тур і “расказалі” пра свае прафесіі ў конкурснай праграме, упершыню арганізаванай аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Глыбоцкім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, раённым камітэтам ГА “БРСМ”, раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь”. Подробнее
Чацвёрты тур праекта “Мудрая сава” раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод працоўнай моладзі адбыўся. Па традыцыі гульня праходзіла ў дзвюх намінацыях “Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?”. Перамогу ў кожнай з іх зноў святкавала каманда Глыбоцкага мясакамбіната – пераходны кубак застаўся ў ранейшых гаспадароў. Подробнее
15 лістапада. Нядзеля. Раніца. Надвор’е – не лепшы варыянт – хмарна, дажджліва. Затое ў праграме нядзельных мерапрыемстваў значыўся юбілейны 20-ы раённы фестываль юных талентаў “Вясёлыя галасы”. У прадчуванні дзівоснай сустрэчы з дзіцячым музычным мастацтвам… І чамусьці адразу ўзнікла думка наконт загалоўка да артыкула “Вясёлкавы фестываль”. Подробнее
Чарговы, шосты этап праекта, у якім удзельнічаюць маладыя спецыялісты, што знаходзяцца ў рэзерве кадраў райвыканкама, прайшоў 12 лістапада. На пасяджэнні разглядалася тэма “Культура сучаснага кіраўніка”. Подробнее
Падведзены вынікі першага конкурсу мясцовых ініцыятыў міжнароднага праекта ЕС/ПРААН (Еўрапейскі саюз-Праграма развіцця пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый) “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Подробнее
Дыпломам і памятным падарункам грамадскага аб’яднання “Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў” Віцебскай вобласці адзначана творчая журналісцкая дзейнасць калектыву “Весніка Глыбоччыны” па асвятленні прадпрымальніцкай дзейнасці. Подробнее
Каманды аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў «Класная работа» (Слуцк), «У тэме» (Клецк), «Атрад настаўнікаў асобага прызначэння» (Салігорск), «Бэмс» (Любань) прадсталі перад журы і гледачамі ў розных вобразах у трох конкурсах. Подробнее
30 лістапада завершыцца апошні этап восеньскай прызыўной кампаніі — адпраўка навабранцаў у Беларускую армію. Для праходжання тэрміновай службы ў шэрагах Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў адабрана 68 жыхароў Пастаўшчыны. Подробнее
Сярод культурных мерапрыемстваў, што адбыліся ў лістападзе ў РДК, найбольш яркай і запамінальнай атрымалася забаўляльная праграма “Шоу першакласнікаў”. Подробнее
18 лістапада ў канферэнц-зале Пастаўскай ЦРБ адбылася 25-я справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Подробнее
26 лістапада падчас паездкі па рэгіёнах Івацэвіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з рабочым візітам наведаў міністр МНС Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка. Подробнее
Сёлета да прафесійнага свята – Дня настаўніка – майстар вытворчага навучання спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 1 Любоў Багінская была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
У аграгарадку Стралічава дом па вуліцы Гагарына, 15а велічна ўпісваецца ў агульную панараму населенага пункта. Садовыя дрэвы адгукваюцца на павевы ветру. Восеньскае сонца прабіваецца праз разгалістыя яблыні, яго промні скіроўваюцца ў вокны памяшкання, дзе праходзяць дні ціхай старасці Міхаіла Сяргеевіча Курленкі. Подробнее
Пастаянныя падпісчыкі раёнкі пра сябе і любімую газету. Подробнее
Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Мар’яна Шчоткіна правяла прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме. Мар’яна Акіндзінаўна пракаменціравала пытанні, з якімі да яе звярталіся нашы землякі. Подробнее