У канцы мінулага тыдня Нясвіж сустракаў 20-е, юбілейнае свята мастацтваў «Музы Нясвiжа» — культурны праект, які аб’ядноўвае прафесіяналаў сферы мастацтва і яго простых аматараў. Подробнее
Занальная сустрэча сельскай працоўнай моладзі СВК імя Варанецкага, РУСП “Масаляны” і СВК “Алекшыцы” “Маладое пакаленне выбірае…” адбылася 14 мая ў кафэ-бары “У вікінга” ў аг.Алекшыцы. Подробнее
Вясна – своеасаблівы строгі і адказны экзамен на гатоўнасць тэхнікі і старанне людзей у спрадвечным калаўроце сялянскіх работ. Бераставіцкі раён адметны, ён пастаянна лепшы сярод іншых раёнаў вобласці і рэспублікі. Вось і гэты год, будзем спадзявацца, прынясе новыя поспехі ў скарбонку дасягненняў нашых аграрыяў. А раслінаводства – неад’емны трывалы падмурак жывёлагадоўлі і ўмацавання эканомікі кожнага сельгаскааператыва. У тым ліку і СВК «Пархімаўцы». Подробнее
19 мая Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла Дзень піянерскай дружбы. Да гэтай даты быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел і піянеры Бераставіцкага раёна. Подробнее
Днямі Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці адзначыў знакавы юбілей – 70-годдзе з дня заснавання. На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся госці, сябры ўстановы, спецыялісты, якія раней тут працавалі, бацькі выхаванцаў. Подробнее
Напэўна, большасць людзей і не ведае, што гэта за баршчэўнік Сасноўскага. Назва сугучная з папулярнай стравай, але баршчу з расліны не зварыш. На выгляд нагадвае дрэўца ў рост чалавека, увенчанае буйнай шапкай, падобнай на суквецце кропу. Подробнее
Аграфірма “Стары Дворац” адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Павіншаваць юбіляраў прыехалі генеральны дырэктар РУП “Гроднаэнерга” Уладзімір Шатэрнік, дырэктары філіялаў РУП “Гроднаэнерга”, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў, дырэктар СВП “АграМір” Ніна Лазавіцкая . Подробнее
У Магілёве статус будынка стаў прычынай канфлікту паміж жыхарамі і мясцовай уладай Подробнее
Напярэдадні прафесіянальнага свята кіраўніцтва аддзела пагранічнай службы “Рэчыца” сярод іншых перадавікоў у службе назвала адразу двух Стэльмахаў: Аляксандра Віктаравіча і Наталлю Уладзіміраўну. Подробнее
На пачатку тыдня Міхаіл і Галіна былі запрошаны ў Столінскі райвыканкам, дзе яго старшыня Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі павіншаваў мнагадзетную сям’ю і ўручыў ім адпаведнае рашэнне райвыканкама аб прызначэнні сямейнага капітала. Подробнее
У вёсцы Сіціцк маланка трапіла ў капліцу на могілках. Драўляная пабудова згарэла цалкам. Подробнее
Рэгіянальны фінал рэспубліканскага футбольнага турніру «Кубак Coca-Cola. Уступай у гульню!» прайшоў у Стоўбцах. Подробнее
У пажылых людзей, якія выходзяць на заслужаны адпачынак, як правіла, застаецца незапоўненай тая ніша, якую займала ў іх жыцці работа. Таму кожны імкнецца знайсці сабе занятак для душы. Для Тамары Гарановіч са Старога Свержаня своеасаблівай аддушынай стала вышыванне крыжыкам. Подробнее
У Рубяжэвічах называюць цудам з'яўленне гаючай чысцюткай крыніцы. Подробнее
Зберагчы памяць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў – гэта ідэя была пакладзена ў аснову раённай квест-гульні «Перамозе – 70!», прысвечанай сёлетняму 70-гадоваму юбілею Вялікай Перамогі. < Подробнее
21-22 мая адбыўся VІІ з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У форуме прынялі ўдзел два дэлегаты ад нашага раёна – старшыня аб'яднання прафсаюзаў Галіна Шапецька і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч. Працоўная раніца ў панядзелак у іх была асветлена ўражаннямі ад з'езда, аб чым расказвае ў інтэрв'ю нашай газеце Галіна Шапецька. Подробнее
Плануецца, што з мая па верасень сёлетняга года ў працоўным семестры будзе задзейнічана каля 200 чалавек з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. Подробнее
Маляўнічым, яркім і прыгожым святам стаў раённы фестываль “Парад парасонаў-2015”, які прайшоў на сцэне раённага Дома культуры. Чаму быў абраны менавіта парасон у якасці галоўнага атрыбута фестывалю? А таму, што гэта, бадай, самая папулярная рэч, якой карыстаюцца людзі розных нацыянальнасцей і ўзростаў. Парасон сёння — не толькі сродак абароны ад дажджу ці спякотнага сонца, але і аксэсуар, які можа расказаць аб узроўні жыцця яго ўладальніка, яго настроі, стаўленні да свету. Парасон можа быць легкадумным, строгім, элегантным, просценькім, але, падчас дажджу — такім неабходным… Подробнее
Вельмі насычанай і пазнавальнай для кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый раёна была праграма раённага семінара, які адбыўся на мінулым тыдні, у чацвер: на ім былі разгледжаны вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 4 месяцы бягучага года, у тым ліку за красавік, з выездам на аб’екты СВК “Калгас “Ніва”, і дэталёва, грунтоўна, з запрашэннем вучоных, на базе райаграпрамтэхзабеспячэння былі абмеркаваны пытанні гатоўнасці сельгасарганізацый раёна да правядзення нарыхтоўкі кармоў-2015. У рабоце гэтай часткі семінара прынялі ўдзел адказны па Кіраўскім раёне за нарыхтоўку кармоў, намеснік начальніка аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Брычкоў, дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу Якаў Яроцкі, начальнік аддзела кормавытворчасці, кармавых дабавак і біяпрадуктаў РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі” Аляксандр Зіновенка. Подробнее
У Лідзе прайшоў занальны агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод падраздзяленняў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Подробнее
Медыцына ці педагогіка, сельская гаспадарка ці прамысловасць? Якая з прафесій найбольш цікавая і перспектыўная, 23 мая высвятлялі юнакі і дзяўчаты, работнікі арганізацый і ўстановаў Дзятлаўшчыны ў першым раённым конкурсе “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”. А журы вызначала самых творчых, таленавітых і неардынарных маладых спецыялістаў. Подробнее
Адным са святочных мерапрыемстваў, што праходзілі 9 Мая ў гарадскім парку, быў гала-канцэрт пераможцаў фестывалю-конкурсу “Песні Перамогі”, у якім спаборнічалі ў вакальным майстэрстве аматары спеваў ад 32 да 80 гадоў. Подробнее
Жыццё не мяккі ложак з пялёсткаў ружаў. Каб яго пражыць, неабходна быць падрыхтаваным да самых неспадзяваных паваротаў лёсу, умець дастойна прыняць і перанесці ўсё тое, што ён табе паднясе. Гэтую ісціну жыхарка Мастоў Яніна Альбінаўна Якімчык засвоіла на сваім уласным жыцці і неаднойчы пераконвалася ў яе справядлівасці. Ды і хіба мог сумнявацца ў гэтым і быць шчаслівым той чалавек, дзяцінства якога прыпала на суровыя ваенныя гады, а маладосць на не менш складаныя пасляваенныя, калі трэба было аднаўляць разбураную вайной гаспадарку, падымаць усё з руін і папялішчаў... Подробнее
Вучэбны год робіць апошнія крокі, а дарослыя плануюць адпачынак і занятак дзяцей на канікулах. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама загадзя паклапаціўся пра карысны і бяспечны вольны час рабят. Подробнее
Выключнае шчасце чалавека – пастаянна быць пры сваёй любімай справе, сказаў адзін мудры. Гэта і пра настаўніцу па класе фартэпіяна Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірыну Тулейка. Вытанчаная, інтэлігентная, таленавітая, яна на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў развівае творчыя здольнасці сваіх выхаванцаў, узбагачае іх духоўны свет. Педагагічнае майстэрства, душэўная цеплыня, чуласць і невычэрпная энергія, жаданне запаліць агеньчык цудоўнага ў вучнях прыцягваюць іх да Ірыны Уладзіміраўны. А яна радуецца кожнаму поспеху і дасягненню юных зорачак. Подробнее