Сёлета, у год Вялікай Перамогі, у бібліятэках раёна праходзяць разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы, ладзяцца сустрэчы з ветэранамі, шырока прапагандуюцца ваенныя творы. Подробнее
Нарэшце ўсталяваўшаеся цёплае сухое надвор’е дазволіла земляробам прыступіць да нарыхтоўкі кармоў. На трэцім вытворчым участку “Паплаўцы” СВК “Малабераставіцкі элітгас” першыя тоны сена пачалі скручваць у рулоны ў апошні дзень мая. Подробнее
Спевы гэтай невялікай птушкі проста дзівосныя. Салавей — імяніты пявун, натхняў ён не аднаго паэта, пісьменніка, мастака. Гэтых птушак любяць у многіх мясцінах. Ускраіна Слуцка, шматлікія астраўкі кустоўя — улюбёнае асяроддзе для салаўёў. А побач — Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэн- цаў, дзе з нядаўняга часу існуе музей Салаўя. Подробнее
Па стане на 2 чэрвеня ў СВК “Агракамбінат Сноў” скошаны 1341 гектар траў. Гэта складае 87 % ад неабходнага. Нарыхтавана 161 т сена (10%), 7426 т сенажу (32 %). На ўмоўную галаву жывёлы назапашана 2,41 цэнтнера кармавых адзінак (12 % да задання) Подробнее
Канфлікты паміж краінамі і ўнутры краін могуць вырашыцца, калі бакі знойдуць у сябе агульныя каштоўнасці. Подробнее
Юбілей школы– у лікутых святаў, калі да месца адступленне ад рэгламентаў, сцэнарыяў Подробнее
У сельскагаспадарчых таварыствах раёна пачалася нарыхтоўка травяных кармоў для грамадскага статка – галоўная па значнасці палявая кампанія. Подробнее
Вучаніца мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзіяна Чарнец залічана ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну без здачы ўступных экзаменаў. Подробнее
У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» прайшоў XV Злёт піянераў раёна. Подробнее
Адбыліся чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. На гэты раз прадстаўнікі мясцовай улады і разнастайных структур сустрэліся з працоўнымі калектывамі РСУП «Бабоўня», ААТ «Скабін» і «Душава», Бучацінскай СШ, разлікова-касавага цэнтра філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Подробнее
Мнагадзетныя, малазабяспечаныя і няпоўныя сем’і работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна маюць магчымасць атрымаць матэрыяльную дапамогу на летняе аздараўленне дзяцей. Подробнее
На стадыёне СШ № 7 прайшоў раённы злёт юных ратавальнікаў-пажарных. Удзел у ім бралі 10 каманд. З прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту звярнуўся інспектар групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Саковіч. Подробнее
На Любаншчыне адбылася сумесная акцыя газет «Мінская праўда» і «Звязда», Мінскай абласной арганізаціі Беларускага саюза журналістаў і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Слова клікала ў бой», прысвечаная 70-годдю Перамогі. Подробнее
На стадыёне Магілёўскага інстытута МУС у мінулую пятніцу было шумна і шматлюдна. Тут сабралася больш за пяцьсот юных магілёўцаў са сваімі бацькамі і педагогамі. Сіламі супрацоўнікаў і курсантаў установы, а таксама пры ўдзеле іншых сілавых структур горада, для іх было арганізавана сапраўднае свята дзяцінства. Подробнее
У Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся традыцыйны справаздачны канцэрт. На сцэне канцэртнай залы, перад вялікай аўдыторыяй слухачоў навучэнцы і настаўнікі падводзілі творчыя вынікі года. Шэраг юных музыкаў і мастакоў былі ўзнагароджаны граматамі за добрую вучобу, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць, паспяховы ўдзел у конкурсах. Але, безумоўна, галоўнымі ўдзельнікамі справаздачнага канцэрта сталі выпускнікі. У гэтым годзе 39 вучняў Бераставіцкай ДШМ і яе філіялаў у аграгарадках Пагранічны і Вялікія Эйсманты дасягнулі фінішу ў нялёгкай, але захапляючай вандроўцы ў чароўны і шматгранны свет мастацтва. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны пасведчанні аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Подробнее
«Усмешка дзяцинства»- пад такой назвай 30 мая на адкрытай пляцоўцы летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы прайшло раённае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Подробнее
У школьнікаў пачаліся канікулы. І калі самі яны гэты час успрымаюць як значнае паслабленне ў працоўным рэжыме дня, то для суб’ектаў прафілактыкі тры летнія месяцы — час павышанай увагі да дзіцячай бяспекі. Подробнее
Галоўны энергетык і інжынер механізацыі жывёлагадоўчых ферм РУСП “Масаляны” Бераставіцкага раёна Сяргей Анохін (на здымку) – ураджэнец Мінскай вобласці. А на Бераставіччыне застаўся таму, што жонка яго з гэтых месцаў, ды і гаспадаркі тут моцныя. Спачатку працаваў спецыяліст у СВК імя Варанецкага, затым з 1992 года — у РУСП “Масаляны”. Подробнее
Урачыстыя школьныя лінейкі завяршылі навучальны год ва ўстановах адукацыі Бераставіччыны, апошні школьны званок празвінеў на іх для больш як 1700 школьнікаў Бераставіцкага раёна. Подробнее
24 мая па ініцыятыве Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” і Міністэрства спорту і турызму прайшла акцыя “Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах”. Усе жадаючыя змаглі наведаць такія аб’екты, пазнаёміцца з іх паслугамі і магчымасцямі для арганізацыі адпачынку і аздараўлення, прадэгуставаць прыгатаваныя там смачнасці, набыць сувеніры. Гаспадары сядзіб сустракалі гасцей і ладзілі экскурсіі, майстар-класы па прыгатаванні страў нацыянальнай кухні. Выступалі фальклорныя калектывы, жадаючыя маглі пакатацца на конях і г.д. У акцыі ўдзельнічала 41 аграэкасядзіба Брэсцкай вобласці, з Ляхавіцкага раёна – толькі “Медуніца” (уладальнік Аляксандр Панфіла), дзе была арганізавана дэгустацыя мёду. Подробнее
Вось і ўсё. Здадзены падручнікі, падпісаны дзённікі, закінуты сшыткі. Бывайце 235 дзён навучальнага года! Прывітанне лета! У мінулую суботу ва ўсіх школах раёна празвінеў апошні званок гэтага навучальнага года – для 2912 вучняў. Школа адпраўляецца ”ў водпуск”. Подробнее
На гэты раз раённыя спаборніцтвы санітарных дружын праходзілі 29 мая на базе РАНС. Удзельнічалі ў іх 6 санітарных дружын: СВК “Жарабковічы”, “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, ДП “Нача”, ільнозавода, торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі”. Падчас спаборніцтва была праверана гатоўнасць сандружын да дзеяння. Адной з асноўных задач дружынніц з’яўляецца аказанне першай медыцынскай дапамогі параненым, пацярпелым ад стыхійных бедстваў і вытворчых аварый. Акрамя таго, гэтыя фарміраванні дапамагаюць мясцовым органам аховы здароўя ў аказанні першай медыцынскай дапамогі пры траўмах, няшчасных выпадках і раптоўных захворваннях, якія адбыліся непасрэдна ў цэхах, майстэрнях, вучэбных установах, на фермах, у паляводчых брыгадах, месцах адпачынку і г. д. Подробнее
У нашым раёне 15 прыёмных сем’яў. Яны сталі астраўком бацькоўскага цяпла і ўвагі для 21 дзіцяці, якія засталіся без сваёй роднай сям’і. Ніхто не будзе аспрэчваць, што выхаваць сваё дзіця, знайсці да яго падыход, даць правільны жыццёвы арыенцір, адшукаць кампраміс у спрэчных пытаннях даволі няпроста. А ў прыёмнай сям’і любыя праблемы ўзаемаадносін яшчэ больш адчувальныя. Каб аказваць дапамогу прыёмным бацькам, пры сацыяльна-педагагічным Цэнтры дзейнічае клуб “Сямейны ачаг”. Кожная сустрэча ў ім – абмен вопытам, думкамі, пошук правільнай лініі паводзін. Нядаўняе пасяджэнне клуба праходзіла пад дэвізам “Неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці”. Подробнее
На Маларытчыне прайшоў VІ чэмпіянат мытных органаў па службоваму мнагаборству кінолагаў, які быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Сотні навучальных устаноў краіны – універсітэты, каледжы, прафесійныя ліцэі — хутка адчыняць дзверы для сёлетніх абітурыентаў. Кожны, вядома, сам выбірае далейшы шлях, прафесію. Але каб дапамагчы школьнікам больш і лепш зразумець ролю працоўных прафесій, якія сёння самыя запатрабаваныя на рынку працы, у Маларыцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці штогод праводзяць традыцыйную прома-акцыю “Будучае краіны ў тваіх руках”. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел амаль 400 вучняў школ з Брэсцкага, Кобрынскага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў, гарадоў Брэста, Кобрына і Маларыты. Подробнее