Ісціна вядомая: ад таго, як пройдзе касьба траў летам, залежыць, ці добра будзе накормлена жывёла зімой. Надвор’е сёлета спрыяе нарыхтоўцы кармоў: стаяць пагодлівыя дні. Таму аграрыі Капыльшчыны і стараюцца скарыстаць кожны з іх. Нельга дапускаць, каб травы перастойвалі, а значыць, страчвалі сваю пажыўнасць. Подробнее
Х Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» прайшоў з 7 па 10 чэрвеня.Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў. Подробнее
Для Эвеліны Бародзіч захапленнем з'яўляецца маляванне. Цяпер дзяўчынка развівае свае мастацкія здольнасці ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні. Подробнее
Леанід Анішчык працуе машыністам пагрузчыка ў Дзятлаўскім РУП ЖКГ без малога дваццаць гадоў. Яшчэ столькі ж ён адпрацаваў у раённай МПМК-147, куды прыйшоў пасля Слонімскага прафтэхвучылішча. Подробнее
Сёння Антону Канстанцінавічу Лагуну — больш за 80 гадоў. Амаль усе яны прайшлі ў вёсцы Студзераўшчына, дзе ён нарадзіўся, рос, вучыўся. Некалькі гадоў з гэтага звыклага і мірнага жыцця выкрэсліла Вялікая Айчынная вайна. Подробнее
Праграма «Кармы» — удалы старт. Подробнее
Гэта гаючая лялька-гаспадыня. Нашы продкі выкарыстоўвалі яе для ачышчэння паветра ў доме і прафілактыкі захворванняў. Вешалі або ставілі ляльку Кубышку-Траўніцу ў месцах, дзе застойваецца паветра ці над калыскай дзіцяці. Кожны вечар, перад сном, мяшочак абавязкова разміналі, каб у пакоі разнёсся травяны дух, які дабра-творна ўплывае на стан сну і паветра ў памяшканні. У аснове гэтай лялькі спадніца-мяшок, напоўнены лекавымі травамі. Такім чынам нашы продкі ахоўвалі дом ад злых духаў і хваробы. Ляльку Кубышку-Траўніцу можна выкарыстоўваць у залежнасці ад траў, якія закладзены ў яе мяшочак: за-спакаяльныя склады (свежае пілавінне, кара, іголкі хвоі і грэчка; сардэчнік, меліса, рамонак аптэчны). Подробнее
Стала добрай традыцыяй у храме Праабражэння Гасподняга ў г. Любані праводзіць малебен для выпускнікоў. Подробнее
Да канца мая работнікі ЖКГ Любані высадзілі на выліцах горада 65 тысяч штук расады кветак. Подробнее
30 мая апонші школьны званок празвінеў і для 28 адзінаццацікласнікаў СШ №1 г. Любані. Подробнее
Сёння ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі традыцыйныя лінейкі, прысвечаныя святу апошняга званка. Подробнее
Вось ужо пяты год на Замкавай гары збіраюцца шматлікія аматары даўніны на свята сярэнявечнай культуры “Меч Брачыслава”. Сёлетні фэст быў прысвечаны 950- годдзю нашага горада.
У гэты дзень Замкавая гара ператварылася ў сярэднявечнае паселішча, дзе кожны жадаючы мог пазнаёміцца з побытам ваяроў, выставай ручных вырабаў майстроў Браслаўшчыны і гасцей свята. Трэба сказаць, тут было на што паглядзець: сувеніры з бісеру, гліны, саломкі, ткацкія вырабы, цудоўныя карціны цешылі вока.
Пачалося свята з легенды пра Браслаў, якую прадставілі артысты “Майстэрні ўражанняў” з Мінска. Далей вядучыя запрасілі на сцэну клубы рэканструкцый з розных куткоў Беларусі, Латвіі. Віталі гледачы і рамеснікаў, якія аднавілі старажытныя тэхналогіі. А майстар разьбы па дрэве Віктар Дудкевіч падарыў дырэктару музейнага аб’яднання Надзеі Дударонак сімвалічныя мячы — адзін вялікі зойме месца ў музеі, а другі прызначаны для маленькага браслаўчаніна, які нарадзіўся ў гэты дзень.
Нямала намаганняў прыклалі ўдзельнікі фэсту, каб здабыць жывы агонь. А калі ён разгарэўся, прадстаўнікі клубаў запалілі паходні і аднеслі агеньчыкі ў свой стан. І свята пачалося.
Першымі прадэманстравалі свае здольнасці члены стралковага клуба лучнікаў “Бойс Клаб” з Мінска. Уразіла і тое, што маладыя дзяўчаты стралялі не горш за хлопцаў, а пры гэтым яшчэ і перакульваліся праз галаву.
Не пакінула нікога абыякавым акрабатычнае шоу на хадулях шальмоўскага тэатра “ДыГрыза”. А некаторыя смелыя гледачы нават рызыкнулі стаць на хадулі і паспрабавалі пахадзіць на іх. Далей ваярскія дружыны вікінгаў зладзілі сапраўдныя суровыя камандныя бітвы. А пакуль ваяры адпачывалі ад ратных спраў і рыхтаваліся да новых спаборніцтваў, над прасторай Замкавай гары гучала сярэднявечная музыка ў выкананні мінскага гурта “Літы талер”.
Паралельна з гэтымі відовішчнымі мерапрыемствамі працавалі пляцоўкі для тых, хто хацеў проста адпачыць з дзецьмі. Для малых музейныя супрацоўнікі падрыхтавалі батлеечнае прадстаўленне. Дзейнічала пляцоўка для жадаючых пастраляць з лука, а падмацавацца можна было на сярэднявечнай кухні, ды і браслаўскае райпа таксама прапаноўвала шырокі асартымент тавараў.
Але самымі ўражлівымі падзеямі гэтага вечара сталі выступленне музычнага гурта “NRM” і фаер-шоу, зладжанае артыстамі тэатра “ДыГрыза”. Завяршыў свята грандыёзны салют.
Музейнае аб’яднанне вельмі ўдзячна за падтрымку ў арганізацыі свята “Меч Брачыслава” райвыканкаму, ААА”Еўраторг”, уладальнікам аграэкасядзіб “У Барысавіча” і “Усце LIFE” Юрыю Жэрко і Таццяне Ермалаевай, Цэнтру экалагічных рашэнняў з Мінска.
Фота аўтара. Подробнее
Занальная сустрэча працуючай сельскай моладзі прайшла на адкрытай пляцоўцы для адпачынку ў аграгарадку Малая Бераставіца. Для сумеснага адпачынку і змястоўнага правядзення вольнага часу сабраліся маладыя людзі з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Малабераставіцкі элітгас”, “Цецяроўка” і аграфірмы “Стары Дворац”. Подробнее
Нават у невялікіх раённых цэнтрах можна набыць сучасныя эфектыўныя прэпараты для лячэння “братоў нашых меншых”. І не толькі прэпараты. Упэўніцца ў гэтым можна ў Бераставіцкай ветэрынарнай аптэцы. Подробнее
Мінулы сельскагаспадарчы дзень у ААТ “Брадзец” пачаўся з віншаванняў у адрас лепшага мясцовага механізатара. Сяргею Мікалаевічу Аўсянскаму споўніўся 41 год. Доўга сваім сябрам і калегам бавіць час у віншаваннях механізатар не даў: трэба хутчэй упраўляцца з нарыхтоўкай кармоў з траў першага ўкосу. Тут яму няма роўных з самага пачатку корманарыхтоўчай кампаніі: Сяргей Мікалаевіч падабраў на сваім кормаўборачным камбайне КВК800 звыш 1880 тон сянажнай масы. Подробнее
Падвядзенне вынікаў работы за першы квартал. Подробнее
Праца на палетках Подробнее
У гаспадарках раёна заканчваецца сяўба кукурузы Подробнее
Якую ролю адыгрываюць сацыялагічныя даследаванні падчас выбарчай кампаніі? Ці варта давяраць інфармацыі экзітполаў? Якія задачы павінны ставіць перад сабой сацыёлагі і як правільна праводзіць сацапытанні? Як адрозніць сапраўднага даследчыка ад махляра? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі падчас «круглага стала» часопіса «Беларуская думка», прысвечанага сацыялогіі ў выбарчых працэсах. Подробнее
На тэрыторыі Маланарадзяціцкага сельсавета адбылася раённая нарада — Дзень Савета. Подробнее
Вандроўка агітцягніка «Кветкі Вялікая Пераомгі» Подробнее
Перад працаўнікамі СВК “Калгас “Ніва” пастаўлена важнейшая задача — пад поўную патрэбу забяспечыць кармамі амаль 4000 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1210 — дойны статак. З кожным годам пагалоўе грамадскага статка павялічваецца, узрастае і патрэбнасць у кармах, прычым высокай якасці, бо ад гэтага напрамую залежаць надоі і прывагі БРЖ, а гэта — грошы на дастойную зарплату працаўнікам і стабільнасць сельгаскааператыва.
Пры значнай колькасці пагалоўя БРЖ, напружаных планах і разліках на павелічэнне вытворчасці малака і мяса корманарыхтоўка ў сельгаскааператыве з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце.
Для таго, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без збояў, ніваўцам неабходна нарыхтаваць 1200 т сена, закласці 15500 т сенажу, 24500 т сіласу і 4750 т зернефуражу. Зараз, пакуль дазваляе надвор’е, пачалі нарыхтоўку сена. Назапасіць яго плануецца не менш, чым было ў мінулую зімоўку, каб хапіла і грамадскаму статку, і жывёле насельніцтва: па 2 тоны на карову плануецца выдзяляць яго лю-дзям, якія здаюць цялят у гаспадарку.
Корманарыхтоўчыя работы ў “Ніве” арганізаваны ў адзін бесперапынны і дасканала наладжаны канвеер: косяць траву, не дапускаючы яе пераспявання, пакідаюць для правяльвання ў валках, здрабняюць, дастаўляюць зялёнку ў сянажную траншэю і трамбуюць яе кругласутачна. Балазе, “зялёнае жніво” гаспадарка сустрэла ў поўным тэхнічным узбраенні: 6 трактароў задзейнічаны на касьбе траў, 1 займаецца іх варушэннем, 3 корманарыхтоўчыя камбайны здрабняюць зялёную масу і 8 адзінак тэхнікі адвозяць яе да сянажных траншэй.
Належным чынам клапоцяцца ніваўцы і аб захаванасці нарыхтаваных кармоў: усе маючыеся ў гаспадарцы сянажныя ямы былі загадзя прадэзінфікаваны, заасфальтаваны пад’язныя шляхі да іх. Закладка сенажу вядзецца пад строгім кантролем адказных спецыялістаў, што дазваляе праводзіць работы з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Тэхніка, якая выкарыстоўваецца для трамбоўкі, аснашчана GPS-навігатарамі, а гэта значыць, што ў любы момант можна адсачыць, колькі, калі і як працаваў трактар на дадзеным участку. Для нарыхтоўкі сена і сенажу ў гаспадарцы выкарыстоўваюць сучасны шматфункцыянальны нямецкі прэс-падборшчык, з яго дапамогай частку кармоў захоўваюць з выкарыстаннем плёнкі.
Як адзначыў у размове старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк, задачы перад іх гаспадаркай стаяць значныя, і для іх выканання аднаго жадання мала, неабходна адказная і зладжаная работа ўсяго калектыву. І такая згуртаваная каманда, на думку кіраўніка «Нівы», у іх зараз сфарміравалася: многія ў гэтай мясцовасці нарадзіліся, выраслі і працуюць на сваёй зямлі самааддана, з душой.
У складзе корманарыхтоўчага атрада шчыруюць вопытныя і старанныя механізатары Сяргей Лебедзеў, Уладзімір Лукановіч, Міхаіл Рымараў, Генадзь Макаронак, Сяргей Гушчын, Алег Стальмакоў, Андрэй Храпянкоў, Аляксей Сямёнаў і многія іншыя.
З першымі промнямі сонца ў гаспадарцы пачынаюцца корманарыхтоўчыя работы, якія працягваюцца ўвесь светлавы дзень. У сваю чаргу, і кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб стварэнні належных умоў працы для механізатараў і вадзіцеляў: усе забеспячаны гарачым харчаваннем — абеды дастаўляюцца прама на зялёныя палеткі. Добрым стымулам для падтрымання высокага тэмпу і якасці работ сталі распрацаваныя ўмовы аплаты працы і прэміравання, а таксама працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее
У адпаведнасці з планам-заданнем па працаўладкаванні моладзі ў летні перыяд, даведзеным нашаму раёну аблвыканкамам, на прадпрыемствах горада і ў сельгасарганізацыях мяркуецца заняць 350 юнакоў і дзяўчат.
Ужо заключаны дагаворы на летнюю занятасць 16 студатрадаў, у састаў якіх уваходзяць 208 чалавек.
Працоўную дзейнасць ужо ажыццяўляюць атрады, якія сфарміраваны з ліку навучэнцаў ліцэя №15 і задзейнічаны ў ДРБУ-197 (на здымках) і ў сваёй установе. Рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, выдаленнем кустоўя. Таксама юнакі і дзяўчаты працуюць у пладовым садзе ліцэя №15, даглядаюць за расадай, праполваюць пасевы агародніны.
Некалькі атрадаў будуць заняты падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур у СВК “Калгас “Ніва”, “Добасна-агра”, “Калгас “Беларусь”, КСУП “Жылічы”, з якімі таксама ўжо заключаны дагаворы на ажыццяўленне работ.
З вучняў СШ №1 і гімназіі горада створаны два атрады, якія будуць працаваць ва УКП “Жылкамгас” на добраўпарадкаванні горада.
Алена ОСІПАВА,
першы сакратар райкама ГА «БРСМ». Подробнее
Смачна пахне ў полі скошанай травой, роўна гудуць маторы магутнай тэхнікі, заклапочаныя важным сельскагаспадарчым працэсам механізатары спяшаюцца за руль.На зялёным канвееры ААТ «Отар» найбольш старанна завіхаецца перадавік вытворчасці Сяргей Шапялевіч. Подробнее
Творчай інтэлігенцыі неабходна як матэрыяльная падтрымка, так і маральнае заахвочванне, адзначыў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі творчых саюзаў Міншчыны старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра. Подробнее