Корманарыхтоўчая кампанія — на дадзены момант самае актуальнае пытанне для аграрыяў. Менавіта яму была прысвечана чарговая нарада ў Капыльскім райвыканкаме. Подробнее
На абласной спартакіядзе навучэнскай моладзі па кросе, што праходзіла ў вёсцы Падлессе Пухавіцкага раёна, капыльская каманда стала трэцяй сярод 22 раёнаў Міншчыны. Подробнее
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню», якая будзе праходзіць на працягу лета на аздараўленчых пляцоўках і ў лагерах, супрацоўнікі Капыльскага РАНС распрацавалі план прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні пажараў з удзелам дзяцей. Подробнее
У чацвер, 11 чэрвеня, у 18.00 на плошчы імя Леніна ў райцэнтры пачнецца гарадскі выпускны баль. Подробнее
З 1 чэрвеня пачалі працаваць 23 летнія лагеры адпачынку розных напрамкаў дзейнасці. Подробнее
У раёне ажыццяўляюць дзейнасць 828 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Подробнее
З дыпломам пераможцаў і добрымі ўражаннямі вярнуліся нядаўна з Мінска з VII рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Веснавы букет” майстры Мастоўскага цэнтра рамёстваў. Подробнее
Сакрэт даўгалецця да гэтае пары не вызначаны. Аднак, тым не менш, ёсць у яго ўніверсальнае правіла -- клапаціцца пра сваё здароўе. Подробнее
Народныя песні, нумары сучаснай эстрады, вядомыя шлягеры мінулых гадоў — усё гэта складае аснову канцэртных праграмаў, з якімі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выступаюць у аддаленых і маланаселеных вёсках Дзятлаўшчыны. Подробнее
Сустрэча з Ларысай Васільеўнай Ненартовіч, народным майстрам, які займаецца саломапляценнем, адбылася ў Гезгалаўскай школе. Распачалася яна з экскурсіі па школьнай галерэі мастацтваў. У чатырох экспазіцыях невялікага пакоя прадстаўлены работы, выкананыя ў розных дэкаратыўных тэхніках — роспіс па шкле і тканіне, дэкупаж, саломапляценне, лепка з цеста. Гэтая прыгажосць створана Ларысай Васільеўнай і яе вучнямі. Як майстар саломапляцення, яна перадае сваё майстэрства дзецям. Як настаўнік і чалавек творчы, вучыць іх і іншым дэкаратыўным тэхнікам, якія дазваляюць ствараць непаўторныя вырабы. Подробнее
аённы марафон «Зрабі свой выбар» па правядзенні сустрэчаў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў з моладдзю стартаваў на Дзятлаўшчыне. Арганізатары мерапрыемства — раённы Савет дэпутатаў, раённы камітэт ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама — спадзяюцца на адкрыты дыялог з моладдзю. На працягу марафона рабочая група наведае ўсе сельскія саветы раёна, правядзе тлумачальную работу па пытаннях дзяржаўнай моладзевай палітыкі, стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і Дзятлаўскага раёна ў прыватнасці. Чакаецца, што такія сустрэчы паспрыяюць актывізацыі моладзевых ініцыятываў, заахвоцяць моладзь да розных відаў сацыяльна-значнай дзейнасці і актыўнага ўдзелу ў перадвыбарчай і выбарчай кампаніі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе. Подробнее
Касавіца набірае неабходны тэмп. Па стане на раніцу 8 чэрвеня ў гаспадарках раёна скошана 5265 гектараў траў першага ўкосу альбо 62,6% запланаваных плошчаў. Подробнее
У ААТ “Першамайскі” паспяхова ідзе нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Гэта пацвярджае не толькі
статыстыка аб назапашванні сена і сенажу, але і добры настрой мясцовых механізатараў. Подробнее
У сераду, 3 чэрвеня, адбылося адкрыццё магазіна “Родны кут” у вёсцы Святліца. Пасля рэканструкцыі гэта гандлёвая кропка Бярэзінскага райпо набыла сучасны прывабны выгляд і ў першы ж дзень адкрыцця паспела парадаваць першых пакупнікоў. Подробнее
Яшчэ некалькі гадоў таму назад многія жыхары раёна востра ставілі пытанне трансляцыі праграм тэлебачання. Зараз у кожнага ёсць выбар, у тым ліку нямала прыхільнікаў мае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA ад “Белтэлекам”, і хутка ў Бярэзінскім вузле электрасувязі чакаюць 4тысячнага абанента. Подробнее
У пятніцу, 5 чэрвеня, распачаў сваю работу новы будынак па дарошчванні цялят на тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу “Котава” ААТ “Уша”. Подробнее
Лідскі конкурс «ЛьВенок» зноў сабраў таленавітых дзяцей з усёй рэспублікі паказаць сваё майстэрства ў розных намінацыях. Подробнее
Свет Божы просіцца быць у чысціні і гармоніі. І каб такі парадак захоўваўся, многае залежыць ад кожнага з нас. Як прыемна пісаць пра людзей, якія рупяцца аб добраўпарадкаванні нашай зямлі. Подробнее
Унікальная з'ява: у Рубяжэвіцкай аптэцы кожны дзень вялікая колькасць наведвальнікаў з розных куткоў Беларусі. Подробнее
У ААТ «Агранёманскі» на зімоўку жывёле неабходна нарыхтаваць 1090 тон сена, 17200 тон сенажу і 17800 – сіласу. Лічбы немалыя, а значыць, корманарыхтоўшчыкам трэба добра парупіцца, каб выканаць пастаўленую задачу і закласці паўтарагадовы запас кармоў. Подробнее
25-я юбілейная спецыялізаваная міжнародная сельскагаспадарчая выстава «Белагра-2015» праходзіла ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня. На працягу пяці дзён жыхары і госці сталіцы маглі пазнаёміцца з прадукцыяй як беларускіх, так і замежных прадпрыемстваў. Пухавіцкі раён прадставілі ААТ «Машхарчпрад», ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» і пастаянны ўдзельнік выставы эксперыментальная база «Зазер’е». Усяго ў гэтым годзе на Футбольным манежы свой асартымент прадставілі больш за 500 кампаній з 23 краін свету. Подробнее
Калі вы прыйдзеце ў музей Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя Уладзіміра Лабанка, вам абавязкова раскажуць такое паданне: “Жыў у сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мар’інай Горцы святар Фама Русецкі, які аднойчы даведаўся, што ў лесе на сасне пастухі знайшлі ікону Божай Маці. Ен вырашыў, што гэта добры знак, і ў гонар гэтай падзеі патрэбна ўзвесці праваслаўны храм. Ідэю гэтую мясцовыя жыхары падтрымалі, і пачалася шырокая кампанія па зборы грошаў. Да гэтай справы падключыўся міністр унутраных спраў Расіі граф Макаў, які валодаў маёнткам у Мар’інай Горцы. Подробнее
Гэта азначае, што травы павінны быць своечасова і па правілах скошаны, убраны і ў адпаведнасці з патрабаваннямі корманарыхтоўчай тэхналогіі закладзены на захоўванне. Найлепшы касавічны тэрмін заканчваецца на экватары чэрвеня. Чым далей, тым менш сакавітасці і яркага зяленіва застаецца ў травах. Яны губляюць пажыўнасць вітамінізаванасць – грубеюць. А значыць і ўсю наступную кормавытворчую работу вобразна можна так і назваць – грубая. Сельгаскааператывы раёна сабе не ворагі і імкнуцца максімальна вынікова выкарыстаць адпушчаны прыродай час. Атрымліваецца па рознаму, але ў цэлым горш таго, што аграрыі мелі летась на гэты час. У пераразліку на тоны кармавых адзінак мінулагодняя лічба выглядала на чвэрць больш выгадна. Акрамя СВК “Ляхавіцкі” і ЗАТ “Белпрампрыбор” – 130 і 198 працэнтаў да ўзроўню 2014 года адпаведна – сябе леташніх не паўтарыла пакуль ні адна гаспадарка раёна. Подробнее
Калі ўпершыню сутыкаешся з сур’ёзна хворымі дзецьмі, якія вымушаны літаральна кожную хвіліну змагацца з болем і адчаем, але ў той жа час напоўнены такой шчырай любоўю да жыцця, якую рэдка сустрэнеш нават у здаровых, адчуваеш нешта падобнае на шок. І пачынаеш многае пераасэнсоўваць. Становіцца сорамна скардзіцца на лёс з-за адсутнасці нейкіх дробных даброт. Абуджаецца міласэрнасць і жаданне дапамагчы. Подробнее