На мінулым тыдні ў райцэнтры адкрыўся першы сеткавы магазін з гандлёвай маркай «Еўраопт». Подробнее
Лялька Благапалучніца прынясе ў дом дастатак і захавае яго ўдоме, закрые дарогу злым сілам у ваш дом, напоўніць ягорадасцю і дабрабытам. Подробнее
Для большасці недасведчаных людзей лес — гэта прыгажосць, аздобленая ягадамі, грыбамі, лекавымі раслінамі. Для прафесіяналаў жа лес — гэта скарбніца, якая можа стаць невычарпальнай пры ўмове, калі яе правільна, ашчадна даглядаць і выкарыстоўваць. Подробнее
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Выкананне сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў – адно з пытанняў парадку дня. У раёне выконваюцца сацыяльныя стандарты ў адукацыі, культуры, сувязі, транспарце, фізічнай культуры і спорце. Палепшылася сітуацыя ў сферы абслугоўвання. У мінулым годзе павялічылася колькасць пасадачных месцаў у арганізацыях грамадскага харчавання райпо, і цяпер падтрымліваецца нарматыў — 30 месцаў на 1000 чалавек. Разам з тым, ёсць праблемы, напрыклад, у ахове здароўя, дзе не хапае ўрачоў агульнай практыкі. Кіраўніцтву цэнтральнай раённай бальніцы неабходна прымаць больш дзейсныя меры па вырашэнні кадравага пытання, – адзначана ў рашэнні прэзідыума. Подробнее
Выдатную магчымасць задаць пытанне кіраўніку раёна скарысталі жыхары Ганчароўскага сельсавета падчас правядзення адзінага дня інфармавання. У мінулы чацвер да іх завітала інфармацыйная група начале са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам. Сустрэча адбылася ў актавай зале сельскага выканаўчага камітэта. Тэма датычыла ў тым ліку і пытання занятасці насельніцтва, працаўладкавання. Подробнее
У сельгасарганізацыях раёна працягваецца падрыхтоўка да жніва. Кажуць і абсалютна апраўдана: пакуль зерне ў коласе, недазваляльная для аграрыя раскоша – залежвацца ў холадзе. Але і ў сітуацыі, калі яно яшчэ нават не ў коласе – няспелае, на ляжанне ў цянёчку ў вяскоўцаў няма і хвіліны часу. Подробнее
У панядзелак, з 9.00 да 10.00 гадзін раніцы, у г.п.В.Бераставіца адбылося ўскладанне жывых кветак да помнікаў воіну-вызваліцелю (на здымку) і Смуткуючай Маці, а таксама да брацкай магілы па вул.Чкалава. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў гарпасёлка і ўдзячныя жыхары аддалі даніну глыбокай павагі і памяці загінуўшым у гады вайны землякам і тым, хто аддаў сваё жыццё, вызваляючы ад ворагу Бераставіччыну. Подробнее
Што ў 1930-я стала прычынай антыкалгаснага руху. Подробнее
На мінулым тыдні ў Горках адбыўся чарговы абласны конкурс аператараў машыннага даення кароў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. Подробнее
Відовішчным, маляўнічым і незвычайна прыгожым стаў канцэрт, прысвечаны прысваенню студыі стылю і моды “Гламур” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі звання “Узорны калектыў”. Здаецца, на канцэртнай сцэне РДК яшчэ не было адначасова такога буйства фарбаў і бляску, таленавітасці і майстэрства педагогаў спалучаць неспалучаемае, бачыць прыгожае ў простым. Подробнее
У горадзе над Бугам адбыліся адкрытыя спаборніцтвы па картынгу, прысвечаныя памяці А.М.Козіка.
У ім прынялі ўдзел 49 юных спартсменаў з 12 каманд: ДТСААФаў гарадоў Брэст, Жабінка, Кобрын, Бяроза, Драгічын, Івацэвічы і Пружаны, ГФСК “Альянс” (Брэст), “АВС Карт” (Гродна), “Карт лэнд”(Мінск). Подробнее
Напярэдадні канікулаў педагогі і выхаванцы Жабінкаўскай школы мастацтваў разам з аматарамі музыкі і спеваў адправіліся ў падарожжа на “Чароўную планету”. Подробнее
Другі раз у Дзятлаве сёстры сястрынства у гонар святой Ксеніі Пецярбуржскай пры храме Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава сумесна са святарамі Дзятлаўскага благачыння правялі акцыю «Свечка памяці», скіраваную на папярэджанне абортаў. Дэвізам акцыі, якая прайшла на плошчы 17 Верасня, сталі словы: «Абараняем, таму што любім». Подробнее
Не так шмат часу засталося да абласнога свята “Дажынкі”, якое сёлета пройдзе на Дзятлаўшчыне. Гэта відаць і па маштабах рамонтных работ, якія разгарнуліся ў раёне. На сёння толькі ў Дзятлаве можна налічыць каля дзесяці аб’ектаў рамонту і рэканструкцыі. Наведаем некаторыя з іх і даведаемся, як ідуць справы. Подробнее
Ледзь развіднее, як Віктар Васільевіч Дадычанка, начальнік аддзялення №2 участка “Якаўчыцы” ААТ “Жабінкаўскі” ўжо на нагах. Спяшаецца да службовай “Нівы” і цэлы дзень курсіруе па палях, кантралюе якасць нарыхтоўкі кармоў. Дадому вяртаецца, калі добра сцямнее. Подробнее
У колеры радасці пафарбаваны сцены жаночай кансультацыі паліклінікі, дзе ў гэтым годзе праведзены рамонт. Пазітыўны настрой стварае новая мэбля, адрамантаваныя столь і падлога. А найбольш – прыветнасць і гасціннасць медыцынскіх работнікаў. Кожнаму новаму нараджэнню яны рады не менш за жанчын, якія прыходзяць сюды назірацца падчас цяжарнасці. Стаж работы супрацоўнікаў жаночай кансультацыі настолькі ёмкі, што яны могуць адзначыць дынаміку нараджэнняў, змены, якія адбываюцца ў дэмаграфіі раёна, і падзяліцца іншымі сваімі назіраннямі. Усе медыцынскія работнікі адзначалі пазітыўныя перамены адносна нараджэнняў, умацавання інстытута сям'і. Подробнее
Рубяжэвіцкая ўчастковая бальніца паводле вынікаў работы за 2014 год прызнана пераможцай у рэспубліканскім спаборніцтве сярод сельскіх лячэбна-прафілактычных устаноў. Подробнее
У магазіне «Гаспадарчыя тавары», што ў райцэнтры, адкрыўся новы аддзел дываноў і дывановых (ковровых) вырабаў. Подробнее
У спартыўна-стралковым комплексе “Дынама” ў Гродне прайшла абласная спартакіяда “Тата, мама, я – здаровая сям’я”. Шчучыншчыну на спаборніцтвах прадстаўлялі сем’і Лобач, Байгот і Блюднік. Подробнее
Як многа медыкаў харошых… Так і хочацца перафразаваць радок з вядомай песні, асабліва напярэдадні трэцяй нядзелі чэрвеня. Рэдакцыйны тэлефон «кіпіць» ад званкоў з просьбай падзякаваць самаму лепшаму ў свеце ўрачу, самай класнай медсястры, самаму дакладнаму лабаранту. Подробнее
Хто клапоціцца і пра здароўе землякоў, і хто сочыць, каб у нашых дамах і кватэрах, а таксама ў рэках і вадаёмах была чыстая вада, у магазінах прадавалася толькі якасная прадукцыя, а ў сталоўках, кафэ і рэстаранах падавалі свежыя стравы? Хто не дапускае, каб умовы працы на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях не адпавядалі ўстаноўленым нормам? Адказ просты – санэпідслужба. У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі працуюць 30 спецыялістаў, з якіх 6 — урачы, 12 — іх памочнікі і лабаранты. Подробнее
Ён і хірургія – гэта гісторыя пра сапраўдную ўзаемнасць: узаемапранікненне, узаема-разуменне, узаемадапаўненне. “Дыягнаставаў сам Бяляеў”, “Аперыраваў сам Бяляеў”, — што тут дадаць, калі і так ясна пра аўтарытэт галоўнага раённага хірурга. Тое, што выклікае заміранне ў іншых людзей, для яго звычайная праца. Хаця Сяргей Уладзіміравіч мяркуе, што доктарам усё ж трэба нарадзіцца. А вось атрымаць дыплом, вышэйшую ўрачэбную катэгорыю (яе ён пацвярджае пастаянна) – гэта работа, вучоба, самаўдасканаленне, якія працягваюцца ўсё жыццё. Подробнее
Таццяна Дарашэнка нарадзілася амаль праз 20 гадоў пасля Перамогі. І, як усе яе равеснікі, вывучала гісторыю вялікага народнага подзвігу не толькі па падручніках, па фадзееўскай “Маладой гвардыі”, сіманаўскіх “Жывых і мёртвых”, “Брэсцкай крэпасці” Смірнова, але і з першых вуснаў — па расказах саміх герояў. Засвоіла яна гэту вучобу ўсім сэрцам. Так засвоіла, што і сёння жыве пошукам, асабіста запаўняе тэкстам белыя старонкі ваеннай эпапеі. Таццяна Пятроўна толькі за апошнія два гады з дапамогай аб’яднанага банку даных “Мемарыял” адшукала прозвішчы 156 салдат, якія загінулі пры вызваленні нашага раёна і значыліся невядомымі. Вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні райваенкамата, яна лічыць справай гонару ў імя гістарычнай справядлівасці і чалавечай удзячнасці гэты пошук. Подробнее
Чарговы, 29-ы па ліку летні сезон адкрыў любімы ляхавіцкімі рабятамі аздараўленчы лагер “Чайка”. У першую змену, якая доўжыцца з 16 чэрвеня па 3 ліпеня, ён прыняў 103 хлопчыкі і дзяўчынкі (13 з іх выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу, прыёмных і апякунскіх сем’ях, пуцёўкі для іх бясплатныя). Амаль усе выхавальнікі, важатыя, музработнікі (за выключэннем інструктараў па фізкультурна-аздараўленчай рабоце і аднаго выхавальніка) – не практыканты, а педагогі школ і пазашкольных устаноў раёна. Подробнее
Як толькі збочыш з шашы на прасёлак да вёскі Мазуркі, усё наваколле літаральна патанае ў зеляніне. Зелянеюць не толькі поплавы, але і пагоркі. У вабным квяцістым убранні лугавіны. Рунее азіміна, выкінуў колас ячмень. Укатаная дарога бярэ то ўправа, то крута паварочвае ўлева. Паабапал, над самай галавой звісае густое галлё старых ліпаў і клёнаў. Адчуванне такое, што ты рухаешся як па тунэлі. Хараство – вачэй не адарваць. Подробнее