Вельмі разумею тых людзей, якія не знайшлі прозвішчы сваіх родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў раённай кнізе «Памяць». Сама перажыла такі стан, калі выявіла, што ў гэтую гісторыка-дакументальную хроніку не ўнесена прозвішча майго дзядзькі, старэйшага брата таты – Шчэцькі Аляксандра Іванавіча, які прызываўся ў Чырвоную Армію з Заямнаўскага сельсавета. Ён прапаў без вестак. Неаднаразовыя нашы спробы звяртання ў архівы, каб устанавіць месца яго пахавання, не ўвянчаліся поспехам. Нам стала вядома толькі тое, што загінуў ён у Калінінградскай вобласці. У гэтай сітуацыі мяне асабіста суцяшае тое, што ў Бога гэтыя людзі на асаблівым рахунку, таму што няма большага подзвігу, як пакласці жыццё сваё за іншых. Подробнее
Для Наталлі Манчук хобі з'яўляецца канзашы. Гэтае майстэрства, гісторыя якога пачынаецца ў Японіі, для дзятлаўскай майстрыцы стала заняткам для душы, дало магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Ён рэалізоўваецца не толькі ў стылі канзашы, але і ў вырабе модных капялюшыкаў, аксэсуараў для вопраткі. Подробнее
Сярод зялёнай хвоі на палянах і ўзвышшах Мяшчанскага лесу паблізу возера Коўпін зноў разгарнулі бівакі і развялі вогнішчы ўдзельнікі штогадовага раённага турыстычнага злёту сярод каманд устаноў адукацыі.Спартыўнае мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі і Года моладзі, таму арыентаванне на мясцовасці, партызанская сцяжынка, аказанне медыцынскай дапамогі, паласа перашкод, конкурсная творча-інтэлектуальная праграма, устаноўка палатак, дэманстрацыя музычных здольнасцяў і іншае былі максімальна прыбліжаны да «баявых», або насілі характар, уласцівы сучаснаму маладому пакаленню. Подробнее
Хто не ведае перадачу «Гаворым па-беларуску», якая дэманструецца на тэлеканале «Беларусь-3»! А нядаўна ў тэлегульні прынялі ўдзел чачэрскія інтэлектуалы.– Шчыра кажучы, мы і здзівіліся, і крыху захваляваліся, калі нам патэлефанавалі са студыі, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, суправаджальнік групы Кацярына Люцікава. Подробнее
У суботу, 27 чэрвеня, аграгарадок Вялікія Эйсманты стаў цэнтрам значнай у культурным жыцці Бераставіччыны падзеі. Тут адбыўся IV фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Подробнее
Вельмі дарагой цаной здабыты незалежнасць нашай краіны, наша мірнае жыццё. Кожны трэці жыхар Беларусі не вярнуўся з франтоў, быў закатаваны ў канцлагерах, загінуў у тыле. Бераставіччына таксама страціла ў гады ваеннага ліхалецця нямала сваіх жыхароў. Мы памятаем пра іх, схіляем галовы перад іх салдацкім і чалавечым подзвігам. Мы шчыра ўдзячны ўсім тым, хто з перамогай вярнуўся дамоў. Нізкі паклон былым франтавікам і работнікам тылу, вязням канцэнтрацыйных лагераў, турмаў і ўсім тым, хто перанёс страшэнныя цяжкасці той жудаснай вайны. Напярэдадні Дня Незалежнасці — гутарка са старшынёй Бераставіцкага раённага савета ветэранаў Аленай Сілковай. Подробнее
Не сумаваць па культурнай спадчыне і не абвінавачваць улады за страчаныя каштоўнасці, а імкнуцца захаваць тое, што засталося. На гэтым меркаванні сышліся ўдзельнікі круглага стала “Магдэбургскае права на Магілёўшчыне”, які быў арганізаваны у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Подробнее
СЁЛЕТА, як і ў мінулыя гады, праводзіўся рэспубліканскі конкурс «Планета без адыходаў». Яго мэта — засяроджванне ўвагі школьнікаў на праблемах навакольнага асяроддзя і прыцягненне іх у працэс раздзельнага збору другаснай сыравіны. Удзел у ім прымалі школы, якія ў гэтым навучальным годзе актыўна і паспяхова збіралі макулатуру і ПЭТ-бутэлькі альбо праводзілі шырокую інфармацыйную работу з мясцовым насельніцтвам па прыцягненні ўвагі да праблемы адыходаў. Усяго каля трохсот школ з розных абласцей рэспублікі. І вось 5 чэрвеня, калі адзначаўся Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 19 горада Мінска» адбылося свята, у рамках якога былі падведзены вынікі конкурсу і ўзнагароджаны пераможцы. Прыемна адзначыць, што калектыў Нарацкай сярэдняй школы №2 прызнаны пераможцам сярод устаноў адукацыі, размешчаных у гарадскіх населеных пунктах. Нарачанцы сабралі найбольшую колькасць макулатуры ў разліку на аднаго вучня. Пра гэта і іншае пойдзе размова з намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Таццянай Куцко. Подробнее
Незадоўга да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прафкам папяровай фабрыкі традыцыйна павіншаваў сваіх ветеранаў з прыемнай датай.
– Сёлета наша краіна святкуе семдзесят першую гадавіну са дня вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму як ніколі актуальнае для нас ушанаванне тых людзей, дзякуючы якім мы зараз жывём пад мірным небасхілам, – кажа старшыня прафсаюзнага камітэта папяровай фабрыкі Аляксандр Каржоў. – Мы ганарымся тым, што, пераадолеўшы ўсе нягоды вайны, такія людзі, як Аляксандра Сямёнаўна Зіміна, змаглі сваім пасляваенным працоўным подзвігам натхніць на прафесійныя ўзлёты і поспехі маладое пакаленне работнікаў прадпрыемства. Подробнее
Зладжана, старанна, абдумана і самааддана працуе калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Азяраны». Цяжкасці, звязаныя з недахопам вільгаці ў глебе, патрабуюць максімальных намаганняў для дасягнення станоўчых вынікаў у паляводстве і жывёлагадоўлі. Подробнее
Кадр года — так ацанілі здымак спецыялісты, якія абслугоўваюць фотапасткі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча». За год выкарыстання камер атрымана больш за дзвесце здымкаў ваўкоў. Сярод іх — драпежнікі са здабычай, сцэны пераследавання або проста маленькія ваўчаняты… Любы кадр нёс інфармацыю, якую аналізавалі, супастаўлялі з іншымі здымкамі. Подробнее
У Нясвіжы шосты раз адбыўся штогадовы фестываль «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў». Подробнее
У свае чатырнаццаць гадоў ён стаў бронзавым прызёрам на чэмпіянаце Еўропы. Нягледзячы на шматлікія паядынкі, як у першы раз адчувае непаўторны “кайф” ад кожнай перамогі на рынгу і незадавальненне ад сваіх памылак і промахаў. Подробнее
На ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» прайшла прэзентацыя-дэгустацыя ўласнай прадукцыі. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак і cпажыўкааперацыі Гродзеншчыны. Подробнее
Уладзіславу Красоўскаму дваццаць шэсць гадоў, і ўжо восем з іх ён працуе электраманцёрам у СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна. Сам малады чалавек з Вялікіх Эйсмантаў, тут нарадзіўся, закончыў школу, сюды ж вярнуўся пасля вучобы ў каледжы. Ён не шукаў шчасця ў далёкіх мясцінах, а вырашыў звязаць свой лёс з родным куточкам. Подробнее
Традыцыйна на пачатку лета педагогі Капыльшчыны збіраюцца на раённую спартакіяду. Арганізоўваюць яе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Подробнее
Такія сустрэчы заўжды прыемныя. Асабліва, калі сябры даўнія, верныя, надзейныя і заўсёды побач. Адна з іх адбылася ў мінулую сераду на Ляхавіцкім малочным заводзе: у калектыў (дарэчы, па запрашэнні кіраўніцтва прадпрыемства) завіталі супрацоўнікі “Ляхавіцкага весніка”. Подробнее
Урачысты мітынг з нагоды Дня памяці і смутку адбыўся 22 чэрвеня ля помніка вызваліцелям горада Капыля. Подробнее
На пчальніку лясгаса, які размешчаны ва ўгоддзях Востраўскага лясніцтва, пачалі збор першага мядовага ўраджаю. Вопытныя пчаляры Васіль і Іван Навумчыкі адзначаюць, што гэты год надзвычай багаты на ўзятак. Яны ўжо адкаталі, расфасавалі ў слоікі і падрыхтавалі да продажу тону надзвычай карыснага ласунку. Мёд прадаецца насельніцтву і пастаўляецца па дагаворы ў некаторыя сталічныя арганізацыі. Па водгуках спажыўцоў, якасць прадукта выдатная. Подробнее
Штогод 26 чэрвеня работнікі пракуратуры адзначаюць прафесійнае свята. Нягледзячы на тое, што агульнае падвядзенне вынікаў работы за паўгоддзе праводзіцца пракуратурай у ліпені, ужо зараз можна гаварыць пра некаторыя вынікі нагляднай дзейнасці. На гэту тэму размова з пракурорам раёна Сяргеем ДЗЯЖКО. Подробнее
У «зорнай скарбонцы» Віталя Неўскага — заснавальніка першай у Беларусі прыватнай абсерваторыі — шэраг адкрыццяў. У прыгожую дату, 7. 07. 2007, яго «дзецішча» пад Віцебскам было афіцыйна зарэгістравана ў Міжнародным цэнтры малых планет (Гарвард, ЗША). Подробнее
Самыя запамінальныя падзеі, якія папярэднічалі Дню моладзі, узгадвае першы сакратар райкама БРСМ Тамара Пракап’юк. Канешне, абвяшчэнне 2015-га Годам моладзі ды яшчэ ў юбілейны год Вялікай Перамогі і для мяне, і для ўсіх сяброў па БРСМ – падзея ўрачыстая, ганаровая і адказная. Ёй падпарадкаваны нашы намаганні, творчасць, ідэі і справы. Подробнее
У чым сутнасць аховы працы, што з’яўляецца яе характарыстыкай? Калі коратка, адказ на пытанне можа быць такім: сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне бяспекі людзей пры выкананні імі сваіх працоўных абавязкаў. Адказ на пытанне аб эфектыўнасці і ступені дзейснасці гэтай сістэмы на Ляхавіччыне павінен быў даць чарговы раённы Дзень аховы працы. Ён жа – свайго роду навучальны праект, пляцоўка па абмене вопытам па пытаннях здаровай працы, працы на здароўе. Яшчэ да таго, як адправіцца на маршрут, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч канстатаваў: “Ёсць добрыя, ёсць вельмі добрыя, але ні ў адной з арганізацый пытанні бяспекі і аховы працы да канца не адпрацаваны”. Подробнее
Как весело провести выходные знают участники страйкбольного клуба «Пилоты». Подробнее
Не устают удивлять пружанцев сотрудники кинотеатра «Спутник». На днях тут запустили очередной аттракцион — игровой руль. Подробнее