Кожны дзень тут пачынаецца з пастраення, ранішняй зарадкі і бадзёрага прывітання. А затым у літаральным сэнсе пралятае, насычаны рознымі падзеямі і ўражаннямі. Адпачыць і патрэніравацца, пагуляць і пазаймацца спортам, схадзіць у паход, адчуць сябе гэткімі “рабінзонамі”, наведаць выставу і дакрануцца да духоўнасці – усё гэта паспелі зрабіць наведвальнікі летніка “Юны алімпіец”, які дзейнічае на базе Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Подробнее
Не паспелі школьнікі выдыхнуць “Ура! Канікулы!”, як на базе летніка “Ластаўка” адкрылася першая змена: на 9 дзён сюды прыехалі дзесяцікласнікі з усіх школ раёна, каб прайсці ваенна-палявыя зборы, прадугледжаныя праграмай прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка" Подробнее
Па стане на 16 чэрвеня, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна нарыхтавана 78178 тон сенажу (46,5 %), 2716 т сена (22,3 %), 671 т сіласу (0,2 %). У разліку на 1 умоўную галаву жывёлы гэта складае 5,25 ц кармавых адзінак (18,1 %). Подробнее
Старанна папрацаваў на першым укосе траў механізатар СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Васінкевіч. Адбыўшы часткова адпачынак, ізноў выехаў з касой на сенажаць — пачынаецца ўборка траў другога ўкосу. Подробнее
Карэспандэнт «Звязды» наведаў тры мінскія кавярні і на ўласным страўніку адчуў, якімі бачаць нацыянальныя стравы сучасныя кухары. Подробнее
«Канікулы без дыму і агню» - пад такой назвай па ўсёй краіне службай МНС праводзіцца штогадовая акцыя ў прышкольных і аздараўленчых лагерах. Асноўная мэта акцыі – папярэджанне здарэнняў з удзелам дзяцей. Подробнее
Летні спартыўны сезон выдаўся гарачым на спаборніцтвы і медалі для спартсменаў-лёгкаатлетаў. Сваю добрую спартыўную форму яшчэ раз пацвердзілі дзве ўраджэнкі Астравеччыны Алеся Блашкевіч і Яна Гануліч на рэспубліканскім лёгкаатлетычным турніры “Прызы Міхаіла Жэлабоўскага”, што праходзіў у Мінску. Подробнее
Кожнае лета раённая дзіцячая бібліятэка стараецца зрабіць для сваіх чытачоў цікавым і незабыўным. Подробнее
Існуе меркаванне, што ў сілавых структурах павінны працаваць толькі мужчыны, але, як паказала практыка, яно памылковае. Подробнее
У рамках мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася канцэртная праграма артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі. Перад дзятлаўчанамі выступілі салісты музычнага тэатра ў суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра. Подробнее
Народныя песні ў выкананні спявачак са Студзераўшчыны вядомы не толькі на Дзятлаўшчыне, але і за яе межамі. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у шэрагу культурных мерапрыемстваў — як абласных, так і рэспубліканскіх, знаёмячы іх гледачоў з аўтэнтычнымі песнямі дзятлаўскай зямлі — абрадавымі, вясельнымі, рэкруцкімі, жартоўнымі. Таксама студзераўшчынскія спявачкі з'яўляюцца захавальніцамі аўтэнтычных мясцовых народных абрадаў. Подробнее
У ААТ «Рубяжэвічы» на нарыхтоўцы кармоў для грамадскай жывёлы штодзень працавала да 20 адзінак тэхнікі. У таварыстве стварылі свой мехатрад, і яго работнікі паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. Подробнее
Лета традыцыйна адкрывае Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта асаблівы і сімвалічны дзень, нагода для дзеянняў, ад якіх павінна прыбавіцца сярод нас дзіцячых радасці і смеху. Подробнее
14 чэрвеня адзначаны Сусветны дзень донара, да якога прыўрочвалася акцыя па папулярызацыі бясплатнай здачы крыві. З гэтай нагоды мы наведалі аддзяленне пералівання крыві цэнтральнай раённай бальніцы. Подробнее
Велічным шэсцем па горадзе, з духавым аркестрам Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пачаўся раённы выпускны баль. Урачыстасць традыцыйна праходзіць на Плошчы Бессмяротнасці. Подробнее
12 чэрвеня ў школах раёна прайшлі выпускныя вечары, падчас якіх юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстых абставінах уручылі атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Подробнее
Зноў прыпякло, і здаецца, толькі вада можа выратаваць ад гарачыні. Спяшаюцца дарослыя і дзеці на пляжы – афіцыйныя і “дзікія”, да рэк, вадаёмаў, каб акунуцца ў водную прахалоду. На жаль, такі адпачынак далёка не ўсякі раз выглядае і з’яўляецца цывілізаваным. Подробнее
Прыватныя гаспадары, якія на сваіх падвор’ях ствараюць міні-фермы: дояць кароў, гадуюць свіней, птушак, – ёсць і ў нашым раёне. Адны здаюць дзяржаве толькі лішкі прадукцыі, для другіх гэта галоўны спосаб зарабіць грошы. Подробнее
Усё ў гэты доўгачаканы, святочны і хвалюючы дзень было, здаецца, асаблівым: інакш свяціла сонца, інакш усміхаліся людзі, інакш выглядалі красуні-дзяўчаты і статныя юнакі – 204 навучэнцы раёна развітваліся не толькі са школай, любімымі педагогамі і сябрамі, але і з бесклапотным гарэзлівым дзяцінствам. Подробнее
Эканамічную трываласць СВК “Ляхавіцкі” так і хочацца назваць хранічнай, а яго старшыню – заўсёдным выдатнікам. Калі патрэбен прыклад чалавека, які бязмежна і аддана любіць-песціць зямельку родную, кіраўніка, хто здолеў стварыць калектыў і забяспечыць яго паспяховасць, зрэшты роданачальніка слаўнай хлебаробскай дынастыі, – называйце Аляксандра Вітко і не памыліцеся. Подробнее
На імпрэзе сышліся розныя плыні мастацтва кніжнай справы. Добрыя словы гучалі ў адрас ілюстратара Анатоля Званарова. Ён спрычыніўся і да агульнага афармлення праекта, і да кожнай кнігі серыі паасобку. А кніг ужо выйшла чатыры: зборнікі Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна. Шмат гаварылася пра ролю рэдактара — ім была Вольга Аляксеева (яна ж — і адзін з укладальнікаў серыі). Дарэчы, і кароткія, лаканічныя пасляслоўі ў зборніках належаць таксама пяру Вольгі Аляксеевай. Сваімі развагамі на вечарыне падзяліліся паэты Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец. Яны разам з Міколам Мятліцкім, Рагнедам Малахоўскім — перакладчыкі кітайскіх паэтаў. Подробнее
Напэўна, мара аб добрай казцы вяртае нас часам да амаль паганскіх вытокаў, а калі выказацца дакладней — да старадаўняй народнай мудрасці. Подробнее
Гэта лялька добрых вестак. Яе радзіма — Валдай. Адтуль пайшлі валдайскія званочкі. У даўніну лічылі, што звон засцерагае людзей ад чумы і іншых страшных хвароб. Званочак звінеў пад дугой на ўсіх святочных тройках. Званочак асацыяваўся з маленькім сонейкам, таму што меў купалападобнаю форму і зверху нагадваў сонца. І ўнутры лялячкі ёсць самы сапраўдны бразгучы званочак. Подробнее
Рэпарцёры пабывалі на могілках, дзе пахаваны свойскія жывёлы. Некаторыя помнікі ўразілі. Адразу відаць, што гаспадары сабак і кошак патрацілі нямала грошай на ўвекавечанне памяці гадаванцаў. Надпісы на помніках гавораць самі за сябе: «Памятаем. Смуткуем»! І гэта пра «брата нашага меншага»! Подробнее
Такое пажаданне шчаслівага шляху выпускнікам на трох мовах — беларускай, рускай і літоўскай — на днях гучала ў кожнай навучальнай установе Воранаўшчыны. А юнакі і дзяўчаты — лёгкія, узнёслыя, усмешлівыя — ускалыхнулі звыклую і размераную штодзённасць. Услед яркім і элегантным маладым людзям, якія крочылі па вясковых вуліцах, прахожыя кідалі замілаваныя позіркі. Так, гэта сапраўды прыгожа — маладосць і лета! Подробнее