Для чалавека патрэбны падказкі, як рухацца па жыццёвым шляху. Для Генадзя Мікалаевіча Бондара такіх арыенціраў было некалькі. Подробнее
Мінула больш за паўгода з таго часу, як пачаў даваць прадукцыю новы малочнатаварны комплекс у КУСГП “Прыдняпроўскі”. Нядаўна разам з галоўным ветурачом раёна Дзмітрыем Праскуравым мне зноў давялося пабываць на гэтай, вобразна кажучы, фабрыцы малака. На гэты раз перш за ўсё цікавіла арганізацыя работы аператараў машыннага даення. Подробнее
У дзяцінстве Святлана Мікалаеўна Кантузорава марыла, як вырасце абавязкова будзе працаваць доктарам. Маленькая Света “лячыла” сваіх “хворых” лялек, рабіла ім уколы, перавязкі, сачыла, каб не прастудзіліся. І ў жыцці яна выбрала прафесію, блізкую да медыцыны — ветэрынарнага работніка. Подробнее
Гэта выслоўе даўно стала дэвізам і назвай традыцыйнага раённага турысцкага злёту для працоўнай моладзі, які праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі. Сёлета ён быў прымеркаваны да Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Удзел у спаборніцтвах прынялі 16 каманд, якія прадстаўлялі гаспадаркі, прадпрыемствы і арганізацыі Дзятлаўшчыны. Подробнее
Мясціны, дзе нарадзіўся і вырас, на ўсе жыццё застаюцца дарагія сэрцу кожнаму з нас. Дзе б і колькі б ні жыў, а на схіле гадоў клічуць яны да сябе, часта сняцца начамі. На жаль, далёка не кожны можа вярнуцца да іх у сілу розных жыццёвых абставін. А з другога боку, нават маючы такую магчымасць, ці заўсёды апантана, з трапятаннем душы, адносімся мы да захавання памяці пра сваіх родзічаў і пакінутай нам імі сціплай спадчыне? Добры ўрок падаюць людзі гэтага нарыса. Подробнее
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь было прымеркавана ўрачыстае адкрыццё ў Дзятлаве магазіна “Еўраопт”, якое адбылося 30 чэрвеня. Гэта 37-ы магазін гандлёвай сеткі “Еўрагандаль” на Гродзеншчыне і 335-ы – у Беларусі. Подробнее
Выдатным падарункам аматарам здаровага ладу жыцця да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стала арэна для пляжных відаў спорту, якая была пабудавана на стадыёне ДЮСШ у кароткія тэрміны і ўрачыста адкрыта напярэдадні галоўнага свята краіны. Подробнее
Меліяратараў як толькі не называюць у народзе: лекарамі палёў і майстрамі арашэння, аграномамі і глебазнаўцамі, аграхімікамі, эколагамі, метэаролагамі… Усё вышэй сказанае мае непасрэднае дачыненне да работнікаў КУП меліярацыйных сістэм “Віцебскмеліяводгас” “Дубровенскае ПМС”. На працягу ўсяго перыяда існавання (больш за 40 гадоў) прадпрыемства славіцца працавітымі і зацікаўленымі ў выніках сваёй работы людзьмі. Штогод іх партрэты можна ўбачыць на раённай Дошцы гонару, а прозвішчы — у спісах лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплекса і яго партнёраў, на старонках раённай газеты “Дняпроўская праўда”. Подробнее
Святкаванне Дня Незалежнасці пачалося ў Нясвіжы са знакавай падзеі — адкрыцця абноўленай аўтастанцыі. Па прагнозах транспартнікаў, ёю штодзень будзе карыстацца каля тысячы чалавек. Подробнее
У мінулую пятніцу Нясвіж, як і ўся наша краіна, адзначаў вялікае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Агульная карціна гэтага асаблівага дня была саткана з мноства святочных мерапрыемстваў, агляд якіх мы пачынаем у сённяшнім нумары “НН”. Подробнее
Бліскучай перамогай бярэзінскай футбольнай зборнай з ліку дзяржслужачых завяршыліся першыя гульні турніру па мініфутболе сярод дзяржслужачых сталічнай вобласці, якія адбыліся 27 чэрвеня на базе вучэбнаспартыўнай установы “Раённая комплексная дзіцячаспартыўная школа”. Тут бярэзінская зборная тройчы з даволі пераканаўчым лікам перамагла сваіх сапернікаў з Барысаўскага, Лагойскага і Смалявіцкага раёнаў. Асабліва вызначыліся Яўгеній Міхайлавіч Булойчык, Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі і Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец, якія некалькі разоў забілі мячы ў вароты сапернікаў. Подробнее
Трэці год запар дзіджэі Бярэзінскага раёна называюцца лепшымі ў вобласці. Так, 28 чэрвеня, у горадзе Заслаўі адбыўся абласны этап творчага конкурсу “Бітва дзіджэяў”, які традыцыйна наладжваецца грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Подробнее
Адразу да трох юбіляраў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны завіталі 1 ліпеня прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета ветэранаў, райкама БРСМ, рэдакцыі раённай газеты. Подробнее
Падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення ўборкі зерневых культур разгледжана напрыканцы чэрвеня на пашыраным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. З дакладам па гэтым пытанні выступіў начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.І. Мінько. Подробнее
Зусім няшмат часу аддзяляе адзін ад аднаго пераможныя святы. Толькі што мы адзначылі юбілей Вялікай Перамогі, і вось зноў сабраліся, каб ушанаваць памяць загінуўшых за гэту перамогу, каб аддаць даніну павагі, зноў і зноў падзякаваць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Бо менавіта іх перамога стала
падставай для галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Подробнее
На мінулым тыдні, з 25 па 27 чэрвеня, галоўным месцам прафсаюзнага жыцця сталічнай вобласці стаў наш раён. Тут аматараў здаровага ладу жыцця сабрала ІХ спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці. Яна праходзіла адначасова на базе вучэбнаспартыўнай установы “Бярэзінская дзяржаўная раённая комплексная дзіцячаюнацкая спартыўная школа”, фізкультурнааздараўленчага цэнтра “Лазурный” і гарадскога стадыёна. Менавіта тут прайшлі спаборніцтвы па валейболе, гіравым спорце, дартсе, шматбор’і “Здароўе”, мініфутболе, плаванні і настольным тэнісе. Подробнее
3 ліпеня прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Подробнее
Прыемнай навіной да Дня горада стала прысваенне першага месца фізкультурнааздараўленчаму цэнтру “Лазурный” у рэспубліканскім аглядзе– конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурнааздараўленчай і спартыўна масавай работы ў 2014 годзе ў групе “Раённыя фізкультурнаспартыўныя клубы, цэнтры фізкультурнааздараўленчай работы”. Гэта важкая ўзнагарода бярэзінскага спартыўнага аб’екта служыць бясспрэчным прызнаннем яго вартасцей у рэспубліцы і прафесіяналізму яго інструктараўметадыстаў Подробнее
Да мірнага жыцця яму давялося прайсці баявымі дарогамі, зведаць увесь жах ваеннага і пасляваеннага ліхалецця.
Вайна застала Мікалая Васільевіча Ульянава бязвусым 15 гадовым хлапчуком. Подробнее
(З успамінаў былога камандзіра бамбардзіровачнай авіяэскадрыллі Рафіджана Суліманава,... Подробнее
Сёлета спаўняецца пяць гадоў, як старшынёй Хатлянскага сельскага Савета дэпутатаў была абрана Тамара Ляснеўская (на здымку). Наколькі плённымі былі гэтыя гады, сведчыць падзячнае пісьмо намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Цыдзіка, якое Т. Ляснеўская атрымала за вялікі асабісты ўклад у паспяховую рэалізацыю пытанняў мясцовага значэння, высокія вынікі ў службовай дзейнасці, клопат аб людзях. Подробнее
27 чэрвеня святкаваўся Дзень моладзі. Мерапрыемства з гэтай нагоды праходзіла на гарадскім стадыёне. Подробнее
Працягваем віртуальнае падарожжа па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Поспехі савецкіх войскаў пад Сталінградам, Курскам і на Дняпры прадвызначылі далейшы ход не толькі Вялікай Айчыннай, а і Другой сусветнай войнаў. Гэта былі нябачаныя паражэнні гітлераўцаў. Страціўшы велізарную армію і магутную баявую тэхніку, яны былі асуджаны на правал. Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. Подробнее
Гімназістка Людміла Ціцяк сёлета атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы, а яе выкладчыца Тамара Васільеўна Уласава стала лаўрэатам прэміі аблвыканкама “Чалавек года Гродзеншчыны”. Подробнее
Лета – пара канікул і адпачынку. Шмат хто накіроўваецца да мора, у каго ёсць дзеці, адпраўляюць іх у вёску да бабуль і дзядуляў, а калі такой магчымасці няма, то ў летнія лагеры. Сёння вялікай папулярнасцю карыстаюцца лагеры спартыўныя. Подробнее