Cтаніслаў Голуб нарадзіўся ў вёсцы Масевічы. Дом, у якім ён вырас, амаль замыкаў доўгую вясковую вуліцу. Далей ішоў лес. У вёсцы ўсе ведалі: у доме Сцяпана Самуілавіча ўсё добра і трывала – і людзі, і сцены. Дзеці – дочкі Святлана і Галіна, сын Станіслаў гадаваліся на вачах усёй вёскі. Людзі ведалі: растуць працавітымі і добрымі, ветлівымі і сумленнымі. Нейкая асобая пяшчота, цеплыня, шчырая прыхільнасць і любоў звязвала дзяцей і бацькоў. Бацькі… Я ведаю, пашанцавала дзецям Веры Сцяпанаўны і Сцяпана Самуілавіча на бацькоў. Але і бацькі былі шчаслівыя дзецьмі, удзячнымі, чулымі, якія ўсё разумелі. З гордасцю і павагай гаворыць Станіслаў пра маці і бацьку. Гэта ўсвядомленыя пачуцці, а таму такія моцныя і трывалыя. Подробнее
У нядзелю, 26 красавіка, у нашым райцэнтры можна было назіраць незвычайную карціну: па вуліцах горада, гучна сігналячы, рухалася калона больш чым з паўсотні матацыклаў. Такім чынам пастаўскія ўладальнікі “жалезных коней” сёлета вырашылі адкрыць новы мотасезон. Іх падтрымалі госці з сельскіх населеных пунктаў раёна, а таксама з Глыбокага і Рыгі. У выніку атрымалася запамінальнае свята, цікавае нават тым, хто не мае ніякага дачынення да двухколавага транспарту. Подробнее
Жукаў-Барок вёска невялікая. Пражываюць тут у асноўным людзі састарэлага ўзросту, некаторым з якіх патрабуецца пастаянная старонняя дапамога. А выконвае для нямоглых старых і адзінокіх пенсіянераў ролю памагатага сацыяльны работнік Людміла Гамза. У гэтым годзе спаўняецца трыццаць гадоў, як Людміла Уладзіміраўна працуе ў сацыяльнай службе. Подробнее
У календары святочных дат у медыцынскіх работнікаў некалькі прафесійных святаў. Адно з іх – 12 мая. Яго святкуюць медыцынскія сёстры. А таксама – фельчары, акушэры, фельчары-лабаранты, рэнтгенлабаранты. Подробнее
У нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па турызме. Подробнее
Падзячныя пісьмы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымліваюць самыя руплівыя людзі, якія дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў на выкананні палявых работ. Подробнее
Не ведаю, ці можна навучыць такой прафесіі, як сацыяльны работнік. Яна — хутчэй стан душы. Выслухаць і паспачуваць, адгукнуцца на чужы боль ці парадавацца разам з чалавекам. Знайсці індывідуальны падыход да кожнага. Подробнее
У кожнай вёскі — сваё жыццё і свая гісторыя. Яна сугучная з летапісам астатніх падобных ёй населеных пунктаў і ў той жа час унікальная, адметная. І пачынаецца гэтая адметнасць з назвы, якую некалі далі пасёлку яго першыя насельнікі. Ішоў час, на змену аднаму пакаленню прыходзіла другое, а назвы вёсак заставаліся — як сведкі сівой даўніны. Подробнее
У межах Года моладзевага турызму 24 мая ў аграсядзібах па ўсёй Беларусі пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Турысты, турыстычныя арганізацыі і СМІ змогуць наведаць гэтыя аб'екты і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Подробнее
Акцыя пад такой назвай штогод праходзіць у нашай краіне з красавіка па чэрвень. Адна з задач акцыі «Выбіраем студатрад» — інфармаванне маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра. Подробнее
На прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак скіраваны агульнарэспубліканскія акцыі «Беларусь супраць тытуню» і «Стоп — спайс!». На Дзятлаўшчыне ўдзел у акцыях узялі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА «БРСМ», медыцынскія работнікі. Подробнее
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з ініцыятывы аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае сям'і і сямейным каштоўнасцям. Подробнее
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, яго інспекцыі ў раёнах выступілі ў ліку арганізатараў майскай экалагічнай акцыі па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў у лесапаркавых зонах Беларусі “Зробім-2015”. Подробнее
У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Дакрананне» беларускага мастака і педагога Алеся Квяткоўскага. На яе адкрыццё прыехаў сам аўтар з жонкай Вікторыяй і сынам Севярынам. Подробнее
На базе Клецкага раёна адбыўся абласны семінар-вучоба старшынь раённых Саветаў дэпутатаў Міншчыны. Падчас яго разгледжана вельмі актуальная тэма — павышэнне эфектыўнасці работы мясцовых Саветаў дэпутатаў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Подробнее
Шматлюдна было ў гэтую сераду ля Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыяту: юнакі першага ў гэтую весну прызыву накіроўваліся да месца службы. Як і штораз у такой сітуацыі, матулі і бабулі ахіналі хусцінкамі вочы. Бацькі-мужчыны, якія ў свой час прайшлі праз выпрабаванне “на даросласць” і ведаюць, што служба ў арміі — толькі на карысць маладому чалавеку, з гордасцю паглядвалі на сыноў і давалі ім апошнія парады на дарогу. Подробнее
Гэтая гісторыя з лавачкай на аўтобусным прыпынку на трасе насупраць вёскі Пясова пачалася яшчэ ў 2012 годзе. На першай пары, калі быць аб’ектыўным, у скаргах жыхароў Пясова ўздымаліся пытанні “будаўніцтва прыпыначнага павільёна і якаснага абслугоўвання аўтобуснымі зносінамі насельніцтва вёсак Пясова і Лучыцы”. Подробнее
Святкаванне 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праходзіла ў нашым раёне асабліва масава. Цяжка назваць вёску, дзе пра подзвіг і страты на вайне не напаміналі абеліскі і брацкія магілы. Подробнее
Прагноз сіноптыкаў спраўдзіўся – спякотны дзень 20 мая прынёс вечарам моцныя навальніцы. Непагадзь дадала работы выратавальнікам і іншым аварыйным службам. Подробнее
15 і 16 мая ў лясным масіве каля вёскі Набярэжная праходзіў чарговы турысцка-краязнаўчы злёт школьнікаў раёна, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году моладзі. Злёт сабраў 15 устаноў адукацыі раёна. Адкрыўся ён на прыемнай ноце – з уручэння прызоў і грамат лепшым па выніках турыстычна-краязнаўчых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў зімова-вясенні перыяд. Подробнее
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб’явіла сёлетні год Годам маладзёжнага турызму-2015. Вось і вырашылі мы пазнаёміцца з маладой сям’ёй, якая толькі-толькі робіць першыя крокі ў стварэнні ўласнай аграэкасядзібы. З Наталляй і Андрэем Новікамі мы сустрэліся на іх маляўнічым падворку, акружаным лесам і полем. Подробнее
Адцвітаюць каштаны, бела-ружова-ліловымі хвалямі шапоча пад ветрам бэз… Так і хочацца дыхаць паветрам, настоеным на непаўторным паху вясны, слухаць шматгалосы птушыны акампанемент гэтай прыгажосці. Подробнее
Сумесны літоўска-беларускі праект “Спорт – магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім раёнах” аб’яўлены ў латышскім Рэзэкне пераможцам у намінацыі “Лепшы інфраструктурны праект”. Подробнее
Кампетэнтныя адказы на пытанні, якія датычаць рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, што паступілі на “прамую лінію” “ЛВ”, даў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Анатолій ЖАБІК. Подробнее
На мінулым тыдні ў час чарговага рэйда каля возера Качайла ва ўгоддзях Навасёлкаўскага лясніцтва Ляхавіцкага раёна ўвагу супрацоўнікаў Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прыцягнула машына, каля якой стаялі тры чалавекі з паляўнічай зброяй у руках. Подробнее