Калі размова ідзе пра здароўе чалавека, важна ўсё. І нават тое, якія ўмовы для пацыентаў створаны ў медустановах. Бо гэта тыя фактары, якія, калі не прама, дык ўскосна адбіваюцца на настроі чалавека. Подробнее
Штогадовы мітынг ля мемарыяльнага комплексу «Шталаг-342», прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, — напамін і адначасова запавет маладому пакаленню беларусаў берагчы мір. Подробнее
Візіт міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Віктаравіча Амарына ў Шчучын напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства быў вельмі дарэчы. Подробнее
Суботнік — гэта добрая традыцыя вясной навесці чысціню, аб’яднацца ўсім разам, каб свой горад, сваю вёску, сваю вуліцу, свой двор зрабіць яшчэ больш утульнымі, прывабнымі. На агульную генеральную ўборку жыхары Маларытчыны выйшлі ў суботу, 18 красавіка. Подробнее
У раённым Доме культуры прайшоў традыцыйны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ён прысвячаўся знамянальнай падзеі – 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Паэтз Данбаса Іван Макараў склаў верш пра тое, якія пачуцці перажывае ён і яго блізкія. Подробнее
У наступным годзе споўніцца роўна 30 год, як на Чарнобыльскай АЭС прагрымеў страшэнны выбух. Тыя дні нават я помню да гэтай пары, хоць было мне толькі трынаццаць. Подробнее
«Галоўнае — любіць сваю справу», – так гавораць у аграфірме “Стары Дворац” пра людзей, якія звязалі свой лёс з тэхнікай. Пра механізатараў, вадзіцеляў і іншых работнікаў тут сапраўды паклапаціліся: адноўленая майстэрня з сучасным абсталяваннем – люба глянуць. Сюды ахвотна ідуць маладыя, таму што ўмовы працы вельмі добрыя. Подробнее
Абласны семінар па жывёлагадоўлі прайшоў нядаўна на базе Смаргонскага раёна. У ім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Хелскі, прадстаўнікі аграрнага сектару ўсіх раёнаў Гродзеншчыны, у тым і ліку і Бераставіцкага. Подробнее
Конь, які ходзіць адзін па бязлюдных вясковых вуліцах. Самі вёскі, дзе няма аніводнага агеньчыка сярод ночы. “КамАЗ”, даверху наладаваны простым скарбам перасяленца. І пасярод гэтага скарбу – жывая карова разам з варотамі ад загарадзі, дзе яна калісьці стаяла. Подробнее
Алея памяці ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі была закладзена 15 красавіка ў аграгарадку Пацейкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках эколага-патрыятычнай акцыі, што праходзіць зараз на тэрыторыі Мінскай вобласці і прымеркавана да знамянальнага юбілею і Года моладзі. Подробнее
Сёлета населеныя пункты Капыльшчыны значна папрыгажэюць, стануць яшчэ больш прывабнымі і чыстымі. Для гэтага распрацаваны план мерапрыемстваў, у якім прадугледжана прывядзенне ў належны стан тэрыторый горада, аграгарадкоў і вёсак, прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, памятных мясцін, месцаў масавага адпачынку і іншых аб’ектаў. Пра тое, што ў гэтым напрамку робіцца ў нашым раёне, гутарым са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай КІСЛЯК. Подробнее
У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў завяршыліся праслухоўванні і адбор удзельнікаў рэспубліканскага этапа вакальнага конкурсу “Новыя галасы Беларусі”. Канкурсанты прадстаўлялі кампетэнтнаму журы, у складзе якога былі Ірына Дарафеева, Вольга Плотнікава, Вікторыя Алешка, удзельнікі дуэта “Аляксандра і Канстанцін” і іншыя, па тры песні розных жанраў. У фінал выйшлі 20 выканаўцаў, якія атрымалі магчымасць стаць вучнямі зорак беларускай эстрады. Сярод іх і ўдзельніца з Бераставіцкага раёна Кацярына Ганчарова. Подробнее
“Раёнка” паведамляла ўжо пра перамогу юных мастакоў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў у Міжнароднай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці “Гісторыя ў асобах” (г.Уладзімір, Расія). Нагадаем, Марыя Кіган і Аляксей Матысік сталі ўладальнікамі Гран-пры конкурсу, Аляксандра Крэйза – дыплома ІІІ ступені, Валерый Цярэшка і Вольга Стрыга – дыпломаў за ўдзел (на здымку). На днях з Расіі ад арганізатараў конкурсу былі дасланы доўгачаканыя дыпломы. Аднак прыемнай нечаканасцю для юных мастакоў, якія занялі Гран-пры, сталі каштоўныя падарункі ад заснавальнікаў – камп’ютарныя планшэты, а таксама шкляныя статуэткі Еўфрасінні Полацкай у якасці сувеніра. Настаўнік мастацкага аддзялення Андрэй Втарушын адзначаны Падзячным лістом за таленавітую падрыхтоўку навучэнцаў да міжнароднага конкурсу. Подробнее
Ветэраны Вялікай Айчыннай заўсёды ў цэнтры дзяржаўнай увагі, яны самыя паважаныя людзі, прыклад мужнасці і жыццёвай трываласці для нашчадкаў. Безумоўна, без клопату і падтрымкі ім абыходзіцца цяжка. Валанцёры дапамагаюць у навядзенні парадку ў дварах, дамах і кватэрах удзельнікаў вайны, прадпрыемствы і арганізацыі аказваюць матэрыяльную дапамогу, уручаюць падарункі і віншавальныя паштоўкі да знамянальных дат, установы культуры ладзяць вечары-сустрэчы і ўшанаванні тых, хто набліжаў слаўную пераможную дату. Подробнее
Трымаю ў далонях татавы медалі — “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Вены”, “За ўзяцце Будапешта”, “За абарону Каўказа”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”, першы сярод юбілейных “20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. Прыгадваю год 1965-ы, калі юбілейная адзнака была заснавана. Тады, у маі, буялі неверагодны бэз і вішні, і як жа многа людзей з ваеннымі ўзнагародамі ў дзявяты дзень апошняга месяца вясны ішлі ў цэнтр Ляхавіч да помніка загінуўшым. Самым маладым франтавікам і партызанам было ўсяго па сорак гадоў. Подробнее
Раённая інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Брэйн-рынг” па матэматыцы сярод вучняў 7-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшла на базе Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. У нялёгкай барацьбе перамогу ў раённай інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Брэйн-рынг” па матэматыцы атрымала каманда гэтай установы. Подробнее
Традыцыйная дабрачынная акцыя “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла” ў пяты раз праходзіць на Гродзеншчыне. Сёлета яна стартавала 26 сакавіка ў Гродне ў рамках Фестывалю псіхалогіі, на якім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, рэлігійных структур. У Бераставіцкім раёне таксама ўжо распрацаваны рабочы план правядзення гэтай акцыі, прайшло пасяджэнне аргкамітэта. Па інфармацыі дырэктара раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Наталлі Кудлаш, ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах Бераставіччыны ўжо пачаўся збор добраахвотных ахвяраванняў, якія пойдуць на выкананне праграм і акцый, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, хворым дзецям, а таксама дзецям з малазабяспечаных і мнагадзетных сямей. Подробнее
У СВП “АграМір” Бераставіцкага раёна далучыліся да акцыі ў гонар юбілею Вялікай Перамогі. Каля адміністрацыйнага будынка сельгаспрадпрыемства, пры ўездзе на тэрыторыю сада, а таксама каля помнікаў воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі, Бераставічаны і Кашанцы высаджана дэкаратыўнае вечназялёнае кустоўе. Адноўлены таксама помнікі воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі і Бераставічаны, на чарзе — помнік у Кашанцах. Подробнее
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ гульні сярод школьнікаў раёна карыстаюцца папулярнасцю. Пацвярджэнне таму — першы адкрыты чэмпіянат па гульнях такога віду, які нядаўна адбыўся ў гімназіі-інтэрнаце г. Мядзела і, безумоўна, меў поспех. Подробнее
Кукуруза — адна з самых старэйшых у свеце і каштоўных злакавых культур. Ёсць нямала адаптаваных для Беларусі гатункаў. Менавіта такі гатунак – Палескі-195 — сеялі на гэтым тыдні ў СВК “Цецяроўка”. Подробнее
АДНЫМ з накірункаў работы Нарацкай сярэдняй школы №2 з’яўляецца экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення. Варта адзначыць, што экалагічная культура някепска сфарміравана ў хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковай і сярэдняй школы. Гэта пацвярджае той факт, што яны неаднаразова выходзілі пераможцамі па зборы макулатуры не толькі ў раёне, але і вобласці. Дзеці разумеюць, што папера — другасная сыравіна, яе можна перапрацаваць. Подробнее
Мікалай Хвалько — карэнны будслаўчанін. І цяпер жыве ў бацькоўскай хаце, што стаіць якраз насупраць касцёла. Сорак пяць год адпрацаваў у тамтэйшай гаспадарцы ветспецыялістам, з іх дваццаць пяць — на пасадзе галоўнага ветурача. Стаж, пагадзіцеся, салідны. Заслугоўвае павагі як і вернасць абранай прафесіі, так і знаёмым з дзяцінства мясцінам. Нікуды не з’ехаў у пошуках лёгкага хлеба. Подробнее
У аграгарадку Дварэц адной з самых запатрабаваных вяскоўцамі мясцін з’яўляецца сельская бібліятэка. Тут пастаянна ёсць наведвальнікі Гэта людзі розных узростаў і роду заняткаў. І для кожнага з іх умее падабраць ключык загадчыца бібліятэкі Любоў Харошка. Подробнее
Экскурсійны маршрут членаў прафсаюзнай арганізацыі ГДАТК на мемарыяльны комплекс «Хатынь», у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі быў абраны не выпадкова. Подробнее