Незвычайнай, уласцівай толькі гэтым мясцінам, прыроднай прыгажосцю сустракае шматлікіх гасцей вёска Корачын. Чыстая, роўная сцяжынка вядзе мясцовых жыхароў і турыстаў да мемарыяльнага комплексу партызанскай славы “Хаваншчына”, а пасля – добраўпарадкаваныя будынкі колішніх абкомаў, штаба, зямлянак і рэдакцыі газеты “Зара”. Подробнее
У сераду, 15 красавіка, дырэктару Смаргонскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм споўнілася 60 гадоў. Не кожнаму выпадае магчымасць нарадзіцца ў адзін дзень з італьянскім мастаком, скульптарам, архітэктарам і інжынерам Леанарда да Вінчы і прымадоннай расійскай эстрады Алай Пугачовай… Подробнее
На дзявяты дзень пасля Вялікадня хрысціяне сустракаюць Радаўніцу – свята ўшанавання памерлых. Подробнее
Сярод старонак беларускай літаратуры гэтая – адна з самых яркіх і трагічных… Але калі аб лёсе рана згаслых геніяў Паўлюка Багрыма і Максіма Багдановіча ведаюць многія, то постаць Сяргея Палуяна для шырокага кола чытачоў усё ж мала знаёмая. Вялікі жыццялюб і працалюб, ён змог удзельнічаць у літаратурным працэсе ўсяго адзін год, але і за гэты кароткі час стаў светлай легендай. Чым жа ўвайшоў у гісторыю наш славуты зямляк? Подробнее
У галіне журналістыкі за цыкл матэрыялаў «Сацыяльнае партнёрства. Патрыятызм і грамадзянскасць» прэмія будзе ўручана Міхаілу Шубічу, які доўгі час працаваў у газеце «Наш край». Подробнее
Роўна 70 гадоў таму назад, 9 красавіка 1945 года, нашы войскі пасля жорсткага штурму авалодалі горадам Кенігсбергам. Гэта была адна з моцных бітваў Вялікай Айчыннай вайны, у якой удзельнічалі і праявілі свой гераізм і нашы землякі. Сярод іх Аляксей Лявонцьевіч Пухавой, які кожны год нібы зноў і зноў пражывае тыя страшныя дні. Подробнее
На мінулым тыдні кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта С.Д. Ленкаўцом наведала і ацаніла толькі што адрамантаваны другі паверх гасцініцы “Бярэзіна”. Гэта стала адпраўной кропкай для адкрыцця абноўленых пакояў, прызначаных для гасцей раёна. Подробнее
Вясна гарачы час не толькі для бацькоў і выпускнікоў сярэдняй школы, а таксама для малых гадаванцаў выпускнікоў чацвёртых класаў пачатковай школы. Яны маюць права працягваць вучыцца ў сваіх родных навучальных установах альбо адразу зрабіць намер на вывучэнне асобных школьных дысцыплін на павышаным узроўні. Подробнее
Па стане на раніцу 16 красавіка аб’ём выкананых пасяўных работ у гаспадарках раёна па-ранейшаму не адпавядае мінулагоднім паказчыкам. Яно і зразумела, ход сяўбы ліхаманіць капрызная і непрадказальная вясна, якая ўжо, згодна з прагнозамі спецыялістаў, абяцае значныя страты ўраджаю з-за парушэнняў аптымальных тэрмінаў сяўбы. Подробнее
У аўторак у Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песні Перамогі”, у якім выкладчык Гара-дзейскай школы мастацтваў Іван Буглай стаў лаўрэатам ІІІ ступені. Подробнее
Прывесці ў парадак прыбярэжную зону водных аб’ектаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе – на гэта накіравана аб’яўленая рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” акцыя “Чысты вадаём”, якая пройдзе ў раёне з 24 па 30 красавіка. Подробнее
16 красавіка, на Століншчыне прайшлі пасяджэнні галіновай камісіі па ахове працы і камісіі па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
16 красавіка ў рамках адзінага дня інфарміравання з калектывам аддзела культуры Столінскага раёна сустрэўся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Андрэевіч Мурашкін. Подробнее
Лялька — гэта самая старажытная і вельмі папулярная цацка ва ўсе часы. Яна абавязковы спадарожнік дзіцячых гульняў і самае даступнае для дзяцей творчае мастацтва. Подробнее
3 красавіка ў актавай зале Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната было святочна, весела і незвычайна: бы ў лепшых дамах Лондана і Берліна, са сцэны гучалі англійская і нямецкая мовы. Подробнее
Большасць жыхароў нашага райцэнтра з ранняй вясны і да позняй восені перамяшчаюцца па вуліцах горада на веласіпедах: едуць на працу, за пакупкамі ў крамы, у госці да сяброў. Подробнее
НАРАДЗІЛАСЯ я ў вёсцы Вялікія Бары Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Нас у бацькоў было трое: браты Мікалай, Піліп і я. Подробнее
Дзеля таго, каб наваколле вызначалася ўтульнасцю і парадкам, сёлета з 20 сакавіка па 30 красавіка традыцыйна праводзіцца месячнік добраўпарадкавання. Гэта і стала нагодай для размовы з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна, кіраўніком дзяржаўнай установы “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Н.П.Шосцік. Подробнее
Мудрыя людзі раяць: знайдзі сабе працу па душы — і ты ніколі не будзеш працаваць. Настаўнік па класе баяна Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Зотава лічыць, што ў яе жыцці так і склалася. Ад працы сваёй яна атрымлівае вялікую асалоду, з задавальненнем спяшаецца да вучняў, каб увесці іх у свет музыкі. Подробнее
Які хлапчук не марыць праехацца “з ветрыкам”? На веласіпедзе не вельмі разгонішся, а так часам хочацца сябе адчуць “шумахерам”! Подробнее
Звыш тысячы маленькіх сосен у мінулы чацвер высадзілі ўдзельнікі працоўнай акцыі ля стэлы “Жабінка”, што знаходзіцца ля моста праз раку Мухавец. Дрэўцы садзілі актывісты пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” з Жабінкаўскай дыстанцыі пуці і раёна электрасетак. У акцыі разам з моладдзю ўдзельнічалі кіраўнік раёна Ф.Ф.Каланчук, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюк, старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, галоўны архітэктар раёна С.Я.Кандрацюк. Подробнее
Нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, веснавыя палявыя работы ў гаспадарках раёна ідуць сваім ходам. Рыхтуецца глеба да сяўбы, уносіцца арганіка, сеюцца яравыя культуры. У СВК “Хмелева”, калі мы наведалі гаспадарку, яравыя зерневыя былі пасеяны на плошчы 730 гектараў, што складае 32,3% да плана, з іх 638 — ранніх зерневых і зернебабовых (93,1% да плана). Подробнее
У рамках адзінага дня інфармавання з педагагічным калектывам ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Жабінка” сустрэлася інфармацыйная група райвыканкама. Для абмяркоўвання была прапанавана тэма: “Рэалізацыя гендарнай палітыкі ў Жабінкаўскім раёне”. Подробнее
18 сакавіка супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі сяброў аматарскага клуба “Суразмоўнік” на вечар пытанняў і адказаў “Што мы ведаем аб царкве і праваслаўнай веры”, пры-свечаны Дню праваслаўнай літаратуры. Подробнее
Студэнтка 2-га курса факультэта філасофска-сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Марына Ярмаловіч — адзіная прадстаўніца Жабінкаўшчыны на курсе. Яна як першая ластаўка асвойвае рэдкую прафесію. Подробнее