Так ужо створаны чалавек, што звяртае ўвагу на розныя супадзенні, гатовы паверыць у штосьці звышнатуральнае. І сёлета мы маем усе падставы пра гэта задумацца. 12 красавіка супадаюць святы рэлігійнае і навуковае: Вялікдзень па календару праваслаўнай канфесіі і Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Подробнее
Амаль дзесяць год працуе ў Вiлейскім раённым Доме рамёстваў адзiны ў сваiм родзе музей яйка.
Трыццаць маладых яблынь пасадзілі вучні ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” разам з ветэранамі вайны ў мінулую сераду, 8 красавіка, падтрымаўшы гэтым новы патрыятычны праект ГА “БРСМ” “Кветкі Вялікай Перамогі”. Згодна з ім сімвалам сёлетняй юбілейнай даты – 70-годдзя Перамогі – стала кветка яблыні ў чырвона-зялёнай стужцы. Подробнее
Ёсць у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна незвычайная школа-садок. Тут змалку вучаць павазе да роднай мовы, да сваіх бацькоў, свайго роду, да роднай вёскі. І прапагандыстам, натхняльнікам тут з’яўляецца заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня”, які ўжо шмат год дзейнічае на базе гэтай установы. Подробнее
На мінулым тыдні актыўна ішло добраўпарадкаванне грамадскіх тэрыторый у вёсцы Возера. Напружаным выдаўся гэты перадвелікодны тыдзень і для работнікаў ДРБУ-163, якія абуладкоўвалі ў гэтым населеным пункце тратуар і аўтастаянку каля мясцовай царквы. Подробнее
Праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб “Дружына” добра вядомы не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Рабяты прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах, раённых мерапрыемствах. Без іх удзелу не абыходзяцца святкаванні Дня Незалежнасці, 9 Мая і іншых дзяржаўных свят. Подробнее
У рамках правядзення эколага-патрыятычнага марафону, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 3 красавіка Уздзеншчына вітала ўдзельнікаў ваенна-навуковага таварыства, Беларускага саюза афіцэраў, ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, гасцей з Дзяржынскага раёна. Подробнее
Павел ПРЫЁМКА (на здымку) з дзяцінства расце ў музычным асяроддзі. Бацька хлопчыка, Сяргей Барысавіч, вядомы прафесійны артыст, рэдка якое мерапрыемства праходзіць без яго ўдзелу. Мама Ірына Васільеўна таксама валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі. У музычную школу Пашу запісалі бацькі. Хлопчык хацеў хутчэй навучыцца іграць на акардэоне. Жаданне зразумелае. Але ў многіх жаданне знікае з першымі цяжкасцямі. Гэтыя цяжкасці маленькага Паўла не спалохалі. Подробнее
Шырока і ўрачыста ў пятніцу, 10 красавіка, святкавалася ў Гарадку 70-годдзе з дня ўтварэння 2631 Авіяцыйнай базы ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў. Яе слаўная гісторыя багатая на шматлікія прыклады самааданай ратнай працы і высокага маральнага духу асабістага саставу. І сёння вайсковая часць 94017 праводзіць вялікую работу па забеспячэнню авіяцыйных воінскіх часцей Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны авіяцыйнымі сродкамі паражэння, іх захоўванню і тэхнічнаму абслугоўванню. Подробнее
Удзельнікі выязнога рэспубліканскага Савета дырэктараў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці наведалі ўстановы культуры нашага райцэнтра ў панядзелак, 6 красавіка. Гасцей зацікавілі не толькі адноўленыя будынкі культурна-асветніцкага цэнтра «Гарадок», Дома культуры, якія яны наведалі і ўхвальна адгукнуліся аб іх эстытычным выглядзе, але і змест работы рэарганізаваных устаноў культуры. Подробнее
Ролю жанчыны ў захаванні сямейных каштоўнасцей, пэўнага ладу жыцця і традыцый, выхаванні дзяцей цяжка перабольшыць. Асабліва, калі гаворка — пра старэйшую, самую мудрую, якая назапасіла найбольш вопыту, цярпення, сакрэтаў вядзення гаспадаркі, кулінарных рэцэптаў, народных спосабаў лячэння — бабулю. А калі яшчэ пры гэтым бабуля таленавітая, вясёлая і не азіраецца на гады, як удзельніцы раённага конкурса «Супербабулі-2015», што адбыўся напрыканцы сакавіка ў Пальмінскім СДК, — няма ёй цаны. Подробнее
Эстэтычным выхаваннем дзяцей і падлеткаў, развіваючы іх асобы, фарміруючы ўнутраную культуру, займаецца Гарадоцкая ДШМ. Дадатковая адукацыя дае магчымасць кожнаму маленькаму грамадзяніну нашай краіны адчуць радасць творчасці, фарміруе ўменне адчуваць прыгажосць навакольнага свету. Асабліва прыемна, калі заняткі ў школе мастацтваў аказваюцца плённымі, дапамагаюць самазацвярджэнню, як здарылася гэта з героямі нашага артыкула. Подробнее
Лідарам на тэмпах сяўбы з’яўляецца ААТ “Яубава-Агра”, дзе па стану на 7 красавіка яравыя збожжавыя пасеяны на 190 гектарах або на 41% плошчаў. Подробнее
У апошнія шэсць гадоў ААТ “Якубава-Агра” з’яўляецца лідарам сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна па колькасці рэалізаванай жывёлы. У мінулым годзе гаспадарка прадала спажыўцам 295 тон ялавічыны, што складае амаль 10% ад агульнай яе колькасці, рэалізаванай гаспадаркамі раёна. І ў гэтым ёсць часцінка заслугі майстроў адкорму жывёлы з андрыянаўскай фермы Уладзіміра Ермачэнкі і Аляксандра Курапаценкі. Подробнее
У Брагінскай СШ адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы сімвалічнага факела дружбы піянерам з Нароўлі. Подробнее
Філіял “Савецкая Беларусь” адкрытага акцыянернага таварыства “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў” за некалькі апошніх месяцаў здолеў значна палепшыць свае вытворчыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі, а разам з імі і фінансавае становішча. Подробнее
У дзяржаўным прадпрыемстве “Нача” з 1654 гектараў пасяўных плошчаў пад яравы зерневы клін адведзена 520 гектараў. Яшчэ напрыканцы мінулага года ў майстэрнях гаспадаркі слесары і механізатары пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера пачалі падрыхтоўку тэхнікі да веснавой пасяўной кампаніі. Подробнее
Усе ведаюць, што Геранёны — самае старажытнае паселішча на тэрыторыі сучаснага Іўеўскага раёна. Яго ўспамінаюць крыжацкія хронікі з 1380 года як «Гаштольдэндорф», бо ўся ранняя гісторыя Геранён звязана з родам Гаштольдаў. Подробнее
Парадак на фермах, у вытворчых майстэрнях, адміністрацыйным будынку, пільная ўвага да культуры земляробства і захавання тэхналогій ў жывёлагадоўлі, хуткі рост вытворчасці сельгаспрадукцыі, плюсы ў надоях, прывагах, ураджайнасці, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў ва ўсіх падраздзяленнях, зацікаўленасць у маладых кадрах і захаванне касцяка калектыву, заахвочванне перадавікоў, умацаванне дысцыпліны і парадку – сённяшні дзень дзяржаўнага прадпрыемства “Нача”. Подробнее
Сёння ў Ляхавіцкім раёне пражывае 29 чалавек, якім больш як 7 дзесяцігоддзяў назад давялося прайсці праз пакуты фашысцкіх канцлагераў. Перанесеныя падчас ваеннага ліхалецця выпрабаванні – як незагойная рана на сэрцы… Подробнее
Белкаапсаюз, з’яўляючыся самай буйной гандлёвай сеткай краіны, праводзіць маштабную мадэрнізацыю сваіх аб’ектаў. Подробнее
На пытанні, што датычацца школьнага жыцця, работы ўстаноў адукацыі, падчас “прамой лініі “ЛВ” адказвала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана ЯКУБОЎСКАЯ. Подробнее
У пачатку бягучага года ФК “Кобрын” рэарганізаваўся ў СК “Кобрын”. Усяго адна літара змянілася ў назве, але пацягнула за сабой цэлы ланцужок перамен. Футбольны клуб стаў спартыўным, а гэта значыць, цалкам змяніў свой статус. З чым звязаны такія падзеі, нам расказаў дырэктар спартыўнага клуба “Кобрын” Кірыл Кудзей. Подробнее
Сцвярджэнне пра інтэрнацыянальны характар барацьбы з фашызмам некаторымі ўспрымаецца як прапагандысцкі штамп, створаны ў савецкія часы. Подробнее
Не адзін раз за размову Аксана Пасечнік паўтарыла: «Як своечасова мы ўцяклі ад вайны?! Гэта – цуд!..»
І такі шчымлівы боль, хваляванне ў словах гэтай жанчыны, шматдзетнай маці, бо Украіна – гэта радзіма яе і яе дзяцей… Подробнее