У першыя месяцы вайны фашысты стварылі ў раёне акупіраваных Баранавіч лагер для савецкіх ваеннапалонных «шталаг-337». Подробнее
У мінулую суботу на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі школьнікі навучальных устаноў Чачэршчыны разам з педагогамі прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу «Шануйце спадчыну сваю», дзе былі прадстаўлены элементы каляндарна-земляробчых святаў і абрадаў вясенне-летняга цыкла. Подробнее
З Мікітам Ромашам я была знаёма даўно. Праўда, завочна: вагавая катэгорыя 54 кілаграмы, кандыдат у майстры спорту па боксе. Пра поспехі і дасягненні сваіх выхаванцаў, у тым ліку і Мікіты, рэгулярна паведамляе трэнер астравецкіх юных баксёраў Аляксей Зянонавіч Маргуж. Подробнее
Выкананне патрабаванняў Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях” – асноўная тэма чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Подробнее
Гісторыка-краязнаўчы музей Крывошынскай сярэдняй школы – адзін з самых вялікіх у нашым раёне. Яго экспанаты – сведчанні розных часоў жыцця землякоў, станаўлення вёскі, раёна, краіны. Асаблівая ўвага – тэме Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
Больш за месяц прапанова ад Ляхавіцкага кааппрама радуе ляхавічан. Гарачы хлеб розных гатункаў штодзень можна набыць на паліцах магазінаў сеткі райспажыўсаюза «Родны кут» па адрасах: вул. Леніна, 13, 24, 28 і 45. Менавіта сюды двойчы на дзень да 14 і 16 гадзін прывозяць хлеб, батоны, кандытарскія вырабы ПУП «Ляхавіцкі кааппрам». Подробнее
СВК «Ляхавіцкі» завяршыў сяўбу ранніх яравых збожжавых і прыступіў да сяўбы аднагадовых, якія пойдуць на «зялёны канвеер» для грамадскага статка. З першага дня сяўбы на палетках пасяўны агрэгат Леаніда Пішча. Механізатар не навічок – працуе 20 гадоў, магутны «ДжонДзір» «асядлаў» адным з першых у раёне. Начальнік Русінавіцкага вытворчага ўчастка Іван Юнік сцвярджае, што такіх механізатараў, як Леанід Пішч, трэба яшчэ пашукаць. Ён прафесіянал, адказны, абавязковы чалавек, якому ў гаспадарцы давяраюць самыя складаныя работы. Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сёлета прызнаў яго лепшым на сяўбе. Старшыня райкама прафсаюза Мікалай Вайцешык уручыў перадавіку падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак прама ў полі (на здымку). Подробнее
Менавіта такія выклікі можна было пачуць у мінулую суботу на гарадской плошчы. Подробнее
Гарады бываюць розныя. Вялікія і не вельмі. Любімыя і не моцна. У якія хочацца вяртацца і тыя, што не «чапляюць». Вуліцы, дарогі, завулкі… Дамы, мясцовыя славутасці, абавязкова парк і нязменна людзі… У гэтым — уся сутнасць нашых гарадоў. Хіба толькі душа, нават калі адмаўляемся ў яе верыць, і атмасфера ў кожнага свая. І Асіповічы — не выключэнне. У чым яго прывабнасць альбо, можа, асаблівасць? Адказ ведае Марына Дарошка. Подробнее
Раённым аб’яднанням прафсаюзаў Беларусі былі выдадзены імянныя сцягі Подробнее
Рэчыца мае поўнае права лічыцца адным з цэнтраў развіцця цяжкой музыкі ў Беларусі. Нашыя калектывы былі і застаюцца вядомымі па ўсёй краіне і за яе межамі, а наш фестываль Mеtal Crowd з’яўляецца адной з найбуйнейшых метал-пляцовак усходняй Еўропы. Традыцыі працягваюцца. Подробнее
Як звычайна, раніцай 30 сакавіка мы, настаўнікі Ліскаўскай сярэдняй школы, зайшлі ў дызель-поезд Гомель – Калінкавічы ў Рэчыцы і бавілі час за размовай. Неўзабаве сціплы мужчына сталага ўзросту звярнуўся з просьбай даць яму вады. Подробнее
Рымска-каталіцкая парафія ў нашым горадзе невялікая па колькасці вернікаў, але мае глыбокія гістарычныя карані. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, першыя звесткі пра крычаўскі касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі адносяцца да сярэдзіны XVII стагоддзя. Подробнее
Напрыканцы сакавіка ў гімназіі прайшоў раённы этап I рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка”. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Подробнее
Сёлета яе праўнучцы Ульяне споўнілася тры годзікі. Нарадзілася яна, як і яе прабабуля, Зінаіда Уладзіміраўна, 8 сакавіка. З розніцай у 69 гадоў. У маленькай гарэзы Ульянкі зараз ёсць усё для яе шчаслівага дзяцінства: прыгожыя цацкі, ласункі, а галоўнае, яна купаецца ў любові родных людзей. Подробнее
Усе мы жывём сваімі праблемамі, вялікімі і малымі, часам не здагадваемся, што побач яшчэ здараюцца цуды, жывуць людзі, сэнс і ўклад жыцця якіх адрозніваюцца ад звычайнага для нас. А яны зусім побач, і так далёка… Здараецца, дастаткова на некалькі гадзін ці хвілін акунуцца ў іх свет, як разумееш, што акрамя нашай “штодзёншчыны” існуе яшчэ нешта іншае, духоўнае, незразумелае, але сапраўднае. Подробнее
Так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, якое другога красавіка прайшло ў літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка”. Удзел у ім прынялі людзі, чые лёсы непарыўна звязаны з дзвюма краінамі. Подробнее
Да сёлетняга года Наталля Сямашка ўзначальвала прафсаюзную арганізацыю і адначасова працавала вядучым спецыялістам па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў эксперыментальнай базе імя Суворава. Чулая, уважлівая, спагадлівая да патрэб сельскіх працаўнікоў, яна клапоціцца пра стварэнне належных умоў для бяспечнай і высокапрадукцыйнай працы Подробнее
З прыемнай падзеі пачаўся рабочы дзень 24 сакавіка ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці. З віншавальным візітам сюды завіталі супрацоўнікі аддзела ДАІ Кобрынскага РАУС на чале з начальнікам Сяргеем Бычкоўскім Подробнее
У дадзеным выпадку “дзявятка” – зусім не адзнака, паколькі ўсе ўдзельнікі конкурсу сапраўды заслужылі за сваё майстэрства толькі самых высокіх ацэнак. Менавіта столькі прадстаўнікоў школьнай інтэлігенцыі выказалі жаданне заявіць аб сабе ў раённым этапе сёлетняга конкурсу маладых педагогаў “Малады настаўнік Брэстчыны”. Подробнее
Дзяўчынка атрымала Дыплом першай ступені па беларускай мове і літаратуры. Найлепшы вынік – за вуснае выказванне. Дыпламантка выбрала тэму «Беражыце час, бо гэта – тканіна, з якой саткана жыццё». З 20 магчымых балаў атрымала 18. Подробнее
Зусім нядаўна адзначыў сваё 90-годдзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Іванавіч Макаў. За праяўленыя ў час вайны гераізм і мужнасць ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені і Славы ІІІ ступені. Сярод іншых шматлікіх узнагарод – медаль Жукава, знак «Выдатнік міліцыі». Подробнее
На пачатку гэтага года, года 70-годдзя Вялікай Перамогі, у Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі стартаваў музейны праект «Вогненная стужка памяці». Подробнее
— пад такой назвай 20 сакавіка на Міншчыне стартавала абласная міжведамасная прафілактычная акцыя Подробнее
З верасня мінулага года мастацкі кіраўнік Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры Дзмітрый Іваноў бярэ ўрокі ігры на скрыпцы. Яго настаўнікам згадзілася быць выкладчык Гарадоцкай ДШМ Алена Санько, улічваючы неардынарнае жаданне хлопца асвоіць вытанчаны і складаны інструмент. Подробнее