Хто сказаў, што жыццё ў вёсках сумнае і неразнастайнае? Можа, недзе яно і так, але толькі не ў Салтанове. Калі людзі ў сяле актыўныя, якія не хочуць сядзець на месцы, чакаючы, пакуль нехта да іх прыедзе і нешта ім зладзіць, калі ёсць каманда мясцовага актыву, здольная абудзіць і натхніць на нешта ўсіх жыхароў, то і сумаваць у вёсцы няма часу. Подробнее
Як мы паведамлялі, у Грыцкевічах адбылося ўшанаванне пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва па выкананні заданняў па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва.
Ва ўтульнай зале ў па-дамашняму цёплай атмасферы героі дня прымалі віншаванні ад першага намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоля Драгаўца, галоўнага спецыяліста раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Карнюшкіна, кіраўніцтва сельвыканкамаў. Подробнее
У нашым раёне з'явіўся яшчэ адзін яркі дзіцячы калектыў – тэатр «Батлейка» пры нядзельнай школе стаўбцоўскага Свята-Уваскрэсенскага прыхода. Подробнее
7 красавіка, у дзень заснавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), адзначаўся Сусветны дзень здароўя. У гэтым годзе ён прысвечаны тэме бяспечнасці прадуктаў харчавання. Подробнее
Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Міхаіл Турко арганізаваў на сваім адміністрацыйным участку суботнік. Пакуль першы такі маладзёжны суботнік у гэтым годзе. Подробнее
Напрыканцы сакавіка ў Жодзіне адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння штогадовай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны». Сярод 20 прадстаўнікоў вобласці гэтай высокай узнагароды ўдастоены настаўнік інфарматыкі СШ № 3 г. Стоўбцы Уладзімір РАДЗІОН. Подробнее
У пятніцу каля будынка Варнянскага навучальна-педагагічнага комплекса настаўнікі і вучні залажылі яблыневы сад у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. Подробнее
“Захацелася дапамагчы людзям», — так растлумачыў ініцыятыву прыняць удзел у добраўпарадкаванні вёскі Асавая, што ў Макранскім сельсавеце, начальнік абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Шаршуновіч. Подробнее
Што трэба зрабіць, каб твой след на зямлі назаўжды застаўся ў дзіцячым сэрцы, закрануў самыя тонкія і патаемныя струны яго душы? Наогул, ці можна гэтаму навучыцца? Подробнее
Пад старшынствам Пятра Губея прайшло першае сёлета выязное пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў, дзе былі разгледжаны пытанні “Аб мерах, што прымаюцца па захаванні і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Аб ролі школьных музеяў устаноў адукацыі раёна ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні маладога пакалення” і інш. Подробнее
Майстрамі-ўмельцамі не нараджаюцца. Імі становяцца. Важна толькі, каб справа зацікавіла. Вось і стараюцца ў дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці знаёміць навучэнцаў з цікавымі людзьмі, ад якіх можна пераняць вопыт умельства. На чарговую сустрэчу да юнакоў прыйшоў майстар разьбы па дрэву, жыхар вёскі Замшаны Іван Міхайлавіч Карабейка. Майстар-клас, які правёў самабытны ўмелец-лыжачнік, выклікаў у маладых людзей непадробную цікавасць. Подробнее
Убачыўшы на вуліцы жанчыну, якая ідзе, падмацоўваючы свае крокі дзвюма палкамі, многія прахожыя азіраюцца. Да здзіўленых, зацікаўленых, а нярэдка і насмешлівых позіркаў Еўдакія Мікалаеўна Сліўная даўно прывыкла. Кожны вечар, незалежна ад надвор’я, яна абавязкова выходзіць на свой маршрут. І тым, хто цікавіцца, падрабязна расказвае пра перавагі скандынаўскай хадзьбы. Подробнее
На чарговую сустрэчу з цікавым чалавекам Маларытчыны запрасіла сваіх наведвальнікаў раённая бібліятэка. Тут нядаўна адкрылася выстава работ Валянціны Яромкінай. Чарговае мерапрыемства прайшло ў межах цыкла “Свет захапленняў”, які ўжо стаў традыцыйным і знаёміць з таленавітымі людзьмі нашага рэгіёна. Подробнее
Без малога 5 тысяч жыхароў раёна з’яўляюцца карыстальнікамі паслуг высакахуткаснага інтэрнэта “ByFly”, больш за 4 тысячы абанентаў налічвае ўжо і інтэрактыўнае тэлебачанне ”Zala”. Подробнее
Падзячныя лісты за ўдзел у міжнародным конкурсеатрымалі навучэнкі мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Крэйза і Дар’я Гардзейчык (настаўнік Андрэй Втарушын). Подробнее
У Барысаўскім дзяржаўным каледжы ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны былі ўручаны юбілейныя медалі да 70-годдзя Перамогі. Акрамя памятнай узнагароды ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі ад Барысаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, а таксама фотаальбом “Барысаўскі раён. Гісторыя працягваецца”. Подробнее
На мінулым тыдні справаздачу аб укараненні новых тэхналогій вытворчасці малака, пачынаючы ад нараджэння цяляці, трымалі спецыялісты СВК “Гвозніца” Подробнее
4 красавіка ў мікрараёне 11-га гарадка ў Слуцку прайшоў суботнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні, прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Подробнее
… Дзесяцігадовая Марыя з зачараваннем сачыла за тым, як яе суседка Феня ўмела вывязвала шыдэлкам карункавы ўзор. Слупок, накід, яшчэ слупок — і да прыгожага вязанага кружка дабаўляўся новы радок… Подробнее
Усяго некалькі месяцаў аддзяляюць вучняў выпускных класаў ад самага няпростага і адказнага перыяду – здачы выпускных экзаменаў, цэнтралізаванага тэсціравання і выбару той прафесіі, з якой будзе звязана жыццё. Подробнее
Дабрачынную акцыю “З чыстым сэрцам” па аказанні дапамогі тым, хто аформлены і знаходзіцца на сацыяльных ложках у Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду і Олтушскай участковай бальніцы, ініцыіраваную рэдакцыяй райгазеты, ахвотна падтрымалі на ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, у цэнтральнай раённай аптэцы, прыхаджане Свята-Мікалаеўскай царквы г. Маларыта. Подробнее
Прадукцыйнай працы земляробаў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” садзейнічаюць добрае надвор’е, матэрыяльныя стымулы і смачныя абеды Подробнее
Як і абяцаў на мінулым тыдні галоўны аграном СВК “Рыта” Мікалай Пась, земляробы гаспадаркі да дня веснавога раўнадзенства, якое даводзіцца на 21 сакавіка, завяршылі сяўбу аўса і яравога трыцікале Подробнее
На мінулым тыдні дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёю райсавета Аляксеем Аляксеевічам Дзямко прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
У рамках адзінага Дня інфармавання ў мінулы чацвер раён наведаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Ігар Бузоўскі. У складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы былі намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Мурашкін. Подробнее