Язык: Беларуская

  • Калі шлюб бярэш на выдатна Людміла Дубіна, Кобрынскі веснік 30 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 11:39 Общество Беларуская

    Алу Верас я ведаю даўно. Сем гадоў таму нашы дзеці пачыналі займацца танцамі ў адным калектыве. Спакойная, разважлівая, жанчына адразу прыцягнула маю ўвагу. Я ўжо не памятаю, з якіх слоў тады пачалася наша гаворка, але лёгкасць і шчырасць зносін захаваліся і да гэтых пор. Подробнее

  • Кветкі для горада Ірына Касцевіч, Голас часу 28/2015 от 11 апреля 2015 15 апреля 2015 11:38 Сад и огород Беларуская

    Майстар участка добраўпарадкавання КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Вольга Ніканчук расказала, што, каб не траціць немалыя сродкі на набыццё расады кветак, сёлета была ўведзена ў эксплуатацыю цяпліца, пабудаваная летась. Подробнее

  • Дарагая рыбалка Сяргей КРЫСЮК, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:57 Происшествия Беларуская

    Днямі Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах двух жыхароў вёскі Набярэжная. Подробнее

  • Вызначыліся на ваенных зборах Лідзія ЧАПЯЛОВА., Дняпроўская праўда №29(10095) от 11 апреля 2015 15 апреля 2015 08:53 Общество Беларуская

    На базе вайсковай часці 71327 праходзілі вучэбныя зборы ваеннаабавязаных па разведвальнай ваенна-уліковай спецыяльнасці, прызначанай для камплектавання тэрытарыяльных войск. Аб удзеле ў іх ваеннаабавязаных асоб з нашага раёна рэдакцыі газеты “Дняпроў­ская праўда” паведаміў намеснік ваеннага камісара Дубровенскага раёна старшы лейтэнант Яўгеній Станіслававіч Шаргаёў.  Подробнее

  • Аператыўна. Адказна. Аб’ектыўна Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:46 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні вынікі сваёй работы за першы квартал гэтага года падвялі супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта. У рабоце аператыўнай нарады прыняў удзел намеснік начальніка ўпраўлення СК па Брэсцкай вобласці Сяргей Цішук, які адказаў на пытанні “ЛВ”. Подробнее

  • Фарбы велікоднай радасці Аксана ГРОХ, Нясвіжскія навіны 15.04.2015 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:42 Общество Беларуская

    Велікодная радасць  кранула сэрца кожнага, хто наведаў  раённую выставу  “Яечак сёлета багата —  мы шчыра сустракаем свята”, якая адкрылася  8 красавіка ў раённым цэнтры культуры.

    Сёлета выстава работ гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва ўстаноў культуры, адукацыі і асобных  майстроў раёна праводзілася ўжо ў восьмы раз. На ёй былі прадстаўлены самыя разнастайныя мастацкія вырабы — ад пано да работ з  бісеру. Вышываныя іконы, інкруставаныя саломкай велікодныя яйкі, тэкстыльныя лялькі, мяккія цацкі, вырабленыя з бісеру дрэвы і іншыя яркія, незвычайныя рэчы стварылі непаўторную святочную атмасферу. На адкрыцці выставы прысутнічалі дэкан Нясвіжскага дэканата, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі  Божага Цела ў г. Нясвіжы ксёндз Пётр Шарко (на фота 3 справа), клірыкі Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа іерэй Андрэй Еўшаль (на фота 3  злева) і дыякан Павел Кокін. Кожны па-свойму,  яны знайшлі самыя  цёплыя словы, каб павіншаваць прысутных са святам Вялікадня і  адзначыць веліч гэтага дня для кожнага хрысція-ніна. Подробнее

  • Новы сквер у гонар вялікай даты Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:26 Общество Беларуская

    Ён быў закладзены ў мінулую пятніцу ў вёсцы Ураджайная на месцы, дзе яшчэ год назад стаяў былы будынак мясцовага СДК. Знаходзіўся ён у аварыйным стане. А сельская ўстанова культуры пераведзена ў іншае памяшканне. Будынак знеслі, а вызваленыя прыкладна паўгектара тэрыторыі былі падрыхтаваны пад пасадку дрэў. Ідэя “прасілася” яшчэ і таму, што свежыя насаджэнні сталі працягам старога сквера, у абрамленні якога і размяшчаўся колішні ДК. Тут жа і абеліск землякам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай. На пліце высечаны 4 дзясяткі прозвішчаў салдат-пераможцаў, ураджэнцаў Ураджайнай і навакольных вёсак. Подробнее

  • Знаёмства з родным краем Віктар СЕРПІКАЎ, Добрушскі край №29_2015 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:06 Общество Беларуская

    Чарговая абласная краязнаўчая алімпіяда была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі і праводзілася ў дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Подробнее

  • Надвор’е паляпшаецца, тэмпы сяўбы павышаюцца Андрэй КВІР., Дняпроўская праўда №29(10095) от 11 апреля 2015 15 апреля 2015 08:00 Экономика Беларуская

    У цэлым па раёне 8 красавіка збожжавыя былі пасеяны на 487 гектарах. Самыя высокія тэмпы сяўбы ў гэты дзень былі ў ААТ “Якубава-Агра”, дзе пасеялі 60 гектараў, “Каманіна” — 70 гектараў і “Баброва-Агра” — 50 гектараў. Дарэчы, у чацвер у ААТ  “Баброва-Агра” на палетках працавала ўжо два пасяўныя агрэгаты.  Подробнее

  • Камісар атрада Арлоўскага В. Врублеўскі, Іўеўскі край 27/2015 от 08 апреля 2015 14 апреля 2015 18:13 Калейдоскоп Беларуская

    Гэты артыкул патрабуе тлумачэння, бо ён напісаны прафесіянальным гісторыкам  з г. Клецка Андрэем Блінцом, аўтарам многіх гістарычных прац, сярод якіх вылучаецца кніга «Клецк: старонкі даўняй гісторыі» (Мінск, 2011 год). Андрэй Уладзіміравіч, адносна малады аўтар, марыў стварыць нізку артыкулаў пра партызанаў савецкіх атрадаў у гады Вялікай Айчынай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі Клеччыны.Даведаўшыся аб дзейнасці атрада К.П. Арлоўскага, які меў статус спецыяльнага прызначэння, Андрэй з энтузіязмам узяўся за пяро, але ў яго не хапала звестак пра жыццё і працу камісара атрада Арлоўскага Рыгора Васільевіча Івашкевіча на пасадзе настаўніка гісторыі Юрацішкаўскай СШ 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя, а таксама яго як чалавека і сем'яніна. Паколькі я працаваў настаўнікам гісторыі Юрацішкаўскай СШ даволі доўгі час і займаўся краязнаўствам, то мой клецкі калега звярнуўся да мяне з многімі пытаннымі, на якія я падрабязна (пісьмамі) адказаў яму. Подробнее

  • Залейкаўскія вёсны Любові Васільеўны А. ІГЛІЦКІ, Іўеўскі край 27/2015 от 08 апреля 2015 14 апреля 2015 18:11 Общество Беларуская

    Малады настаўнік Любоў Селіцкая ехала на Іўеўшчыну ў лістападзе пераможнага 1945 года без страху перад новым нязведаным жыццём, з аптымізмам гледзячы ў будучыню. Бо самае страшнае выпрабаванне — вайна, якая выпала на яе долю ў юнацкія гады, засталася ў мінулым, і страшней, здаецца, гэтай бяды нічога ў жыцці не было. Подробнее

  • У райвыканкаме «рыбны дзень» Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 09:14 Общество Беларуская

    Аналіз работы арандатараў паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў Ляхавіцкага раёна ў 2014 і першым квартале 2015 года быў галоўным пытаннем апошняй апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Як праінфармаваў яе ўдзельнікаў начальнік райсельгасхарчу Сяргей Баргамон, у мінулым годзе ў арэндзе знаходзіліся 4 размешчаныя на тэрыторыі раёна водныя аб’екты. Подробнее

  • Прыёмная серада Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 09:09 Общество Беларуская

    У I квартале ў раённы выканаўчы камітэт паступіў 71 зварот грамадзян і юрыдычных асоб: 31 вусны, 25 пісьмовых і 15 электронных. 26 чалавек скарысталіся магчымасцю вырашыць свае праблемы падчас асабістага прыёму ў кіраўніка раёна, у тым ліку – выязнога. Найбольш часта ў зваротах закраналіся пытанні будаўніцтва і набыцця жылля, добраўпарадкавання і рамонту дарог, кошту прыватызацыі жылля. Подробнее

  • Старонкi гiсторыi. Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» Алена СІНЯКОВІЧ, Наш край 27/2015 от 10 апреля 2015 15 апреля 2015 09:06 Общество Беларуская

    Летам 1942 года на ўскрайку Баранавіч фашысты знішчылі тры тысячы вязняў чэхаславацкага канцлагера «Тэразінштат». Подробнее

  • Залацісты, валакністы Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №29 от 15 апреля 2015 15 апреля 2015 08:59 Экономика Беларуская

    Сёлета ААТ ”Ляхавіцкі льнозавод” патрэбна нарыхтаваць сыравіны больш і лепшай якасці, чым у папярэднія гады. Пасля мадэрнізацыі прадпрыемства і ўстаноўкі сучаснага высокапрадукцыйнага абсталявання адкрыліся новыя магчымасці выпуску запатрабаванай прадукцыі. Подробнее

  • МАКСІМальны падыход Валянціна Ражанец, Слуцкий край 100(14839) от 14 апреля 2015 14 апреля 2015 16:48 Общество Беларуская

    У спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву змешчаны віншавальны ліст, адрасаваны Максіму Дорахаву (на здымку): у рэспубліканскім першынстве па плаванні ён заняў другое месца і выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь. Подробнее

  • З бацькоўскімі запаведзямі праз усё жыццё А. ІГЛІЦКІ, Іўеўскі край 15/2015 от 25 февраля 2015 14 апреля 2015 16:28 Общество Беларуская

    Пасля публікацыі ў раённай газеце матэрыяла «Масткі» (№3 за 15.01.2014 г.) да мяне прыехала 85-гадовая жыхарка вёскі Масткі Марыя Станіславаўна Лапата. Яна была вельмі ўражана, што раёнка не забылася пра яе маленькую вёску, не абышла ўвагай тых жыхароў, якія будавалі Масткі, абжываліся тут і стваралі сем'і, напаўнялі гэты абжыты куток на астраўку прыроды, сярод лесу, утульнасцю, спакоем і цяплом для сваіх дзяцей і ўнукаў. Подробнее

  • Працоўны дэсант Аляксандр НІКІФАРЭНКА, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 14 апреля 2015 16:05 ОбществоЭкономика Беларуская

    На мінулым тыдні зноў вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі былога калгаса “Столінскі”. Подробнее

  • "Квітней, сад!" Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета 29/2015 от 14 апреля 2015 14 апреля 2015 15:51 Экономика Беларуская

    Нарошчваць выпуск  прадукцыі садавіны – важная задача для СВП “АграМір” Бераставіцкага раёна. У мінулым годзе сад парадаваў. Тут сабралі 52 тоны яблык, 29 тон чорнай парэчкі, 37 тон ароніі.  У зборы ўраджаю кожны год ахвотна  прымаюць удзел жыхары Бераставіччыны, нават школьнікі стараюцца падзарабіць, адчуць маральнае задавальненне ад упершыню заробленых сваімі рукамі грошай.  Подробнее

  • Крок да турмы Аліна НОВІКАВА, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 14 апреля 2015 15:50 Происшествия Беларуская

    Гэтая гісторыя адбылася ў снежні мінулага года. Двух жыхароў аграгарадка Вялікае Малешава, Л.,1990 г. н. і Н.,1988 г. н. пацягнула на “прыгоды” пасля ўжывання алкагольных напіткаў. Подробнее

  • "Дыктатура тэхналогій" Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета 29/2015 от 14 апреля 2015 14 апреля 2015 15:46 Экономика Беларуская

    Нягледзячы на часовыя затрымкі з-за “капрызаў надвор’я” сяўба на Бераставіччыне ідзе ў звычайным рэжыме з захаваннем неабходных агратэхнічных прыёмаў.  У аптымальны тэрмін пасеяны раннія яравыя. Акцэнт у раслінаводстве робіцца, вобразна кажучы, “на дыктатуру тэхналогій”. Пасля ранніх яравых на чарзе цукровыя буракі, кукуруза і грэчка. Яны любяць больш цёплае надвор’е, калі  добра прагрэецца глеба. Подробнее

  • Ураган на Століншчыне Фёдара ШУМКО, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 14 апреля 2015 15:45 ОбществоПроисшествия Беларуская

    Моцны вецер спачатку з пылам, а затым з дажджом наляцеў каля 17 гадзін у панядзелак, 13 красавіка. Ураган, як сведчаць папярэднія звесткі, найбольшую шкоду нанёс у населеных пунктах усходне-паўночнай часткі Століншчыны. Подробнее

  • Эфектыўнае гаспадаранне - у інтарэсах людзей Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета 29/2015 от 14 апреля 2015 14 апреля 2015 15:38 Экономика Беларуская

    Для Бераставіцкай птушкафабрыкі мінулы год быў спрыяльным. Прадпрыемства нават у няпростых эканамічных  умовах вызначаецца добрым устойлівым развіццём. Летась атрымалі на два мільёны больш, чым у 2013 годзе. Такое значнае павелічэнне выпуску прадукцыі сведчыць аб тым, што гаспадараць тут прадумана і маюць адпаведную аддачу. Дарэчы, на птушкафабрыцы кормяць птушку толькі натуральнымі якаснымі кармамі ўласнай вытворчасці.  Абсталяванне тут сучаснае, бо вялікая ўвага надаваецца своечасоваму правядзенню мадэрнізацыі. Подробнее

  • Гаспадарка традыцыйна першай у раёне пачала сяўбу ранніх яравых. Першай і завяршыла яе. Мария КУЗОВКИНА, Шлях перамогі 29 от 15 апреля 2015 14 апреля 2015 14:27 Общество Беларуская

    Першая кропка ў маршруце агітбрыгады райвыканкама на веснавой пасяўной – адкрытае акцыянернае таварыства “Нарачанскія зоры”. Апраўданыя віншаванні старшыні райвыканкама з працоўнай перамогай. Гаспадарка традыцыйна першай у раёне пачала сяўбу ранніх яравых. Першай і завяршыла яе. Подробнее

  • На Беларусі Бог жыве! Канстанцін КАРНЯЛЮК, Свіслацкая газета 28/2015 от 11 апреля 2015 14 апреля 2015 12:32 Общество Беларуская

    З маленства я асабліва глыбока паважаю тых людзей, хто верыць у Бога чэсна, свядома, усёй душой і сэрцам. Першае свядомае наведванне царквы мяне ўзрушыла да глыбіні душы. Сам абраз Божай Маці для мяне сапраўдны цуд, да яго мяне ўпершыню падвяла мая бабуля Таццяна, ён увесь яе жаночы век вісеў у хаце. Сёння мы яго захоўваем як самую дарагую сямейную рэліквію. Ікона Божай Маці, мусіць, самая цудатворная ў свеце! Подробнее